Ідзем у школу ўзмоцненага рэжыму. Чым адметны новы навучальны год у Беларусі
У якую школу пасля вялікіх вакацыяў вернуцца беларускія дзеці? Афіцыйнае бачанне сферы адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе акрэслілі 24 жніўня на гэтак званым рэспубліканскім педсавеце: навядзенне парадку, «чаго б гэта ні каштавала». «Я б нават сказаў больш: выкарыстоўвайце любыя метады, але навядзіце парадак у школе», – загадаў на педсавеце Лукашэнка. Што гэта значыць, усе добра разумеюць.
Пасля словаў міністра адукацыі пра школы і садкі як «апорныя пункты каляровай рэвалюцыі» дзяржаўная адукацыя бярэ курс на мілітарызацыю (увядзенне вайскова-патрыятычнай падрыхтоўкі і збліжэнне з арміяй і МУС), палітызацыю («палітыка там павінна быць толькі адна – дзяржаўная»), сакралізацыю дзяржаўных сімвалаў і збліжэнне з Праваслаўнаю царквою.
Будуць выхоўваць «патрыётаў»
Новы навучальны год мае пачацца ўрокам «Адзінства беларускага народу – аснова незалежнасці краіны». Паводле інфармацыі настаўнікаў, класныя кіраўнікі мусяць у гэты дзень паказаць сваім выхаванцам фільм пра Лукашэнку ці прынамсі расказаць пра ягоную дзейнасць.
«Асноўная нашая задача – фармаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў дзяцей», – казала на жнівеньскай канферэнцыі ў Магілёве кіраўніца абласнога ўпраўлення адукацыі. А для гэтага, дадала, «трэба ўмець працаваць з інфармацыяй». Настаўнікам у новым навучальным годзе трэба рыхтавацца да таго, што з іх будуць ляпіць эсэмэмнікаў і свайго кшталту вертухаяў інтэрнэту, каб пільнавалі вучняў у YouTube і TikTok.
«На жаль, пакуль што не ўсе настаўнікі ўмеюць працаваць у сацсетках», – падчас выступу магілёўская чыноўніца не хавала расчаравання.
Чырвона-зялёны фетыш
Ува ўсе ўстановы адукацыі даслалі цыркуляр з «рэкамендацыямі», якім чынам выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку. Ахоп – глабальны. У дакуменце пералічваюцца «метады і прыёмы», якімі настаўнікі мусяць даводзіць дзецям сакральнасць дзяржаўных сімвалаў. Напрыклад, у садках, каб азнаёміць дашкольнікаў з сімволікаю, прапануюць выкарыстоўваць 6 метадаў. Калі сцісла, то гэта:
- разгляданне пашпартоў, пасведчанняў аб нараджэнні і ўрадавых узнагародаў;
- «далучэнне дзяцей да асобных, даступных іхнаму разуменню, грамадскіх падзеяў, якія адлюстроўваюць стаўленне беларусаў да дзяржаўнай сімволікі»;
- праслухоўванне гімну ў спалучэнні з папярэднім каментаром педагога;
- размовы з дзецьмі;
- назіранне падчас шпацыраў у сваіх паселішчах за зменамі перад дзяржаўнымі святамі з далейшым абмеркаваннем;
- чытанне мастацкіх твораў, якія выяўляюць стаўленне людзей да гімну і сцяга РБ ды інш.
Ёсць і «рэкамендацыі», як асвятляць на занятках асобныя тэмы. Прыкладам – вынікі рэферэндуму 14 траўня 1995 года.
«Прынцыпова важна патлумачыць вучням прычыну вынясення пытання аб дзяржаўных сімвалах на рэферэндум. Вярхоўны Савет БССР 19 верасня 1991 года ў выніку галасавання зацвердзіў дзяржаўны герб Пагоня і дзяржаўны сцяг з трыма гарызантальнымі палосамі (бел-чырвона-белы), але шмат якія жыхары Беларусі выказалі незадавальненне наконт такой сімволікі, бо яна выкарыстоўвалася са згоды акупацыйных уладаў на захопленай нямецка-фашысцкімі войскамі тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчынай вайны…» – гаворыцца ў інструкцыі.
«Дзяцей трэба ратаваць!»
Дзяржаўная сімволіка ў школе мусіць быць паўсюль. Да прыкладу, на лінейку 1 верасня ў школе № 3 Іванава настаўнікі ў чаце просяць бацькоў, каб іхныя дзеці прыйшлі са сцяжкамі.
«Будзе рабіцца ўсё, каб максімальна абмежаваць ролю бацькоў у школе. Дзяцей будуць правяраць на веданне дзяржаўнага гімну, з яго будуць пачынацца інфармацыйныя гадзіны і ўрокі музыкі. Абавязковым стане наведанне музеяў з патрыятычным ухілам, школа будзе праводзіць ідэалагічную работу з бацькамі, а самой прапагандзе будзе прысвечана больш часу, чым адукацыйнаму працэсу… Дзяцей трэба ратаваць!» – падзяліўся сваймі ўражаннямі наконт новаўвядзенняў у школе настаўнік адной з менскіх гімназіяў пасля педагагічнай нарады.
Ваенрукі замест псіхолагаў
Згодна з пастановаю Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2021 года (№ 146), з 1 верасня 2021-га ў школах краіны ўводзяць штатную адзінку «кіраўнік па вайскова-патрыятычным выхаванні». Кандыдатуры «прапрацоўваюцца» кіраўнікамі ўстановаў адукацыі супольна з мясцовымі ваенкамамі і прадстаўнікамі МУС.
«Гэта павінен быць не проста чалавек, які будзе праводзіць урокі дапрызыўнай падрыхтоўкі, а асоба з актыўнаю грамадзянскаю пазіцыяй. У ягоныя задачы таксама будзе ўваходзіць арганізацыя патрыятычнага выхавання моладзі, прыцягненне дзяцей да ўдзелу ў акцыях, конкурсах і спаборніцтвах», – адзначыла першая намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Менскага аблвыканкаму Соф’я Філістовіч.
У асобных установах адукацыі сітуацыя не абмяжоўваецца ўвядзеннем новай пасады. Для прыкладу, чытачы Belsat.eu паведамляюць, што ў Вольнаўскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёну адначасова са з’яўленнем кіраўніка па вайскова-патрыятычным выхаванні скарачаюць і пасаду педагога-псіхолага. Такі ж лёс напаткаў педагогаў-псіхолагаў па ўсёй Беларусі. Адпаведныя пасады скараціліся ва ўстановах адукацыі з колькасцю навучэнцаў, меншаю за 100 чалавек. Таксама скароціцца колькасць ставак педагога-псіхолага з 2 да 1,5 ва ўстановах адукацыі з колькасцю навучэнцаў ад 851 да 1050 чалавек.
Беларусы задаюцца пытаннем: чаму ў школах кіраўнікі па вайскова-патрыятычным выхаванні аказаліся важнейшымі за псіхолагаў? Адпаведную петыцыю ўжо накіравалі ў Міністэрства адукацыі і Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Між тым, бацькі гімназістаў з Менск
Хто навядзе парадак з «духоўна-маральнаю культураю»
З новага навучальнага года з?явіцца ў школах і новы факультатыў – «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Распрацоўвалі падручнік «Духоўнасць і патрыятызм» Міністэрства адукацыі і Беларуская праваслаўная царква. Выкладаць факультатыў будуць святары, выпускнікі духоўных школаў, а таксама педагогі, якія пройдуць курсы павышэння.
Заўважым, што выхаваннем духоўна-маральнай культуры і патрыятызму будуць займацца выключна на базе праваслаўя. У 16-м артыкуле Канстытуцыі РБ, «Рэлігіі і веравызнанні роўныя перад законам», адзначаецца наступнае:
«Узаемаадносіны дзяржавы і рэлігійных арганізацыяў рэгулююцца законам з улікам іх уплыву на фармаванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народу».
У гэты ж час існуе Закон Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях, які вызначае прававыя асновы стварэння і дзейнасці рэлігійных арганізацыяў:
- роўнасць рэлігіяў перад законам;
- прызнанне вызначальнай ролі Праваслаўнай царквы ў гістарычным станаўленні і развіцці духоўных, культурных і дзяржаўных традыцыяў беларускага народу;
- духоўная, культурная і гістарычная роля Каталіцкай царквы на тэрыторыі Беларусі;
- неаддзельнасць ад агульнай гісторыі народу Беларусі Евангелічна-лютэранскай царквы, юдаізму і ісламу.
З гэтага вынікае, што, на думку Міністэрства адукацыі, іншыя рэлігійныя арганізацыі не маюць такога «ўплыву на фармаванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцыяў беларускага народу», як БПЦ, бо іх прадстаўнікі не будуць прысутнічаць у школьнай адукацыі. паведамляюць, што ў некаторых установах адукацыі назіраецца дэфіцыт кадраў. Настаўнікаў не стае, бо шмат каго звольнілі ці вымусілі звольніцца. Бракуе настаўнікаў гісторыі, матэматыкі, беларускай і расейскай моваў.
Пакідаюцца без увагі і правы нерэлігійных людзей, якія рэгулююцца 4-м артыкулам Закону Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях:
«Кожны мае права на свабоду выбару атэістычных або рэлігійных перакананняў, а менавіта: самастойна вызначаць свае адносіны да рэлігіі, аднаасобна ці сумесна з іншымі вызнаваць любую рэлігію ці не вызнаваць ніякай».
У каго купляць кветкі настаўнікам
Шмат якія бацькі незадаволеныя ды абяцаюць супрацьстаяць зменам у школе. У адной са сталічных гімназіяў на сходзе бацькі вучняў заявілі, што не дапусцяць аніякай дзяржаўнай прапаганды і палітыкі ў дачыненні сваіх дзяцей.
У сеціве напярэдадні 1 верасня пачалі з’яўляцца заклікі змагацца з сістэмай адукацыі. На думку некаторых бацькоў, гэтая сістэма таксама вінаватая ў тым, што пры ўладзе цяпер «акупанты». Бацькі прапаноўваюць:
- не купляць настаўнікам кветак на 1 верасня;
- не дазваляць сваім дзецям уступаць у БРСМ;
- не здаваць грошай на рамонт школы, падарункі ды імпрэзы;
- не запісваць дзяцей на патрыятычныя гурткі і факультатывы;
- адмовіцца ад пабораў у школе, у тым ліку ад абавязковых падпісак і паходаў у кіно;
- не дазваляць уцягваць дзяцей у дзяржаўныя мерапрыемствы.
Што да закліку не набываць настаўнікам кветак – яго аўтары тлумачаць: тым самым бацькі адмаўляюцца «спансараваць хунту», бо кветкавы бізнес у РБ цалкам належыць «гаманцам Лукашэнкі» – Шэйману, Шакуціным і Алексіну. Пра гэта інфармуе тэлеграм-канал «Водители 97». Замест гэтага прапаноўваюць купляць кветкі ў бабуль на вуліцы або проста пералічыць грошы ў фонд «BySol».
Хуткая ўзаемадапамога
Да салідарнасці з бацькамі, якія страцілі працу праз удзел у пратэстах, заклікае і ініцыятыва «Честные люди»:
«Мы выбралі гісторыі людзей з праекту «Хуткая ўзаемадапамога», якія маюць дзяцей і якім асабліва важна дапамагчы напярэдадні новага навучальнага года. Людзі са спісу страцілі працу праз нежаданне жыць у краіне, дзе гвалт, страх і хлусня сталіся асновай ідэалогіі».
«Честные люди» заклікаюць дапамагчы такім бацькам фінансава – пераводам на картку.
«Бабуля, мяне ніхто і ніколі не «пераабуе»!
Напружанасць і нават страх перад паходам у школу 1 верасня адчуваюць не толькі бацькі, але і школьнікі.
«Вельмі перажываю за свайго ўнука, – піша бабуля 10-гадовага школьніка. – Два дні таму на маю рэпліку, што я хвалююся, як ён пойдзе ў школу і што там яму будуць намаўляць, адказаў: «Бабуля, мяне ніхто і ніколі не «пераабуе»! Я на свае вочы ўсё бачыў! Бачыў, як бабулю (то бок маю маму) людзі ў зялёнай форме ў ейным двары ўзялі пад рукі і амаль завялі ў аўтазак, але ў апошні момант адпусцілі… Не забуду, як ты, мая мама і мая цёця сядзелі ў турме».
«Мне нават страшна ўявіць, якая рэакцыя можа быць у хлопчыка (не толькі нашага) на тую дзікую інфармацыю, якую панясуць настаўнікі 1 верасня. Даводзіцца разлічваць, што ўсё-такі ў настаўнікаў мазгі не прамытыя канчаткова. А так… Мы разглядаем варыянт пачаць навучальны год 2 верасня…» – піша бабуля школьніка.
Hip-hop на вершы Купалы
«1 верасня дзеці вернуцца ў свае школы. Урокі падману і маніпуляцыі, маўклівай пакоры і рабскага пакланення вусатаму ідалу – здаецца, што менавіта так улады бачаць ідэальны першы званок», – піша аўтар hip-hop’у на вершы беларускіх класікаў Антось Звычайны.
«Але як бы яны ні спрабавалі сказіць нашую гісторыю і знішчыць нашую культуру, за намі стаіць ідэя свабоднай і незалежнай краіны, галоўным дэвізам якой назаўсёды застануцца словы Янкі Купалы: «Жыве Беларусь!»
І прапаноўвае паслухаць перад Днём ведаў свае творы.
,,,.. Ну привет ..,,,
Ж-ж-ЖАЛЬ, что эту 'ПРОСТЫНЮ' нельзя проЧИТАТЬ на Русском языке...
[ведь Т.Н. 'моунае' ЧТИВО - просто НЕ воспринимается КАК чтение...]
..... Уважаемые (iLi паважаныя...) - НЕ порте людям настроение.....
= = = = =
С уважением - Валерий Бондарик.
г. Эдмонтон. Канада. 02-9-21.
На беларускіх рэсурсах мусіць быць (і добра, што тут яна ёсць) беларуская мова. Каму гэта не падабаецца, хай чытае рэсурсы эскімоскія.
[2] Вдогон`ку...
П О Д О Б Н Ы Е 'базар`ы' вести - ПРИКРЫВАЯСЬ
полит-ПАРАНЖОЙ (т.е. НИКами...) - ПРИВЫЧНАЯ практика
РАЗНООБРАЗНЫХ 'сьвядомых~i~патриотов' ВСЕХ 'мастей'...
* а ТЫ сними полит-ПАРАНЖУ и поПЫТАЙСЯ сказать что-нибудь...
(ЧЁ-чё-чё...ах НЯ-можаш...а Может быть кураторы НЕ даюць...)
->>> Т.Н. 'мова' - это НЕ ТЕ слова...можно-И-сказать,
НО...НИКАКОЙ 'мова`ю' - Смысл и Сути (ТЕМ) - НЕ передать...
```````````````````````````````````
```````````````````````````````````
~~~ Т.Н. 'м о в а'...~~~
-- Т.Н. 'п а т р ы ё ТЫ~~i~~сьvядомыя',
ПОСРЕДСТВОМ Т,н, 'нароДНОй' моvы,
Lомают (УМЫШЛЕННО...) - Социальные Основы !
Что таКОЕ 'МОVА' ? - а ЭТО - соц~'дрова'...
* Т.Н. 'моvу' применяют И - социум ДЕСТАБИЛИЗИРУЮТ...
-- Да, ПОСРЕДСТВОМ т.н. 'моvы' - социум РАЗРУШАЮТ !
ДЛЯ ЭТОГО ведь ,,МОVУ,, - v социум и VНЕДРЯЮТ...
ПОСРЕДСТВОМ т.н. 'МОVЫ' - массы оБАРАНИваЮТ...
ДЕБИLiзацiю масс - ПОСРЕДСТВОМ ,,моvы,, осуществляют...
* Т.Н. 'моvу' - в качестве ,,VИРУСА,, применяют...!
``````````````````````````````````````````````````````[i Т.Д. 47-23]
``````````````````````````````````````````````````````
...ВСЯ т.н. 'сьвядомая-РАТЬ', пожалуйста, поПРОБУЙте
Аргумент`iрованно (БЕЗ ПСИхологического СРЫВА = 'ВЕРЕЩАНИЯ'
хотя-бы ЧТО-либо Вразумительно`го выСКАЗАТЬ...) сказать !
(НЕ прикрываясь ЗА полит-ПАРАНЖОЙ...а ведь Не получится...)
- - - - -
Ничего ни к кому личного. Благодарю. (iLi КАК там :дзякуй...)
= = = = =
С уважением - Валерий Бондарик.
г. Эдмонтон. Канада. 03-9-21.