Захад патрабуе рэальных крокаў

? По мнению министра иностранных дел Польши Р. Сикорского, предметом диалога с Беларусью должен быть вопрос об уходе А. Лукашенко из власти. Однако месяц назад Р. Сикорски предлагал Минску провести экономические консультации в обмен на освобождение политзаключенных. Можно ли говорить о единой и принципиальной позиции Варшавы насчет возобновления отношений с официальным Минском? Готова ли Варшава идти на уступки Минску и если да, то в каких вопросах?

Зьміцер Кухлей. Афіцыйная Варшава бачыць развіццё сітуацыі ў Беларусі па традыцыйнай схеме «каляровых» рэвалюцыяў, якая пасля «арабскай вясны» гэтага года зноў набыла папулярнасць сярод еўрапейскіх палітыкаў. Пры гэтым Польшча выказвае гатоўнасць весці перамовы з А. Лукашэнкай і спрыяць у мадэрнізацыі беларускай эканоміцы з умовай паступовай дэмакратызацыі палітычнага працэсу накшталт таго, як гэта адбывалася ў Польшчы ў другой палове 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Адначасова жорсткай умовай пачатку перамоваў, ад якой не адступіцца афіцыйная Варшава (як і болей шырока ЕЗ і ЗША), застаецца вызваленне палітвязняў.

Месяц таму вызваліўшы А. Пачобута з-пад варты, афіцыйны Менск закінуў «пробны шар» і спадзяваўся, што Польшчай гэты крок будзе ўспрыняты як знак гатоўнасці да дыялога. Беларускае кіраўніцтва, якому з 2008 года ўдавалася перайграваць сваіх заходніх партнёраў і атрымліваць пры гэтым максімальную выгаду за дробныя саступкі, спадзявалася і гэтым разам дзейнічаць адпрацаванымі метадамі.

Аднак рэакцыя ў Польшчы на справядлівасць беларускага правасуддзя была рэзка адмоўнай. Палякі не ўспрынялі прысуд Пачобуту як жаданне распачаць дыялог, а наадварот убачылі ў гэтым далейшае пагаршэнне сітуацыі ў краіне і выклік ў бок Польшчы.

Адмоўная рэакцыя ў Польшчы на «шырокі жэст» беларускага кіраўніцтва і была прычынай эмацыйных выказванняў А. Лукашэнкі наконт немагчымасці гандлю палітвязнямі на наступны дзень пасля таго, як у польскіх СМІ ўзнялася хваля абурэння прысудам журналісту «Газеты Выборчай». У афіцыйнага Менску яшчэ застаецца час для манёўру: нягледзячы на праблемы ў сацыяльна-эканамічнай сферы беларускім уладам атрымалася збіць хвалю «маўклівых» пратэстаў, ды і да парламенскіх выбараў застаецца не меней за паўгады.

Тым не менш, беларускі кіраўнік у той жа дзень акрэсліў магчымыя ўмовы вызвалення палітвязняў – іх далейшая эміграцыя. Раней гэтая ж схема вызвалення прапаноўвалася ў 2008 годзе пры садзейнічанні амбасадара Нямеччыны ў адносінах да кандыдата на прэзідэнскіх выбарах 2006 года Аляксандра Казуліна, які адмовіўся ад падобнай прапановы. Аднак А. Казулін быў вызвалены ў жніўні 2008 года напярэдадні парламенскіх выбараў у Беларусі, што дазволіла беларуска-еўрапейскім стасункам перайсці на іншы ўзровень.

Для афіцыйнага Менска вызваленне палітычных вязняў з\`яўляецца прымальнымі выдаткамі ў крытычнай сітуацыі, якая склалася ў эканамічнай сферы і сферы вонкавай палітыкі. Як і з Казуліным беларускае кіраўніцтва будзе зацягваць вырашэння пытання з вызваленнем палітычных вязняў да пачатку парламенскай кампаніі, каб зменшыць уплыў палітычнай апазіцыі на хаду выбараў. У беларускіх СМІ ўжо пачалі з\`яўляцца паведамленні наконт ціску на асобных палітзняволеных з мэтай напісання ліста аб памілаванні А. Лукашэнку.

Прапанову Сікорскага аб пачатку перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з апазіцыяй наконт перадачы ўлады неабходна ўспрымаць з улікам надзеяў, якія зноў з\`явіліся на Захадзе пасля апошніх арабскіх рэвалюцыяў. Заходнія палітыкі ў чарговы раз спрабуюць накласці на беларускую рэальнасць досвед дэмакратызацыі аўтарытарных і таталітарных рэжымаў апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў. Словы Сікорскага сведчаць аб зацікаўленасці і гатоўнасці Варшавы (як ЭЗ і ЗША) дамаўляцца з афіцыйным Менскам па нармалізацыі стасункаў. Аднак афіцыйная Варшава падкрэслівае, што ў Менска болей не атрымаецца «вадзіць Захад за нос» і прадаваць псеўдалібералізацыю за МВФаўскія крэдыты. Найлепшым прыкладам, які прапануецца беларускім элітам за ўзор кіраўніком замежнапалітычнага ведамства Польшчы, з\`яўляецца польскі досвед перадачы ўлады, які дазволіў камуністычнай наменклатуры шмат у чым захаваць свае пазіцыі ў польскім грамадстве.

Захад будзе патрабаваць рэальных крокаў па дэмакратызацыі палітычнага працэсу ў Беларусі: няхай гэты працэс і будзе расцягнуты па часе, аднак ён будзе мець выразныя арыентыры, як, напрыклад, квота апазіцыі ў будучым парламенце. Варта зазначыць, што вызваленне ўсіх палітзняволеных застаецца перадумовай пачатку дыялогу.

Комментарии

'Захад патрабавау' и даже список прислал. А наш руководитель реальные 'кроки' по списку и предпринял, начал сажать фигурантов списка. Но думаю ставка 'захада' на нынешнего белорусского руководителя, да еще и путем сдачи емк прозападной оппозиции ничего хорошего 'захаду' не принесет. А целоваться и класться в приверженности 'демократическим ценностям', это конечно будут.

Юрий

Так и есть, Юрий. Плевал Лукашенко на речи Сикорского пока за ним стоит Москва и подбрасывает кредиты. Я вот не пойму, на кой черт размещать такие статьи как эта? Ну. не пойдет Лукашенко на переговоры с оппозицией, пока за ней не стоит народ, не стоит реальная сила.

'Прапанову Сікорскага аб пачатку перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з апазіцыяй наконт перадачы ўлады неабходна ўспрымаць з улікам надзеяў, якія зноў з\`явіліся на Захадзе пасля апошніх арабскіх рэвалюцыяў.'

В таком случае я склонен считать, что на Западу у власти находятся ИДИОТЫ.

Туточкин

Не стоит забывать, что белорусская демократия по шкале западных приоритетов находится где-то между позициями 500-1000. И к тому же эта приоритетность вполне умело уравновешивается белорусскими властями при помощи подковерного лоббирования допущенными к бизнесу в РБ западными бизнесами. Если бы не выгнали Форд, то не было бы и особых проблем даже с той же Америкой.

Николай

Николаю и Туточкину: Лукашенко уже начал освобождать политзаключенных партиями, т.е. готовится к переговорам с Западом. в конце концов всех и выпустит к парламентским выборам. плаваться Лукашенко может сколько угодно, но будет вынужден выполнять базовые требования ЕС для начала диалога. а что получит ЕС от Лукашенко - это зависит от многих факторов. в политической сфере целиком возможно несколько оппозиционеров в будущем парламенте.

Зміцер
Добавить комментарий

Наше Мнение © 2003-2021

Публикация писем читателей не означает согласие авторов проекта с высказанным мнением.