Формула заахвочвання

? Резолюция принятая 20 января на сессии Европарламента в Страсбурге, призывает к немедленному введению санкций против руководства Беларуси. В частности речь идет о визовых санкциях, направленных против белорусских чиновников. Почему ЕС возвращается к визовым санкциям, эффективность которых была признана крайне низкой? Существует ли некая альтернатива визавым санкциям, которая могла бы принудить официальный Минск к диалогу?

Андрэй Казакевіч. Пасля завяршэння халоднай вайны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе была вынайдзена дастаткова надзейная формула заахвочвання краін (іх эліт) да дэмакратыі і рэгіянальнага супрацоўніцтва. Заснавана яна была не толькі на апеляцыі да каштоўнасцяў, але на гарантыях знешнепалітычнага балансу і эканамічных перавагах ад разнастайных сумесных праграм і інстытутаў. З большага гэта стратэгія спрыяла прыняццю, што праўда ў рознай ступені, дэмакратычных правілаў.

Спрошчана формулу можна пазначыць так – супрацоўніцтва ў абмен на дэмакратыю. Больш дэмакратыі – больш супрацоўніцтва.

Але што калі кіраўніцтва пэўнай краіны паслядоўна адхіляе такую логіку? Не ставіць за мэту еўрапейскую інтэграцыю, часта дэманструе перыферыйнае значэнне для сябе “Захаду”. Пры гэтым звыклая эканамічная матывацыі еўрапейскага супрацоўніцтва перакрывае наяўнасць аўтарытарнай улады (якая нават павольнае ўцягванне ў працэс дэмакратызацыі можа разглядаць як пагрозу) і наяўнасць спонсара ў выглядзе Расіі.

Вызначэнне эфектыўнай палітыкі да такой краіны для ЕС задача няпростая. “Няпростая задача” і ёсць асноўнай прычынай вяртання да палітыкі санкцый. Фактычна нечага большага краіны ЕС у сваім арсенале ня маюць. Рэагаваць неяк неабходна, каб паказаць свае стаўленне да сітуацыі, таму карыстаецца ўсе што яшчэ засталося пад рукой.

Праўда асноўная санкцыя палягае ў іншым і гэта санкцыя ўжо накладзеная. Устойлівыя адносіны Беларусі і ЕС пастаўлены пад пытанне, узровень супрацоўніцтва, прынамсі ў кароткатэрміновай перспектыве, знізіцца. Гэта значыць, для ўлады скарачаецца прастора знешнепалітычнага манеўру, паслабляе пазіцыі ў перамовах з Расіяй, пазбаўляе альтэрнатыўнай крыніцы фінансаў, пагаршае інвестыцыйны клімат і г.д. Таксама значна знізілася “дагавораздольнасць” Аляксандра Лукашэнкі ў вачах заходніх дзяржаў. Усё гэта ёсць палітычнай праблемай, мінусаў шмат, а перавагі новай сітуацыі знайсці цяжка.

Трэба меркаваць, што на выгоды ад супрацоўніцтва і была зроблена асноўная стаўка Еўропы ў дачыненнях з Беларуссю ў апошнія гады. Гэта не спрацавала ў поўнай меры, дакладней выбары паламалі адпрацаваную логіку. Рацыянальныя перавагі не стрымала ўлады ад сілавых дзеянняў, але палітычны кошт гэты дзеянняў аказаўся высокім, і ў поўнай меры будзець адчуты у бліжэйшай перспектыве.

Усе астатнія санкцыі – дзеянні сімвалічнае. Абмежаванні для чыноўнікаў могуць “прымусіць да дыялогу” толькі сваёй “стыгматызацыяй”, якая пагаршае знешнепалітычны імідж Беларусі, перспектывы, пазбаўляе некалькіх кропак апоры ў рэгіёне. Калі ўлада па нейкім прычынам гатовая прыняць наступствы “санкцыі супрацоўніцтва”, усе астатнія (візы, спорт і г.д.) не маюць значэння.

ЕС праўда можа ў практычную плоскасць паставіць пытанне пра эканамічныя санкцыі. Але яны не будуць эфектыўнымі. Збольшага гэту праблему кіраўніцтва Беларусі вырашаць праз рээкспарт, страты будуць, але не значныя, ды і панясе іх перш за ўсё насельніцтва, а не эліта. Малаверагодна, што эканамічныя абмежаванні будуць мець пазітыўныя наступствы для дэмакратызацыі (цалкам магчыма наадварот), а негатыўных наступстваў для ўсё краіны будзе шмат.

Калі палітыка “супрацоўніцтва ў абмен на дэмакратыю” не працуе, то рэальнай альтэрнатываю для ЕС можа быць толькі доўгатэрміновая і гнуткая стратэгія заахвочвання, гарантый і стрымлівання. Кожны пункт можна прапісаць падрабязна, але простых рашэнняў тут не можа быць. На вялікі жаль, падзеі 19 снежня паказалі, што дамоўленасці і “правілы гульні” могуць парушацца. Пры гэтым супрацоўніцтва ў асобных галінах  (адукацыя, навука, культура, развіццё лакальных супольнасцяў, экалогія, прававая сфера і г.д.) мусіць працягвацца і, пры наяўнасці прагрэсу, пашырацца.

Перспектывы мае і стратэгія супрацоўніцтва з грамадзянамі Беларусі напрамую, абыходзячы апараты дзяржавы. Асабліва гэта істотна ў пытаннях мабільнасці, інфармацыі і развіцця электронных СМІ. Што тычыцца прамой дапамогі, то дасягненне эфектыўнасці будзе патрабаваць радыкальных зменаў механізму і прыярытэтаў ў гэта сферы, прынамсі такая дапамога не павінна ісці на ўтрыманне неэфектыўных ды груваздкіх устаноў за межамі Беларусі.

Добавить комментарий

Наше Мнение © 2003-2020

Публикация писем читателей не означает согласие авторов проекта с высказанным мнением.