Портал Tut.by разместил сообщение о том, что Министерство информации «настойчиво рекомендовало» руководству крупнейших FM-радиостанций страны не менее 7 раз в сутки в прайм-тайм размещать в эфирной сетке песню группы «Рокер-джокер» «Саня». Почему песня, которую первоначально многие восприняли как первоклассный стёб, стала промотироваться на государственном уровне? Какие эффекты может спровоцировать столь плотный режим ротации данной песни?

Андрэй Расінскі.Гісторыя песні, увогуле, цікавая. Спачатку гэта былі наіўна-алкагалічныя іранічныя папеўкі, што абсмейвалі дарагога «Саню». Але потым — песню заўважылі і адправілі на радыёстанцыі для абавязковай пракруткі.

Але — чаму? Па-першае, рэжым не мае здольных творцаў, якія яго абслугоўвалі б. І нат масавую культуру прыходзіцца красці. Так расейскія фільмы й серыялы выкарыстоўваюцца для напампоўвання афіцыйнае тэлевізіі.

Рэжым пачаў прысабечваць і незалежніцкія лозунгі, не ўзгадваючы апанентаў.

Ну, а песня «Саня» — сапраўдная вынаходка, якая пойдзе для апалітычнае моладзі. Прыпеўка лёгка запамінаецца й круціцца ў галаве. А здзеклівую іронію яшчэ трэба заўважыць.

Гэтая іронія ў яшчэ большай ступені была адсечаная ролікам, знятым на АНТ. Там музыкі прычасаныя й прыгламураныя. Замест анархісцкага адзення — касцюмчыкі. Інтэр’еры таксама — суворыя: нешта сярэдняе паміж афіцэрскім клубам і аграгарадкоўскай сцэнай, дзе ідэолагі прымаюць ударнікаў са справаздачамі. На падтанцоўках — доўганогія дзяўчыны ў нацыянальных шатах.

Што да гвалтоўнай ратацыі песні на станцыях — то з такой масаваю атакай, іронія канчаткова знікае. Тое, што было лёгкім здзекам — становіцца прымусоваю прапагандаю. Яшчэ адным аргументам для чарговага тэрміну «забацькінага» шчасця.

Эфект ад празмернай «Санінай» песні — ад непрыязнасці да дзеяння, калі рука ставіць галачку за вусаты твар.

Павал Шарамет заклікаў прысталіць такіх «піяністаў». Але гэтае яны й самі зрабілі. З сабой — і са сваім слынным героем.