?СМИ растиражировали новость, в которой говорилось о том, что эксперты отмечают ослабление «культурной войны» в Беларуси. Насколько Вам кажется актуальной и удачной сегодня используемая терминология, отсылающая к «войне культур». Говоря о культурной политике сегодня, не выгодней ли использовать концепт мультикультурности?

Андрэй Расінскі. Калі казаць пра мультыкультурнасць, то гэты тэрмін натуральна гучыць, калі размова — пра Злучаныя Штаты ці сучасную Еўропу. За гэтым тэрмінам –пэўная сацыяльная і палітычная практыка, якая прадугледжвае аўтаномныя этнічныя і сацыяльныя групы (кожная — са сваёй культурнай прасторай) — шматгалоссе і дыялог паміж рознымі групамі.

У нашым выпадку нават канфесійныя групы яшчэ не ачунялі напоўніцу пасля таталітарнага катка; іхнія культурныя прасторы — толькі адраджаюцца і разбудоўваюцца. Этнічным групам (паказальны прыклад з Саюзам палякаў) — ізноў затыкаюць рот. Аўтарытарызм — з прыпеўкамі пра «дзяржаўную ідэалогію» — прадугледжае не дыялог, а згоду з найвышэйшым курсам.

Пры гэтым рэжым здольны (і вымушаны) прысабечваць ідэі палітычных апанентаў, але толькі калі выдае іх за свае.

У Беларусі — вайна культураў. Але — канфрантацыя паміж «прыдзяржаўленай» 75% — і «падпольна-беларускай» сцішылася праз агульную стому. А вайна беларускай культуры — і расейскай, хаця і дамінуе расейская, не тое, каб узяла паўзу, але выпляснулася вайной «малочнай» і «нафтавай». Так што культурная вайна аслабла, але працягваецца.

Пра полікультурнасць можна будзе ставіць пытанне, калі разнастайныя групы ў Беларусі набудуць дастатковую аўтаномію і разбудуюць свае культурныя прасторы.
У нашым грамадстве гэты працэс пакуль падмарожаны.

Абмеркаваць