Гумар – гэта нацыянальнасьць

Смех как жизнь, смерть и конфронтация

Андрэй: Ёсьць розныя віды гумару. Большасьць прызвычаілася да амэрыканскага гумару танных камэдый. Але ёсьць брытанскі гумар, прадстаўлены ў фільме «Тыпу крутыя мянты», які нядаўна ішоў у кінатэатрах. Дарэчы, тут адбылося падкрэсьленае разыходжаньне: наўмысна тупой назвы – і інтэлектуальнай іроніі зьместу. І наша аўдыторыя ня ведала, як рэагаваць.

Максим: Зрителю нужно уметь переключаться. Американское кино и копирующее его сегодняшнее российское кино – это чистейшей воды эксцентрика нелепых положений. Когда Гоша Куценко из «Любовь-морковь» бегает в чёрной комбинашке. Возникает несоответствие упитанного громилы и кружевной одежды. И на этой очевидной нестыковке работает юмор…

А.: …дарэчы, беларускага паходжаньня. Аўтар сценару – наш Андрэй Курэйчык…

М.: Когда кто-то поскальзывается и падает на банановой корке – это тоже смешно, потому что шёл такой важный, а потом взял и упал. Американский юмор изначально – это юмор профанный, юмор слэпстика…

А.: …яшчэ з часоў Мак Сэнэта…

М.: …юмор даже не клоунады, а юмор скоморошества. Простого, игрового обыгрывания реальных ситуаций, нестыковки ожидаемого и существующего. Это игра с бытом, с повседневностью – всегда лежит на поверхности и поэтому читается сходу…

А.:  А брытанскі гумар любіць інтэлектуальныя гульні. Тут можна прыгадаць і суполку «Монці Пайтан», і асобна – Тэры Гіліяма. Ды і Оскара Ўальда – ён ірляндзец, але ўлучаны ў брытанскую культуру. Гэта тонкая іронія, не заўжды заўважная. Нашы гледачы разгубіліся. Хаця павінна было быць інакш.

М.: Ты считаешь, что мы так близки британцам? Британцы – островитяне. Они всегда существовали в непростых отношениях с Европой. Тем более, с Восточной Европой. Главными врагами образцового джентльмена Джеймса Бонда были советские спецслужбы.

Говорят, что американская культура паразитирует на культуре европейской. Заимствует цитаты, перекупает сюжеты, выкачивает из Европы ресурсы. А в случае «Легавых» мы получаем совершенно другое: европейский фильм, который построен на очень хорошем знании американского канона полицейского фильма. И это уже не Америка пересказывает Европу, а Европа высмеивает Америку. Вот здесь возникает глубина. Это смех с любовью, ирония с глубокой симпатией к первоисточнику.

А.: Сьмех – заўжды спалучае некалькі сьветаў. Травэстуе. І нават нацыянальныя асаблівасьці магчымы за кошт «трансплянтацыі» адной культуры ў другую. Так ключавая фігура амэрыканскага камічнага кіно – Чарлі Чаплін, з Эўропы. Амэрыканскія браты Маркс нагадваюць брытанцаў, толькі шальных, зь Льюісам Кэралам на чале. Гумар Гогаля – за кошт кантакту ўкраінскай і рускай культуры, тое ж самае і з Булгакавым. Вудзі Алэн – нью-ёрскі габрэй-інтэлектуал.

М.: Вернемся на нашу почву. Мне кажется, белорусский юмор не рифмуется с британским. Разная география, разная психология. Белорусский юмор – это юмор с оглядкой, юмор втихомолку, партизанский юмор человека подневольного, зависимого, который всё понимает лучше, чем кажется. Но в силу внешних обстоятельств изображает из себя дурачка. Вечного Нестерку.

А.: Найтыповейшы беларускі гумарыстычны пэрсанаж. Беларускі архетып гумару (як Швейк – архетып чэскі, а Дон Кіхот - новачасны, заходні дый гішпанскі). Але й брытанскі гумар, і беларускі – інтравэртныя гумары. Толькі брытанская інтравэртнасьць ад «недасяжнасьці», колішняй ганарлівай імпэрскасьці, падкрэсьленага шляхоцтва. Пра беларускі гумар, які разгортваўся, як паднявольны, плябейскі гэтага не скажаш. Беларуская інтравэртнасьць – гэта інтравэртнасьць хітрага селяніна…

М.: …человека перекрёстка…

А.: …які прыкідваецца й адным, і другім, і трэцім – але не таму, што ён гаспадар, а таму што ён у абсалютна прыціснутым стане знаходзіцца.

М.: От этой национальной юмористической ментальности нас как раз старательно отучивают все государственные масс-медиа. Я не говорю уже об интенсивной юмористической интервенции из России. КВН – наследие ещё советской колониальной экспансии. «Камеди Клаб» – типичный продукт российской культуры, который у нас выдают за невероятное достижение: «Самый модный юмористический проект!» В кино сейчас приходит молодой зритель с «имплантантом» российского юмора. Он был выращен многочисленными Петросянами и КВНами. Сейчас отечественная киноаудитория в большинстве своём смеётся не своим смехом, а смехом заимствованным, чужим.

А.: Хаця сьмех па прыродзе сваёй «двайны», але ў беларускай сытуацыі гэтая падвоенасьць памножаная. І часткова гэта насамрэч чужы сьмех. Але ён настолькі чужы, наколькі расколатая беларуская сьвядомасьць. Наколькі людзі адчуваюць сябе часткай расейскай культуры, настолькі яны будуць сьмяяцца над «тупымі» нацыямі – паводле Задорнава (выдатны прыклад «імпэрскага» сьмеху). Але ёсьць калясальная сьмехавая субкультура, якая абсалютна не расейская. І ключавым пэрсанажам тут зьяўляецца ўжо не Несьцерка, а іншы пэрсанаж, зь якога рагочуць даўно і вельмі доўга 13 гадоў.

Людзі, якія арыентуюцца на беларускую культуру не сьмяюцца «па-расейску», і гэны гумар іх не кранае. Адбываецца канфрантацыя «сьмехаў». Расколатасьць грамадзтва – і расколатасьць сьмеху.

М.: Но кто не смеётся по-русски, тот не смеётся и по-британски. Британский юмор для нас инопланетный. Потому что с русскими нас связывает общее имперское прошлое. А вот Британия для нас всегда была страна за горизонтом, симпатичная, но непонятная и экзотическая. Не случайно любимым персонажем в Советском Союзе был Шерлок Холмс (актер Василий Ливанов уверенно «перебританил» британцев). Его любили как экзотическую птичку.

А.: Ёсьць розныя ўзроўні сьмеху. У падмурку – карнавал, пра што калісьці пісаў Бахцін. Перакручваньне верху й нізу, гратэск, цялесная эксцэнтрыка, кантрасты вонкавага й унутранага. Карнавал можа мець нацыянальнае адценьне, але ён зразумелы ўсім і паўсюль. «Гарганцюа і Пантагруюэль» – клясычны францускі твор, але што ў Францыі сьмяяліся, што ў нас сьмяюцца.

А далей пачынаюцца больш тонкія моманты, зьвязаныя з гістарычным часам, зь мясцовай культурай… 

М.: …с общим уровнем образованности…

А.: …зьяўляюцца асаблівасьці. Мы ведаем грузінскі сьмех – гэта трагікамэдыі Іаселіяні, Данэліі, і гэта сумны й чысты сьмех. Ёсьць францускі гумар зь П’ерам Рышарам і Луі дэ Фюнэсам, ёсьць амэрыканскі – у розных варыянтах: Чарлі Чаплін, браты Маркс, Бастэр Кітан…

М.: …Эдди Мерфи, Джим Кэрри…

А.: Але агульная матрыца ўсё роўна прысутнічае. Выбіваецца Стэнлі Кубрык, які выглядае большым эўрапейцам. Ёсьць нямецкі сьмех Гофмана, змрочна-рамантычны. Ёсьць расейскі – ключавая фігура Гайдай. А што да беларускага сьмеху… Можна прыгадаць паэму, якая доўгі час лічылася ананімнай (паказальна!) «Сказ пра Лысую гару» Францішка Ведзьмака-Лысагорскага (Ніла Гілевіча). Гратэскная эксцэнтрыка…

М.: Белорусский смех не делится просто на «восточный» смех и «западный» смех. У нас существуют странные гибридные формы государственного смеха: ехидство аналитических телевизионных программ. Есть и наивный, пустой, беззубый смех журнала «Вожык» – отечественная петросяновщина. Есть альтернативный белорусский смех – явление не интеллектуальное, а прежде всего фольклорное. Интернетные флэш-мультики, сатирические «Навінкі», боевая «Белжаба» возрождают именно эту смеховую традицию.

Но проблема в том, что общая образованность снизилась. Культурный фон среднего британского фильма большинству белорусских зрителей уже не понятен. Сегодняшние 20-летние скверно обучены, и поэтому любой относительно сложный текст (в отличие от «Камеди Клаба») представляет для них проблему. «Простецкий» альтернативный смех должен дорасти до британского чувства юмора.

А.: Спрабуе дарасьці – а палітычныя чыньнікі гэтаму спрыяюць. У сеціве шуму нарабіла паэма «Зянон-хоп», дзе Пазьняк-супэрмэн вяртаецца ў Беларусь і наладжвае крутое мачылава з матнымі інтанацыямі. Новы варыянт брутальнага – амэрыканізаванага сьмеху.

М.: Причем, это сложно организованный текст. В нём – и это черта свободного смеха – возникает поле тотальной автоиронии. Этим смех неофициальный отличается от смеха разрешённого. Который всегда несвободен и всегда знает рамки. Над собой никогда не смеётся.

А.: Дарэчы, афіцыёзны сьмех – гэта нешта, што выпадае за межы сьмеху, як такога. Гэта папераджальнае апраўданьне забойства. Калі не фізычнага, то палітычнага, духоўнага. Нешта – па Бахціну – немагчымае. І двайнік «сьмеху катаў» – вылегчаны сьмех Петрасяну й «Камэды Клабу», дзе пануюць прыбіральніцка-сэксуальныя жарты.

М.: Возникает очень интересная ситуация. Точно так же, как мы говорим, что белорусская нация только движется к своему собственному национальному самосознанию, точно так же и белорусский смеховой стиль существует, как проект. Как путь. Как то, что должно вырасти на перекрёстке культурных смеховых влияний.

А.: Гэта і ствараецца на памежжы. «Навінкі» ўжо экспартавалі свой сьмех у Расею. Расейская стужка «Пыл» з Пятром Мамонавым і Лёлікам Вушкіным здымалася рэжысэрам, які вучыўся на беларускім «Случаі з пацаном». Цяпер Вушкін на Ўкраіне зьбіраецца выдаваць газэту «Параска-інфо», каб абсьмейваць дэпутатаў ўкраінскай Рады. А айчынны камічны дуэт «Саша і Сірожа» даўно атабарыўся на Ўкраіне, бо зь Беларусі выгналі.

Дарэчы, рэжым вельмі востра рэагуе на сьмех – жорсткімі рэпрэсіямі. Можна прыгадаць і «пацярпелыя» мульцікі, і гратэскны вершык Адамовіча «Забі прэзыдэнта»…

М.: Ещё не отстоявшиеся белорусские смеховые модели уже начинают культурную экспансию. Это означает, что у нас хорошие перспективы. Как британская империя, распространяя своё влияние, начинала с малого, так же и мы сейчас, существуя на перекрёстке различных воздействий, можем не просто создать свою собственную эффективную смеховую реальность, узнать в ней себя – но и успешно использовать её в качестве национальной визитки, товара на экспорт.

А.: Ну, і сьмеху ўнутры самой Беларусі.

М.: Процесс пошел. Мы поймём, что времена действительно изменились, когда увидим главу нации, способного иронизировать над самим собой.

10 лепшых амбасадараў сьмеху

  1. Несьцерка (Беларусь)
  2. Дон Кіхот (Гішпанія, Заходняя Эўропа)
  3. Жаўнер Швейк (Чэхія)
  4. Гарганцюа і Пантагруэль (Францыя)
  5. Аліса з Краіны цудаў (Вялікабрытанія)
  6. Бадзяга Чарлі (Чарлі Чапліна – Амэрыка)
  7. Мітусьлівы габрэй-інтэлектуал з комплексамі (Вудзі Алэн – Амэрыка)
  8. Вясельныя цыганы (Эмір Кустурыца – Босьнія),
  9. Застольныя грузіны (Іаселіані, Данэлія – Грузія)
  10. Баязьлівец, Ёлупень і Хаджалы (камэдыі Гайдая – Расея)
Метки
Добавить комментарий

Наше Мнение © 2003-2020

Публикация писем читателей не означает согласие авторов проекта с высказанным мнением.