Лузэр добры, лузэр дрэнны… Кому нужны неудачники?

Максим: Нет общества без героев. Герои воплощают идеалы, формулируют лозунги, тиражируют модели поведения. Герои политики, шоу-бизнеса, литературы, науки – в любом случае они существуют как некий набор авторитетов. Однако для любой культуры необходимы не только герои, но и неудачники. Не только успешные везунчики, но и люди бестолковые, растерянные, не очень образованные и талантливые. Их роль в культуре мне кажется даже более значимой. Апеллируя к фольклору, можно сказать: в комплект каждому Илье Муромцу должен входить Иван-дурак.

Андрэй: У фальклёры ёсьць шматлікія дурні, недарэкі й лузэры. Усе кпілі зь Івана-дурня, а потым ён стаўся супэргероем. Жаночы варыянт – Папялушка, зь якой усе зьдзекваліся – а яна зрабілася прынцэсай. Іншы варыянт небаракі, недарэкі, лузэра – гэта прастак, які трапляе ў сытуацыю арганізаванага, жорсткага грамадзтва. І задае простые пытаньні, як дзіця – як Кандыд Вальтэра, – такім чынам абвальваючы жорсткую дактрынэрскую сыстэму. Дарэчы, такім самым небаракам можна лічыць і Дон Кіхота.

М.: Такие неудачники – люди с аномальной линией поведения – вовсе не дураки, бездарности или тупицы. Они просто слышат другую музыку, чем все, кто вокруг. Иван-дурак или Кандид неформатны с точки зрения существующего социального порядка. С этой точки зрения любой лузер – портрет простого человека. Нормального существа, не прошедшего обработку очередной идеологией.

А.: Гэта ня проста натуральны чалавек паводле Русо – а Чалавек, якому мы спачуваем. Спачуваньне – наймацнейшая эмоцыя. А надалей Іваны-дурні вырасьлі ў зусім іншыя фігуры. Часам небясьпечныя. Дастаткова прыгадаць сусьветна вядомую рускую клясычную літаратуру. Маленькі чалавек Акакій Акакіевіч... Гэта перайшло ў палітычную практыку. І потым з гэтых маленькіх людзей выраслі Сталін, Гітлер (нездарма Чаплін крычаў: «Ён скраў мае вусікі!»), Мусаліні і шмат хто яшчэ. Беларусь тут ня вынятак.

М.: Существует очень тонкая грань между сочувствием обиженному и агрессивностью люмпена, взрывной интервенцией маргинального сознания. Выбивающийся из системы лузер имеет сразу несколько обличий. С одной стороны, это романтический аутсайдер, человек не от мира сего. Тут можно вспомнить героя песни «Биттлз» “Fool on a Hill”. Глупец не зарабатывает деньги, зато разговаривает со звёздами, видит, как движутся облака – и в этом высший смысл. В данном случае лузер, неудачник оказывается соразмерным мудрецу. Точнее – блаженному, который воспринимает иные, более значимые измерения реальности.

А.: Дабрашчасны ўбогія духам…

М.: С другой стороны, когда лузер пытается вписаться в систему, демонстративно пренебрегая ее правилами, мы получаем очень страшную штуку – интервенцию посредственности.

А.: Паўстань, пракляцьцем катаваны! А гэта ўсё потым і рэалізавалася. Давайце паглядзім на кіно – там мы з гэтым сутыкаемся. Але, па-першае, існуюць моцныя геаграфічныя адрозьненьні. Калі мы возьмем эўрапейскую культуру, там лузэраў навалам, іх шмат. Можна прыгадаць нядаўнюю рэтраспэктыву Акі Каўрысьмякі – татальнае апяваньне лузэраў. Возьмем расейскае кіно – там гэтага дабра таксама ўдосталь, асабліва з улікам традыцый.

М.: Классический лузер – тот же Веничка Ерофеев.

А.: Можна ўзяць савецкія фільмы 70-х гадоў пра канфармістаў зь пяшчотнай душой. Гэта таксама лузэры – сацыяльна навучаныя ды масавыя. Можна прыгадаць эўракіно Фасбіндэра й раньняга Пазаліні. А вось у амэрыканскім кіно зусім іншая карціна. Некалькі дакладных тыпаў: супэрмэн – герой, які можа ўсё і робіць усё. Пракляты паэт – байранічны тып, які парушае нормы, але ў выніку атрымлівае звышнатуральную кару. І андэрдог – звычайны чалавек, якому кінулі выклік, затапталі ў бруд, але ён мусіць падняцца. Гэта чалавек-індывідуал, які на выклікі адказвае – і перастае быць няўдачнікам. Тыповы прыклад – Рокі Бальбоа (кіно пра старога баксёра, які выходзіць на рынг).

М.: Я думаю, что тут, скорей, срабатывают психологические механизмы. Давно подмечено, что в российской культуре (да и в финской, если вспомнить Каурисмяки) работает очень интересная вещь. По отношению к лузеру господствующей эмоцией оказывается сострадание и сочувствие. Человек, живущий на обочине, человек, вытолкнутый обществом за его пределы, овеян неким поэтичным флёром. При всей своей ограниченности, реальной неспособности к труду и наивном прекраснодушии. В этом парадокс: достойным народной поддержки оказывается пьяный бездельник. Его жалеют. Но жалость не заставляет человека расти. Она оставляет его в той же самой луже, в которую он упал. Только окружив сочувствующими согражданами. В этом отличие от американской модели, где базовый механизм – превращение лузера в героя. Там лузер находит в себе силы, чтобы подняться. Не просит сочувствия, а заставляет себя уважать. Это позиция сильного.

А.: Наконт шкадаваньня – не магу ніяк сказаць, што гэта кепска. Тут іншы момант. Мы маем справу з сацыяльна-крытычным кірункам, які сфармаваўся шчэ ў ХІХ стагоддзі…

М.: …когда возникает список претензий к системе, а к самому человеку нет никаких претензий. Он неизменно жертва.

А.: Някрасаў калісьці скардзіўся: сяляне Бялінскага не чытаюць, затое купляюць «мілорда глупага»… Самога Някрасава таксама з кірмашу ня несьлі. І не панясуць, таму што – лузэрасьпевы. А людзям падабаюцца героі. Асілкі, якія перамагаюць.

Куды цікавейшыя недарэкі ў Іаселіяні. Альбо лузэры з фільма Гаса Ван Сэнта «Мой асабісты штат Айдаха», амаль праклятыя паэты. Тут няма сацыяльна-крытычнага выцьця. Тут ёсьць выйсьце ў трансцэндэнтныя й фальклёрныя прасторы. Тут прэтэнзіі – калі ўжо на тое пайшло – да сябе й да анталягічнага статусу сьвету.

М.: В американском кино социальная тематика тоже занимает значительное место. Но в отличие от европейского варианта показывается конфликт не несчастной жертвы и всесильной системы, а определённой части социального механизма, который выходит из-под гражданского контроля, – и отдельно взятого гражданина, стремящегося вернуть ее в заданные обществом рамки. Герой-одиночка – не лузер. Потому что за ним стоит общественный интерес.

А.: Выкажу правакацыйнае меркаваньне: на Беларусі насаджэньню лузэрства спрыялі ня столькі аўтарытарныя даглядчыкі, колькі… нашыя адраджэнцы. Родапачынальнікі новай беларускай літаратуры – Францішак Багушэвіч, Янка Купала, почасту Колас дый іншыя (нат Багдановіч сьпяваў пра «сьляпы беларускі народ»). Дасюль у школьных хрэстаматыях суцэльныя стогны пра «мужыка-беларуса», «дурнога, як варона», «пана сахі і касы», які цяжка галадае безь «пяці лыжак заціркі». І хто пісаў? Шляхта пісала. Я разумею: гэта наўмысная хлапаманія, перабольшваньне, амаль гратэск. А вынік – вывучаная няздольнасьць да дзейнасьці.

М.: Самое интересное, что в нашем фольклоре эти традиции – технологии прорыва человеческого – заложены. А вот в современной профессиональной культуре потеряны.

А.: Гэта працяг традыцыі ХІХ стагоддзя, безьнябёснага ХІХ стагоддзя. Сацыяльна-крытычны рэалізм, калі ішла сацыяльная крытыка, а былі забытыя моманты, падставовыя для мастацтва.

М.: Речь, скорей, идет об отказе от демонстрации форм духовного роста. От показа того, что возможен успешный индивидуальный прорыв. Продолжая провоцировать, рискну сказать: той ситуацией, в которой мы оказались (в том числе и после последних выборов) мы обязаны нашим отечественным маленьким людям.

А.: Бязумоўна так. Але ёсьць шчэ такі момант. Людзі, якія называюць сябе апазыцыйнымі партыямі ды групоўкамі, якія маюць сьмеласьць так сябе называць… Яны з большага паводзяць сябе як лузэры. Яны нават не шукаюць сабе апраўданьняў – яны шукаюць бюракратычнай упісанасьці ў цалкам лузэрскую сыстэму, пабудаваную ў Беларусі, – байструковую сыстэму. Адкінутую ўсімі, нікому не патрэбную, ганебную. Культ маленькага чалавека – лузэра, а не грамадзяніна – сёньня вельмі небясьпечны.

М.: Особенно в нашей ситуации. Америка с ее культом личного героизма умеет при этом эффективно блокировать гиперактивность обывателя. Посредством, во-первых, действенных органов правосудия, во-вторых, активности других граждан. У нас всё по-другому: сообщество слабых, выглядящее совершенно беспомощным и не способным к самоорганизации. Говорят: «Надо работать с массой!» А я не уверен, что вот с такой массой нужно работать. Можно ли что-то сделать с нашими отечественными лузерами? И кому выгодно их существование?

А.: Яно выгадна сыстэме, бо яны паўтараюць аўтарытарную стылістыку, рыторыку, лад жыцьця. Яны патрэбныя тым людзям, якія зьяўляюцца часткай гэтай сыстэмы й быццам бы прадстаўляюць цалкам супрацьлеглы спэктр.

Псэўдаапазыцыйнай бюракратыі (апазыцыяй гэта нельга назваць). Гэта ўсё складае адну й тую ж сыстэму. Два бакі аднаго мэдаля.

М.: Их существование очень важно для системы. И, конечно, важно политическим лузерам, вылетевшим из этой системы. Поскольку, как мы говорили, существование массы пропавших душ оправдывает их собственную индивидуальную беспомощность и пассивность.

А.: Гэта ня проста пасіўнасьць. Гэта ўпартасьць ва ўласным зьле. Агрэсіўна-паслухмяная большасьць сваёй бязьдзейнасьцю актыўна стварае зло. Грамадзкае зло й індывідуальнае зло. Чалавек ня вінаваты ў тым, што зьнікаюць палітыкі, у тым, што зьбіваюць людзей – «гэта ня я, гэта сыстэма! Я ані пры чым!» Пры чым! Пры ўсім.

М.: Возможна ли здесь контригра? Можно ли перепрограммировать лузеров?

А.: Можна. Замест лузера – выхоўваньне згаданага вышэй андэрдога.

М.: Нужны свои Рокки Бальбоа?

А.: Так. Палітыкі – Рокі, творцы – Рокі, бізнэсоўцы – Рокі. Такія людзі ёсьць. Так, яны трапляюць у турмы. Але будуюць новы беларускі шлях. Трэба падрымліваць актыўных людзей.

М.: В любой истории андердога – по всем голливудскими канонам – обязателен период испытаний, в том числе и в тюремной камере. Один из самых знаменитых фильмов Слая Сталлоне так и называется «Тюряга» – там герой защищает своё достоинство перед лицом коменданта-садиста. Подобные вещи – не тексты сопротивления, не «тексты свободы», а то, что учит определённым техникам защиты человеческого достоинства – сейчас востребованней и важней любой политической пропаганды. Лузер, не согласный быть отбросом, – уже не лузер.

------------------------------

Топ-10 сусьветных герояў-лузэраў

1.   Іван-дурань.

2.   Дон Кіхот Сэрвантэса.

3.   Кандыд Вальтэра.

4.   Сімпліцысімус Грымельсгаўзэна.

5.   Акакій Акакіевіч з гогалеўскага «Шынялю».

6.   Мужык-беларус – «пан сахі і касы».

7.   Акатонэ з аднайменнай стужкі Пазаліні.

8.   Фінскія алькаголікі зь фільмаў Каўрысьмякі.

9.   Франц Біберкопф і іншыя кінагероі Фасбіндэра.

10. Курт Кабейн, гурт Nirvana.

 

Метки