Гіпакрат і ягоная каманда. Спасители и «отморозки»
Лечиться, лечиться и ещё раз лечиться!
Франсіска Гоя
Студенческий театр МГУ
Ва ўсіх навуках ёсьць шарлатаны, якія нічога не вучылі, але ўсё ведаюць і на ўсе выпадкі жыцьця знаходзяць лекі. Ня варта ім давяраць. Сапраўдны навуковец аніколі не бывае самаўпэўненым: ён абяцае мала, але выконвае шмат; але […] не выконвае анічога з абяцанага.
Андрэй:
У культуры ёсьць фігура, зь якой кожны так ці інакш сутыкаецца і якая
выходзіць далёка за межы сваёй прафэсіі. Гэта фігура лекара. Якія
«правілы» гэтых фігураў у культуры? Як яны прадстаўленыя ў жыцьці і на
экране?
Максим: Врач – это,
скорее, не профессия, а социальная функция. Врач исправляет дурное
положение дел. Меняет состояние человека, общества, культуры к лучшему.
Ликвидирует нежелательные состояния человеческого организма и организма
социального. Возвращает человека к желаемому социальному и физическому
статусу.
Врач – это защитник нормальности, которая нередко называется здоровьем,
физическим или социальным. И каждый из нас играет роль врача, когда
выступает в защиту определённой нормы.
А.: Акрамя таго што лекар – вартавы нормы, ён шчэ
фігура, зьвязаная з трансцэндэнтным. Пашкоджанае здароўе выпадае з-пад
звычайнага кантролю – гэта тэрыторыя пошасьці, якая нам не
падпарадкоўваецца. І лекары выступаюць пасярэднікамі, яны кантактуюць
зь сьмерцю. Дарэчы, сучасная мэдыцына пачалася, калі ў мэдыцыну былі
ўведзеныя памерлае цела і патолягаанатам, які разразаў труп дый ставіў
канчатковы дыягназ.
Але пасярэдніцтва робіць лекара магам, культурным заснавальнікам,
дэміюргам. Невыпадкова Скарына ў нас – лекар. Можна ўзгадаць ключавую
фігуру эўрапейскай сьвядомасьці Фаўста. Ён паводле легенды таксама быў
лекарам. Можна й шэксьпіраўскага Праспэра назваць.
М.: Врач существует на краю жизни и смерти, ему
открыты тайные смыслы, о которых мы даже не подозреваем. Он видит нас
иначе, чем мы сами. Врач поправляет нашу жизнь, придаёт ей
дополнительные смыслы. Это строитель нашего существования. Но строитель
очень интересный: он постоянно напоминает о несовершенстве жизни, об
ограниченности человеческого существования, о суетности и тщете всего
земного. Парадоксальная ситуация: доктор лечит наше тело, напоминая о
его весьма ограниченных возможностях.
А.: Дарэчы, першасным лекарам быў Ісус – ён лячыў ня
толькі цела, але й душу, чалавека цалкам – усё чалавецтва – ад
наступстваў граху: хваробаў і сьмерці. Першасны лекар – гэта сам Бог.
Боскія моманты так ці інакш прысутнічаюць у прафэсіі лекара.
А часам адбываюцца і д’ябальскія скрыўленьні (узгадаем нацысцкага
доктара-садыста Мэнгеле). Трансцэндэнтныя падставы лекарскай прафэсіі ў
кіно праяўленыя вельмі добра, асабліва ў фільмах жахаў. Шматлікія
«доктары Франкенштэйны», «выспы доктара Мора», парадыйны доктар
Франкенфутэр з «Кіно пра Рокі Хорара», алэнаўскі сэксоляг, які
«перасаджвае мозг лесьбійкі чыноўніку тэлефоннай кампаніі». У народнай
культуры фігура лекара як бога кампэнсуецца фігураю лекара як блазна.
Усялякія пацешныя маскі, батлеечныя прадстаўленьні... Але найбольш
вядомы змрочны тандэм доктар Джэкіл – маньяк Хайд.
М.: Доктор вызывает настороженное внимание со стороны
обывателя именно потому, что имеет лицензию на вторжение в самые
интимные зоны человеческого организма. (Этот глубинный страх, кстати,
использовала сталинская пропаганда для разжигания «дела врачей».)
Для врача пациент – это объект, а не равный ему субъект. В каком-то
смысле – вещь, с которой можно и нужно что-то делать. Макиавелли
говорил, что есть логика бытовой морали, а есть логика политика,
несовместимая с обычными человеческими нормами. С врачами дела обстоят
почти так же. Для успешной работы врач сознательно выключает обычные
человеческие эмоции. Попробуйте отрезать себе палец, а хирург это
делает очень просто.
А.: Дарэчы, існуе адпаведны фальклёр пра мэдыкаў. Няма
ж такога фальклёру пра будаўнікоў, бібліятэкараў ці садоўнікаў. А пра
мэдыкаў – колькі заўгодна, дый з сакавітым цынізмам.
М.: – Санитар, куда вы меня везёте?
– В морг.
– А может, лучше все-таки в реанимацию?
– Врач сказал: «В морг» – значит, в морг!
А.: Дзе ўлада – там анэкдоты. А наконт аб’екту – гэта
позьняя зьява. Спачатку была магія, шаманства. Што захавалася й
дасёньня: народныя знахары, лекаркі-пашаптухі. Мінулыя
«мэдыка»-магічныя практыкі ажываюць у выглядзе шматлікіх
чумакоў-кашпіроўскіх. Пры гэтым чалавек – не аб’ект, а адкрытая
прастора, дзе пануюць чужыя духі, стыхіі, «энэргіі» – і да іх
зьвяртаецца шаптун. Цела чалавека як аўтаномнае не існуе.
Потым, з новых часоў – «дысцыплінарныя практыкі» (тут пагодзімся з
Фуко) – і цела чалавека становіцца мэдычным аб’ектам. Адпаведна й
зьяўляецца адміністрацыя сучаснай мэдыцыны – шпіталь, паліклініка –
індустрыя пільнаваньня й сьмерці. У паліклініцы ці ў больніцы вы
трапляеце на індустрыйны канвэер, дзе вас разьбіраюць «на часткі».
М.: Конвейерная медицина порождает очень устойчивую
массовую фобию по отношению к врачебным практикам – недоверие к
лечащему врачу.
А.: Аўтарытарная практыка. Яна вельмі зручная для кантролю зьверху і варожая да самаго чалавека.
М.: Отдаваясь медицине, мы ей не верим…
А.: Мэдыцыне й раней ня верылі – можна Мальера
прыгадаць зь ягоным «Уяўным хворым». Мы тут ня першыя, але «індустрыя
мэдыцыны» людзей адчужае. І нашыя страхі зьвязаныя ўжо ня столькі з
шарлатанствам, колькі зь бюракратычнай абыякавасьцю.
Пакрысе йдзе вяртаньне да практыкі сямейнага лекара, які добра ведае
чалавека і лякуе не «аб’ект» і ня частку аб’екту, а чалавека цалкам.
Пацыент актыўна супрацоўнічае зь лекарам, а лекар бачыць у ім асобу.
Але гэта вельмі цяжка ідзе – прычым з абодвух бакоў.
Але найвялікшая пагроза, якая ўжо зьдзяйсьняецца – парушэньне повязі з
Боскім, зьнішчэньне клятвы Гіпакрата, калі замест падтрымкі жыцьця
крышталізуецца індустрыя сьмерці. Эўтаназія – калі лекар пераўтвараецца
ў саўдзельніка забойства, масавая практыка абортаў, дзе немаўляты –
«аб’екты» і сыравіна. І гэта бесчалавечны вынік «індустрыйнага»
падыходу.
Усе этапы – магічны, індустрыйна-аб’ектны і новасуб’ектны –
прысутнічаюць у мэдыцыне. Але дамінуе аўтарытарна-індустрыйны падыход.
М.: Медик всегда наносит двойной удар. Врач имеет дело
и с физическим телом человека, и с его душою. В ХХ веке наиболее
успешными и наиболее опасными лечебными практиками тоталитарного типа
становятся практики, связанные с моделированием духовной жизни.
Широкая
популярность идей психоанализа в США породила массу невротиков. Бедные
внушаемые люди на самом деле теряют голову, испытывая комплексы,
которым их обучили психоаналитики.
А.:
Псыхааналітыкі знаходзяць у чалавеку тое, што яны ў яго закладаюць –
пра гэта шчэ Бахцін у 20-я гады пісаў. Псыхааналіз – псэўдарэлігійная
практыка ў найчысьцейшым выглядзе, гэта імітацыя споведзі, дзе на месца
грахоў і пакаяньня прыходзяць узгодненыя й намоўленыя комплексы.
М.: Человек получает рецепт, с которым готов согласиться. Получает приговор – и с радостью за него платит.
А.: І невыпадкова на глебе псыхааналізу вырасла саенталёгія – адна з найнебясьпечнейшых таталітарных сэктаў.
М.:
Можно лечить душу отдельного человека, но гораздо сложнее и
драматичнее, когда надо лечить душу целого народа. Таким глобальным
психоаналитиком германской нации был в своё время Гитлер. Он лечил
германский народ от шокового переживания своего поражения в Первой
мировой войне. Занимался психологической реабилитацией. Результаты
известны…
А.: Вы слушна назвалі Гітлера псыхааналітыкам. Псыхааналітык як падманшчык, псэўдасьвятар і маніпулятар.
М.: Самое страшное в медицине – манипуляция. Не случайно говорят: «Не ложись в больницу – залечат!»
А.:
У адным зь менскіх шпіталёў «залечаны» памёр зусім не ад таго, ад чаго
яго лячылі тутэйшыя адмыслоўцы. Гэта высьвятліў патолягаанатам. Тады
галоўны лекар – дарэчы, шклоўскага прызыву – сабраў кансіліюм і вынес
пытаньне аб прычынах сьмерці… на агульнае галасаваньне (!). Большасьцю
галасоў (шакаваных патолягаанатамаў ніхто й ня слухаў) быў зацьверджаны
«правільны» дыягназ (!!). Ну проста Цэнтральная выбарчая камісія
Беларусі… Гэта паказчык сёньняшняй улады – адзін у адзін, але й
сакавіты вобраз «шпітальнае ахлякратыі» – партыйных тусоўнікаў.
«Лекар»-Гітлер дзейнічаў менавіта так – праз агульнае галасаваньне.
М.:
Доктор Фауст, доктор Скорина – сам статус доктора предполагал учёную
степень. Доктор – знающий, квалифицированный специалист. Проблема
нашего времени – появление невероятного числа псевдоврачей. Докторов
человечества без соответствующей квалификации. Профанов, имитаторов,
лжеспасителей.
А.: Ад
маніпулятараў і іхніх інстытуцый людзі ўцякаюць у нетрадыцыйную
мэдыцыну дый дзівосныя сэкты – і трапляюць да іншых маніпулятараў.
М.:
Глобальному лечению мозгов в рамках тоталитарной системы соответствует
и система глобальной государственной медицины. Страх и недоверие,
которое вызывает у нас система государственной медицины, как раз
связаны с унифицированностью, малобюджетностью, неповоротливостью. Мы
имеем дело с невероятно централизированной и коррумпированной системой,
альтернативой которой может быть только частная медицина.
А.:
А хто зьяўляецца падмуркам «дзяржаўнай ідэалёгіі»? Выканаўцам? Хто
сядзіць у камісіях, каго адпраўляюць на выбарчыя ўчасткі, хто
балятуецца ад улады? Лекары й настаўнікі – самыя залежныя й
неабароненыя людзі. І калі казаць пра лячэньне душы, то тут ацаляюць як
раз ня мэдыкі. Звычайна ў ролі калектыўных дактароў выступаюць мастакі.
Зрэдку – палітыкі. Почасту – рэлігійныя дзеячы. Але мэдыкаў сярод
ацаляльнікаў душы я штосьці не заўважаў. Былі, праўда, знакамітыя –
Чэхаў, Булгакаў – але яны пісьменьнікі.
М.: Если говорить о белорусской ситуации в целом, то можно ли тут выделить сообщество лечащих – и сообщество пациентов?
А.:
А ў нас дыктатура «лекарская». Наверсе «лекар», які ўсё ведае (але
нічога насамрэч ня ўмее). А ўсе астатнія – «падлечаныя», «недалечаныя»
ці ўвогуле «адмарозкі», якіх трэба ізаляваць. Так што тут падзел даволі
дакладны.
М.: Мы оказываемся героями хоррора с убийцами в белых халатах.
А.: На шчасьце, такая «мэдыцына» пакуль не паўсюдная.
М.: Но врачами выступают любые, претендующие на статус властителя дум. Оппозиционные лидеры…
А.: …яны ня могуць на гэта прэтэндаваць, дый апазыцыйнымі не зьяўляюцца…
М.:
Они стремятся быть таковыми. Потому что в нашей больнице уже заполнено
штатное расписание. Для того чтобы другие приобрели этот статус, должны
быть вакансии.
А.: Не
вакансіі патрэбныя, а патрэбныя тыя цуды, якія здольныя рабіць
сапраўдныя лекары. А цуды – гэта ўчынкі і плён гэтых учынкаў. Калі
ўчынкі ёсьць – іх свае ж і душаць «ратацыямі». «Лекары» нацыі з
учынкамі ўжо даўно ў турме.
М.:
Выходит, так и будем жить «недолеченными»? Недоисправленными
отморозками, ожидающими правильного врача, который наконец-то даст нам
одну таблетку от всех бед?
А.:
ХХІ стагоддзе – чалавек усе болей і болей сам сабе лекар. Чалавек усё
болей і болей адказны за сваё здароўе – сам. І фізычнае, і псыхічнае.
М.:
Не случайно на уровне повседневной практики существует популярное
выражение: «Хватит меня лечить». Что означает «не навязывай мне свою
точку зрения».
А.: Лячэньне грамадзтва – справа самаго грамадзтва. Кожнага паасобку. І Бога, які ўсіх ацаляе.