Принцесса: А я его к чёрту разбила!
Евгений Шварц

А король-то голый!
Ганс-Христиан Андерсен

Не виноватая я! Он сам пришёл!
К/ф «Бриллиантовая рука»

Андрэй: Бадай месяц усе мэдыі поўняцца словамі: «Скандал! Скандал!» Нафтагазавыя скандалы, «цукровыя» скандалы — скандалы эканамічнай вайны й гучнага скасаваньня «братэрскага» шлюбу. Скандал як жанр, як мэдыйная зьява; скандал, які разгортваецца па разьлічаных драматургічных правілах. Дык у чым адметнасьці скандалу і па якіх мэдыйных правілах ён разгортваецца?

Максим: Скандал — это прежде всего специфическая форма публичной презентации. Скандал предполагает шокирующее разоблачение. Ключевой момент скандала: тайное становится явным. Если это семейный скандал четы Клинтонов — напоказ выносится частная жизнь президентской семьи. Если это скандальный разрыв группы «Тату» со своим продюсером — речь о демонстрации скрытых механизмов шоу-бизнеса. Если это политический скандал — налицо презентация подземных течений политической жизни. Разногласия в семье, противоречия между менеджером и музыкантом или нестыковки в политической жизни существуют всегда. Но скандалом они становятся только в определённый момент и в определённом месте. Я бы назвал скандал управляемым информационным взрывом.

А.: І гэта ня проста кіраваны інфармацыйны выбух, гэта адна з формаў атракцыёну. Атракцыён як інфармацыйны выбух, сыгнал павялічанай магутнасьці, што кіруе нашай увагай — і як кіраваньне нашымі эмоцыямі з апрацоўкай псыхікі. Але чым адметны скандал: ён моцна завязаны на «сямейныя» моманты. Гэта ягоная матрыца, аснова, а мэлядрама — ключавы жанр, зь якога скандал вырастае. Архетып скандалу — гэта крыклівыя сямейныя сваркі, калі жонка б’е посуд, муж — жонку, а тая вішчыць.

М.: В коммунальной домашней склоке логические аргументы абсолютно не применимы. Точно так же и в прочих скандалах — в политике, шоу-бизнесе, в медиапространстве. Они все связаны прежде всего с очень резким и острым эмоциональным всплеском. Скандал принципиально иррационален и не поддаётся рациональному осмыслению.

А.: Скандал гістэрычны, як «жанчына на мяжы нэрвовага зрыву». Але культурнай зьявай ён зрабіўся адносна нядаўна. Калі паглядзець на гісторыю, неяк не прыходзяць у галаву «скандалы Сярэднявечча», «скандалы Антычнасьці», Рэнесансу. Ну, рэзалі адзін аднаго, забівалі, гвалтавалі: Пэрыкла дакаралі за Аспазію; Сакрата асудзілі на сьмерць; Калігула ладзіў оргіі, аддаючы сэнатарскіх жонак у публічны дом. Тампліераў зьліквідавалі, а Ягайла загадаў забіць Кейстута і Вітаўта. Але гэта скандаламі тады не было. «Звыклая» тагачасная практыка барацьбы за ўладу. Скандалам патыхала (дый тое зрэдку), калі публічнымі станавіліся прыватныя, сямейныя моманты — але й сям’я, і прыватнасьць тады былі іншымі.

М.: Для того чтобы скандал стал скандалом, необходимо существование широко распространённой публичной репутации, которую нужно или поддерживать, или подвергать испытаниям — что, собственно, и делает скандал. А также необходимо наличие глобального медиапространства. Скандал становится скандалом только в том случае, если попадает на первые страницы газет и в сюжеты теленовостей.

А.: А ён на гэта й разьлічаны. Менавіта таму скандал — даволі позьняя зьява. Гэта зьява новага часу, калі ўзніклі новыя інфармацыйныя тэхналёгіі — і адбылася мэлядраматызацыя публічнага жыцьця.

М.: Скандал связан с возникновением гражданского общества, когда человек уже не мог защитить себя от нападок при помощи титулов, наследственных званий и принадлежности к высшему сословию. Мишенью скандала может стать любой. Общество становится более открытым — и информационная стрела может сразить любого человека. Можно откупиться от одного издания, от пары каналов, но целиком подчинить себе конкурентное медиапространство невозможно. И если есть повод для скандала, всегда найдётся медиаресурс, который этим поводом воспользуется.

А.: Мае сэнс гаварыць пра кіраваны скандал. Скандалы рэжысуюцца ўдзельнікамі, якія самі зацікаўленыя ў скандалах. Калі вярнуцца да «архетыпавай» сямейнай сваркі, то навошта біць посуд і размаўляць на павышаных танах, навошта кідацца з кулакамі, каб усе чулі?

М.: Адресат скандала — вовсе не партнёр по разборке…

А.: Гэта каб суседзі ўсе чулі, каб на вуліцы крыкі гучалі — для мінакоў выпадковых — «людзі добрыя, ратуйце!»

М.: …и партнёр реагирует: «Тише, тише, соседи услышат! Перед людьми неудобно!..»

А.: І абодва бакі зацікаўленыя ў падобных скандалах. Капітал ад скандалу атрымлівае ня толькі той (тая!), хто б’е посуд…

М.: …но и тот, кто страдает, кто публично демонстрирует себя как уязвимого, не способного дать симметричный ответ нервному всплеску противника.

А.: Уваходзячы ў публічную прастору, абодва бакі мусяць весьці сябе згодна з правіламі мэлядрамы.

М.: И каждый играет роль…

А.: …і кожнаму спачуваюць.

М.: Возникает странная ситуация: в процессе скандала каждый выигрывает!

А.: І болей за тое. Што здавалася самой існасьцю скандалу, насамрэч ня мае аніякага значэньня. Таму што ў выніку скандалу бакі, у лепшым выпадку, прыходзяць да высноваў, да якіх яны прыйшлі б без усялякіх крыкаў. Затое скандалісты атрымліваюць дывідэнды.

Дывідэнды інфармацыйныя, сымбалічныя. Людзі пайшлі на саступкі, каб патушыць скандал, ці ўвогуле разарвалі сувязі. Але скандал перавёў канфлікт у адкрытую форму, дзе кожны выставіў сябе «бязьвінным», «ахвярай» і «мужным абаронцам». Скандалісты прыцягнулі ўвагу сьведкаў — і пачалі гуляць сваімі іміджамі. Інфармацыйная інфляцыя, разьдзіманьне й карэкцыя вонкавых масак.

М.: Изначально скандалы не ориентированы на то, чтобы решать проблемы и преодолевать разногласия. Это попытка освежить свои публичные образы, привлечь дополнительное внимание к приевшимся общественным презентациям.

В середине 50-х пожилые немцы, пережившие нацизм, жаловались на бюргерскую Германию канцлера Аденауэра: «А вот при Гитлере всегда что-то происходило!» Постоянно с кем-то воевали, кому-то угрожали, на кого-то нападали, кого-то обличали — в жизни был публичный сюжет. И не важно, что было на самом деле. Главное другое: в жизни была интрига.

Вот ещё одна из функций скандала: привнесение аттракционности, дополнительных развлечений в скучную и монотонную жизнь обывателя. Это доза адреналина для информационного потребителя.

А.: Калі ўзяць нафтагазавы скандал, то ўсе засталіся задаволенымі. Расея паказала, якая яна крутая, моцная і «рынкавая». А рэжым таксама паказаў, які ён «круты» і які ён выбітны «абаронца» простых людзей і дзяржаўнае незалежнасьці. Хаця насамрэч усё зусім ня так. Але за кошт скандалу была створаная неабходная ілюзія.

М.: Нормальный игрок на публичном поле всегда готов к скандалу и всегда знает, когда на него пойти. Для него скандал — это оружие долгосрочного действия. Не случайно и наш режим, и его российские братья периодически этим оружием пользуются. То по отношению к Западу, то к Украине, то к странам Балтии. Это важно как повод подтвердить свою крутость. При этом абсолютно неважно, что будет потом. Важно, что человек вышел в публичное поле и показал сам себя в геройском обличье.

А.: Інфляцыя сымбалічнага капіталу. «Скандал — гістэрычны, скандал — ірацыянальны!» Але насамрэч скандалы звычайна пралічваюцца. І тыповы прыклад — паводзіны Гітлера, які ладзіў скандалы. Гітлер біўся ў гістэрыцы, калі гэта дзейнічала. А калі ад крыкаў не было аніякай карысьці, пазьбягаў іх.

М.: В ситуации скандала выигрывает тот, кто владеет собой.

А.: І ня толькі валодае сабой, але й жыве ў віртуальнай «іміджавай» прасторы. Істотная не рэальнасьць, а фікцыя разьлічанага крыку. І «гістэрыкі» ў фікцыйнай прасторы адчуваюць сябе як рыба ў вадзе. Дарэчы, псыхапаты выдатна жывуць у такім сьвеце… Наш рэжым таксама ідэальна пачуваецца ў прасторы скандалаў.

М.: И оказывается, что жертвами скандала становятся не его участники, а потребители, случайные свидетели, массовые потребители. Люди, смотрящие на скандал снаружи, а не изнутри, и не знающие реальных механизмов скандала. Те, кто наивно воспринимает скандал — по сути публичный спектакль — как реальное столкновение между людьми, политическими партиями или странами.

А.: Скандал — як сымбалічны капітал, скандал — як прыцягненьне ўвагі, і скандал — сродак, каб адцягнуць увагу ад канкурэнтнае інфармацыі, схаваць нешта, скандал — як «мазгамыйны» шум.

М.:Но в условиях неизбежной девальвации скандала как долго будет полезен «скандальный» капитал?

А.: А як і любы атракцыён. Атракцыён існуе толькі калі ён унікальны, новы й не прыеўся. Правакуецца іншы скандал. Калі палітык не вылазіць з сэксуальна-блюзнерскіх скандалаў (як расеец Жырыноўскі), то гэта ўжо ня дзейнічае — і наступным крокам мусіць быць сыход у манастыр.

М.: Нужно уточнить: в случае газового скандала действительно выигрывали обе стороны. Но скандалы могут стоить людям высоких постов и репутации. В случае Уотергейта президент Никсон реально был выброшен в отставку. Или вспомним знаменитый ящик гвоздей, «похищенный» спикером Шушкевичем. Скандал может быть вовсе не так декоративен, как мы это себе представляем.

А.: У выніку Ўотэргейту адбыўся пералом рэальнасьці. Праўда, Бадрыяр лічыць, што гэта такая ж «палітычная» віртуальнасьць, як і іншыя. Але зь ім можна не пагадзіцца…

М.: Сам по себе скандал действительно изначально декоративен. Но он, судя по всему, может в какой-то момент сдетонировать с неявными реальными процессами в политической жизни, шоу-бизнесе. Скандал — не автор радикального перелома в жизни общества, а, скорее, последний звонок. После которого двери закрываются и поезд отправляется к другой станции. Скандал способен завершить процесс, который длился и без него.

А.: Тут мы сутыкаемся з рэальнасьцю. Прафэсійным скандалістам у гэтым выпадку публічнасьць ня вельмі да спадобы. Але — прарвалося. Скандал Беларусі й Расеі — гэта завяршэньне каляніяльнага пэрыяду. Беларусь вымушана напоўніцу стаць на ногі як самастойная дзяржава.

М.: Значит ли это, что эпоха скандалов в белорусско-российских отношениях закончилась?

А.: Зразумела, што не. Столькі комплексаў і папрокаў з абодвух бакоў! Скандалы непазьбежныя, яны шчэ будуць. Але гэта той выпадак, калі скандалы стануцца сымбалічнай рысай, паваротам — і разьвітаньнем.

М.: Вдруг вспомнился один из популярных приёмов карманников, когда двое воров устраивают потасовку. Собираются зеваки, а третий участник банды спокойно чистит карманы. Характерная формула нормального скандала.

А.: Але! У выніку скандалу ў выйгрышы можа стацца той, на каго й ня думалі. Звычайна так і здараецца. Скандал, як і кожны атракцыён, выходзіць з-пад кантролю скандалістаў — і прыводзіць да наступстваў, якіх ніхто і не плянаваў. І гэта мы ўжо назіраем.

Топ 10 сучасных скандалаў

  1. Справа зьніклых у Беларусі. «Расстрэльны пісталет» паводле Алкаева.
  2. Скандал вакол удзелу стужкі «Акупацыя. Містэрыі» ў Маскоўскім кінафэсьце. Беларуская амбасада друкуе лісты абураных пэнсіянэраў.
  3. Скандальныя гульні сьпявачкі Мадонны з хрысьціянскай сымболікай.
  4. Супэрстар-пэдафіл: Майкл Джэксан і ягоныя маленькія сябрукі.
  5. Выкрыцьцё агентаў тайнай паліцыі ў польскім касьцёле.
  6. Скандалы з дацкімі карыкатурамі на прарока Магамета.
  7. Скандал зь ядравай бомбай Паўночнай Карэі. Але, магчыма, бомбы й не існуе.
  8. Хваля верніцкага супраціву пракату стужкі «Код да Вінчы».
  9. Скандал вакол «спробы тэрактаў» напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. «Справа дохлага пацука».
  10. Нафтагазавы скандал Беларусі й Расеі.