Президенты без монтажа и озвучки-2. Кепскае порна супраць арт-гауза

– О!… о… О!…о!

– Леонид Ильич, это олимпийские кольца! Текст – ниже…

Анекдот 80-х

Не падабаюцца навіны – выйдзі на вуліцу і зрабі свае!

Сьлёган 1968-га году

Максим: События последних недель заставили по-другому взглянуть на нашу тему «Политика, как кино». То, что происходило на официальных экранах, отличалось, с одной стороны, предельной истеричностью интонации, а, с другой стороны, откровенно порнографическим характером…

Андрэй: Структурна афіцыёзнае апавяданьне ў прынцыпе падобна да парнаграфіі. Яно такое ж нуднае, такое ж «экстатычнае». Толькі замест дэманстрацыі «акту» мусіць быць дэманстрацыя галоўнага аб’екту «палітычнай любові». Назапашваньне «закаханых»: расейскія палітыкі, бэрмудзкія працоўныя, беларускія поп-зоркі, чульлівыя пэнсыянэркі. І як варыянт эпіфаніі – зьяўленьне Галоўнага, на якіясьці пяць хвілінаў. Порнаварыянт. З другога боку, паколькі адбыліся альтэрнатыўныя падзеі, якія ня ўпісваліся ў афіцыёзны маналіт, распрацоўвалася тэма «вычварэньняў»: «голубой майданчик», шпрыцы, пабітыя (паветранымі шарыкамі) міліцыянты, «наркаманы»... А порначасопісы ў намётах – гэта, увогуле, клясыка.

М.: Почему власть разыгрывала именно эту карту: шприцы, порно? В чём логика? Можно подумать, чиновники порножурналов не читают...

А.: Гэта праекцыя сваіх уласных комплексаў і фантазмаў на другіх людзей.

М.: Когда обыватели говорили, что те, кто стоят на площади получают по 20 тысяч, меня интересовало, откуда такая цифра. Потом выяснилось, что примерно такие деньги платят учащимся колледжей, студентам за участие в пикетах БРСМ...

А.: Наконт «афіцыёзнага порна». Вядомы выпадак, калі «п’янага апазыцыйнага адмарозка» на «дакументальных» здымках граў рэдактар навінаў БТ, якога хутка апазналі – і вывесілі ў сеціве ягоныя фота з адрэсаю. Крызіс жанру. Граць ня ўмеюць…

М.: Наличное кино нашей политики оказывается односторонним в силу госмонополии на ТВ. Мы говорим о политике, как искусстве создавать убедительные образы. Но, заметь, десять дней мы жили без «главного возлюбленного нации» на экране. Ты обратил внимание, как выходила из положения система?

А.: Яна была ў ступары. Таму што знік галоўны інфармацыйны «аб’ект каханьня». Былі вялыя камэнтары «расейскіх палюбоўнікаў», «бэрмудзкіх працоўных» – і тут агаліліся чыста парнаграфічная схема афіцыёзу. Адсутнічае галоўны аб’ект экстазу – і схема адразу навідавоку. І яна нішчымная. І самая галоўнае – яна такой засталася і зараз. Гэта было ўвідавочнена падчас «асадна-апусьцелай» інаўгарацыі. І ўсе гэта бачылі.

М.: В фильме Вуди Аллена «Пурпурная роза Каира» киногерой сходил с экрана к влюбленной провинциальной зрительнице. И персонажи на экране не знали, что делать. Они скучали, курили, ссорились, смотрели на остолбеневших зрителей. Действие останавливалось, сюжет рассыпался. Очень чётко это было видно во время трансляции официального собрания, посвящённого «дню объединению Беларуси и России». Загадочные чиновники с тусклыми лицами на сцене, не менее загадочная публика – тот же эффект кинематографа без главного героя. Порно без объекта любви.

А.: І з гэтага моманту распачынаецца адсутнасьць ня толькі на экране, але і ў рэальным жыцьці. Зьявіўся моцны рух супраціву, які не падпарадкоўваюцца нікому. Сецевы рух, бяз цэнтру. І кожны дзень – кропкавыя ўдары па рэжыме.

М.: Мы получаем альтернативное кино. Кино в режиме Real-TV. Всевозможные флэш-мобы – это визуальные аттракционы, иные формы визуального действия, заряженные абсолютно противоположно официозу. Мы получаем кино жизни, которое строится не по чьей-то режиссёрской схеме, а как результат неприятия «официального кинематографа».

А.: Намётавы гарадок быў такім жа кінэматографам: ізноў стыхія – і нат партыйныя лідэры ня ведалі, што з гэтым рабіць. І візуальная прысутнасьць на цэнтральнай плошчы гораду дэзарганізавала ўсю сыстэму. Я лічу, што ёй нанесены такі ўдар, ад якога яна ўжо не падымецца.

М.: Палаточный городок лишил официозную картинку однозначности. По экранам всего мира прошли образы недовольной массы людей, прошли визуальные знаки массового несогласия. И это кино повергло в растерянность тех, кто привык к монополии, к агрессивному господству в сфере визуального программирования сознания. А вот для массового сознания это кино стало очень мощным импульсом, разрушающим иллюзию полного единодушия, единомыслия и глобального комформизма. Впервые движение гражданского неприятия получило чёткое визуальное воплощение.

А.: І візуальнае ўвасабленьне нат ня столькі й ня толькі на тэлеканалах – але ў рэчаіснасьці. Людзі штодзень езьдзілі па праспэкце – і бачылі гэта. І проста ступар пачынаўся. Лукашысты бачылі сьцягі, намёты – і былі ў шоку, маўчалі, таму што ў іхнюю галаву гэта не зьмяшчалася. Прыхільнікі дэмакратыі таксама ў шоку, таму што гэта не ўкраінскі Майдан – і гэта не падпарадкоўваецца схемам, па-за правілаў… Толькі калі БТ дало «наводкі» пэнсіянэркі пачалі падаваць голас. Але было ўжо позна.

М.: Произошел раскол визуального дискурса. Причём состязались не различные телеканалы, а реальные движения людей – и фальшивая картинка госканалов.

А.: Якія дарваліся-такі да «зьбіцьця сьнежкамі». Візгу было шмат…

М.: И когда пошла волна, что людей с БТ «зверски избили», «покалечили», «сломали камеру», главным аргументом против были не слова Милинкевича и Калякина – а отсутствие картинки «избитых и покалеченных». А в сети оперативно вывесили фотографии, как БТ-шники живые-здоровые бодро убегают на своих ногах. Так формируется альтернативная визуальная среда, которая вовлекает всё новых и новых людей.

А.: І гэта адбываецца ў рэальнасьці. Рэальнасьць сьплятаецца з новымі сецевымі мэдыямі. Інтэрнэт, мабільныя тэлефоны, прыватныя лічбавыя камэры – і сецевая самаарганізацыя.

М.: Во время флэш-мобов молодые ребята фотографируют не только саму акцию, но и провокаторов, которые пытаются кого-нибудь задержать. И люди в форме страшно этого боятся. Во время одного флэш-моба, омоновец, с которым я говорил, вдруг резко изменился в лице: «А можно меня не снимать!». «Кто вас снимает?» – «А вот там, за вами». Меня удивило, насколько грустным и печальным было его лицо. Человека, который, по идее, должен считать себя правым…

А.: Любы таталітарны рэжым імкнецца да ананімнасьці – а тут на сьвятло выцягваюць, ды яшчэ ўсім паказваюць!

М.: Режим начинает испытывать жесточайшие проблемы, когда вместо условных идеологем, публичной риторики – он сталкивается с реальностью. Он теряет свои позиции. Официозное кино разрушается на наших глазах.

А.: Таму што кіношнікамі стыхійна выступаюць усе. Удзельнікі флэш-мобаў – самі сабе сцэнарысты, самі сабе рэжысэры, апэратары і акторы. Самі здымаюць, фатаграфуюць, вывешваюць у сеціве. Стыхійнае, сапраўднае кіно пра Беларусь, арт-супраціў – і рэжым ня ведае, што з гэтым рабіць. Таму што яны здольныя працаваць у рэжыме ідэалягічнай мабілізацыі, якая ўжо абвальваецца. Нат БРСМ-аўскія пікеты тыдзень зьбіралі зь цяжкасьцямі – і гэта з улікам усёй адміністрацыйнай машыны!

М.: БРСМ-овские пикеты – скверное кино, в нём отсутствует внутренний азарт авторов. Почти месяц как разогнан Майдан. Где разоблачительные фильмы БТ? Где «массовое возмущение граждан»? Чем занято АТН? В ступоре, тормозит…

А.: Дый ужо і баяцца. Асобныя флэшмобы прысьвечаныя БТ. А пасьля выкрыцьця ў сеціве БТ-правакатараў ахвотных і не знаходзіцца. Шквал званкоў, на БТ ужо туалетную паперу высылаюць. Ідзе інфармацыйны абвал сыстэмы.

М.: А с другой стороны, идёт массовая загрузка Интернета фотографиями с флэш-мобов. С Немиги, где жгли свечи, с Главпочтамта. Выстраивается не просто альтернативный визуальный ряд. А социальный кинокомикс. Формируется альтернативная визуальная среда, которую могут назвать своей участники гражданского сопротивления.

А.: Дарэчы, калі на Галоўпаштамце плацілі грошы Менгарканалу, паштаркі звар’яцелі – хто галоўны? А няма галоўнага! Вунь галоўны, чалавек з камэрай – і схапілі адмысловага міліцэйскага апэратара. Проста геніяльная штука. Паказальна, які лёзунг вывесілі ля беларускага намётавага гарадку: «Рабі гісторыю сам». Амаль, як з рэвалюцыйнага 68-га году: «Не падабаюцца навіны – выйдзі на вуліцу і зрабі іх сам!»

М.: Кино власти существует в режиме «обрыва ленты». Суетливое мелькание на экране неизвестно чего. И таким же пятном стал появившийся неизвестно откуда руководитель страны. Этому кино некуда продолжаться. Перед выборами оно дошло до своего логического тупика. Ещё больше Азарёнка, ещё больше голых ног из палаток? Да некуда больше идти! А креатив демонстрирует как раз альтернативное кино, которое имеет все реальные шансы занять в сознании публики место системы госинформационного обслуживания.

А.: Маналітная, абжорная сыстэма абвалілася проста ад супраціву рэальных людзей, якія ня маюць ніякіх рэсурсаў, акрамя саміх сябе.

М.: Политическое кино в условиях спонтанной активности масс (и долгого отсутствия гособъекта) стало кинематографом без звёзд. Мы получили две модели беззвёздного кино. Только кино сопротивления – это арт-хаус. И чётко видно, что здесь имеет подлинную значимость и ценность.

А.: Афіцыёз мёртвы – і яго засталося пахаваць, а арт-супраціў падымаецца й расьце.

М.: Здесь нет звёзд – зато есть неповторимое чувство социального партнёрства. Коллективная, спонтанная работа на будущее. Каждый сам себе выбирает роль, каждый сам себе пишет сценарий. И эта спонтанная энергетика не выглядит хаосом. Потому что есть чёткий, очевидный вектор: «Хватит! Надо менять систему!»

Метки