Президенты монтажа и озвучки. Палітыка – гэта кепскае кіно

«И я убил бы того,

кто пишет нам с тобой диалоги…»

Группа «Сегодня ночью»

Максим: Мне кажется, что политика и кино крайне близки. В обоих случаях мы имеем дело с работой картинки и звука, направленной на программирование ожидаемой реакции публики.

Андрэй: Палітыка заўжды была кінэматографам, нават калі кіно яшчэ не існавала. Вельмі трапна Ямпольскі адзначыў, што «ўлада – гэта відовішча ўлады». Улада выстаўляе сама сябе на паказ, сама сябе дэманструе. У гэтай цыркуляцыі відовішча яна й існуе. Натуральна, што палітыка з\\`эксплюатавала гэтыя чыньнікі кінэматографа, яна разгортваецца менавіта як кіно. Праўда, вельмі лядашчае, прымітыўнае, слабае.

М.: Ты про наш отечественный вариант или любую политику в принципе?

А.: Любую. Прычым гэта «беднае» фантастычнае кіно, распачатая калісьці Жоржам Мяльесам. Дакумэнтальныя фільмы братоў Люм\\`ер нібыта найболей пасуюць палітыцы, але тут штосьці не ўзгадваецца анічога адметна палітычнага. Ёсьць прыватныя «Кармленьні немаўлятаў», «Прыбыцьцё цягніка на вакзал Ла Сьёта» – умоўныя «Пакуты Хрыстовы». А вось стваральнік адмысловых эфэктаў Мяльес адразу вызначыўся з шыкоўнай каранацыяй ангельскага караля. Якая здымалася задоўга да каранацыі (!) на студыі Мяльеса Мантрэі, прычым караля граў мясьнік, а каралеву прачка. Неверагодна рэакцыя самога караля, быццам, пазнаў сябе! Палітыка ёсьць прымітызаваны варыянт мяльесаўскага кіно. Таннае відовішча.

М.: Кинематограф и политику объединяет общая апелляция к наивному восприятию того, кого политики зовут электоратом, а киношники – публикой. В обоих случаях самым успешным оказывается зрелище, отмеченное не чрезмерным интеллектом, но предельной визуальной выразительностью. И в кино, и в политике очень силён постановочный эффект. Для меня совершенно не очевидно существенное отличие между линией Люмьера и линией Мельеса. Существует ложь игрового постановочного кино – и такая же иллюзия кинематографа документального. «Документальные» кадры «Триумфа воли» и «Олимпии» Лени Рифеншталь лишний раз это доказывают. Документ не есть факт.

А.: Рыфэншаталь – гэта як раз працяг Мяльеса. Дакумэнт як фікцыя, як пастаноўка. Цікава, што «дэкаратарам» у «Трыюмфе волі» быў імпэрскі архітэктар Шпэер. Была татальная пастаноўка з рэпэтыцыямі, муштрою і г.д.

М.: Кто побеждает в случае кинотекста – совершенно очевидно. Исполнитель главной роли, режиссёр, возможно, оператор и сценарист. Кто побеждает в ситуации политического шоу?

А.: Галоўны герой. Той, каго паказваюць. Хто бачны, хто гаворыць ня проста перамагае – менавіта тады існуе як палітык. Як зьдзіўляўся пэўны пэнсіянэр: «Які ж Мілінкевіч палітык, я яго ў тэлевізары толькі 30 хвілінаў бачыў! А ў тэлевізары прэзыдэнт.» .

Паказаны – існуе. Ідзе самастварэньне ідала. Будуецца, як кіназорка. Так, кіназоркі жывейшыя цікавейшыя ад палітыкаў. Але схема такая ж.

М.: Смешно считать фильм произведением одного ведущего актёра – на него работает солидная команда. Аналогично подготовленная политическая акция опирается на команду профессионалов. Исполнитель главной роли в кино зависит от концепции, режиссёрского замысла, работы всей съёмочной группы. Можем ли мы говорить о независимости политического персонажа, который выдвигается на авансцену событий?

А.: Палітык – частка таго міту, які сам стварае, ахвярай якога сам зьяўляецца. Гэта вельмі паказальна выпадку Адольфа Гітлера. Гітлер кепска бачыў, насіў акуляры. Але ў ніводнай хроніцы вы гэтага ня ўбачыце –  не дазваляў.

М.: Кстати, Гитлер также брал уроки актёрского мастерства. И учителя считали его плохим актёром. Но интересное совпадение: в ранние времена «Битлз» очки по той же причине не носил Джон Леннон.

А.: Актор, які сыграў зорную ролю, становіцца яе закладнікам. Калі актор спрабуе пазбавіцца апрыклае маскі, адбываюцца скандалы. Рэдкія акторы здольныя выскачыць з ролі. А палітыкі яшчэ ў большай ступені залежныя ад зорнага міту.

М.: Грустная картина. Политики – те же актёры одной роли. И тем более важно выбрать эту роль правильно.

А.: Хацеў бы ўдакладніць – кепскія акторы…

М.: Все?

А.: Усе палітыкі кепскія акторы.

М.: А что им мешает играть хорошо?

А.: Жанр, ніша. Палітыка – гэта кепскае кіно. Яно набліжаецца да такіх нізавых зьяў, як трэш (з марамі пра кіч), порна. Структурна палітычны тэкст – гэта парнаграфічны тэкст.

М.: Чтобы добиться политической победы, нужно стать порноактёром?

А.: «Палітычным» порнаакторам. Паказальна, што італьянскую порназорку Чычаліну абралі ў парлямэнт. У Амэрыцы актор Рэйган стаў прэзыдэнтам, актор Шварценэгер – губэрнатарам (як гумарыст у Расеі). Але Рэйган далёка не бліскучы актор. Шчэ важна, граў у вэстэрнах – эпічных казках.

М.: …и в военных фильмах.

А.: А дзе граў Шварцнэгер? Фантастычны эпас (ізноў Мяльес!)…

М.: Интересно, что  Рейган, и Шварценеггер имели фактически в своём актёрском списке только по одной негативной роли. В начале карьеры Рейган сыграл гангстера, а единственная роль скверного парня у Шварценеггера – это первый «Терминатор», который уже во второй части превратился в хорошего. Фэнтези, детектив, военный боевик –  с одной стороны, жанры наивные, не требующие глубокой психологической прорисовки характеров, с другой стороны – позитивный лубок.

А.: Звычайная сытуацыя зорак шоў-бізу, калі роля прырастае да чалавека, калі роля, якую грае актор, – сам у масавай сьвядомасьці атаясамліваюцца. Дарэчы, Рэйган ня толькі граў станоўчых пэрсанажаў, але мыла рэклямаваў…

М.: Понятно, как влияет кино на политику: подача конкретного персонажа, режиссура публичных акций, рисунок поведения конкретных политиков и их окружения. Но и политика влияет на кино, достаточно вспомнить хотя бы многострадальную «Анастасию Слуцкую». Властям неавторитарным, работающим в режиме ротации не нужны фильмы, их воспевающие. Они не герои, а простые клерки на службе нации. Попробуйте представить блокбастер, воспевающий сенат США, британскую палату лордов или совет министров Итальянской республики! Это вещи невозможные, неинтересные. Качественно функционирующий механизм скучен, в нем нет сбоев. В нем ничего не взрывается и не обрушивается. С точки зрения зрительского интереса это нулевой объект.

А.: А калі гэтыя аб\\`екты пачынаюць працаваць кепска, тады зьяўляецца кіно. Узгадаем выбух палітычнага амерыканскага ды эўрапейскага кіно ў 70-ыя гады!

М.: Такое кино называлось обличительным, социально заостренным. Но апологетического кино «про власть» не было. Сервильное кино оказывается востребованным только властью, ориентированной на однозначное сохранение status quo. Чем жёстче власть, тем больше она должна убеждать окружающих и себя в собственной значимости. Тем больше ей нужно пропагандистское кино.

А.: Прапагандовае кіно разглядаецца як частка палітыкі. Недахоп легітымнасьці ўлады кампэнсуецца прамыўкай мазгоў. Віртуальная – таталітарная – палітыка разбурае рэальнасьць. На гераічны фільм «Кольбэрг» Фрыца Харлана Гебельс адпраўляў войскі (з франтоў!). А сам фільм скідвалі жыхарам акупаванага саюзьнікамі таго самага Кольбэргу замест хлебу й зброі. Але не дапамагло…

М.: Есть иллюзион кинематографа, есть условный мир политики. Хочется спросить, подобно герою «Секретных материалов»: «Так где же правда»?

А.: Праўда не клікушнічае. Палітчыная праўда – у штодзённай працы камітэтаў парлямэнцкіх камісій, у дамовах дэмакратычных дзяржаў. Яна ціхая ня бачная на экране.

М.: Правда – то, чему мы хотим верить. Истина – то, что реально. С этой точки зрения кинематограф и политика одинаково условны и одинаково правдивы.

А.: Праўда – гэта тое, у чым мы ўдзельнічаем.

М.: Есть политики, которых мы не любим, и мы можем сказать, что они «делают плохое кино». Но есть и те, кому мы симпатизируем. Они тоже «плохие кинематографисты»?

А.: У нашым выпадку гэтым палітыкам проста не даюць працаваць у «кіно». На экране калектыўнай сьвядомасьці іх амаль ня бачна. Дарэчы, у дэмакратычных краінах палітыку няма патрэбы ўвесь час сьвяціцца на экране – толькі з важных нагодаў. Сыстэма й так працуе – праз падзел уладаў. У таталітарных краінах наадварот: суцэльная віртуальная сымуляцыя адной асобы.  

М.: Весь вечер на манеже – как знак особой, сакральной стабильности... Но реальный эффект прямо противоположен – возникает усталость от смыслового «передоза». Если плохой актёр появляется на экране изредка, с его скверной игрой можно смириться. Но если на экране кроме этого плохого актёра вообще ничего нет, низкое качество его работы становится очевидным. Есть и другой аспект: политик, «попадая на экран», неизбежно подвергается трансформации как личность, социальный субъект и публичная персона.

А.: Найбольшая небясьпека, калі існуе толькі за кошт экрану. Але нармальны, годны палітык будзе існаваць незалежна ад таго, ёсьць «на экране» ці не. Ён большы за сваю экранную ролю.

М.: Сегодня главные лица нашей мистерии власти превратились в виртуальные объекты, не желающие и не способные иметь реальную связь с действительностью. Они занимаются прожектёрством, саморекламой… Всем чем угодно, кроме нормальной тихой менеджерской работы.

А.: Гэты суцэльны крык адзінага актора, які стаіць з 94 году, кінэматаграфічна вычарпаны. Мы будзем ўдзельнікамі, сьведкамі покрышу. Гэта адбудзецца проста па законах кіно. Адбудзецца новая кінапрэм\\`ера.

М.: Интерактивная премьера. В которой, в отличие от кино, не существует грани между экраном и залом. Политическое кино играется прямо в зале. И мы все – его естественные участники.

Метки