Катастрофы сьвядомасьці

Что делается… Самолёты падают,

поезда взрываются!

Мне ЦРУшники глаз

из телевизора ослепили…

Параноик психиатру

Once more you open the door

And you\`re here in my heart

And my heart will go on and on…

Celine Dion, Love Theme From «Titanic»

 

Максим: Вокруг нас –  атмосфера всеобщей деловитости. Одни рекламируют свои успехи, другие – претендуют на успех. В управлении социальной жизнью – имитация бурной деятельности. Все очень заняты, но результатов в упор не наблюдается. Нас при этом успокаивают, говорят, что всё хорошо, всё стабильно. Всё спокойно и будет ещё лучше. Но странная штука: чем больше нас успокаивают, тем больше начинаешь беспокоиться. И вот тогда тебя настигает катастрофическое сознание. Ощущение грядущей проблемы. С чего бы это?

Андрэй: Катастрофа заўжды наступае раптам. Што да беларускае сытуацыі, то ёсьць імітацыя «стабільнасьці», якая неўзабаве абваліцца – і гэта рэальнасьць. Але катастрафічныя настроі почасту зьяўляюцца ў грамадзтвах, якім нічога не пагражае. Дастаткова прыгадаць росквіт фільмаў-катастроф напрыканцы 70-ых у Злучаных Штатах. Мо, гэта было абарончай рэакцыяй нэакансэрватызму. Ёсьць парушэньне парадку – і ёсьць ягоная рэстаўрацыя, згодна з традыцыяй. Нельга забываць і пра неабходную адрэналінавую калатнечу для заспакойнае публікі.

Фільмы-катастрофы сьцішаюць глыбінную ўнутраную трывогу. Катарсічны эфэкт.

М.: Интересно, что в современном русском кино, и уж тем более в белорусском, такой жанр, как фильм-катастрофа отсутствует. Мне это кажется достаточно показательным. Делать фильмы-катастрофы сейчас – значит, признавать, что у нас есть причины для нарушения порядка. Признать это может такая социальная система, которая допускает, что ее руководители могут ошибаться. Что власть может быть небезгрешной.

А.: …форма сацыяльнае крытыкі…

М.: И получается, что катастрофы есть где угодно, только не у нас. Есть даже в России, а у нас всегда всё хорошо.

А.: Як і ў Савецкім Саюзе. Катастроф не існавала, бо ўсе катастрофы адбываліся выключна на кепскім Захадзе. А калі нешта адбывалася ў СССР, то гэта былі амэрыканскія, японскія, кітайскія, польскія ці францускія шпегі, якія шкодзілі народнай гаспадарцы. А ў ні якім разе не вынік тэхналягічнай адсталасьці Савецкага Саюзу. У краінах пераможнага шчасьця катастрофаў быць не магло.

М.: Катастрофы были возможны, но тогда они назывались терактами и диверсиями…

А.: Паказальная рэакцыя на Чарнобыльскую катастрофу. Яна проста ігнаруецца. Быццам яе не было. Быццам тысячы людзей не жывуць у заражаных раёнах, дзе спажываюць заражаную ежу. Не – усе здаровыя!

М.: У нас изобретена тактика особого рода. Нас активно пугают не катастрофами, а возможностью катастрофы. Не терактами, а возможностью теракта. Как в лихом сюжете БТ про задержание на границе активистов Молодого фронта, в компьютерах которых якобы отыскали справочники террориста.

А.: Гэта ўласныя фантазмы, якія выдаюцца за праўду. Паганы палітычны трылер. Афіцыёзная параноя, калі мы можам назіраць чужыя «вярхоўныя» страхі. Яны ня маюць нічога агульнага з рэчаіснасьцю.

М.: Получается, что в  авторитарной стране есть два вида катастроф: первые существуют – но о них не говорят, а вторые не существуют, но их постоянно комментируют.

А.: Можна шчэ згадаць шматпакутных пацукоў, якіх «вымачывалі ў вёдрах беларускія тэрарысты-апазіцыянэры, якія навучаліся ў Грузіі пад кіраўніцтвам амэрыканцаў і чачэнцаў» (!) Цяпер плявузгаюць на Малады фронт. Самі панапрыдумвалі, самі зьлякаліся, і спрабуюць напалохаць іншых. Але афіцыёзная параноя ня здольная бачыць сапраўдныя катастрофы. Чарнобыль – аўкнецца, дэмаграфічныя праблемы – аўкнуцца, пра эканоміку я маўчу.

М.: С одной стороны, катастрофическое сознание – это естественная беспомощность обывателя перед лицом технологических или природных явлений. А, с другой стороны, катастрофическое сознание – результат пропагандистских атак. «Властное» катастрофическое сознание, как и любая система авторитарного толка меньше всего интересуется тем, что происходит на самом деле. Оно обустраивает вокруг себя определённое символическое пространство. Окружает себя определённым набором разрешённых и выгодных ей знаков. У них особая задача – не информировать о событиях, а программировать настроения. Для системы самыми интересными оказываются те катастрофы, которые она придумала сама.

А.: Наведзены сындром Кандзінскага-Клерамбо: трызьніць Апакаліпсісам, кашмарамі, распадамі. І лічыць, што гэта адбываецца насамрэч.

М.: Но бесконечно кормить обывателя виртуальными катастрофами невозможно. Есть очень опасная зависимость: если в спокойной стране постоянно кричат о возможности терактов, рано или поздно эти теракты должны будут случиться. Просто чтобы оправдать весь предыдущий информационный вал.

А.: Тады тыя ж «крыкуны» іх і арганізуюць.

М.: Я про это и говорю…

А.: Найстрашней будзённая катастрафічная сьвядомасьць. Яна ідэальна сфармуляваная ў дакумэнтальнай карціне Віктара Асьлюка «Мы жывем на краі». Галоўныя гераіні – бабулькі, якія жывуць у вёсцы, што абвальваецца ў Нёман. Яны й гавораць: «Мы жывем у краі, і каровы нашыя ў краі». Існаваньне ў сытуацыі будзённай катастрофы. Экзыстэнцыйная штодзённасьць, памножаная на дзіўную апатыю і мудрасьць адначасова. І гэта, увогуле, характэрна для Беларусі. Ужо столькі было катастроф, што людзі прызвычаіліся й выжываюць у любых катастрофах. Беларускі варыянт – гэта жыцьцё ў катастрофе, катастрофа як завядзёнка.

М.: Что достаточно грустно. Катастрофа, обычно воспринимаемая, как аномалия, здесь становится нормой. И теряет свой драматический статус отклонения. Да, вот такой край, такая вот бездна. И в бездне, как выясняется, тоже можно жить. Такая привычка к катастрофичности очень опасна, потому что может заставить согласиться с чем угодно. Это воплощенный паралич воли, готовность прогнуться под любой нажим.

А.: Выжываньне… Прыйдуць немцы – ничога, палякі – будуць прыстасоўвацца і да іх, прыйдуць зялёныя чалавечкі – і да іх прыстасуюцца.

М.: Существует и другое катастрофическое сознание – опыт нового мирового порядка. Его демонстрируют британские фильмы «28 недель спустя» и «Дитя человеческое», где показана глобальная катастрофа, из которой выхода нет.

А.: Гэтыя фільмы-катастрофы становяцца мэтафарамі сацыяльных катаклізмаў. Тыя ж «28 тыдняў пасьля» – мэтафара іракскай вайны. Страх перад тэрарызмам, уладай спэцслужбаў, зьнішчэньнем грамадзянскіх свабод. У «28 тыдняў пасьля» ваенныя, каб спыніць эпідэмію, выкошваюць натоўп кулямі. І гэта ўвасабленьне даволі сур’ёзных страхаў. Якія існуюць у тым жа брытанскім грамадзтве пасьля вядомай серыі тэрактаў.

М.: Впору говорить о страхе нового поколения, вышедшим на новый уровень. Как в компьютерной игре. Самый первый страх человечества – перед природой. Затем пришёл страх перед непредсказуемыми последствиями научно-технического прогресса. Психоанализ открыл эру страхов перед глубинными закоулками человеческой души. Середина ХХ века породила волну страхов перед тоталитарными режимами. А что сейчас?

А.: А зараз вяртаецца гэты страх таталітарных рэжымаў. Калі ўзяць таго ж Рамэра – асабліва ягоную «Зямлю мёртвых». Страх сутыкненьня цывілізацыяў, вайны культураў.

М.: Все виды катастрофического сознания объединяет общее свойство: катастрофическое сознание не сомневается, что катастрофа обязательно случится. Это лишь вопрос времени.

А.: Калі зьяўляецца катастрафічная сьвядомасьць, грамадзтва альбо знаходзіцца ў стане пераходу, альбо гэты пераход неўзабаве адбудзецца. Калі ўзяць розныя часы, то гэта часы Рэфармацыі, анабаптысты, якія чакалі хуткага канца сьвету. Мэсіянскія чаканьні, якія выклікалі грамадзянскія войны. Катастрафічная сьвядомасьць канца Рымскай імпэрыі і пачатку хрысьціянства, калі чакалася, што вось-вось будзе Апакаліпсіс.

М.: А что сейчас? Получается, что наша локальная белорусская «катастрофичность» – лишь часть общей схемы?

А.: Чалавецтва пераходзіць на новы ўзровень. Адбываюцца сур’ёзныя дэмаграфічныя зьмены, калі спыняецца рост насельніцтва, але гэта нераўнамерна – падзеньне ў разьвітых краінах, і дэмаграфічны выбух у адсталых. Сур’ёзны ціск на навакольнае асяродзьдзе і зьяўленьне новых інфэкцый. Якія ў вялікіх гарадах добра распаўсюджваюцца, кшталту СНІДу ці птушынага грыпу. І сацыяльныя закалоты, зьвязаныя з тэрарызмам – і канфліктам культур. А далей могуць зьявіцца й новыя таталітарныя рэжымы глябальнага тыпу.

М.: А, может, правы те, кто предпочитает не говорить о катастрофах? Не думать о них. Или думать позитивно. Можно вспомнить фильм Стивена Спилберга «Война миров». Где первый роман-катастрофа превратился в старомодное кино с благополучным финалом. В кинематограф укрощённого зла. Так что же лучше? Пугать людей или утешать их?

А.: Гэта залежыць ад стану, у якім знаходзіцца грамадзтва, і мэтаў, якія перад грамадзтвам стаяць. 11 верасьня – гэта фільм-катастрофа ў жывым этэры. У 70-ыя гады насурочылі. Мяркую, Усама Бэн Ладэн таксама глядзеў фільмы-катастрофы. Але ёсьць яшчэ й прышчэпка ад магчымага зла. Часам анэкдатычная: пасьля галівудзкага «Армагедону» пачалі зьвяртаць увагу на рух астэроідаў.

Калі вы возьмеце «1984» Оруэла, то гэта антыўтопія. Таксама расьповед пра катастрофу. І гэта абсалютна неабходны твор, які дае прышчэпку ад таталітарызму. Можна й антыўтопіі Олдаса Хаксьлі прыгадаць, Замяціна. А апошнія прыпавесьці Быкава? Гэта фактычна антыўтопіі-катастрофы: «Байкі жыцьця», «Пахаджане». Быкаў у даступнай форме паказвае народу найгоршае, што можа адбыцца – і гэтым лекуе.

М.: Каким мог бы быть белорусский фильм-катастрофа?

А.: Ну, найперш, гэта анімацыя паводле быкаўскіх прыпавесьцяў. Праўда, гэта ня фільм-катастрофа, як такі. Моцны фільм-катастрофа, мог бы быць зьняты пра 17 стагодзьдзе, калі палова насельніцтва проста было зьнішчана. Фільм - сацыяльная катастрофа. З улікам «партызанска-вайсковых» традыцый «Беларусьфільму», гэта быў бы новы фармат гістарычнага кіно. Калі грамадзтва будзе ў нармальным стане, то зьявіцца й якая «Гадзіла чарнобыльская». А калі сур’езна – рэальны беларускі фільм-катастрофа ўжо існуе. Гэта наша «кіно бяз плёнкі» паводле Чарнобылю. Але што рабіць чалавеку з катастрафічнай сьвядомасьцю, якое выйсьце шукаць?

М.: Надо различать катастрофическое сознание, как естественное переживание опасности – оно присуще каждому из нас – и состояние людей, которые стали жертвами информационного давления, заболели катастрофой. Вот тех, кто болен катастрофой, нужно лечить. Но начинать не с массовки, а с режиссёров.

7 клясычных фільмаў-катастроф

  1. «Прыгоды «Пасэйдона» (ЗША, 1972), рэж. Роналд Нім
  2. «Пекла ў неба» (ЗША, 1974), рэж. Джон Гілермін
  3. «Экіпаж» (СССР, 1979), рэж. Аляксандар Міта
  4. «Цітанік» (ЗША, 1997), рэж. Джэймс Камеран
  5. «Зямля мёртвых» (ЗША, 2005), рэж. Джордж Рамэра
  6. «Марс атакуе!» (ЗША, 1996), рэж. Цім Бартан
  7. «28 дзён пасьля» (Вялікабрытанія, 2002), рэж. Дэні Бойл
Метки
Добавить комментарий

Наше Мнение © 2003-2020

Публикация писем читателей не означает согласие авторов проекта с высказанным мнением.