Салодкі сталінскі стыль

Спасибо товарищу Сталину за наше счастливое детство!

Лозунг 30-ых годов

                      Проститутка лежит под портретом вождя и курит марихуану…

Формула перестроечного кино

“Лінія Сталіна” – гэта комплекс…

  З рэклямна-турыстычнага буклету

Андрэй: Апошняя карціна, прадстаўленая Нацыянальнай кінастудыяй, “Радзіма альбо сьмерць” выклікае ня толькі сорам за “Беларусьфільм”. Цяпер відавочна тэндэнцыя, якую можна назваць рэтрасталінскім стылем. Калі была фальшывая карціна “Глыбокая плынь”, калі зьявілася афіцыёзная стужка “Вам заданьне”…

Максим: …в этом же ряду “Ещё о войне” Кривостаненко…

А.: …можна было апраўдацца: “Выпадковае кепскае кіно!” Але зараз гэта ўжо сыстэма. Зьявілася старое сталінскае кіно – без самога Сталіна…

М.: Новое старое кино…

А.: Рэтрасталінскі стыль. Калі канфліктаў няма ніякіх – яны проста адсутнічаюць… Замест іх настальгія па “моцнай” савецкай ўрачыстасьці. Прычым гэтая тэндэнцыя перакідваецца і ў Расею.

М.: Тенденция действительно есть, но с обратным знаком: не мы экспортируем сталинизм в Россию. Напротив, новый сталинский стиль пришёл к нам из России. Потому что в России он оформился гораздо раньше, чем у нас. Еще в 2003 году появился фильм “Звезда” Николая Лебедева. Молодой режиссёр, до этого сделавший блестящий триллер “Змеиный источник”…

А.: …і “Паклоньніка”, зьнятага ў Менску…

М.: …делает откровенно пропагандистский фильм, напомнивший мне по пафосу как раз сталинское кино, а по атмосфере – позднебрежневское “Освобождение”. “Звезда” была первой ласточкой госзаказа в кинематографе. Российское кино поиграло в рынок, а потом пришел новый сильный игрок – государство. И пошла полоса идейно-боевого кинематографа. Ее апофеоз - знаменитая премьера «9 роты», на которой благосклонно присутствовал сам господин Путин. Сталинский стиль в кино для Беларуси – проявление колониального мышления. Мы в очередной раз заимствуем чужую стилистику.

А.: Я ўсё-такі не пагаджуся з што ідзе экспарт сталінскага стылю з Расеі. Мы былі першымі – з рэфэрэндумамі, з аднаўленьнем савецкай сымболікі…

М.: Мы просто никуда не сдвинулись. А вот они совершили круг и снова вернулись на исходную точку.

А.: На пачатку было проста ўльтрапатрыятычнае расейскае кіно. Сталінскія інтанацыі зьявіліся пазьней. Стоена, драбніцамі – і ня так яўна, як у беларускім кіно. Вось, напрыклад, прыгодніцкі рэтра-фільм “Тры дні ў Адэсе”: прыяжджае чэкіст разабрацца са злачынцамі. Любоўныя гісторыі, страляніна, прыгоды, але сама ключавы момант – у чэкіста заданьне “забіваць усіх”, без суда і сьледзтва.

М.: Русский Джеймс Бонд с лицензией на убийство?

А.: Не. Адбываецца адкрытая й арганізаваная разьня на дзяржаўным узроўні, з арміяй, кулямётамі. Не прыватны тайны агент, а дзяржаўная машына пад кіраўніцтвам агента скіроўваецца на забойствы. А гэта зусім іншае. Гэбэлюбіе – першая пазнака рэтрасталінскага стылю; у Расеі праяўляецца слабей (як ні дзіўна).

Гэбэшнік – найлепшы герой, найлепшы палюбоўнік, прадстаўнік самога Сталіна. У “Радзіме альбо сьмерці” чэкістка ажно верашчыць, калі адчувае хістаньні і сумневы ў “правільнасьці” рэпрэсій. Бязьлітасьнасьць – галоўная станоўчая рыса рэтрасталінскага гэбэшніка.

Другая рыса – я назваў бы яе “трэш-глямур” – штучная, абсалютна бесканфліктная, вылізаная атмасфэра, як у “Трох днях у Адэсе”. У нас гэта праяўлена ў яшчэ большай ступені. “Яшчэ пра вайну” – “лірычнае” сталінскае кіно, зьнятае на плёнку “Кодак”. Фільм фальшывы і папросту кепскі.

І трэці, сучасны момант, які для кінасталінізму быў немагчымы – “шынэльны эратызм”, сарамлівы патрыятычны сэкс. Можна прыгадаць і “Глыбокую плынь”, і “Яшчэ пра вайну”.

М.: В случае нового старого кино стоит задать классический вопрос: “Кому это выгодно”? Вот во времена классического сталинского кино речь шла об огромной армии потребителей этого продукта. Было многомиллионное сообщество советских зрителей, отравленных сталинизмом, которые такое кино воспринимали на “ура”. Был идеологический интерес государства, и была армия потребителей, готовых этот идеологический продукт усвоить. То есть существовало идеальное гармоническое созвучие спроса и предложения. А вот в нашем случае – кто заказывает “сталінское” кіно?

А.: А ў нас гэта замаўляюць ідэалягічныя органы. І яны ж глядзяць – у працэсе дзяржпрыёмкі. Гэта бюракратычна-ідэалягічныя гульні. Але, калі ў рэтрасталінскіх расейскіх фільмах, нягледзячы на тое, што яны кепскія, нейкі сюжэт прысутнічае, то нашы настолькі благія, што адпачывае любы трэш. (Дарэчы, “кепскасьць” – адметная рыса рэтрасталінскага стылю, і ў нас яна даведзена да поўнай макулятуры). Хто гэта будзе глядзець? Па свайму жаданьню – адзінкі…

М.: Здесь речь идёт о многоэтажной имитации. В сталинское время существовало чёткое идеологическое учение, существовала пропаганда, которая это учение тиражировала (в том числе посредством кино), существовала аудитория, готовая этот пропагандистский посыл принять. То есть – было отстроено расширенное воспроизводство чёткой и внятной мифологии, за которой стоял верховный вождь, безусловный авторитет. В нашей ситуации всего этого нет. Нет харизматического вождя, о котором мечтает каждая домохозяйка, нет внятной идеологии, нет чёткой модели настоящего и будущего. Ключи к реальности, работавшие в классическом сталинском кинематографе, в нашем случае оказываются ключами в никуда.

А.: Айчыннае імперскае рэтра - гэта імітацыя сталінскага стылю, кшталту “Падзеньне Бэрліну”, якое і так было хадульным. Атрымліваецца падвойная падробка. Прычым вельмі кепская, танная, выключна бяздарная. Рэсурсы й так абмежаваныя – дык на іншае кіно яны й не ідуць. Ідзе падбор па прынцыпе максымальнай бяздарнасьці. Такая ж імітацыя, як чаргінцоўскі Саюз пісьменьнікаў. Галоўнае – не пусьціць іншых. Не пусьціць творцаў на занятыя трэшам пляцоўкі.

М.: Но почему все сводится к военной тематике? В советское время был трогательный сериал “Твой сын, земля” про прогрессивного секретаря райкома. Почему бы сейчас не сделать фильм о лидере ячейки БРСМ – красивом блондине, идейно выдержанном? Или – про местного губернатора, который горит на работе, приносит людям свет и сражается с идеологическими противниками… Почему нет актуального пролукашенковского кино? Почему всё, что мы видим – тотальное ретро?

А.: А ідэалёгіі няма! Галоўны ідэёляг – адначасова галоўны аб’ект культу, галоўны спартовец і галоўны мэханізатар. Твар рэжыму толькі адзін, астатнія ня могуць яго замяніць. Любы фільм пра БРСМаўца ці моцнага мясцовага гаспадарніка – гэта ўжо падрыў “адзінай” улады, небясьпечная канкурэнцыя. Ніхто ня можа быць ценем Лукашэнкі, толькі ён сам. Лукашэнку здольны згуляць толькі Лукашэнка.

М.: Старое новое кино защищает не реальные властные структуры, а идею власти, воплощённую в одном человеке. А такую идею по ролям не распишешь. Она может быть только единой, цельной и по-своему монолитной. Но тогда приходится поддерживать не реальное присутствие власти в жизни людей, а ментальную монополию. Условную привязку к Самому Главному.

Белорусский кинематограф становится сталинским, поскольку говорит не о системе, а о её идейном фундаменте. А власть ведёт отсчёт своего времени с войны – как героической предыстории нынешнего режима. Она наскоро сочиняет собственный профанный эпос – типа сериала о Конане-варваре. Белорусская Гиперборея прочно прописана в 40-ых годах.

А.: З НКВДыстамі звышлюдзьмі…

М.: Мы получаем вульгарную историографию. И тем самым – косвенную агитацию за существующую систему.

А.: Але агітацыю настолькі кепскую, што глядзець яе немагчыма нават ідэалягічным работнікам. Якая сьціплая была прэм’ера “Радзімы альбо сьмерці”! Нават на кінатэатры не было афішы. Карціна кашмарная – але вельмі падыходная, каб дзетак у правінцыі ганяць на гэты фільм. Гэта адбывалася з “Вам заданьне” – гэта ж будзе й з “Радзімай альбо сьмерцю”. Ідэёлягі пагоняць дзетак глядзець…

М.: И поставят галочку уже себе. Возникает очень интересная связка: имитация творческого процесса полностью рифмуется с имитацией идеологической работы. Потому что любая качественная идеологическая работа не только поддерживает статус-кво. Она ещё и мобилизует, и движет. Здесь звать некуда, стремиться не к чему.

А.: Лінію Сталіна раней не ўзгадвалі – таму што нават для сталінскіх часоў гэта была поўная фікцыя. А сёньня ўзгадалі й пабудавалі – фікцыя фікцыі!

М.: Получается, что самыми важными для сегодняшнего режима оказываются не просто римейки сталинской мифологии, а римейки её наиболее дешёвых, упрощённых образцов. Того, что позволяет бюджет и приёмные комиссии.

А.: Што было выкінута на сьметніцу нават самім сталінскім рэжымам…

М.: Так и происходит окончательная профанизация и провинциализация Большого стиля. Но каковы прогнозы? Сталинское ретро заявило о себе лет семь назад, расцвело вот сейчас. Долго ли нам потреблять новосталинский кинематограф?

А.: Гэта ўжо залежыць ад палітычнай сытуацыі. Пасьля скону рэжыму гэты стыль зьнікне імгненна. Але ён можа існаваць даволі доўгі час у Расеі. Асабліва ў зьвязку з нэаімпэрскім паваротам. Мы былі палігонам. На нас ўсё адпрацавалі – цяпер гэта пайшло ў Расею.

М.: У них-то новая сталинская идеология есть. Там больше ресурсов, пропагандистские системы работают целенаправленно.

А.: А мы ізноў будзем першымі у падзеньні рэтрасталінскага стылю.

 

Метки
Добавить комментарий

Наше Мнение © 2003-2020

Публикация писем читателей не означает согласие авторов проекта с высказанным мнением.