Маўчаньне беларускага кіно

Андрэй: Нядаўна Галіна Адамовіч атрымала за сваю карціну «Завядзёнка» галоўны прыз Кракаўскага кінафэсту. І гэта радуе. Але зь беларускім кіно сытуацыя вельмі складаная. Фільмы, якія гучаць – а гэта дакумэнтальнае кіно і анімацыя – гледачу не даступныя. І высокі ўзровень дакумэнтальнага кіно й анімацыі – хутчэй насуперак агульнаму беларускаму «кінакурсу» з кашмарна-безаблічнымі карцінамі. У чым карані праблемы? Што рабіць?

Максим: Прежде всего: успехи отдельных отечественных авторов выглядят случайными «партизанскими» прорывами на фоне летаргического сна родной киноиндустрии. Проще всего сравнивать нашу ситуацию с соседней, российской. Во-первых, в России произошла денационализация кинопроизводства – оно стало коммерческим. Во-вторых, российский кинематограф сейчас очень чётко существует в формате государственного заказа, работает в режиме пропагандистско-патриотического кино.

Наряду с этими новыми правилами игры, в России существует новая генерация творческой молодёжи, которая владеет совсем другой, актуальной стилистикой, хорошо образована и ориентируется в мировом кино. У нас нет ни того, ни другого. Есть госмонополия на кинематограф. Есть идеологическая цензура и система госзаказов. И существует культурная инерция в сфере образования, когда главная задача – выпустить не Ларса фон Триера или Гаса Ван Сэнта, а, в лучшем случае, Пташука.

Если в России – позиционная война рынка и идеологии, в Польше или Чехии – последовательное обустройство национального кинопространства, то у нас ситуация стоп-кадра. Мы не в сегодняшнем, а во вчерашнем дне. Киноиндустрия обслуживает власть и дремуче несведуща в новейших трендах мирового кинематографа.

А.: Гэта жыцьцё ня проста ва ўчорашнім, а ў каляніяльным учорашнім. Залежнасьць ад усходняга суседу падмацоўваецца навязьлівымі спасылкамі на рынак. Сапраўды, Беларусь – маленькая краіна. І каб карціна сябе акупіла, пракату толькі па адной Беларусі недастаткова. Але з гэтага чамусьці заўжды вынікае, што фільм мусіць пракатвацца выключна ў Расеі. З гэтай нагоды ён абавязкова робіцца на рускай мове, а месца дзеяньня ў фільме нагадвае расейскую правінцыю…

Дарэчы, я б не параўноўваў беларускую кінавытворчасьць і расейскую. Па-першае, Расея з 20-ых гадоў – ужо кінадзяржава. Па-другое, не параўнальныя індустрыйныя кінамагчымасьці…

М.: Тогда сравним с кинематографом Чехии, Польши, Финляндии, Дании. Эти страны вполне успешны, их фильмы имеют свое лицо, они узнаваемы – и при этом имеют неплохой международный прокат. Кто, кстати, придумал, что прокат в родной стране не покроет расходов? Боитесь прогореть – урежьте смету! Кроме того, основную массу зрителей польского кино составляют как раз поляки, они своё кино любят. Достаточно вспомнить вполне успешных именно на местном рынке «Пана Тадеуша» Вайды и «Камо грядеши» Кавалеровича.

А.: А вось тут як раз і сабака зарыты. Кіно Чэхіі, кіно Польшчы, кіно Даніі. Моцная нацыянальная памяць спараджае моцнае кіно. А зь беларускаю памяцьцю ўсе ведаюць, якія справы. Але я не хацеў бы забываць пра моманты пракату. Так нямое дацкае кіно было адразу скіраванае на міжнародны рынак – дзеяньне адбывалася ў невядомых краінах і ў абстрактныя часы…

М.: Как и в нашем «Поводыре». Но ефремовский фильм как-то стыдно сравнивать с картинами Асты Нильсен.

А.: А вось дакумэнтальнае кіно сучаснае Беларусі – стужкі Віктара Асьлюка, Галіны Адамовіч часьцей паказваюць на Захадзе, чым у Беларусі. У нас вельмі годная анімацыя Кадзюковай, Пяткевіча, Тумелі. Шкада толькі, што фільмы гэтыя пабачыць у Беларусі амаль немагчыма. Асьлюк і Адамовіч самі свае фільмы за мяжу адсылаюць, а зусім ня студыя. Студыя, хутчэй, незадаволена – лішні клопат.

М.: Наша киносистема совершенно архаична, неповоротлива и антирыночна. Она ориентирована не на зрителя, а на вышестоящего чиновника. Художественные советы, которые ни за что не отвечают, но вмешиваются в процесс, невнятное принятие решений, ходульные идеологические схемы, которые давно развалились и никого не вдохновляют. Испуганная инерция…

А.: …і адсутнасьць грошай – з паразытычнай халявай. Рэжым хацеў бы кантраляваць усё (і пры гэтым ён нават не ўяўляе, чаго жадае), але яшчэ і за чужы кошт (!). Паказальны выпадак з «Акупацыяй» Кудзіненкі. Чынавенства прагла кантрольнага голасу ў вырашэньні лёсу карціны, але не зьбіралася даваць на прыватную стужку ані капейкі. Савецкі Саюз, як вядома, сваю ідэалёгію падтрымліваў сур’ёзнымі матэрыяльнымі выдаткамі…

Кінастудыя нават ня здольная атрымаць прыбытак са сваіх скарбаў. Дзе плыткі з «Прыгодамі Бураціна» і «Горадам майстроў»? Тое ж «Дзікае паляваньне караля Стаха» выдаюць дзе заўгодна, толькі не ў Беларусі…

М.: А ведь это ещё и воспитание своего зрителя, что потом воздастся сторицей. Фатально не хватает «Золотой серии» классических белорусских фильмов, специальных оцифрованных изданий с бонусами и комментариями. Но я все же хочу взглянуть на проблему с другой стороны. Разве создать фильм (и даже целое направление в кино) никак невозможно без рынка, системы проката и громадных киностудий? Тот же Роберт Родригес для своего дебютного «Эль Марьячи» заработал деньги, став на несколько месяцев «подопытной свинкой» для испытаний новых медпрепаратов. Набрал друзей на главные роли, взял дешевую камеру – и сделал международный хит! Другой пример: москвич Павел Руминов за копейки снял свой «Deadline» - а после развил успех в изощренно-готичных «Мертвых дочерях». Про раннего Годара я уже не говорю.

Да, у нас тоже было малобюджетное партизанское кино Кудиненко. Но почему даже сам Андрей не продолжил этого эксперимента? И почему никто потом не пошёл этим путём? Думаю, что работает психологическая инерция. Наши обученные в госструктурах авторы – даже лучшие из них! – не готовы к риску. Они предпочитают заказные проекты с гарантированной оплатой. Правда, есть активные дилетанты, но этим элементарно не хватает технических навыков и общей культуры.

А.: Зусім нядаўна бачыў стужкі Андрэя Куцілы – ён зь сябрамі стварыў творчую суполку, зрабіў першыя дакумэнтальныя замалёўкі, якія запамінаюцца. І пакуль гэта толькі пачатак. Раней былі майстроўня Дашука, Турава – і выпускнікі так ці інакш пра сябе заявілі. Цяпер, праўда, са школай складанасьці па сьмерці Пташука. Праблема не ў адсутнасьці кадраў, а ў іхнім расьцярушваньні. Калі зьяўляецца творчая суполка, у нас яна доўга не жыве, кожны сам па-асобку, няма рэзанансу й няма выбуху.

Вось спрабавалі неяк стварыць маладзёвую «Студыю ХХІ» – нешта пачало атрымлівацца, студыя пачала зарабляць хоць невялічкія, але грошы – але потым яе задушылі (напэўна, не спадабаліся сувязі з «Акупацыяй»). І людзі расьцярушыліся. Канановіч і Кудзіненка зьехалі на заробкі ў Расею (Кудзіненка ставіць рэмэйк стужкі «Розыгрыш» (прадусар Павал Лунгін), Канановіч – поўнамэтражны фільм на студыі Аляксея Ўчыцеля), сцэнарыст «Акупацыі» Качан – цяпер ва Ўкраіне…

М.: Привычный плач: не могу реализоваться – свалю из страны! Прости, но как-то не тянет сочувствовать. Это похоже на психологию содержанки: кто даму платит, тот ее и танцует. А что, если придумать свою игру и не бегать за дядей? Сколько нужно человек, чтобы создать фильм? Особенно при современных технологиях. Какой необходимый минимум – двадцать человек? Трое? Порой и одного достаточно! У нас налицо паралич Госкино – но и внятного киношного андерграунда тоже не просматривается. Есть подпольный рок-драйв, а вот молодежь с цифровыми камерами что-то тормозит. Или просто снимает home video?

Глупо разбирать беды «Беларусьфильма», когда который год у нас самый смелый киношник – неизменный седой ветеран Хащеватский. Наверное, в этом простое отражение общей социальной апатии: нынче есть два популярных хода – во власть или в коммерцию. В крайнем случае – в Колдуны. Прочее не катит. Фильм может начинаться с денег, может начинаться с государственного заказа, но когда он не начинается в голове свободного человека – ни о каком качественно новом кино говорить невозможно.

А.: Напачатку зьмены ў сьвядомасьці. Групы творцаў, якія падтрымліваюць адзін аднаго. Новая стужка, адна, дзьве, тры… І толькі надалей гэта становіцца камэрцыйным канвэерам, сыстэмай праката, пасьпяховым нацыянальным бізнесам. А пакуль, як казаў Андрэй Кудзіненка, сёньняшні стан беларускага кіно – гэта кома.

М.: Белорусское кино находится в состоянии комы по собственному желанию. Легко и удобно ссылаться, что власть не разрешает, что директор «Беларусьфильма» против, что кто-то не помогает и западные спонсоры не в курсе наших душевных терзаний. Но это всё связано с традиционным и устаревшем представлении о кинематографе, как о пышном и дорогом монументальном кинопроизводстве. Наше актуальное кино (которое до сих пор где-то на подходе) появится тогда, когда в работах молодых и нахальных авторов встретятся национальный дух, новейшие технологии и здоровые личные амбиции. Когда белорусское кино будет не скулить в ожидании державной подачки, а превратится в экранный «коктейль Молотова». Когда поймет, что режиссер – это судьба и вызов, а не запись в трудовой книжке. Когда научится снимать портативной цифровой камерой, играть цветом, монтировать свободно и ассоциативно. Сдаст билет на московский поезд, выучит языки и поездит по Европе. Простится, наконец, с гимнастеркой и научится видеть реальную страну, в которой живёт. Но, боюсь, что для этого потребуются (помимо энергии и азарта авторов) два серьезных сдвига: смена окопавшейся на командных высотах культур-элиты и замена политического режима. В любой последовательности.

Iнфармацыя да роздуму. Здымачныя пляны «Беларусьфільму»

1. «Радзіма альбо сьмерць», рэж. Ала Крыніцына. Сумесны расейска-беларускі фільм пра дзетак-дывэрсантаў, якіх рыхтуюць нацысты. Агенты НКУС ворагам перашкаджаюць.

2. «Шчыт Айчыны», рэж. Дзяніс Скварцоў. Шпегаўскі трымценьнік на замову Міністэрства абароны. Працай маладога лейтэнанта Аляксея зацікавіўся шпег Дзік Оўэн, які выдае сябе за бізнэсоўца…

3. «Чаклун і Румба», рэж. Андрэй Голубеў. Вайсковая драма. Героі стужкі – сапёр Чаклун і ягоны сабачка Румба.

4. «На сьпіне ў чорнага ката», рэж. Іван Паўлаў. Камэдыя з элемэнтамі містыкі. Дзед Лёха набыў у прамоклай жанчыны лятарэйны білет…

5. «Навагоднія прыгоды ў ліпені», рэж. Іван Паўлаў, Алена Турава. Фільм-казка з кампутарнай анімацыяй.

 

Метки
Добавить комментарий

Наше Мнение © 2003-2020

Публикация писем читателей не означает согласие авторов проекта с высказанным мнением.