Апазіцыя ў паслявыбарчы перыяд: сітуацыйныя альянсы ў падрыхтоўцы да парламенцкай кампаніі

Пасля сканчэння прэзідэнцкай кампаніі сярод экспертнай супольнасці і апазіцыі зноў абвастрылася дыскусія наконт стратэгіі паводзін дэмакратычных сіл падчас наступных палітычных кампаній. Адначасова партыйная апазіцыя распачала актыўную падрыхтоўку сваіх структураў да правядзення парламенцкіх выбараў 2016 г. Частка апазіцыйных груп, часцей за ўсё эміграваўшых з краіны або без разгалінаваных рэгіянальных структур, традыцыйна выступаюць за працяг байкотнай стратэгіі. У сваю чаргу ўлады дэманструюць мяккую рэакцыю на паслявыбарчую дзейнасць апазіцыі, якая канцэнтруецца на ўнутраных канфліктах і дэманструе супярэчлівыя падыходы да ўдзелу ў электаральных кампаніях. Хутчэй за ўсё ў бліжэйшы час паміж рознымі апазіцыйнымі структурамі будуць складвацца сітуацыйныя альянсы і спробы аб’яднання вакол агульных спісаў прэтэндэнтаў у дэпутаты парламента.

У адрозненне ад прэзідэнцкай кампаніі 2010 года па сканчэнню выбараў 2015 года апазіцыі атрымалася пазбегнуць жорсткіх рэпрэсій з боку ўладаў. З аднаго боку, гэта дазволіла захаваць без стратаў ці нават павялічыць актыў тых арганізацый, якія вылучалі свайго ці супольнага кандыдата або актыўна ўдзельнічалі ў іншых кампаніях, як напрыклад, міжпартыйная ініцыятыва па назіранню. З іншага боку, адсутнасць жорсткіх паслявыбарчых рэпрэсій звялі да мінімуму запатрабаванасць аб’яднання апазіцыйных сілаў для супрацьдзеяння ціску з боку ўладаў. Пры гэтым у паслявыбарчы перыяд сярод апазіцыйных палітыкаў узнікаюць сітуацыйныя альянсы або ініцыятывы без фармальных дамоваў і супольнага бачання напрамкаў доўгатэрміновага супрацоўніцтва. Тым не менш, асобныя апазіцыйныя арганізацыі распачалі самастойную падрыхтоўку сваіх рэгіянальных структур да наступнага палітычныга цыкла, які сканчаецца прэзідэнцкімі выбарамі 2020 г.

Фактычна разам з пачаткам прэзідэнцкай кампаніі назіраецца дэзінтэграцыя апазіцыйных кааліцый, у рамках якіх супрацоўнічала большасць палітычных партый да выбараў 2015 г. Гэтыя працэссы ў апазіцыйным асяроддзі працягваюцца і пасля сканчэнні прэзідэнцкіх выбараў, у выніку якіх сярод апазіцыі з’явіўся новы рэйтынгавы лідар – актывістка кампаніі “Гавары праўду” і сябра БСДП (Грамада) Т. Караткевіч. Экс-кандыдат Т. Караткевіч імкнецца скарыстацца назапашаным падчас электаральнай кампаніі патэнцыялам і стварыць новы апазіцыйны цэнтр, вакол якога маглі бы аб’яднацца актывісты без партыйнай прыналежнасці або прыхільнікі іншых палітычных сіл, незадаволеныя палітыкай свайго партыйнага  кіраўніцтва.

Лідарства экс-кандыдата Т. Караткевіч аспрэчваюць іншыя апазіцыйныя палітыкі і аб’ядноўваюць свае высілкі ў межах разнастайных супольных ініцыятываў, з дапамогай якіх яны спрабуюць прадэманстраваць сваё адзінства. Лідары дэмакратычных арганізацый імкнуцца канчаткова не згубіць свой уплыў у апазіцыйнай палітыцы, прадухіліць манапалізацыю рэсурсаў новым рэйтынгавым апазіцыйным палітыкам Т. Караткевіч, захаваць свой партыйны актыў і ўплыў на беларуска-еўрапейскі парадак дня.

Пры гэтым нават рашучыя апаненты дзеючага кіраўніцтва ўнутры краіны змяняюць сваю жорсткую рыторыку і заклікаюць улады да дыялогу. Так, лідары А. Лябедзька ад АГП і С. Калякін ад “Справядлівага свету”, сустаршыня БХД П. Северинец, экс-кандыдаты на пасаду прэзідэнта ў 2010 годзе М. Статкевіч і У. Някляеў звярнуліся да кіраўніцтва Еўрасаюза выступіць у якасці пасярэдніка паміж уладай і апазіцыяй і распачаць ўнутрыпалітычны дыялог у краіне. Пры тым, што ўлады выразна прадэманстравалі сваё нежаданне інтэграваць нават памяркоўную апазіцыю ў існуючую палітычную сістэму. Так, афіцыйна абвешчаныя ЦВК лічбы падтрымкі Т. Караткевіч на прэзідэнцкіх выбарах (4,2%) выразна адрозніваюцца ад зафіксаванага напярэдадні незалежнымі сацыёлагамі з НІСЭПД рэйтынга адзінага апазіцыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта (17,9%) [1].

Варта адзначыць, што апошняя выбарчая кампанія засведчыла змяншэнне папулярнасці канцэпцыі змены ўлады ў выніку выхаду людзей на акцыі пратэсту на Плошчу ў дзень выбараў нават сярод жорсткага апазіцыйнага ядра. Пры гэтым, прапанаваная рашучымі апанентамі дзеючага кіраўніцтва наўзамен Плошчы кампанія байкоту/ігнору выбараў не прывяла да мабілізацыі актывістаў і нават, наадварот, зменшыла папулярнасць партый, колькасць удзельнікаў пратэстных акцый, як і колькасны склад рэгіянальных структур апазіцыі.

Тым не менш, сярод экспертнай супольнасці і ў апазіцыйным асяроддзі зноў разгарнуліся дыскуссіі наконт аптымальнай стратэгіі паводзінаў падчас наступнай электаральнай кампаніі. Па-ранейшаму, байкотнай стратэгіі прытрымліваюцца, галоўным чынам, апазіцыйныя группы і арганізацыі, якія эмігравалі з краіны або не маюць разгалінаваных рэгіянальных структур. Аднак адразу жа пасля сканчэння прэзідэнцкіх выбараў партыйная апазіцыя распачала падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў, якія павіны адбыцца не пазней за верасень 2016 г.

Мінулая прэзідэнцкая кампанія стала апошнім выпрабаваннем для кааліцыйнай ініцыятывы “Народны рэферэндум”, супрацоўніцтва ў рамках якой планавалася паміж чатырма буйнымі апазіцыйнымі арганізацыямі да парламенцкай кампаніі 2016 года. Вылучэнне ад кааліцыі “Талака” двух прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта падчас мінулых выбараў таксама засведчыла адсутнасць паўнафарматнай супрацы паміж яе ўдзельнікамі і фармальнасць існавання гэтага альянсу, які быў створаны ў супрацьвагу кампаніі “Народны рэферэндум”.

Атрымаўшы дастаткова высокі крэдыт даверу з боку выбарцаў (паводле незалежных сацыёлагаў), Т. Караткевіч разам з кампаніяй “Гавары праўду” дыстанцыянаваліся ад астатніх апазіцыйных арганізацый. Гэтаму спрыяла таксама і тое, што паводле незалежных аналітыкаў экс-кандыдату Т. Караткевіч атрымалася выйсці за рамкі традыцыйнага апазіцыйнага электарата і атрымаць падтрымку сярод больш шырокіх груп насельніцтва, якое не сімпатызуе “тытульнай” апазіцыі. Варта адзначыць, што партнёры “Гавары праўду” па кампаніі “Народны рэферэндум” яшчэ падчас прэзідэнцкай кампаніі фактычна адмовіліся падтрымліваць кандыдатуру Т. Караткевіч на розных яе этапах.

У выніку кіраўніцтва “Гавары праўду” без удзелу сваіх былых саюзнікаў па кааліцыі абвесціла аб пачатку фармавання агульнага спіску “ТаК”, у які павінны ўвайсці патэнцыйныя прэтэндэнты ў дэпутаты парламенту. Фактычна гэтая асобная ад іншых палітычных арганізацый ініцыятыва па падрыхтоўцы да парламенцкай кампаніі 2016 канчаткова засведчыла завяршэнне супольнай міжпартыйнай кампаніі “Народны рэферэндум”, якая аб’ядноўвала чатыры буйныя апазіцыйныя струтуры – партыі БНФ і БСДП (Грамада), рух “За свабоду” і кампанію “Гавары праўду”.

Пры гэтым, нягледзячы на дэкларацыі аб адкрытасці спісу для ўдзелу іншых структур з улікам напружанасці адносін паміж “Гавары праўду” і астатнімі апазіцыйнымі арганізацыямі, фармаванне адзінага спісу “ТаК” на чале з экс-кандыдатам на пасаду прэзідэнта Т. Караткевіч застанецца выключнай ініцыятывай “Гавары праўду”. Аднак да агульнага спісу “ТаК” могуць далучыцца яшчэ цесна інтэграваныя з кампаніяй “Гавары Праўду” сацыял-дэмакраты з БСДП (Грамада).

Пры гэтым, як пацвердзілі прэзідэнцкія выбары 2015 года, ніводная апазіцыйная арганізацыя не ў стане самастойна правесці паўнавартасную агульнанацыянальную кампанію. Гэта падштурхоўвае да аб’яднання або каардынацыі высілкаў іншых апазіцыйных партый у падрыхтоўцы да правядзення парламенцкай кампаніі 2016 г., у тым ліку фармаванне агульнага спісу прэтэндэнтаў у кандыдаты. Найбольш блізкімі партнёрамі для супрацы падчас наступнага паўгоддзя выглядаюць арганізацыі з правацэнтрычнай ідэалогіяй, якія ўжо маюць працяглы досвед рэалізацыі супольных ініцыятыў. Так, найбольш верагодным з’яўляецца працяг супрацоўніцтва паміж рухам “За свабоду” і партыяй БНФ, а таксама ўдзел у супольных кампаніях партый АГП і БХД. Хутчэй за ўсё, будуць таксама прадпрымацца высілкі для стварэння шырокай апазіцыйнай кааліцыі паміж чатырма азначанымі палітычнымі сіламі.

Пры гэтым, у спробе працягнуць нармалізацыю адносін з Еўрасаюзам і ЗША беларускія ўлады змякчылі адносіны да сваіх апанентаў. Так, у паслявыбарчы перыяд апазіцыі атрымалася правесці некалькі несанкцыяваных уладамі мерапрыемстваў без жорсткіх наступстваў з боку спецслужбаў. Хутчэй за ўсё, беларускае кіраўніцтва не будзе значна пагаршаць умовы для дзейнасці сваіх апанентаў і ў наступныя месяцы на фоне спробаў урэгулявання адносін з заходнімі сталіцамі.

Такім чынам, партыйная апазіцыя плануе ў той ці іншай форме прымаць удзел у парламенцкай кампаніі 2016 года з вылучэннем сваіх кандыдатаў. Аднак у выпадку нарастання супярэчнасцей паміж апазіцыйнымі лідарамі можа ўзнікнуць некалькі перадвыбарчых спісаў або блокаў апазіцыйных партый.

--------

[1] Сравнение электоратов: феномен Короткевич. http://www.iiseps.org/?p=3737

Комментарии

Цікава чытаць чарговага польскага навукоўцу. Іх - магістраў польскіх навук за амерыканскія грошы - развялося ў нас апошнім часам видимо-невидимо...

Зьміцер Кухлей: 'Пасля сканчэння прэзідэнцкай кампаніі сярод сярод экспертнай супольнасці і апазіцыі зноў абвастрылася дыскусія наконт стратэгіі паводзін дэмакратычных сіл...'

Пан магістар, дык сапраўды магістраў палітычных навук зашмат, што набярэцца цэльная экспертная супольнасць? Няма іроніі ў маім пытанні - проста цікава. Ці ўсім ім хапае працы, клавіятур?..

І яшчэ пытанне: што такое дэмакратычныя сілы? Ці не тыя, якія грызуцца паміж сабой, прабачце, апаніруюць самі сабе, а не ўладзе ўжо мінімум дваццаць год?

І апошняе: прыемна было чытаць ваш артыкул па беларуску.

Больш сказаць няма чаго, а дакладней не хочацца.

Anatol Starkou

Дзіўная ў Вас логіка... Калі б пан Кухлей павучыўся ў ЗША і вярнуўся ў родныя Масты (Гродзенская вобласць Рэспублікі Беларусь), то лічыўся б амерыканскім навукоўцам? І ў якім паралельным свеце Вы бачылі 'магістраў польскіх навук'?

Зрэшты, спрачацца з Вамі ўжо не хочацца. Прыгледзеўся да хваласпеваў на адрас 'адзінага' - і многае зразумеў. Але прыемна, што пішаце па-беларуску.

ВР

А навошта спрачацца, BP?

.

'Калі б пан Кухлей павучыўся ў ЗША і вярнуўся ў родныя Масты, то лічыўся б амерыканскім навукоўцам?'

.

Мяркую, што так. Але сёння ён польскі навукоўца. І Масты ці Гародня тут не прычым. (Некалі сто разоў бываў у Ваўкавыску ў сябра Мар'яна, і тамака ў яго роднай вёсцы Трунцы першыя крокі зрабіла мая дачка.)

.

'І ў якім паралельным свеце Вы бачылі 'магістраў польскіх навук'?'

.

Мяркую іх шмат у нашым рэальным свеце. Акрамя пана Кухлея, яшчэ ведаю пана Вусава і пана Міхалевіча.

.

'Прыгледзеўся да хваласпеваў на адрас 'адзінага' - і многае зразумеў.'

.

Нічога вы не зразумелі.

.

'Але прыемна, што пішаце па-беларуску.'

.

Пішу толькі па беларуску, на роднай мове, якую не вывучаў і на якой пачаў пісаць тут у Штатах мо гадоў 7-8 таму.

.

Але падчас падзей на Ўкраіне сачыў за імі на расейскім сайце РИА Новости (и па сённяшні дзень чытаю навіны гэтага сайту), бо ўсе беларускія незалежныя СМІ перайшлі на бок бандэраўцаў, а таму мне нецікава было чытаць навіны-хлусьню з сайтаў кропкаUA, дый мае каменты нашы незалежныя СМІ тады не друкавалі.

Шмат беларусаў-фрэндаў паслалі мяне ў ФэйсБуку падчас майдану і шмат я направіў туды ж далёка. Нават з сябрам-паплечнікам па праекту ДРАНІКІ ў Мінску, які некалі болей за дваццаць год таму распрацоўвалі разам, разыйшліся з-за падзей на Ўкраіне. Бо я быў і ёсць на баку Расеі ў гэтой тэме.

.

Дык вось на РИА Новости мае каменты, зразумела, былі па расейску, і частку з іх вы часам бачыце тут у выглядзе кавалачкаў маіх тутэйшых каментаў па беларуску.

.

Што датычыцца Лукашэнкі - а дакладней маё сцвярджэнне аб тым, што ён геній, калі вы пра яго - гэта даўняя мая тэза і яна вядомая ўжо гады два на форумах Народнай Волі і Нашай Нівы. Затое такія дэмакратычныя выданні як СВАБОДА і Хартыя97 падобнае маё не друкавалі, а бедненькі Беларускі партызан некалі так вывярнула, што ён развітаўся са мной назаўжды... па свайму жаданню.

.

Дык навошта спрачацца, BP? Не турбуйцеся за польскіх навукоўцаў, якія пішуць па беларуску - ні адзін з іх са мной размаўляць не будзе, бо не здольны.

Акрамя спадара Міхалевіча, з якім некалі сустракаліся тут у Нью Ёрку, калі ён быў шчэ кандыдатам навук.

Anatol Starkou

Напішыце Уладзіміру Макею, які вучыўся ў Дып. акадэміі ў Вене, што ён аўстрыйскі дыпламат, а Васілю Мацюшэўскаму, выпускніку Лонданскай школы бізнэсу, што ён брытанскі бізнэсовец. Хай чыноўнічкі парадуюцца. І ўвогуле, вяртайцеся ў краіну, якой кіруе геній, нам Вас вельмі не хапае :)

ВР

Уладзімір Макей служыць Беларусі. Гэта адрознівае яго ад так званых 'каліноўцаў' - тых, хто ніколі не будзе служыць на карысць Беларусі, а толькі будзе плявузгаць у яе бок з пад амерыканскіх грантаў, адпрацоўваць іх, вешаючы мне лапшу на вушы пра быццам бы існаванне тутэйшых 'дэмакратычных сіл'.

.

BP: '...вяртайцеся ў краіну, якой кіруе геній, нам Вас вельмі не хапае...'.

.

Тут у Штатах усё маё - кватэра, праца, дачка і ўнукі, а таксама жонка пахавана недалёка - паўгадзіны - ад майго дома.

Таму тэма вяртання для мяне зачынена. Госцем буду, а на ПМЖ у Беларусь не вярнуся. Застаюся грамадзянінам Беларусі.

.

Відаць вы не зразумелі з майго артыкулу РЭФОРМЫ і КЛОПАТЫ АБ ДЭМАКРАТЫІ, што тое ж самае жыццё-быццё існуе тут у Штатах, што й на Беларусі. Тая ж дэмакратыя. То бок тое ж дэмакратычнае пустазелле. Толькі ЗША адрозніваюцца ад РБ тым, што з рэвалюцыямі Дзікі Захад даўно пакончыў - усе амерыканскія рэвалюцыянеры даўным-даўно спяць вечным сном у зямлі.

.

А ў вас - у тых хто жыве на Бацькаўшчыне, дый тых 'замежных' змагароў-'каліноўцаў', якіх амеры кормяць грантамі - рэвалюцыйнасць у мазгах шчэ свярбіць.

.

Дык вось рэвалюцый пры Лукашэнку не будзе. Дзяржаўны пераварот ці яго (Лукашэнкі) знішчэнне, што адно і тое ж, тэарэтычна могуць быць, але, калі ён будзе жывы і здаровы, - то рэвалюцыйнага бел-чырвона-белага 'каліноўскага' грантасмокаўкага за амерыканскія грошы ідэалагічнага дзярма ва ўладзе на Беларусі не будзе.

.

У гэтым геніяльнасць Лукашэнкі - ён адзіны хто абараняе нашу дзяржаву і беларускі народ.

.

Абараняе ад нас. Змагароў, блін. Бел-чырвона-белых змагароў. Змагароў у двукоссях і амерыканскіх грантах па самыя вушы.

.

Гляджу вам недастаткова такога аргумента, што акрамя Лукашэнкі ніхто з нас не мае вопыту кіравання фірмай, у якой працуюць 9,5млн беларускіх людзей. Што ніхто з нас у нашае гісторыі нават ніколі не браўся за такую тэму, як стварэнне дзяржавы Беларусь. Патрындзець аб ёй - калі ласка - мільён мільёнаў лят трындзім. А стваральнік пакуль знайшоўся толькі адзін... І менавіта за гэта дваццаць адзін год яго клюем...

.

А мо вы не ведаеця, што мы ментальна на іншае не здольныя? Я пра КЛЯВАЦЬ адзін аднаго і тым больш, калі гэта справа датычыцца кіраўніка. Тут нас хлебам не кармі, а дай клавіятуру і інтэрнэт падключы і мы дадзім такой копаці, што ніякія амерыканскія 'каліноўскія' гранты, СВАБОДЫ, БелСАТы ды Хартыі97 & Co. будуць непатрэбны, з сённяшняй іх мэтай падарваць існавання створаннай Лукашэнкам беларускай дзяржавы - мы сваю Бацькаўшчыну разбурым самі. До основания, а затем...

.

А затым глянем у бок Украіны. Там свае тамтэйшыя 'каліноўцы' і непрадажныя СМІ за амерыканскія гранты ўсяго за два гады разбурылі Неньку-дзяржаву і яе эканоміку. Бо не было ў іх свайго генія кшталту нашага Лукашэнкі. А гранты былі.

Anatol Starkou

P.S. Я помню, BP, что вы недавно посетили Украину, и предлагаю послушать украинского ученого-экономиста, который неделю назад презентовал в Киеве свою книгу 'Спасти Украину'.

Его выступление (1 час 38 минут) можно найти на ЮТуб, набрав в поиске 'Роман Василишин. Спасти Украину. 07.11.2015 [Рассвет.ТВ]'. В конце он говорит о Беларуси, и в частности (1 час 30 мин) сравнил наши экономики.

.

Роман Василишин: 'У нас есть кому все развалить. В этом году экономика Украины, по своему размеру, населенная 40млн хохлов, стала меньше, чем экономика Беларуси, которую населяют 9,5млн сябров.

Вот. Мы уже дошли до терминального состояния.'

.

Мне Лукашэнка не сват і не брат, BP. Я за яго ні разу не галасаваў. Але я падтрымліваю эканамічную частку яго палітыкі.

Anatol Starkou

Вы ж ужо быццам развіталіся з 'НМ'? :)

Нават глядзець не стану выступ 'навукоўца', які называе сваіх суайчыннікаў хахламі, і іншым не раю.

У паўночнай Украіне сёлета я бачыў прыстойныя дарогі, засеяныя палі, рынкі з масай харчоў і шмотак па цэнах на 40-50% ніжэйшых за мінскія (пра тэхніку гэтага сказаць не магу), развіты і разнастайны сэрвіс для турыстаў. Калі гэта 'тэрмінальны стан', то я папа Рымскі. Што да 'разбуранай дзяржавы' - не маю прэтэнзій да ўкраінскай мытні, усё было хутка і карэктна.

Вы ж быццам няблага ўладкаваны ў Амерыцы? Злётайце на тыдзень у 'Неньку', паглядзіце самі, як там жывуць. Па-мойму, нават у Чарнігаве, дзе высокі ўзровень беспрацоўя і невысокія заробкі, не больш няшчасных людзей, чым у Гомелі. Пры тым што ў Чарнігаве ёсць сем'і, у якіх родзічы загінулі на ўсходзе.

Пра Лукашэнку больш не будзем, добра? Гэта вельмі смела - называць кагосьці геніем пры жыцці. 'Геніяльнае кіраванне' ўжо прывяло да таго, што насельніцтва Беларусі скарацілася за 20 гадоў на 5%, а ў асобных раёнах - на 25-30%. Скора не будзе каму выконваць 'эканамічную частку яго палітыкі', а Вы кажаце.

ВР - Анатолю

А зараз развітваюся з вамі. Нават не дачытаў пасля хахлоў.

Anatol Starkou
Добавить комментарий

Наше Мнение © 2003-2020

Публикация писем читателей не означает согласие авторов проекта с высказанным мнением.