Структура эліт у Беларусі і яе ўплыў на стабільнасць палітычнага рэжыму III

Працяг.
Пачатак гл.Структура эліт у Беларусі і яе ўплыў на стабільнасць палітычнага рэжыму (II)
Структура эліт у Беларусі і яе ўплыў на стабільнасць палітычнага рэжыму

Структура эліт у 2001-2014 гг. і ступень стабільнасці рэжыму

На думку Гельмана, раўнавага беларускага рэжыму на працягу дзесяці гадоў (1996-2006гг.) была замерзлай. Самападтрыманню рэжыма спрыялі непарушнасць інстытуцыйнага дызайну, навязанага грамадству пад час рэферэндума 1996 г., поўны кантроль з боку А. Лукашэнкі над усімі важнымі рэсурсамі ўлады, нізкі кошт падаўлення. А. Лукашэнка ўмела выкарыстоўваў сэлектыўнае, але паслядоўнае падаўленне розных сегментаў апазіцыі і прадухіленне кожнай арганізаванай актыўнасці (сацыльнай, эканамічнай, культурнай), якая выходзіла за межы яго ўласнага кантролю. Пры гэтым, “умелае спалучэнне падаўлення, папулізму і даволі высокай эфектыўнасці кіравання эканомікай, дазволіла рэжыму Лукашэнкі пазбегнуць масавага разчаравання яго палітыкай і выключыць усе магчымыя альтэрнатывы”.

Пры адсутнасці стымулаў, А. Лукашэнка не імкнуйся да стварэння партыі ўлады і будаваў дзяржаўны апарат на прынцыпах асабістай лаяльнасці. Палітычны рэжым Беларусі выглядзеў паўторам савецкай формы кіравання, але без дамінуючай партыі. “Падпарадкаваныя актары (усе, акрамя Лукашэнкі) вымушаны былі выбіраць паміж “пасіўнасцю”, “лаяльнасцю” і “зыходам”: яшчэ да 1996 г. лідэр нацыяналістычнай апазіцыі эміграваў. Пазней цэлы шэраг дзеячоў палітыкі, эканомікі і культуры рэспублікі ўзялі з яго прыклад. Гэтыя стратэгіі не ўяўлялі сабой выкліка рэжыму, у той час як кошт “пратэсту” быў надзвычай высокім: у 1999 г. два вядучых апазіцыянеры (раней – прыхільнікі А. Лукашэнкі) таямніча зніклі, у тым жа годзе іншы лідэр апазіцыі памёр пры нявысветленых абставінах. У такіх надзвычай цяжкіх абставінах стратэгія апазіцыі апынулася самаразбуральнай. Хаця ў сярэдзіне 2000-х гг. яна і аб’ядналася на прынцыпах негатыўнага кансэнсусу супраць агульнага ворага і вылучыла агульнага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2006 г., заручыўшыся істотнай падтрымкай з-за мяжы, але крыклівыя апаненты не валодалі значнымі рэсурсамі ўнутры краіны і былі лёгка падаўлены А. Лукашэнкам” [1].

Неабходна зрабіць чатыры важныя заўвагі да гэтага тэкста, які не зусім дакладна прадстаўляе стан эліт і сутнасць канфлікту элітных сегментаў ў Беларусі. Па-першае, інстытуцыйны дызайн мяняўся кіраўніком дзяржавы. У 2004 г. у краіне прайшоў рэферэндум, які быў накіраваны на ліквідацыю канстытуцыйнага абмежавання для адной особы болей двух тэрмінаў запар займаць пасаду прэзідэнта. Тым самым  А.Лукашэнка зрабіў важны крок да ўсталявання свайго пажыццёвага кіравання, уласцівага султанісцкім палітычным рэжымам. Грамадская думка ў краіне была супраць гэтай меры і пачала мяняцца толькі перад днём галасавання. Тым не менш,  А.Лукашэнка не атрымаў чарговай сакрушальнай перамогі. Згодна з дадзенымі незалежных сацыёлагаў, “за” такую меру прагаласавала толькі 48.4%” [2].

Як жа беларуская апазіцыя адрэагавала на гэты выклік грамадству і дзяржаве? Па-рознаму: некаторыя адклікнуліся позна; іншыя перш за ўсё імкнуліся патрапіць у Паладу прадстаўнікоў; але былі і такія, якія разам з лідэрам адной з сацыл-дэмакратычных партый М. Статкевічам, напрацягу некалькіх дзён выходзілі на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску, а потым накіраваліся маршам да будынку КДБ, пратэстуючы супраць чарговай сфальсіфікаванай перамогі. Яны дабіліся прыёма ў шэфа галоўнай спецслужбы краіны. У выніку мужны палітык быў кінуты за краты, атрымаўшы тры гады пазбаўлення волі. Восенню 2014 г. ён усе яшчэ адбывае пакаранне, але ўжо шасцігадовага тэрміну за ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2010 г. Да якой жа формы дзейнасці апазіцыі: “пасіўнасці”, “лаяльнасці”, альбо “зыходу” можна аднесці паводзіны М. Статкевіча? На нашу думку, ён “ратаваў гонар” апазіцыі, таму што бываюць такія гістарычныя моманты, калі пасіўнасць і баязлівасць не могуць быць апраўданы каласальнай перавагай сіл у праціўніка. Да такой жа катэгорыі актыўнасці належыць і пяцідзённая абарона намётавага лагера на Кастрычніцкай плошчы ў 2006 г. і паводзіны некаторых удзельнікаў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці пасля прэзідэнцкіх выбараў ў снежні 2010 г. Усё гэта сведчыць аб тым, што апазіцыя ў Беларусі розная і не ўсе там займаюцца “самаразбурэннем”.

Па-другое, жорсткае падаўленне напаказ усяму свету ў цэлым слабой апазіцыі сведчыць аб нізкай эфектыўнасці беларускіх спецслужбаў, таму што эфектыўныя спецслужбы не дапускаюць акцый пратэсту прэвентыўнымі мерамі. У гэтым пытанні я цалкам згодзен з амерыканскімі палітолагамі Лявіцкі і Уэям [3]. Калі б гэта было не так, вярхоўнай уладзе не давялося б пад час усіх выбарчых кампаній публічна дэманстраваць высокую інтэнсіўнасць сродкаў ціску на апазіцыю.

Па-трэцяе, палітыка папулізму не можа ствараць эфектыўную эканоміку, наадварот, яна яе разбурае. Гэта – аксіёма, якая не патрабуе доказу. Даволі высокі эканамічны рост у Беларусі да 2010 г., уключна, забяспечваўся за кошт прэферэнцый з боку Расійскай Федэраціі, а не за кошт нейкіх унутраных рэзерваў беларускай эканамічнай мадэлі. Масавае разчараванне рэжымам, адбылося праз год, калі ў людзей зкончыліся грошы, што і прывяло да абвалу пражэктыўнага электаральнага рэйтынга А.Лукашэнкі да 20.5% [4]. У 2013 г. эканоміка краіны ўсупіла ў фазу стагнацыі, хутка пераадоліць якую не магчыма.

Па-чацвертае, раўнавага рэжыма Лукашэнкі не з’яўляецца замерзлай, але рэгулярна размарожваецца самым дамінуючым актарам, які не стаміўля ад ‘палявання’ на эліту ўлады, у тым ліку і тых яе прадстаўнікоў, якія асабіста адданыя прэзідэнту і абсалютна бяспечныя. У доўгатэрміновай перспектыве такі курс дэзінтэгруе кіруючую эліту, вядзе да дамінацыі негатыўнай сэлекцыі ў яе шэрагах і падзенню. Дадзеную з’яву можна патлумачыць папулізмам, які даўно ўжо зрабіўся часткай сістэмы ўлады ў Беларусі. “Удар па сваіх”, як назваў такую стратэгію прэзідэнта японскі палітолаг Мацузата, мела яшчэ большы працяг у першую дэкаду XXI ст. Рэгулярна мянялася таксама кіраўніцтва выканкамаў у Мінску і заходніх рэгіёнах Беларусі, каб пазбегнуць узнікненю там уплывовых мясцовых кланаў.

Такім чынам, рэжым Лукашэнкі нельга назваць стабільным, нягледзячы на 20 гадоў знаходжання пры ўладзе. Да нестабільнасці і нават падзення ў кароткай гістарычнай перспектыве прыводзяць не толькі чыннікі, пазначаныя вышэй, але і вельмі нізкі ўзровень інстытуцыялізацыі, створанай дамінуючым актарам палітычнай сістэмы. Першае десяцігодзьдзе ХХІ ст. замацавала той вельмі неразвіты набор палітычных інстытутаў, які быў абраны прэзідэтнам раней. Недахопы рэжыму ў Беларусі звязаны з вельмі нізкім узроўнем развіцця менавіта фармальных палітычных інстытутаў. Па гэтаму пакажчыку наша краіна адстае нават ад шэрагу сучасных аўтарытарных рэжымаў, якія навучыліся выкарыстоўваць парламенты, суды, партыі, мясцовае кіраванне для захавання і ўмацавання дыктатарскай улады [5].

Галоўны спонсарам рэжыма Лукашэнкі ў Беларусі выступае кіраўніцтва Раійскай Федэрацыі. Толькі заручыўшыся расійскай падтрымкай на гады наперад, не прадстаўнік эліты змог забяспечыць сабе тую значную перавагу рэсурсаў, якімі ён валодае, у параўнанні з усімі іншымі палітычнымі актарамі ў Беларусі, рэзка падвышаючы для іх кошт пратэстаў. У 2013 г. склалася вельмі небяспечная сітуацыя для незалежнасці краіны, пры якой кошт стратэгіі ліквідацыі суверэнітэту РБ кіраўніцтвам РФ, рэзка пайшоў уніз. Маецца на увазе падпісанне А. Лукашэнкам пагаднення аб далучэнні краіны да Еўразійскага Эканамічнага Саюза.

Але ў 2014 г. сітуацыя зноў сур’езна змянілася пасля неаб’яўленнай вайны Рассіі супраць Украіны, дзякуючы мужнай барацьбе ўкраінскага народа з расійскімі агрэсарамі і сепаратыстамі з Данецка і Луганска. Калі Україна вытрымае і пратрымаецца да 2015 г., ужо ў Расіі не застанецца рэсурсаў для таго, каб паглынуць Беларусь і Казахстан па “крымскаму сцэнару”. Захаванне Украінай дзяржаўнага суверэнітэту і ўмацаванне заходнега вектара яе палітыкі сур’ёзна зменіць суадносіны сілаў у рэгіёне, панізіць значэнне расіскага фактара і для Беларусі таксама. Цяжка сказаць, ці здолее А. Лукашэнка перамагчы нават слабую апазіцыю на прэзідэнцкіх выбарах 2015 г. без істотнай расійскай падтрымкі? Хутчэй за ўсё не. Адзіная умова для змены рэжыму: апазіцыя павінна прадэманстраваць адзінства і вылучыць папулярнага адзінага кандыдата.

-------------

[1] Гельман В. Пазнач. твор, с.11.

[2] Cit. : Memorandum the Gallup organization /Baltic Survey.17.10.2004 (Vilnius) // Белорусскийежегодник 2004. Вильнюс: ИнститутБеларуси, ФондВідродження, 2005. с.90.

[3] Levitsky S., Way L., Competitive Authoritarianism: The Emergence and Dynamic of Hybrid Regimes in the Post-Cold War Era. Cambridge: University Press, 2010, p.48.

[4] Гл.: Хмурая осень // Народная воля № 149-150 30 верасня 2011.

[5] See: Shedler A. The New Institutionalism in the Study of Authoritarian Regimes // CIDE, November 2009.