Захар Шыбека: "Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне"

ГАРАДСКАЯ МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ ТВОРАЎ Л.ШЧАМЯЛЁВА

пр-т Ракасоўскага, 49

23 снежня а 18.30

Звычайна скардзяцца, што нам не хапае турыстычнай
інфраструктуры — гатэляў, дарог, разгалінаванай
сістэмы харчавання. Аднак не менш важны складнік
турыстычнага прадукту — інтэлектуальны. Менавіта
таму я акцэнтую ўвагу на важнасці гістарычных ведаў.

Захар Шыбека, з інтэрв’ю tut.by

Захар Шыбека:

23 снежня, амаль у самую вігілію Каляднага свята, у цыкле лекцый “Urbi et Orbi - знаўца гарадской цывілізацыі, вядомы гісторык, прафесар Захар Шыбека з лекцыяй "Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне."

Вядома, скарбы маюць тыповы лёс: ствараюцца, разбураюцца, а потым узнаўляюцца. Гэты працэс лектар вобразна параўноўвае з хрысціянскімі ўяўленнямі пра згубленасць раю і прапануе слухачам сваей лекцыі чатыры сюжэты:

1. “Рай” першапачатковы: гістарычны нарыс мястэчак і ацэнка іх гісторыка-культурнай спадчыны

2. “Рай” страчаны: агляд разбураных помнікаў архітэктуры,  ацэнка людскіх страт, згубленых кніжных збораў, музейных і іншых культурных каштоўнасцяў.

3. “Рай” захаваны і ўзноўлены: акцэптацыя ўвагі на захаваўшыхся помніках архітэктуры, гісторыі і культуры, а таксама адлюстраванне дзяржаўнай палітыкі памяці (рэстаўрацыя, музеізацыя, мемапыялізацыя, рэстытуцыя).

4. Ключы ад “раю” - ключы, якія прадастаўляе пазнавальны навуковы турызм: ацэнка ўзроўню развіцця гэтага турызму ў Беларусі, інфармацыя аб крыніцах ведаў пра былыя мястэчкі (архівы, сайты, кнігі), практычныя парады па выпрацоўцы турыстычных маршрутаў і метадаў арганізацыі турызму.

Для людзей характэрна ідэалізацыя мінулага, настальгія па мінуламу. Важна зразумець, што на гэтай ідэалізацыі і настальгіі людзей па мінуламу трымаецца сучасны турыстычны бізнес. Турызм прэзентуе культуру мінулага, нацыянальную традыцыю. Ён выступае важнай крыніцай інвестыцый найперш у эканоміку гарадоў, спрыяе іх мадэрнізацыі. Асабліва гэта важна для выжывання малых гарадоў.

Разам з Захарам Шыбекам паспрабуем ацаніць ролю былых беларускіх мястэчак у развіцці турызму, паказаць іх гісторыка-культурны патэнцыял і вызначыць некаторыя меры, якія б спрыялі росту запатрабаванасці гэтага патэнцыялу.

Будзе арганізавана он-лайн трансляцыя лекцыі, падрабязнасці на сайце: http://distance.fly-uni.org

Запрашаем усіх зацікаўленых!

Метки
Добавить комментарий

Наше Мнение © 2003-2021

Публикация писем читателей не означает согласие авторов проекта с высказанным мнением.

{* *}