«Резня мотопилой на первом национальном

трэш-культура ў беларускім кантэксьце

Затевая новый цикл диалогов о кино, авторы предполагают разбор современных тенденций мирового кинопроцесса с точки зрения нашей локальной культурной ситуации. Именно поэтому разговор будут вести не просто два собеседника, а люди, обладающие здешней (но несколько различной) культурной пропиской. Двуязычие принципиально: мы понимаем друг друга, но мыслит каждый по-своему. Первый диалог – о «высоком» и «низком» в отечественной визуальной культуре.

Максим Жбанков: Рассуждая о современной белорусской культуре, мы привычно используем традиционные модели противостояния или, если угодно, гражданской войны. Прежде это было противостояние официозно-советского и национально-диссидентского. Сегодня – противостояние культуры государственной и независимой актуальной культуры. Однако предложение определять современную официальную культуру как трэш я услышал впервые от тебя. Откуда такая идея?

Андрэй Расінскі: Спачатку, што такое трэш. Для мяне ўзорным трэшам зьяўляюцца фільмы студыі «Трома», кшталту «Таксычнага мсьціўцы». Паказальны назвы іншых фільмаў студыі: «Маньячныя мэдсёстры знаходзяць экстаз», «Крывасмочныя пачвары», «Нацысты-сэрфінгісты мусяць памерці». Гэта і карціна Сэма Рэймі «Злобныя мерцьвякі – 3: Армія цемры», «Рэаніматар» Сьцюрта Гордана, а з апошніх – «Вяртаньне рэаніматара» Браяна Юзны. Безумоўны трэш – забароненая ў нас карціна Роба Зомбі «Дом 1000 трупаў». Ва ўсіх гэтых выпадках ёсьць крывава-аголены балаган, «тэлевізійная крама» адкідаў. Трэш – гэта форма ці зьява, якая працуе на інстынктах, на самадастатковых атракцыёнах, прычым у залімітных дозах: жорсткасьць, сэкс, сьмерць. Але пры гэтым, трэш у ніякім разе не прэтэндуе на прэстыж. Гэта наўмысна нізкія жанры, гэта акцэнт на самаігральнай забаўляльнасьці. Гэта выціснутасьць на пэрыфэрыю. Неабавязковасьць – ключавы момант трэшу.

М.: Но все это я абсолютно не могу соотнести с современным белорусским официальным искусством! Оно у нас демонстративно целомудренно, демонстративно гуманистично и почти по-детски наивно-непосредственно. Это «правильное» искусство. И если понимать трэш как некий парад маргинальных состояний человеческого тела и души, то здесь трэша нет! Скорее, наоборот: перед нами ещё одна инкарнация традиционного классического искусства с его стремлением сеять разумное, доброе, вечное, задавать некие ценности, упорядочивать хаос. А трэш действует абсолютно противоположным образом.

А.: Я прывяду прыклад. Быў рэпартаж з Паўночнай Карэі. Там паказвалі выступ піянера, які сьпяваў радасныя песьні пра Кім Чэн Іра. Для паўночнакарэйскіх жыхароў – гэта афіцыёз. Але ў сваім неверагодным крыўляньні – гэта трэш чысьцейшай вады, бо для нас гэта ўвасабленьне маргінальнасьці, ізаляцыі. Дарэчы, таталітарная культура заўжды цяжарная трэшам. Зьяўленьне нэкрарэалістаў, кшталту Юфіта ў Расеі, альбо зноў такі расейскія Сарокін, Мамлееў – гэта трэш-двайнік таталітарнай культуры. Дастаткова толькі, каб таталітарная вертыкаль зламалася – і трэш выплыве на паверхню. Беларускі афіцыёз, увогуле, падкрэсьлівае сваю другаснасьць, ён заўжды ў ценю Старэйшага брата. Але ёсьць і цэлыя легальныя й бачныя зоны афіцыёзнага трэшу, проста раней гэтага не заўважалі. Возьмем тэлевізію: праграма «5х5», «Мая краіна» – гэта ж стоадсоткавы трэш. Імпэтна-ліхаманкавае цьвікатаньне пустых кадраў, «самыя знакамітыя людзі», якіх ніхто ня ведае, ідыятызм як недасягальная вяршыня нікчэмнай забавы.

М.: Но делают всё это, как правило, люди, имеющие полноценное представление, что и как производится на телевидении, люди образованные и опытные. При этом, говоря о трэше как искусстве маргинальном, чаще всего мы отмечаем, что это зона любителей или недоучек. В данном случае, налицо парадоксальная ситуация: образованные, грамотные люди изначально делают наивное и сырое произведение. Нет ли тут нестыковки?

А.: Трэш існуе ў некалькіх вымярэньнях. Крыніцаў трэшу некалькі. Першая – непрафэсійнасьць, і пры гэтым такі радасны імпэт. Гэта бяздарнасьць з драйвам, як фільмы найгоршага рэжысёра сьвету Эда Вуда «Плян 9 з далёкага космасу», «Глен альбо Гленда». Аматары абмежаваны сваім колам – і нікуды больш ня лезуць. Другая крыніца – сацыяльная зона, у якую сыходзяць трэш-мэйкеры. Гэтая маргінальная зона і задае правілы. Але сама цікавае, што яна можа актыўна стварацца грамадствам. Калі ёсьць сацыяльная замова на трэш. А гэтая сацыяльная замова на трэш у Беларусі існуе. Прычым на дзяржаўным узроўні, паколькі мы культурніцкі заўжды «малодшыя браты», «мы ўжо ўсё згубілі…». Трэш праяўляе сябе перш-наперш у забаўляльных жанрах. Ён пазбаўлены неабходнасьці бачна й непасрэдна абслугоўваць уладу, увесь час на яе спасылацца – але існуе ў гэтай сыстэме.

М.: Интересно получается: есть трэш как стиль, а есть трэш как отношение к миру, как мировоззрение. Может ли, в таком случае существовать высокопрофессиональный трэш?

А.: Беларусь – гэта краіна непалоханых трэшмэйкераў. Вазьмі фільмы Дудзіна, вазьмі фільмы Цьвяткова, асабліва «Пасьля кірмашу» – гэта ўзорны трэш. Этнаграфічна-спустошанае камікаваньне на тэму «Паўлінкі», дзе ўсё неабавязкова. А «Тры жанчыны й мужчына» Дудзіна – проста бездакорны, эталённы варыянт трэшу. Тры жанчыны, ня здольныя падзяліць цырульніка-палюбоўніка, зацягваюць яго ў ложак – адначасова.

М.: Мы приходим к ситуации парадоксальной. Названные тобой явления принадлежит как формально, так и мировоззренчески к официальному кино, к белорусскому мэйнстриму. Выходит, что трэш как искусство маргинальное фактически приобретает у нас статус ведущего художественного направления. Но на БТ или ОНТ вряд ли кто-то скажет: «Я сознательно делаю трэш».

А.: Я думаю, на першы плян тут выступаюць непрафэсійнасьць і ніша замовы.

М.: Есть ещё один момент. Трэш, – в определенном смысле, дикое кино. Кино культурных дикарей, которые просто выбирают для себя наиболее естественный способ самовыражения. Триумф белорусского трэша воплощает культуру торжествующего провинциализма. Человек малокультурный, захватывая ведущие позиции в обществе, начинает свою малокультурность превращать в господствующий стиль, в ведущую тенденцию.

А.: Кінааналітык Ігар Сукманаў неяк заўважыў, што мэйнстрым беларускага кіно – гэта маргінальнасьць. Возьмем «Анастасію Слуцкую». Парнографы проста плакалі б ад зайздрасьці – гэта адзін з самых непрыстойных беларускіх фільмаў. Моманты трэшу ў ім вельмі моцныя: і стрыптызэр Тарзан, і катаваньне служанкі. Хаця гэта і не зусім трэш, бо гэтыя «забаўкі» прытуляюцца да кічавай ідэі – няўцямнай і нягеглай. Прычым, барацьба аўтэнтычнага беларускага кіно й трэшу ідзе з самага пачатку нараджэньня. Тыповы камэрцыйны трэш «Прастытутка» пра выхавальнае жыцьцё ператыканкі змагаўся за першынства зь «Лясной быльлю».

М.: Можно ли говорить, что белорусский трэш исключительно официозен? Ведь проект «Навінкі», наверное, можно обозначить как оппозиционный трэш. Получается, что, с одной стороны, трэш формируется как естественная, дикая, наивная сфера искусства. С другой стороны, возникает официозный, заказной трэш. Выходит, что большая часть белорусской культуры охвачена трэш-сознанием?

А.: Я б іншы падзел сьмецьця й калясьмецьця зрабіў: ёсьць трэш апазыцыйны – трэш «Навінак». Ёсьць афіцыёзны кіч, кшталту шматлікіх партрэтаў «беларускай мадонны». І ёсьць, нарэшце, трэш афіцыёзны – як спроба проста забаўляць. Культура ўлады – гэта вандроўкі паміж трэшам і кічам. Калі яна робіць сур'ёзны выгляд, на нешта спрабуе абаперціся – яна набывае выгляд кіча. Калі яна зьбіраецца забаўляць – набывае характар трэшу. Але ў мяне ёсьць пытаньне – па якому ведамству ідуць афіцыёзныя карціны Азаронка, альбо ананімныя карціны-даносы, якія пэрыядычна зьяўляюцца на беларускім ТВ?

М.: Замечу, что можно выделить и «оппозиционный кич» – набор идеологических клише, обозначенных как «праект Адраджэньне». Что касается печально известных видеофильмов АТН, то это явно не кич, поскольку не притворяется «высоким», демонстрируя подчеркнуто грязную игру. В этом случае официозный трэш работает в режиме «черного пиара», подобно ведру с грязной водой, которая разбрызгивается на окружающие явления, предстающие «грязными». Такое агитационное монтажное кино – экспансия трэша на окружающую среду. Своеобразные машины по тотальной «трэшизации» неугодных культурных территорий, запугиванию аудитории. И возникает естественный вопрос: как быть с нашим трэшем? Любить? Обличать? Игнорировать?

А.: Юры Цьвяткоў, адзін з шэрых кардыналаў беларускага кіно, які ўвесь час гаворыць пра цнатлівасьць і высокую маральнасьць, вельмі хацеў запусьціць фільм «Эратычныя кантакты чацьвёртага віду». І гэта надзвычай паказальна. У мяне часам ствараецца адчуваньне, што ў нас забараняюць трэш ня толькі таму, што ён гвалтоўны, крывавы й эротыка-парнаграфічны. Проста творчая зайздрасьць.

М.: Любая загрязнённая среда, если в ней долго жить, перестаёт приносить эстетическое удовольствие. И начинает отравлять.

А.: Проста ня трэба гэта ў сябе пускаць – трэба бачыць, што ёсьць дыктатура трэшу, трэба ад гэтага адварочвацца й ствараць сваё.

Трэш. Выбранае.

1.«Таксычны мсьціўца», 1985, к/ф Майкла Герца (студыя «Трома», ЗША).

2.«Хлопчык і лётчык на вайне», 1942, верш Янкі Купалы (Беларусь).

3.«Графіня з голымі грудзямі», 1973, к/ф Джэса Франка (Францыя).

4.«Прастытутка», 1926, к/ф О.Фрэліха («Беларусьфільм», Беларусь).

5.«Рэаніматар», 1985, к/ф Сьцюарта Гордана (ЗША).

6.«Случай з пацаном», 2001, в/ф («Навінкі», Беларусь).

7.«Дом 1000 трупаў», 2002, к/ф Роба Зомбі (ЗША).

8. «Мая краіна», 2003-2004, тэлепраект Івана Пінігіна (студыя «Вока», Беларусь).

9.«Злобныя мерцьвякі – 3: Армія цемры», 1992, к/ф Сэма Рэймі (ЗША).

10.«Тайныя спружыны палітыкі», 2001, тэлевізійная праграма Юрыя Азаронка (Беларусь).

Метки
Добавить комментарий

Наше Мнение © 2003-2020

Публикация писем читателей не означает согласие авторов проекта с высказанным мнением.