Закладнікі Плошчы, альбо Чаму граблі б'юць гэтак балюча?

«Галівуд з намі»
Наталля Каляда, мітынг перад Домам
ураду

«Смешались и сотрудники, и митингующие»
Аўдыёзапіс перамоваў па рацыі падчас акцыі 19 снежня

19 сьнежня ў інтэрвію радыё “Свабода” кандыдат у прэзыдэнты і адзін з ідэолягаў Плошчы-2010 Мікола Статкевіч у чарговы раз паўтарыў, што адмаўляецца браць удзел у фарсе, названым у Беларусі прэзыдэнцкімі выбарамі. І дадаў: “У нас няма іншага выйсьця прымусіць іх да дэмакратыі. Інструмэнт толькі адзін – Плошча”.

Гэта толькі адзін, прыватны прыклад рыторыкі Плошчы, якая яшчэ да дня выбараў запоўніла амаль усю прастору альтэрнатыўных мэдыя-каналаў. Дайшло да таго, што нават вузкаспэцыялізаваныя сеткавыя рэсурсы напярэдадні выбараў разьмяшчалі загалоўкі кшталту: “Будучыня Байнэту вырашаецца на Плошчы”.

Іншымі словамі, як яшчэ ў верасьні летась адзначыў Юры Чавусаў, выбарчая кампанія-2010 пераважнай большасьці апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты будавалася вакол аднае фразы: “...але ў выніку ўсё вырашыцца на Плошчы”. Гэткім чынам, задоўга да драматычных падзеяў вечара 19 сьнежня лідары беларускай апазыцыі трапілі ў сэнсавую пастку і сталіся закладнікамі тойсама Плошчы, на якую яны гэтак актыўна заклікалі прыйсьці сваіх прыхільнікаў.

Практычна кожны апазыцыйны кандыдат у прэзыдэнты заяўляў, што раз выбараў у краіне няма, вуліца станецца тым месцам, дзе пройдзе сапраўднае народнае волевыяўленьне. Але чаго менавіта 9 альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты чакалі ад вуліцы? Які “сымбалічны абмен” паміж апазыцыйнымі палітыкамі і іх прыхільнікамі павінен быў адбыцца, калі яны ўсё-ткі выйшлі на вуліцы?

19 сакавіка 2006 году на аналягічную акцыю пратэсту выйшла частка людзей, якая была настроеная рабіць рэвалюцыю. Менавіта гэтыя людзі, прыхільнікі пераменаў, якія ня мелі наўпроставага дачыненьня да штабоў Мілінкевіча і Казуліна, ставілі намёты на Кастрычніцкай плошчы. Намётавае мястэчка ў 2006 годзе, калі заўгодна, было сымбалічным парадурнкам кандыдатам у прэзыдэнты. І адначасова – спробай стварыць сьвята. Сьвята аднаўленьня цыклю сымбалічнага абмену.

Абмяркоўваючы падзеі мінулага сьнежня, назіральнікі падкрэсьліваюць той факт, што акцыя павінна была мець выключна мірны характар. Аднак мала хто гаворыць пра тое, што 19 сьнежня 2010 году, большасьць людзей выйшлі хутчэй паглядзець на рэвалюцыю. Калі гэта так, робіцца зразумела, чаму спэцназу хапіла сем з паловай хвілін для таго, каб зачысьціць плошчу перад Домам ураду.

Валер Карбалевіч на згаданай вышэй “Свабодзе” сваім суразмоўцам задаў сымптаматычнае пытаньне: “Цяпер хіба што не галоўным пытаньнем грамадзкай дыскусіі стала тэма: хто ламаў дзьверы ў Доме ўраду? Гэта былі апазыцыянэры ці правакатары? Ці не падаецца вам, што сам гэты факт сьведчыць пра негатоўнасьць грамадзтва да глыбокіх пераменаў? Бо калі грамадзтва дасьпела да рэвалюцыі, то паламаныя дзьверы – гэта драбяза”. Атрымліваецца, што на выбарах-2010 да сымбалічнага абмену як супрацьлегласьці ўладным забаронам апынуліся не гатовыя ня толькі альтэрнатыўныя палітыкі, але і іх выбарцы.

Сёньня, больш як празь месяц пасьля падзеяў 19 сьнежня, для нас застаецца таямніцай, ці быў у экс-кандыдатаў у прэзыдэнты больш-менш уцямны плян дзеяньняў на Плошчы. Плян перамоваў зь сілавікамі, плян аксамітнай рэвалюцыі, плян прыходу да ўлады з дапамогай іншых сродкаў. Які-кольвек плян... Зрэшты, у прыватных размовах, а затым і публічна некаторыя чальцы штабоў экс-кандыдатаў у прэзыдэнты прызнаюцца, што аніякіх сцэнароў не было ўвогуле і яны на хаду выдумлялі, што рабіць далей.

Як бы тое ні было, сёньня можна толькі канстатаваць, наўздагон за Яраславам Раманчуком, што “плян калі і быў, то застаўся толькі ў Някляева. Ці быў нейкі іншы сцэнар, аб якім мне [і нікому з мітынгоўцаў перад Домам ураду] ніхто не сказаў...”

Адказ просты – пайсьці, каб перамагчы ўласны страх

Амаль два гады таму мы, параўноўваючы і аналізуючы няўдачы пратэстных акцыяў 2006 году ў Менску на Кастрычніцкай/Каліноўскага і ў Горадні на Савецкай плошчах, прыйшлі да суб\`ектыўнай высновы, што выйсьце бачыцца ў... адмаўленьні Плошчы. У тэксьце “Зьмена оптыкі: Рэванш спальных раенаў” мы акрэсьлілі гэты канцэпт, якога трымаемся й сёньня. Падзеі ж 19 сьнежня падштурхнулі нас да больш дэталёвай расшыфроўцы дадзенага канцэпту.

Што азначае “адмовіцца ад Плошчы”? Самае галоўнае – гэта прызнаць, што з-за адсутнасьці эфэктыўнай дзейнасьці ў прамежкі паміж акцыямі альбо значнымі падзеямі (да прыкладу, выбары) стратэгія вулічнага пратэсту з 1996 году а) аніразу не даказала сваю эфэктыўнасьць у Беларусі; б) вулічныя акцыі a-la пачатку 1990-х гг. ня здольныя сабраць крытычную масу прыхільнікаў пераменаў (“столь” гэтых акцыяў, нават паводле аптымістычных падлікаў – 30 тысяч чалавек у дні выбараў 2006 і 2010 гг.).

Калі мы гаворым пра адмаўленьне, гэта азначае, што мы адмаўляемся ад Плошчы ў першамайскім сэнсе гэтага слова, калі галоўнае – вывесьці калёны працоўных, і справа зробленая. Ды ня зробленая! Гэта нават не полова справы і не траціна. Гэта ўсяго толькі элемэнт пратэстнага дызайну. Гэты факт пацьвярджаецца тым, што практычна ўсе 16 гадоў, якія Лукашэнка знаходзіцца ўва ўладзе, несупынна вядзецца размова пра мітычныя “сто тысяч беларусаў”: маўляў, калі яны заўтра выйдуць на вуліцы, то пасьлязаўтра мы прачнемся ў іншай краіне. У тосама час, калі выходзіць хай не палова, але траціна ад гэтай мітычнай лічбы, нічога акрамя трэшу з боку спэцназу МУС і байцоў унутраных войскаў не адбываецца.

Інэт-юзэр Silver Wraith на своё уласнае пытаньне: “Навошта я хадзіў на Плошчу-2010?” – напісаў наступнае: “Адказ просты – пайсьці, каб перамагчы ўласны страх. Каб зрабіць хоць штосьці, калі здаецца, што зрабіць нешта немагчыма”. Дадзены камэнтар каштоўны ня толькі сваёй шчырасьцю, але яшчэ і тым, што, як прызнаецца сам аўтар, гэта была яго першая апазыцыйная акцыя, у якой ён удзельнічаў.

Да чаго мы ўсё гэта гаворым: уласна Выйсьце на Вуліцу або на Плошчу мае значэнне выключна як пераадоленьне ўласнага страху перад дыктатурай. Адчуць у паветры свабоду. Адчуць сябе вольным чалавекам у нявольнай краіне. На ўзроўні асабістых стратэгіяў гэта сапраўды мае сэнс. Аднак само па сабе Выйсьце на Вуліцу як стратэгія супраціву, як стратэгія зьмены ўлады, у сёньняшніх беларускіх варунках –  гэта пустэча, якая, на жаль, нікуды акрамя "амэрыканкі", у прынцыпе, не вядзе.

Пацьвярджаюць гэта і словы Валянціна Акудовіча, на якія практычна ніхто не зьвярнуў увагі: “Сёлета ніякай Плошчы не было. Начныя падзеі 19 сьнежня хутчэй нагадвалі колішнія «Маршы Свабоды». [...] Дарэчы, і вынікі тыя самыя – масавыя арышты ды крымінальная адказнасьць арганізатараў усёй гэтай дзеі...”.

Карнавалу ня будзе

Гаварыць, як магло бы быць, з аднаго боку, безумоўна, лягчэй, чым арганізоўваць тую ці іншую акцыю самому. Гэта праўда. Зь іншага боку, за колькі месяцаў да дня «Ч» гаварыць, што «ў мяне атрымаецца лепш, чым у Мілінкевіча з Казуліным» – гэта таксама, ня шмат чаго варта. Суб\`ектыўна, ідэальны пратэст-2010, павінен быў зарыфмавацца з віцебскай навагодняй ялінай Сяргея Каваленкі. Чаму мы зноўку згадалі пра акцыю Каваленкі, якая адбылася ажно напачатку 2010 году? Па-першае, тая акцыя са сьцягам на галоўнай яліне Віцебску адначасова выклікала адчуваньне маральнай перамогі і сьвята. Тэарэтычна гэткісама настрой павінен быў быць ува ўсіх удзельнікаў пратэстнай акцыі ня толькі а 20:00 19 сьнежня. Але і праз суткі, праз тыдзень, празь месяц. Павінна было быць адчуваньне перамогі, на сьвяткаваньне якой гэтак актыўна заклікалі прыйсьці сваіх прыхільнікаў экс-кандыдаты ў жывым этэры Першага нацыянальнага ў час ужо гістарычных тэледэбатаў. Але самае галоўнае – тая віцебская акцыя была ўнікальная, бо, у вадрозьненьне ад усіх традыцыйных акцыяў беларускай апазыцыі мела вялікую колькасьць сэнсавых плянаў. Калі заўгодна, гэта была спроба стварэньня новай, іншай іканаграфіі беларускага супраціву, калі традыцыйныя вобразы супраціву (бела-чырвона-белыя сьцяг, “Пагоня”) міксуюцца зь іншымі, абсалютна зразумелымі кожнаму жыхару краіны вобразамі (навагодняй ялінай). Можна сьцьвердзіць, што гэта была першая спроба карнавалізацыі беларускай палітычнай прасторы. На жаль, навагодні карнавал зь Віцебску гэтак і не прыехаў у беларускую сталіцу.

Фактычна, пра тоесама сказаў Уладзімір Падгол, аналізуючы падзеі 19 сьнежня пасьля закрыцьця выбарчых участкаў: “Самай эфэктыўнай зброяй увечары 19-га і ўвесь папярэдні час мусілі стаць сьмехавая іронія і сьмехавая агрэсія, складнікі сьмехавой культуры беларусаў. На жаль, ня сталі. І гэта пры тым, што ў камандах дыплямата і паэта – увесь кветнік дасьціпных асобаў. Фінальны карнавал на цэнтральных плошчах сталіцы мусіў прымусіць засьмяяцца ўсіх, нават Ярмошыну і Лазавіка, сыноў Лукашэнкі, а самога дыктатара – плакаць. Палітык, якога супернікі ператварылі ў пудзіла, хутка памірае”.

Акрамя таго, можна доўга разважаць пра тое, што пратэст проста павінен быў стаць модны. Трансфармавацца ў арт-вайну супраць дыктатуры. Тое, на што кожны без вынятку, паглядзеўшы або паслухаўшы, мог бы сказаць: рэспэкт, гэта вашчэ крутяк! Нічога падобнага мы гэтак і не пабачылі. Хоць за прыкладам далёка хадзіць і ня трэба было. Менавіта паводле аналягічнай схемы будаваўся грамадзянскі пратэст ува Ўкраіне ў 2004 годзе. Так, мы не ўва Ўкраіне, сцэну ў цэнтры Менску ніхто не дазволіў бы паставіць. Але хто зможа назваць хоць адну актуальную пратэстную песьню, створаную ў пэрыяд выбараў, якая сапраўды бы чапляла? Культавыя калісьці N.R.M. зь іх “Мана! Татальная вайна! А ты кажы праўду, гавары праўду!”? Дакладна не.

Насамрэч, як заўважыў Арцемій Троіцкі, “песень пратэсту, п\`ес пратэсту, апавяданьняў пратэсту, фільмаў пратэсту, відэакліпаў пратэсту павінна быць не адзін-два як у нашай краіне маўклівых ягнятаў, а дзясяткі й сотні. І гэта будуць не выняткі, а нормы жыцьця, нормы жыцця кожнага сумленнага артыста і грамадзяніна”. Гэтыя словы прагучалі не з нагоды беларускіх выбараў, аднак актуальныя для нашай сытуацыі як ніколі.

Згаданы вышэй карнавальны варыянт – гэта толькі адзін пазытыўны прыклад, як магло бы быць. Палітыкі абралі іншы сцэнар (калі выказаць здагадку, што яны наагул штосьці ўсё-ткі выбіралі).

Сёньня вельмі цяжка сьцьвярджаць, колькі насамрэч рыхтавалася правакацыяў на вечар 19 сьнежня. СМІ ўжо напісалі пра правакацыі беларускіх і расейскіх спэцслужбаў. Адзінае, што можна адзначыць з упэўненасьцю: калі лідары перасталі кантраляваць натоўп – акцыя з пратэстнай перайшла ў прынцыпова іншую плашчыню ды сталася ўжо акцыяй масавага палітычнага суіцыду кандыдатаў у прэзыдэнты ад беларускай апазыцыі. Калі ўжыць матрыцу ўсіх папярэдніх прэзыдэнцкіх кампаніяў да апошніх выбараў, то на палітычнай кар’еры кожнага з альтэрнатыўных кандыдатаў можна ставіць крыж. Безумоўна, хацелася бы памыліцца…

Leaderless рух

Сёньня, пасьля падзеяў 19 сьнежня адмовіцца ад плошчы – азначае перастаць спадзявацца на словы боса пра тое, што “ўсё ідзе па пляну”. Адмовіцца ад плошчы –  гэта першы крок у бок “бязлідарскага” (leaderless) руху.

Падобныя рухі апісаныя дастаткова шырока, у прыватнасьці Сымсанам Гарфінкелем, і карыстаюцца пэўным посьпехам на Захадзе ў праціўнікаў абортаў, актывістаў-эколягаў, змагароў за правы жывёлаў і г.д. Менавіта Гарфінкель гаворыць пра тое, што шматлікія праблемы й цяжкасьці супраціву бяз лідара пераадольныя з дапамогай сучасных камунікацыйных тэхналёгіяў і сродкаў сувязі.

Калі сьцісла, сэнс палягае на тым, каб сумленна прызнаць крытычны стан справаў, адмовіцца ад мадэлі традыцыйнай пірамідальнай структуры (лідар, некалькі намесьнікаў, асноўная маса выканаўцаў) і перайсьці да іншай формы арганізацыі. Гэта не азначае, што leaderless рух – самы эфэктыўны кшталт арганізацыі. Хутчэй, гэта адна са скрайніх формаў супраціву, зварот да якой можна ўважаць за імкненьне да эфэктыўнай дзейнасьці ўва ўмовах абсалютнай перавагі варожага боку.

Яшчэ ў 1983 годзе амэрыканскі белы сэпаратыст Л. Бім, першы папулярызатар leaderless руху, апублікаваў эсэ з апісаньнем тэхналёгіі барацьбы антыўрадавых суполак паводле прынцыпу самаарганізацыі. Бім пісаў: “Зноўку і зноўку пацьвярджаецца на досьведзе, што антыдзяржаўныя палітычныя арганізацыі, якія выкарыстоўваюць метад камандаваньня і кантролю, лёгка інфільтрыруюцца ўрадавымі агентамі. У ЗША групоўкі патрыётаў пастаянна развальваюцца і зьнішчаюцца знутры дзеяньнямі правакатараў”. Паводле мэтаду Біма, дзеля дасягненьня хоць нейкага эфэкту людзям з падобнымі поглядамі на жыцьцё варта задзіночваца ў асобныя, незалежныя, “фантомныя суполкі”, якія не каардынуюцца “згары”. Падобныя “фантомныя суполкі” практычна немагчыма кантраляваць спэцслужбам. Практычна немагчыма ўкараніць у іх правакатараў. Іх можна толькі а) капіяваць; б) рэпрэсаваць толькі пасьля дзеяньня (галоўнае слова ў дадзеным выпадку – “пасьля”).

Падобная лёгіка арганізацыі прысутнічае і ў сеткавых праектах, калі аўтаномныя суполкі безь непасрэднага кантакту міжсобку робяць адзіную справу. Бадай, найбольш актуальны прыклад – WikiLeaks. Ніколі раней сеткавыя публікацыі не рабіліся раней гэткай моцнай зброяй. Дарэчы, рэакцыя ўраду ЗША на дзейнасьць Wikileaks надта ж нагадвае рэакцыю беларускіх уладаў на падзеі 19 сьнежня. Крымінальная справа, арышт, абвінавачваньне “ворага народу”, блякаваньне працы сайту, замарожваньне ахвяраваньняў для падтрымкі сэрвэраў Wikileaks. Ці ж патрабаваньне ўраду ЗША да адміністрацыі сеткі мікраблёгаў «Twitter» рассакрэціць акаўнты заснавальніка сайту Джуліяна Асанджа і яго паплечнікаў (урад ЗША цікавяць паролі, асабістыя дадзеныя, кантактная інфармацыя і падрабязнасьці ліставаньня Асанджа зь іншымі карыстальнікамі) адрозьніваеца ад дэманстрацыі па цэнтральных тэлеканалах краіны прыватных тэлефоных размоваў Статкевіча або Фядуты? Маем на ўвазе, прынцыповыя адрозьненьні, а не эстэтычныя разыходжаньні, калі першыя разьвязваюць праблемы доступу да прыватнага ліставаньня ў судовым парадку, а другія абмяжоўваюцца інструкцыямі для службовага карыстаньня. Адказ відавочны.

А таму ня варта шукаць моцных адрозьненьняў і ў геаграфіі выкарыстаньня гэткай формы супраціву, як “фантомная суполка”. А таксама і ў зьмесьце супраціву, калі ўва ўмовах дзейнасьці leaderless на пярэднія пазыцыі выходзяць ня толькі партызанскія мэтады сабатажу, але і карнавалізацыя.

***

і апошняе. Які будзе фінал палітычнай кар\`еры Лукашэнкі? У гэтай гісторыі сёньня недапісаны фінал. Або эпоха Лукашэнкі скончыцца ўсеагульным карнавалам ды вызваленьнем усіх закладнікаў, у тым ліку й закладнікаў Плошчы,і краіна ўвойдзе ў новы час, не азіраючыся на сваё шкляное мінулае. Або гэта будзе ланцуг крывавых падзеяў, якія ня будуць мець анічога агульнага ані зь негвалтоўным супрацівам, ані з каляровымі рэвалюцыямі. Трэцяга, як той казаў, ня дадзена.

Комментарии

Очень хорошой текст, спасибо автору, что главный акцент сделан на атомарный акцент - КАЖДЫЙ ДОЛЖЕН ПОБЕДИТЬ СВОЙ СТРАХ и думать о будущем своих детей, не унижать их участью рабства в своей собственной стране. И концовка с правильными вопросами. Нынешняя власть аморальна во всех своих проявлениях - но это мы, каждый должен увидеть в этом себя. Решив вопрос - где пропавшие политики и поняв, что не через раскол, а через очищение и покаяние -народ, именно народ, который доумает в основном о 'чарке и шкварке', сможет наконец расступиться и не бегать на баррикады, а иметь право на дискуссии, собрания, мнения - не бия друг друга в фейс. А Дом Правительства следовало бы охранять. ПОЧЕМУ оппозиция не учла законов хаоса толпы?

Народ надо образовывать и просвещать, мы,действительно, отстаем от Европы, но так мечтаем, что еще чуть-чуть и мы не хуже. Красота и стать ничего не значат, когда нет мозгов, манер и знание норм поведения.......Это применимо и к жизни в любом обществе.

Так что - лощадь - это отражение развитости , а вернее неразвитости -пока- нашего народа.

Самое страшное - пережили Румыны,это страшно убить своего лидера, но и убивать, пусть и медленно и морально свой народ во имя чистых улиц, дворцов и сытых лиц, считающих, что сытое чистое рабство - это Эдем - это по меньшей мере роковая ошибка.

Настанет в Беларуси век Просвещения и Гражданской совести - все станет на свои места.....Виновные - пусть покаются, равнодушные пусть задумаются.....Прощение и движение вперед.....

Гость

'Яшчэ ў 1983 годзе амэрыканскі белы сэпаратыст Л. Бім, першы папулярызатар leaderless руху, апублікаваў эсэ з апісаньнем тэхналёгіі барацьбы антыўрадавых суполак паводле прынцыпу самаарганізацыі.'...'і апошняе. Які будзе фінал палітычнай кар\\\\`еры Лукашэнкі?' - Глядзі падзеі ў Тунісе й Эгіпце.

Эфэкт плошчы атрымаўся такі, што ніхто не чакаў. План, які не быў раскрыты спрацаваў. А 'песень пратэсту' хапае, трэба толькі ўмець слухаць.

Гоcьць

«Дай рвущемуся к власти навластвоваться всласть» (Булат Окуджава)

Итак, 21 января новый-старый президент заступил на очередную пятилетнюю вахту. Во время инаугурации он говорил о единстве общества и власти, обещал стране сногсшибательный рывок к вершинам качества жизни. Вот только общественный организм все больше выдает симптомы тяжелого недуга. Внутренние органы шалят, мозг порой не может отличить белое от черного, даже голос уже не блещет тембром. Четвертый срок стартовал на фоне ярко выраженной опустошенности, неясности целей и путей, которыми предстоит двигаться. Лицо страны стало другим после событий 19 декабря. И только наше телевизионное зеркало, как в известной сказке, продолжает щебетать одной царственной особе: «ты на свете всех милее...» Впрочем, сказки хороши уже тем, что всегда хорошо заканчиваются.

«Дальше некуда!»

Чем дальше 19 декабря, тем больше становится понятным: события на Площади – это реакция значительной части общества на неправду, которую ему пытаются навязать. Объявленный победителем кандидат считает, что выборы прошли свободно и демократично, «дальше некуда». Но значительная часть общества по-прежнему убеждена в обратном. Жестокий разгон мирной акции протеста, последовавшие за ним аресты и обыски на фоне молчаливой реакции большинства, загоняют демократически настроенных граждан в состояние безысходности. Что мы переживаем в эти дни - ощущение тупика, отчаяние, поствыборную депрессию? Ощущение того, что правда в силе, а не наоборот? И как выйти из этого состояния? Ответа пока нет. Но фактом остается следующее: итогом выборов для Лукашенко и для страны в целом могли стать очень хорошие политические и инвестиционные перспективы, а закончилось все образованием антилукашенковской коалиции крупнейших мировых игроковНе скрою, тяжелые мысли посещают после 19-го. Вроде и результат известен, и печальное послесловие на Площади. Но есть ощущение некоторой недосказанности, незавершенности. Как будто пьеса уже написана, оркестру выдали партитуру, и он исполняет точь в точь по команде дирижера. Только ноты звучат наполовину фальшивые.

К сожалениюв обществе назрел ментальный раскол. Половина граждан страны либо поддерживает нынешний курс, либо живет по принципу «моя хата с краю». Но многие желают перемен, хотя, возможно, подспудно их побаивается, что свойственно не только памяркоуным белорусам. Раскол этот глубок, как дно Байкала. В нем четко просматриваются две совершенно полярные концепции развития государства. Условно обозначим их как «П» (патерналистское государство) и «С» (государство свободных людей).

Первый тип предполагает наличие не просто сильного лидера, но заботливого (в глазах определенный части нации) хозяина, наставника, который бы отвечал за все и вся, где надо, журил подчиненных (то бишь весь народ) за допущенные ошибки. Сам он, как жена Цезаря, вне подозрений, вне критики и на ошибки, понятное дело, не способен. Государство «П» - это вертикальный ряд, четко выстроенная пирамида, которая опирается на большинство, но управляется меньшинством. Патернализм – видоизмененная модель восточной деспотии, где государство – большая семья, власть дана от Бога, а гражданин – лишь винтик Системы. Второй тип государства не нуждается в строгой иерархии. В нем нет верховного арбитра, но есть закон, принимаемый народным представительством (в лице парламента), и этот закон обязаны исполнять все, независимо от рангов и званий. Люди в государстве «С» - хозяева, поэтому в «абсолютном хозяине» не нуждаются. Президент, правительство, чиновники, – всего лишь менеджеры, которые временно поставлены на свои должности, чтобы обслуживать интересы общества. За это они получают вознаграждение, как учителя, врачи, парикмахеры и прочие, кто работает в сфере обслуживания. Такой тип государства успешно развивается уже много лет в большинстве европейских стран, и в ряде государств Азии, Америки, даже Африки. Не только потому, что он самый справедливый из всех существующих, но и самый эффективный. Там, где есть государство «С», существует экономическая и политическая свобода, люди живут более зажиточно, качество жизни намного выше, чем, например, в Северной Корее или Венесуэле, где превалирует государство «П».

В Беларуси на протяжении первых двадцати лет независимости строилось и функционировало государство патерналистского типа. С одной стороны, это приносило результат в первые годы, когда экономика хромала на обе ноги, финансовая система была не сформирована, а в обществе царили упаднические настроения. Нужен был кто-то, кто бы вдохнул уверенность, повел за собой, обеспечил плацдарм для прорыва. Худо-бедно, но Александр Лукашенко, который был тогда востребован как общенациональный лидер, со своей задачей справился. Экономику удалось отвести от пропасти, и Беларусь сохранила государственность. Но проблема в том, что патернализм живуч как дождевой червь. Отказаться от него невыгодно власти, для которой он всегда во благо. А значительная часть общества не может это сделать чисто психологически: мол, как же мы жить-то будем без «отца родного». Между тем, дальнейшее существование такого государства, где все решается по воле сверху, скорее тормоз, чем шаг вперед. Ибо не может один, или даже пять-десять очень умных заменить собой всех управленцев, всех мыслящих людей в стране. Это просто невозможно – физически, физиологически, как угодно. Государство, как любой организм, состоящей из клеток, должно одинаково успешно функционировать на всех уровнях. И обеспечивать необходимый результат.

Так считают те, кто отдал свои голоса за альтернативных кандидатов. Они голосовали не столько за Некляева, Романчука или Санникова…, сколько за новую Беларусь – Беларусь без страха, лжи и лицемерия. Я сейчас не говорю о том, что победа представителя демократического лагеря означала бы быстрый разворот в сознании людей, порой позволяющих себе идти на сделку с совестью. Для этого нужно годы, если не десятилетия. Но это был их шанс, шанс на перемены, на то, что общество проснется, почувствует себя не сторонним наблюдателем, а реальной действующей силой. Выборы показали, что таких людей, сторонников перемен, уже много, и их становиться все больше. Однако еще сильны позиции тех, кто ратует за сохранение статус-кво, для кого синица в руках, пусть и без перьев, лучше, чем белый аист в небе. Лукашенко — это реакция страха белорусского общества на новые вызовы современности. Интуитивно он все больше примеряет на себя роль «модернизатора». Но способна ли созданная им система принять правила игры современного цивилизованного мира?

Еще один вопрос, над которым ломают головы политологи: а выработала ли нынешняя социально-экономическая модель свой ресурс? Для меня ответ очевиден: выработала и давно. Она, конечно, еще может ехать. Но передвигаться на «Жигулях» пятой модели, пусть даже подмасленной, с нанесенным тюнингом, когда вокруг новые «Вольво» и «Мерседесы», как-то не с руки. Один из кандидатов в президенты Владимир Некляев предложил белорусам простую как мир идею: «Я прыйшоў, каб вы ўдыхнулі волі»… Однако общество в целом ее не восприняло. Многие продолжают относиться к этой самой «воле» в лучшем случае индифферентно, но скорее даже враждебно. Им не нужна воля. Они голосуют желудком, которому много не надо. Их все устраивает с точки зрения обывателя. А такие категории, как демократия, свободные выборы, возможность влиять на общественные процессы, они считают для себя слишком абстрактными. Между волей и царем безоговорочно выбрали царя. Помните, как у Высоцкого: «С нами тот, кто за нас все решит». Таковы реалии, с которыми приходится считаться. При этом не стоит забывать, что консерватизм в нашем понимании нередко оборачивается застоем.

И еще об одном, на мой взгляд, весьма важном обстоятельстве. Эти выборы должны по идее развеять последние иллюзии, что кто-то из-за границы, будь то Россия или Запад, вмешается и решат наши проблемы. Беларусь и вправду зависит от внешних факторов. Мы в центре Европы, интересов на нашей маленькой территории сосредоточено очень много. В этом тоже объективная реальность. Но свою страну, свою Беларусь, нашу Беларусь, должны обустраивать мы сами. И обещанное «государство для народа» может создать лишь сам народ. Если, конечно, будет думать не только о желудке. Мой коллега, канадский журналист Ричард Нидем, как-то произнес крылатую фразу: «Власть – наркотик, который политики покупают у избирателей за их деньги». Это правда, если вдуматься и еще раз переварить все происшедшее 19 декабря. Горькая, но правда.

Борис

'Глядзі падзеі ў Тунісе й Эгіпце' - А заодно незабудь посмотреть, куда денутся скоро эти самые Тунис 'Эгіпэд' вместе с бравыми 'барацьбiты антыўрадавых суполак паводле прынцыпу самаарганізацыі' и чем платить придется за этот бардак! Дебилов революционеров - еще в колыбели душить надо, дабы умы неокрепшие не смущать!!!.

Гость

Да уж!

Революция – несостоятельность народа и всегда поражение в правах.

Всегда!!

Всегда революция – регресс!

Всегда жертвы.

И всегда несостоятельность.

Гость

17.59 .... очень созвучный пост.

Если нынешняя элита, не сделает для себя выводов и не уйдет или не переменится, то гражданское общество будет подниматься с колен.

Должен быть решен вопрос о пропавших политиках и власть должна понять, что в день выборов ОНА ОБЯЗАНА охранять ВСЕХ КАНДИДАТОВ - иначе эта власть не легитимна и незаконна....Первое, что надо сделать было:

1. Выставить по периметру охрану Дома Правительства.

2. Обезопасить площадь от хулиганствующих провокаторов.

3. Эпизод с Некляевым никто никак не отмажет - ЭТО ЧП, кандидата в президенты чуть не убилли и ни одной строчки об этом в прогосударственных СМИ? Ничего не делается? А то, что произошло в больнице с ним - это даже не Африка и не Германия времен Гитлера или СССР с ГУЛАГом.....И это никто из властвующей публики не понимает?

Ну это равносильно сесть за руль - не зная правил и отправляясь по встречной полосе на встречу своей смерти , да и чужой заодно......

Если власть не найдет в себе мужество вернуться статус-кво на 18 декабря....цунами протестной волны сметет очень многое и многих......

Выяснить: КТО ОТВЕЧАЛ ЗА ОХРАНУ ДОМА ПРАВИТЕЛЬСТВА?

Гость
Добавить комментарий

Наше Мнение © 2003-2021

Публикация писем читателей не означает согласие авторов проекта с высказанным мнением.

{* *}