У дзяржапараце назіраецца эрозія лаяльнасці Аляксандру Лукашэнку і паступовае асэнсаванне наменклатурай сваёй вагі ва ўмовах аслаблення пазіцый прэзідэнта-аўтакрата.
Политолог.
Магистр политических наук. Эксперт Аналитического белорусского центра. Депутат Мостовского районного совета депутатов (2007 - 2010).
Специализируется в области местного самоуправления и регионального развития. Выпускник Высшей школы государственного управления (Белосток, 2006), Восточно-европейской школы политических наук при Совете Европы (Страсбург, 2009). Постоянный автор «Белорусского ежегодника».
У дзяржапараце назіраецца эрозія лаяльнасці Аляксандру Лукашэнку і паступовае асэнсаванне наменклатурай сваёй вагі ва ўмовах аслаблення пазіцый прэзідэнта-аўтакрата.
Узровень мабілізацыі грамадзянскай супольнасці ў 2020 г., кампаніі салідарнасці і фінансавай падтрымкі грамадзянамі альтэрнатыўных палітычных праектаў з’яўляюцца ўнікальнымі для сучаснай Беларусі.
11 июня исполнилось 9 лет со дня смерти Виталия Силицкого, первого директора Белорусского института стратегических исследований (BISS), белорусского политолога, автора и друга сайта «Наше мнение». «Наше мнение», BISS, «Наша ніва», Центр новых идей, «Будзьма», Институт приватизации и менеджмента (ИПМ) запускают серию статей и подкастов «Выборы-2020 через призму идей Силицого».
Грамадства ўжо вызначылася з фаварытамі гэтай прэзідэнцкай кампаніі. У адрозненне ад папярэдніх кампаній прэзідэнт А. Лукашэнка можа прэтэндаваць толькі на ролю аднаго з іх, прычым нават не асноўнага.
Праймерыз працягваюцца, аднак цікавасць з боку грамадства да працэдуры, медыйнае суправаджэнне і вага патэнцыйнага супольнага кандыдата аслаблены выхадам з працэдуры двух прэтэндэнтаў і адной з пяці арганізатараў – партыі БНФ.
Рэгрэс на парламенцкіх выбарах узмацніў жорсткую рыторыку часткі палітарганізацый і часова ўзмацніў прывабнасць вулічнага пратэсту.
Палітарганізацыі карэктуюць свае падыходы да ўдзелу ў парламенцкай кампаніі, якую выкарыстоўваюць для ўзмацнення сваіх структур напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
Паспяховасць агітацыйных кампаній апазіцыйных партый будзе залежаць ад таго, наколькі яны здолеюць палітызаваць насельніцтва і прыцягнуць увагу грамадства да выбараў.
Сярод апазіцыі зменшылася канфрантацыя і ўзаемные абвінавачванні, што з’яўляецца вынікам арыентацыі асобных партый на розные аўдыторыі і імкненне пашырыць групы падтрымкі за рамкамі традыцыйнага электарата.
Нізкая зацікаўленасць у выбарах, ігнор альбо байкот не стымулюе незадаволеных сацыяльна-эканамічнай палітыкай грамадзян да легальных формаў барацьбы за свае інтарэсы і падтрымлівае палітычную апатыю ў грамадстве.
Апошнія парламенцкія і мясцовыя выбары 2018 года сведчаць пра рост зацікаўленасці часткі кіроўных эліт у развіцці партыйнай сістэмы і парламентарызму ў краіне.
Кіраўніцтва пачынае выкарыстоўваць больш мяккія дырыжысцкія метады ў палітыцы. Гэта прадугледжвае адыход ад жорсткага непрымання апазіцыі і стварэнне перадумоў для інтэграцыі памяркоўных апазіцыянераў ва ўладную сістэму.
Арганізатары выбараў імкнуцца панізіць увагу грамадзян краіны да мясцовых выбараў, асабліва жыхароў сталіцы і вялікіх гарадоў, дзе адсотак незадаволенасці палітыкай улады вышэйшы за сярэднія паказнікі па краіне.
Улады скіроўваюць еўрапейскую падтрымку ў тыя сектары, якія найбольш зазналі скарачэнне бюджетнага фінансавання ў апошнія гады – на ўстановы фізічнай культуры і спорта, культуры, аховы здароўя і сацыяльнага абслугоўвання, у сельскую мясцовасць.
Беларускае кіраўніцтва закладае падмурак для пашырэння сацыяльнай базы сваёй падтрымкі за кошт павелічэння публічнай ролі парламента і развіцця палітычных партый у сітуацыі, калі прэзідэнцкая ўлада пачынае страчваць давер у беларускага насельніцтва.
Напэўна, улады заклапочаны станоўчым водгукам выбарцаў на дзейнасць апазіцыйных палітыкаў на фоне стомленасці грамадства ад існуючага дзяржаўнага курсу і чаканняў грамадства па яго змене.
Хутчэй за ўсё выбары ў верхнюю палату пройдуць на традыцыйнай безальтэрнатыўнай аснове, аднак доля прадстаўнікоў з некаторых сектароў беларускай гаспадаркі ў сенаце можа змяняцца.
На парламенцкіх выбарах 2016 года чакаецца высокі ўзровень удзелу апазіцыі і афармленне чарговых кааліцыйных структур на бліжэйшыя некалькі год.
На сённяшні час ужо акрэсліваецца чатыры апазіцыйныя цэнтры, якія плануюць прымаць актыўны ўдзел у парламенцкай кампаніі і фармаваць свае перадвыбарчыя спісы кандыдатаў.
Кампанія байкоту/ігнору выбараў не прывяла да мабілізацыі актывістаў і нават, наадварот, зменшыла папулярнасць партый, колькасць удзельнікаў пратэстных акцый, як і колькасны склад рэгіянальных структур апазіцыі.
Поспех актывісткі “Народнага рэферэндума” Т. Караткевіч сведчыць аб запуску чарговага працэсу змены пакаленняў у апазіцыйнай палітыцы і перафарматаванні існуючых апазіцыйных структур і кааліцый.
Тым не менш, беларускае кіраўніцтва зацікаўлены ва ўдзеле ў выбарчай кампаніі альтэрнатыўных кандыдатаў з мяккай рыторыкай, якія будуць прытрымлівацца вызначаных уладамі рамкаў.
Ніводная з лабісцкіх груповак вытворцаў і імпарцёраў лекавых сродкаў не мае вырашальнага ўплыву для канчатковага замацавання сваіх пазіцый і перамогі. Гэта будзе перыядычна прыводзіць да супярэчлівых захадаў мінздара на фармацэўтычным рынку,
Апазіцыйныя структуры будуць арыентавацца на ўзмацненне сваіх структур, барацьбу за прыцягненне рэсурсаў і вагі ў апазіцыйным асяроддзі. Аднак гэтым разам, хутчэй за ўсё, дзеючыя ўлады павялічаць ціск на сваіх апанентаў.
Система местной власти достигла предела своих возможностей и не способна повысить эффективность управления экономикой без наращивания объемов дотаций из центра.
Украінскія падзеі павялічылі раскол у беларускім грамадстве і значна звузілі прастору для дзейнасці апазіцыйным партыям, якія з сімпатыяй аднесліся да змены ўлады ў Кіеве.
Кіраўніку дзяржавы ўсё цяжэй знаходзіць новыя кандыдатуры на вышэйшыя пасады. У Беларусі сфармавалася закрытае кола вышэйшага кіраўніцтва, якое фактычна не абнаўляецца і старэе разам са сваім нязменным лідарам.
Беларускім уладам застаецца толькі супрацоўніцтва з Самаабаронай, прадстаўнікі якой ужо наведвалі нашу краіну ў 2013 годзе. Аднак роля гэтай партыі ў палітычным жыцці краіны зведзена фактычна да мінімума.
Сустрэча з польскімі палітыкамі з Самаабароны не ў стане паўплываць на змену меркавання афіцыйнай Польшчы ў адносінах да беларускага кіраўніцтва. Яна можа быць выкарыстана беларускім бокам ва ўнутраных прапагандысцкі мэтах.
Актыўнасць у большасці іншых Польскіх Дамах, якія засталіся пасля расколу 2005 года пад кантролем лаяльнага Мінску кіраўніцтва СПБ, была прыпынена.
Бліжэй да мясцовых выбараў можна чакаць інтэнсіфікацыі перамоўнага працэсу, у тым ліку і наконт вызначэння адзінага кандыдата ці лідара дэмакратычных сіл.
Кожны з двух умоўных блокаў беларускай апазіцыі можа выконваць сваю ролю ў “гульні” з беларускім рэжымам і праводзіць паралельныя кампаніі, паслабляючы апору беларускага кіраўніцтва ў грамадстве.
Па меры развіцця выбарчай кампаніі і ўзмацнення палітызацыі грамадства павялічваецца верагоднасць больш жорсткіх дзеянні ўладаў у дачыненні да сваіх апанентаў, асабліва актывістаў кампаніі «байкота».
Парламенцкая кампанія 2012 яшчэ больш спрыяе падзелу апазіцыі на «канструктыўную» і «канфрантацыйную» плыні, якія па-рознаму глядзяць на дэмакратызацыю беларускага рэжыму.
Хутчэй за ўсё афіцыйная Варшава не пойдзе насустрач беларускаму кіраўніцтву і не зменіць сваю пазіцыю наконт умоў наладжвання беларуска-еўрапейскіх адносін, таму ў бліжэйшы час можна чакаць працягу актыўнасці беларускай прапаганды па распрацоўцы антыпольскай тэмы.
Пераход ва ўласнасць расейскага або заходнага капітала беларускіх прадпрыемстваў аслабіць пазіцыі дзейснага прэзідэнта і магчымасці для захавання палітыкі папулізма.
Пераход ва ўласнасць расейскага капітала беларускіх прадпрыемстваў, інтэграцыя ў рамках Еўразійскага саюза на ўмовах Расеі значна аслабіць пазіцыі беларускага прэзідэнта і знішчыць магчымасці для захавання палітыкі папулізма.
У заслугу Варшаве варта дадаць тое, што беларускае пытанне не сыходзіла з парадку дня еўрапейскай палітыкі. З пачаткам старшынства Даніі ў Еўрасаюзе ўвага да Беларусі значна зменшыцца.
Патрэба Беларусі ў кампенсацыі ўсходняга вектару палітыкі працягвае заставацца актуальнай, а пасля прэзідэнскіх выбараў у Расеі толькі павялічыцца, і беларускае кіраўніцтва спрабуе згуляць на фобіях Захаду наконт узмацнення геапалітычнай вагі РФ.
Па меры перарастання валютна-фінансавага крызісу ў хранічную стадыю незадаволенасць асобай А. Лукашэнка ўзрастае як сярод шараговых грамадзян, так і сярод чыноўнікаў у сувязі з няздатнасцю дзеючага прэзідэнта знайсці выйсце з існуючай сітуацыі.
Для афіцыйнага Менска вызваленне палітычных вязняў з\`яўляецца прымальнымі выдаткамі ў крытычнай сітуацыі, якая склалася ў эканамічнай сферы і сферы вонкавай палітыкі.
Запрашэнне на саміт УсП прадстаўнікоў афіцыйнага Менску стварае магчымасць для беларускага кіраўніцтва вярнуцца да ранейшай палітыкі балансавання паміж РФ і ЕС, гуляючы на супярэчнасцях гэтых міжнародных суб’ектаў.
Пры ўмове трансфармацыі аб’яднання Белая Русь у палітычную партыю і пераходзе да прапарцыйнай выбарчай сістэмы правядзенне парламенскіх выбараў у 2012 год па партыйных спісах гарантуе перамогу гэтай арганізацыі.
Праводзімая ў апошнія гады беларускімі ўладамі лібералізацыя эканамічнай дзейнасці адбываецца за кошт павелічэння фінансавай залежнасці мясцовых органаў улады ад рэспубліканскіх.
Дзеянні ўлады 19 снежня і пасля даты выбараў падкрэслілі тое, што А. Лукашэнка не здатны для ўнутрыпалітычнага дыялогу з сваімі апанентамі і мяркуе, што гэты шлях згубны для яго персанальнай улады.
Акрамя асноўнай задачы па забеспячэнню перамогі дзеючаму прэзідэнту Беларусі ў гэтай выбарчай кампаніі, БР пераследуе і іншыя мэты. Сябры арганізацыі набіраюцца досведу ўдзелу ў палітычных кампаніях і асвойваюць разнастайныя формы агітацыі і камунікацыі з грамадствам, якія дазволяць трансфармацыю Белай Русі ў палітычную партыю.
Ужо трэцюю выбарчую кампанію запар асобныя прадстаўнікі мясцовых органаў улады не могуць прыстасавацца да новых палітычных рэаліяў і перабудавацца на іншы, “імітацыйны” механізм правядзення выбараў, адрозны ад папярэдніх жорсткіх сцэнароў выбарчых кампаній.
Нягледзячы на крызісныя з’явы ў эканоміцы уладны механізм, які забяспечвае элегантныя перамогі цяперашняга прэзідэнта, спрацаваў бездакорна, і гэта асноўны вынік мясцовай выбарчай кампаніі.
Заяўленая беларускім кіраўніцтвам лібералізацыя закранула толькі выбарчае заканадаўства, сам выбарчы працэс не змяніўся ў бок дэмакратызацыі з часу правядзення мінулых мясцовых выбараў.
Нягледзячы на імкненне беларускага кіраўніцтва павялічыць канкурэнтаздольнасць беларускіх «перыферыйных» рэгіёнаў, транспамежнае супрацоўніцтва не выкарыстоўваецца як інструмент рэгіянальнай палітыкі.
Адсутнасць у асяроддзі А. Лукашэнка іншых харызматычных асобаў дыктуюць выпрацоўку альтэрнатыўных варыянтаў захавання ўлады ў руках сённяшняй наменклатуры.
Мясцовыя выбары 2010 г. у адрозненне ад прэзідэнскіх і парламенскіх ствараюць найболей спрыяльныя за апошнія гады ўмовы для апазіцыйных сіл пачаць сваю інстытуалізацыю і наладзіць камунікацыю з грамадствам.
Ці можна адаптаваць такую форму транспамежнага супрацоўніцтва як еўрарэгіён да посткамуністычных краін, дзе дагэтуль няразвітае мясцовае самакіраванне, а некамерцыйны сектар знаходзіцца ў неспрыяльных умовах?