|
Падмарожаны працэс05.02.10
? СМИ растиражировали новость, в которой говорилось о том, что эксперты отмечают ослабление «культурной войны» в Беларуси. Насколько Вам кажется актуальной и удачной сегодня используемая терминология, отсылающая к «войне культур». Говоря о культурной политике сегодня, не выгодней ли использовать концепт мультикультурности? Андрэй Расінскі. Калі казаць пра мультыкультурнасць, то гэты тэрмін натуральна гучыць, калі размова – пра Злучаныя Штаты ці сучасную Еўропу. За гэтым тэрмінам –пэўная сацыяльная і палітычная практыка, якая прадугледжвае аўтаномныя этнічныя і сацыяльныя групы (кожная – са сваёй культурнай прасторай) – шматгалоссе і дыялог паміж рознымі групамі. У нашым выпадку нават канфесійныя групы яшчэ не ачунялі напоўніцу пасля таталітарнага катка; іхнія культурныя прасторы – толькі адраджаюцца і разбудоўваюцца. Этнічным групам (паказальны прыклад з Саюзам палякаў) – ізноў затыкаюць рот. Аўтарытарызм – з прыпеўкамі пра «дзяржаўную ідэалогію» – прадугледжае не дыялог, а згоду з найвышэйшым курсам. Пры гэтым рэжым здольны (і вымушаны) прысабечваць ідэі палітычных апанентаў, але толькі калі выдае іх за свае. У Беларусі – вайна культураў. Але – канфрантацыя паміж «прыдзяржаўленай» 75% – і «падпольна-беларускай» сцішылася праз агульную стому. А вайна беларускай культуры – і расейскай, хаця і дамінуе расейская, не тое, каб узяла паўзу, але выпляснулася вайной «малочнай» і «нафтавай». Так што культурная вайна аслабла, але працягваецца. Пра полікультурнасць можна будзе ставіць пытанне, калі разнастайныя групы ў Беларусі набудуць дастатковую аўтаномію і разбудуюць свае культурныя прасторы.
|
|
© 2003-2010 «Наше Мнение» Комментарии. Материалы виртуального клуба экспертов. Встречи. Мониторинг прессы Публикация писем читателей не означает согласияавторов проекта © дизайн сайта | matepuana.com |