|
Мясцовае развіццё на постасавецкай прасторы: вопыт даследванняў і праблем кіравання 18.12.09
ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый» и Часопіс «Палітычная сфера»
Запрашаюць да ўдзелу у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі 1-2 лютага 2010 года “Мясцовае развіццё на постасавецкай прасторы: вопыт даследванняў і праблем кіравання” Сучаснае мысленне і кіраванне патрабуе, каб рашэнне задач мясцовага развіцця будавалася на базе ўліку і комплекснага разглядання шырокага кола працэсаў, з’яваў, структур. Задача стаіць не толькі ва ўзгадненні ведаў у рамках розных навуковых дысцыплін і міждысцыплінарных даследванняў. Для адэкватнага разумення сітуацыі, а галоўнае, для кіравання працэсамі развіцця неабходна сумяшчэнне гэтых разнастайных ведаў з ведамі, практыкамі і тэхналогіямі ў кіраванні, арганізацыі дзейнасці, праектаванні, праграмаванні і г.д. Адмысловую праблему і нават выклік для даследчыкаў і практыкаў прадстаўляе постсавецкая сацыяльная, культурная і палітычная рэальнасць. Яна патрабуе пошуку новых канцэптаў для разумення сітуацыі і спецыяльных тэхналогій і прынцыпаў працы ў ёй. У той жа час і даследчыкі, і практыкі адчуваюць дэфіцыт камунікацыі адзін з адным і мажлівасцяў “зборкі” разрозненых ведаў і вопыту як неад’емнай часткі мясцовага развіцця. Мэтай дадзенай канферэнцыі з’яўляецца комплекснае абмеркаванне мясцовага развіцця як аб’екта мыслення, даследвання і кіравання. У рамках канферэнцыі плануецца тры блокі выступаў і дыскусій: Мясцовае развіццё ў даследваннях: палітыка-прававыя, эканамічныя, сацыяльныя, экалагічныя, культуралагічныя і іншыя аспекты мясцовага развіцця. Вопыт і вынікі даследванняў гарадоў, рэгіёнаў, сельскіх паселішчаў і мясцовых супольнасцяў. Кіраванне развіццём: аналіз праграм і стратэгій развіцця, праектная і праграмнай дзейнасці. Мажлівасці ацэнкі і крытэрыі эфектыўнасці рэалізацыі праграм. Аналіз практыкі рэалізацыі. Міждысцыплінарнае ўзаемадзеянне і кааперацыя суб’ектаў у арганізацыі мясцовага развіцця: падыходы і прынцыпы арганізацыі ўзаемадзеяння розных суб’ектаў, якія ўключаны ў мясцовае развіццё, аналіз практыкі. Да ўдзелу запрашаюцца: Даследчыкі рэгіёнаў, гарадоў, мясцовых супольнасцяў і г.д. (эканамісты, палітолагі, прававеды, сацыёлагі, сацыяльныя псіхолагі, культуролагі і .г.д.); Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, расейская Формы ўдзелу: Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць заяўку (у вольнай форме), падаўшы прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара/суаўтараў, статус (пасада, навуковая ступень/званне, поўная назва арганізацыі), кантактную інфармацыю (тэлефон, e-mail). Асноўныя патрабаванні да тэзісаў: Тэксты тэзісаў прымаюцца да 31 снежня 2009 г. па эл. пошце: shkolacsi@gmail.com Па арганізацыйных пытаннях звяртайцеся: shkolacsi@gmail.com, +375293351505 Пазняк Ганна (кардынатар канферэнцыі).
|
|
© 2003-2009 «Наше Мнение» Комментарии. Материалы виртуального клуба экспертов. Встречи. Мониторинг прессы Публикация писем читателей не означает согласияавторов проекта © дизайн сайта | matepuana.com |