|
|
Першае пасяджэнне «Энергетычнага клубу» 02.11.09
«Энергетычны клуб» паўстаў як сумесная ініцыятыва «Офісу за дэмакратычную Беларусь», Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў і Фонду развіцця прававых тэхналогій пад патранажам ДэлегацыІ Еўрапейскай камісіі ў Мінску і пры падтрымцы Шведскага міжнароднага агенцтва па развіцці супрацоўніцтва. Місія «Энергетычнага клубу» – стварэнне платформы для экспертнага дыялогу дзеля абмеркавання і падрыхтоўкі магчымых адказаў на найбольш актуальныя выклікі ў галіне развіцця энергетычнага сектару Беларусі, а таксама пытанняў энергетычнай бяспекі.
Арганізатары «Энергетычнага клуба» спадзяюцца на працяг дыялога дзеля лепшага разумення выклікаў у галіне энергетычнай бяспекі і дасягнення кансенсусу ў пытаннях энергетычнай палітыкі. Наступнае пасяджэнне энергетычнага клубу запланавана на люты 2010. Аналітычная паперу па выніках першага пасяджэння плануецца да выпуску ў пачатку наступнага года. З прэзентацыі ўдзельнікаў канферэнцыі ў хуткім часе можна будзе азнаёміцца на сайтах ОДБ, BISS і Наше мнение. Мерапрыемства ў Мінску праходзіла ў супрацоўніцтве з аналітычным інтэрнэт-парталам «Наше мнение» і нямецкай фундацыяй Конрада Адэнауэра. Арганізатары выказваюць падзяку ўсім партнёрам, дзякуючы якім гэты праект стаўся магчымым. |
|
© 2003-2009 «Наше Мнение» Комментарии. Материалы виртуального клуба экспертов. Встречи. Мониторинг прессы Публикация писем читателей не означает согласияавторов проекта © дизайн сайта | matepuana.com |