|
Канцэпцыя развіцьця грамадзянскай супольнасці Беларусі 06.07.09
Прапануем вашай увазе праект КАНЦЭПЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ Канцэпцыя cкіраваная на стварэнне спрыяльных умоў для ўмацавання грамадзянскай супольнасці (грамадскасьці) і развіцця дэмакратыі ў Беларусі на аснове канструктыўнага ўзаемадзеяння арганізацый трэцяга сэктару і органаў дзяржаўнай улады. Дакумент абвяшчае прынцыпы супрацоўніцтва, яе базавую структуру. У ім адзначаецца ўнёсак некамерцыйнага сектару ў развіццё грамадства, выкладаюцца агульныя намеры бакоў і канкрэтныя крокі з боку дзяржавы і грамадскіх арганізацый для стварэння практычных механізмаў рэалізацыі Падобнага кшталту дакументы прынятыя ў краінах ЕС (напрыклад, у Харватыі, Вугоршчыне, Брытаніі, Францыі, Эстоніі ды інш.), а таксама ў некаторых краінах СНД – Украіне і Казахстане на ўзроні заканадаўства. Гэтая практыка вартая пераймання, бо дапамагае развіццю дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці. На сёняшні дзень няўрадавыя аб'яднанні Беларусі маюць абмежаваныя магчымасці для развіцця і працы на карысць грамадскасці. Гэтаму перашкаджае надзвычай цяжкая працэдура рэгістрацыі, забарона на выкарыстанне ў якасці юрыдычнага адрасу прыватных кватэраў заснавальнікаў арганізацыяў, адсутнасць ільготаў на арандаваныя памяшканні, неадэкватна складаная сістэма атрымання ахвяраванняў, іншых формаў дапамогі. Канцэпцыя прапануе шляхі развязання згаданых праблемаў. Цяпер адбываеца збор заўвагаў і прапановаў да Канцэпцыі, якія ў далейшым будуць разгледжаныя групай распрацоўшчыкаў і рэдактароў. Удакладнены і дапрацаваны варыянт Канцыпцыі прапануецца абмеркаваць на публічным мерапрыемстве з удзелам лідэраў і экспэртаў ад няўрадавых арганізацыяў, прадстаўнікамі ўладаў, міжнародных арганізацыяў. Заклікаем вас прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні! Свае заўвагі ды прапановы скіроўвайце, калі ласка, на адрас: ngo@belngo.info з пазнакай у тэме: «Kancepcyja». Агульнае палажэнне Развіццё грамадзянскай супольнасці ёсць адной з найважнейшых умоваў станаўлення Беларусі як дэмакратычнай, прававой і сацыяльнай дзяржавы. Шляхам аб'яднання ў дабраахвотныя асацыяцыі людзі ствараюць магчымасці для рэалізацыі сваіх інтарэсаў і мэтаў, для грамадскіх дыскусіяў, для самастойнага рашэння сваіх паўсядзённых праблемаў і для ўзаемадапамогі. Удзел грамадзянаў у кіраванні краінай не можа быць абмежаваны толькі рэгулярным галасаваннем на выбарах. Для належнага ўзаемадзеяння дзяржаўнай улады і грамадcтва неабходнае існаванне іншых каналаў камунікацыі, якія б дазвалялі дзяржаўным органам улічваць меркаванне грамадcкасці ў іх паўсядзённай кіраўнічай дзейнасці ў перыяд паміж выбарчымі кампаніямі. Адным з такіх каналаў з'яўляецца дзейнасць грамадзянаў у межах структураў грамадзянскай супольнасці. Улік пазіцыі грамадскіх аб'яданняў і супрацоўніцтва з імі падвышаюць якасць працы органаў улады і садзейнічаюць легітымнасці публічнай палітыкі ў вачах грамадзянаў. Пры прыняцці рашэнняў, дзяржаўныя органы павінны ўлічваць спецыфічныя інтарэсы, каштоўнасці і мэты многіх членаў грамадства ды іх аб'яднанняў, а таксама сур'ёзна ставіцца да іх, нават калі група складае меншасць у грамадстве. Як паказвае досвед дэмакратычных краінаў, самаініцыяваныя дзеянні грамадзянаў з‘яўляюцца пазітыўным фактарам, які прыводзіць да больш эфектыўнага функцыянавання грамадства на аснове самарэгулявання. Праца няўрадавых арганізацыяў не з'яўляецца альтэрнатывай працы ўраду, органаў мясцоваў улады ці дзяржаўнага кіравання. Аднак, супрацоўніцтва з няўрадавымі арганізацыямі і спрыянне ім ідзе на карысць доўгатэрміновай стабільнасці і дэмакратычнаму правапарадку, часткова аблягчае «цяжар» дзяржавы і змяншае яе выдаткі. Такое партнёрства з'яўляецца ўвасабленнем ідэі сумеснай адказнасці дзяржаўных органаў і грамадзянаў за развіццё і прагрэс грамадства і за ўмовы жыцця ў краіне. Канцэпцыя развіцця грамадзянскай супольнасці абапіраецца на каштоўнасці, якія адзначаныя ў дэкларацыі «Усходняга партнёрства», падпісанай усімі краінамі-удзельніцамі, у тым ліку і Рэспублікай Беларусь: дэмакратыя, вяршэнства закона, павага да правоў і свабод, прынцыпаў міжнароднага права, рыначная эканоміка, устойлівае развіццё. Прававой асновай дакументу з'яўляецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, а таксама міжнародныя стандарты, закладзеныя ў рэкамендацыі Савета Еўропы “Аб прававым статусе няўрадавых арганізацыяў у Еўропе”. Канцэпцыя пацвярджае гатоўнасць дабрахвотных аб'яднанняў грамадзянаў і органаў дзяржаўнай улады да супрацоўніцтва ў справе падтрымкі самаініцыяваных арганізацыяў і дзеянняў народу. Грамадскасьць («грамадзянская супольнасць») азначае самаініцыяванае супрацоўніцтва людзей для рэалізацыі сваіх інтарэсаў, абмеркавання праблем грамадства і ўдзелу ў працэсах прыняцця рашэнняў ды іх выканання, а таксама аб'яднанні, асацыяцыі, інстытуты, якія робяць магчымым такое супрацоўніцтва. Мэты Канцэпцыі: 1. Стварэнне спрыяльных прававых умоў для ўмацавання грамадскасці і развіцця дэмакратыі ў Беларусі. Прынцыпы і каштоўнасці, якія ляжаць у аснове супрацоўніцтва Узаемадзеянне органаў улады з інстытутамі грамадскасці арганізуецца на аснове наступных каштоўнасцяў ды прынцыпаў: 1. Грамадская актыўнасць. 2. Грамадскі ўдзел. 3. Павага. 4. Партнёрства. 5. Незалежнасць. 6. Адказанасць.
7. Роўныя магчымасці. Формы супрацоўніцтва: Супрацоўніцтва органаў дзяржаўнай улады і суб'ектаў грамадскасці можа адбывацца ў розных формах у залежнасці ад мэтаў і характару дзейнасці, упаўнаважанасці суб'ектаў, маштабу ўзаемадзеяння (агульнадзяржаўны, мясцовы):
Маніторынг рэалізацыі Канцэпцыі Маніторынг рэалізацыі Канцэпцыі праводзіцца органамі ўлады і няўрадавымі арганізацыямі супольна альбо паасобку. Кожны год адбываецца ацэнка рэалізацыі Канцэпцыі (напрыклад, на сталадзеючай штогадовай канферэнцыі альбо слуханнях). План дзеянняў Канцэпцыя зяўляецца рамкавым пагадненнем, якое служыць агульнай асновай супрацоўніцтва паміж грамадскім сэктарам і ўладамі. Дэтальны план рэалізацыі Канцэпцыі, у якім адлюстраваны комплекс мерапрыемстваў і больш прадметныя рашэнні праблем, выпрацоўваецца дадаткова па ўзгадненні зацікаўленных суб’ектаў. Дадатак Напрамкі ўдасканалення прававога рэгулявання дзейнасці грамадзянскай супольнасці Стварэнне спрыяльных умоваў для развіцця грамадзянскай супольнасці на сучасным этапе мае на ўвазе:
|
|
© 2003-2009 «Наше Мнение» Комментарии. Материалы виртуального клуба экспертов. Встречи. Мониторинг прессы Публикация писем читателей не означает согласияавторов проекта © дизайн сайта | matepuana.com |