Более тысячи из 251 287 депеш дипломатическихпредставительств США, которые постепенно публикует WikiLeaks, составляют сообщения посольства США в Беларуси. Кроме того, уже обнародована переписка посольств США в Польше и Австрии, которая имеет непосредственное отношение к нашей стране. Содержат ли опубликованные материалы, какие-то новые данные, не известные широкой публике?

Андрэй Фёдараў. Так, скандал, што разгарэўся вакол гэтага рэсурсу, не абмінуў і Беларусь. Згаданыя дакументы яшчэ не апублікаваныя, але непасрэднае дачыненне да нашай краіны маюць таксама некаторыя іншыя матэрыялы, у прыватнасці, паведамленні дыпламатычнага прадстаўніцтва ЗША ў Польшчы Дзяржаўнаму дэпартаменту.

Найбольш цікавым з іх падаецца пасланне ад 12 снежня 2008 года, дзе тлумачыцца пазіцыя Варшавы адносна ўдзелу Беларусі ў праграме «Усходняе партнёрства». Згодна з каментарамі, галоўны сэнс яе заключаўся ў аказанні супрацьдзеяння адраджаючайся імперскай палітыцы Расіі, якую тая яскрава прадэманстравала агрэсіяй супраць Грузіі. Адпаведна, асноўнай мэтай ставілася пераўтварэнне Беларусі з Украінай ў сваеасаблівую ‘буферную зону’ паміж Расіяй і Польшчай.

Пры гэтым польскія ўлады ведалі пра рызыку быць скрытыкаванымі з-за «абдымкаў з дыктатарам», але разглядалі збліжэнне з афіціыйным Мінскам як меншае ліха, паколькі лічылі, што ізаляваная Беларусь можа цалкам трапіць пад уплыў Масквы. Да таго ж, расійскае дамінаванне ніякім чынам не спрыяла б ажыццяўленню тут дэмакратычных пераўтварэнняў.

Канешне, можна палічыць крыўдным, што польскае кіраўніцтва хоча мець побач незалежную Беларусь не саму па сабе, а ў якасці нейкага буферу. Але няма ніякіх падставаў спадзявацца, што хто-небудзь будзе гатовы ахвяраваць сваімі інтарэсамі дзеля нашага суверэнітэту.

І гэта нармальна: калі ўважліва разгледзець нават самыя, здавалася б, высокародныя паводзіны ў сусветнай палітыцы, заўсёды можна знайсці больш ці менш прагматычную кампаненту. Чыстага ж альтруізму ў такіх справах чакаць не выпадае, за выключэннем, бадай што, толькі міжнароднай дапамогі падчас гуманітарных катастрофаў. Таму тое, што, няхай па сваіх прычынах, суседзі маюць намер падтрымліваць нашу незалежнасць, трэба вітаць.

Дарэчы, такого кшталту меркаванні неаднаразова выказваліся як замежнымі, так і беларускімі аналітыкамі і раней, так што зараз яны проста знайшлі сваё пацверджанне.

Таму на сенсацыю гэтая інфармацыя не цягне. Мяркую, тое ж самае будзе мець месца і ў адносінах да астатніх матэрыялаў з той жа крыніцы. Ва ўсялякім разе, дагэтуль ніводны дакумент WikiLeaks, па вялікім рахунку, не паведаміў чагосці звышнечаканага. Гэта, праўда, не выключае спробаў раздзьмуць з мухі слана.