?«XVII Минский международный кинофестиваль „Лістапад“, который прошел в столице 5–12 ноября, не оказался копией кинофорумов стран бывшего СССР. Такое мнение высказал на заседании круглого стола по итогам „Лістапада-2010“ член жюри основного конкурса, кинокритик Кирилл Разлогов». Что было сделано организаторами, чтобы Лістапад-2010 отличался от отечественных кинофестивалей прошлых лет? Какую ленту из главной конкурсной программы вы бы выделили?

Андрэй Расінскі. Нагадаю гісторыю «Лістападу». 17 гадоў таму ён быў створаны Саюзам кінематаграфістаў Беларусі — як самастойны фэст постсавецкай кінапрасторы. Праз год яго ўзяла пад апеку Міністэрства культуры, а на мяжы 2000 — прэзідэнцкая адміністрацыя. Менавіта тады «Лістапад», які пачынаўся як нештака жывое, пераўтварыўся ў савецкі адстойнік з расейскімі пенсіянерамі, «братэрскімі» абдымкамі й вершам «Паклёпнікам Расеі», урачыста зачытаным са сцэны. Нават крытыкі па магчымасці не хадзілі на мерапрыемствы і фільмы гэтага фэсту, бо там не было нічога цікавага.

Сёлета арганізатары ўпершыню зрабілі з «Лістапада» фестываль. Сапраўдны фестываль — і фестываль зусім ужо не савецкі. Колішняе рыззё «узнагародаў саюзнай дзяржавы» яшчэ сарамліва выстаўляецца на сцэне, але змест ужо зусім іншы.

«Лістапад», нарэшце, набыў свой уласны твар — і дакладную канцэпцыю (у значнай ступені, дзякуючы праграмнаму дырэктару Ігару Сукманаву). Па-першае, гэта фэст постсацыялістычных краінаў, а не толькі СНДшнае зоны. Стужкі з Польшчы, Вугоршчыны, Сербіі, Румыніі — гэта таксама і пра нас; і расейскія фільмы ўжо не дамінуюць. Тут стужкі асноўнага конкурса.

Але ёсцека яшчэ конкурс дэбютаў — і тут геаграфія пашыраная: Перу, Аўстралія, Уругвай, Індыя, Германія, Іспанія — такім чынам, беларускі фэст далучаецца да сусветнага кінапрацэсу. Аналагічны падзел і ў конкурсе неігравога кіно (рэдкая магчымасць убачыць шэдэўры дакументалістыкі).

Каб далучыць беларускага гледача да кінагурманстваў, былі шчэ адмысловыя праграмы: «Экстрым і Канаманія», «Без пяці Оскар», «Француская майстар-класа», панарама польскага і расейскага кіно. Так што выбар быў надзвычай багатым.

На фэсце было сфармавана прафесійнае журы — і ягоныя прызы сталіся галоўнымі. Зроблена гэта было для таго, каб павысіць статус кінафэсту. Прыз глядацкіх сімпатый застаўся, але адыйшоў на другі план. І паказальны кантраст: публіка ўпадабала венесуэльскую карціну «Брат» (неблагая дынамічная стужка), а прафесійнае журы на чале з Шарунасам Бартасам узнагародзіла змрочна-гратэскнае «Шчасце маё» Сяргея Лазніцы. Падчас прагляду «Шчасця» гледачы — асабліва пенсіянеры — заклікалі расстраляць рэжысёра і потым доўга былі ў прастрацыі.

Менавіта гэтая стужка — разам з кіргізскім «Выкрадальнікам святла» і вылучаюцца ў асноўным конкурсе. (Беларуская «Масакра» — якую я неаднойчы хваліў — будзе добра глядзецца на жанравых фэстах). «Выкрадальнік святла» (пра добрага электрыка, які крадзе электрычнасць для бедных вяскоўцаў) — атрымаў адмысловы прыз. І гэта вельмі сімвалічнае спалучэнне — «Шчасця» і «Выкрадальніка» — як святла і цемры. Цемры савецкай дый постсавецкай нянавісці, якая проста знішчаецца лютым сарказмам «Шчасця» — і святла спачування ад краіны з неверагоднай кінаэнэргіяй.

Міжнародны кінафестываль у Менску, нарэшце, з’явіўся. І ягоным знакам сталіся скандалы з гасцямі і палітычныя інтрыгі. З’яўленне Арнэлы Муці, візіт Кустурыцы — ягоныя вельмі адмысловыя сустрэчы і майстар-клас.

Што ж, усё толькі пачынаецца.