Знакавы візіт у Новы Рым

? Анализируя развитие религиозной сферы в Беларуси для «Белорусского Ежегодника», вы говорите о том, что «с избранием Патриарха Кирилла между белорусским режимом и Белорусской православной церковью установились прохладные отношения, увеличилась дистанция между БПЦ и РПЦ». Действительно ли кризис в белорусско-российских отношениях накладывается на взаимоотношения между БПЦ и РПЦ? Насколько оправданы предположения, что власть может пойти на отделение белорусской церкви от РПЦ?

Наталья Василевич. У канфлікце беларускага рэжыму з Расеяй становіцца ўсё больш відавочна, што ў Беларусі ёсць толькі адна кананічная тэрыторыя – гэта тэрыторыя самога Прэзідэнта Лукашэнкі. На гэтую сваю тэрыторыю ён каго жадае – запрашае, каго жадае – не пускае. І цэрквы, што існуюць на кананічнай тэрыторыі Лукашэнкі, адпаведна і падпарадкоўвацца мусяць юрысдыкцыі Прэзідэнта.

Новы Патрыярх Рускай Праваслаўнай Царквы Кірыл мае зусім іншы погляд на дзяржаўна-царкоўныя адносіны: моцная царква, якая вызначае палітыку дзяржавы не на словах, а на справе, якая дыктуе свае ўмовы, выстаўляе патрабаванні, а дапамогу прымае як належнае; гэта ён ладзіць дуду, а не таньчыць пад чужую. І такім чынам на Беларусі ў царкоўных справах сыйшліся дзве юрысдыкцыі – свецкая Прэзідэнта і духоўная Патрыярха Кірыла, дзве юрысдыкцыі, якія раней гарманічна спалучаліся, пачалі даваць шчыліну.

Візіт у Рым – стаў першым сігналам у Маскву, у Рым Трэці. Візіт у Стамбул, Канстанцінопаль, у Рым Новы – таксама стаў знакавым. Пошук партнёраў у Еўропе, пошук падтрымкі ў Турцыі спатрэбіўся беларускаму рэжыму толькі таму, што партнёры з ліку “брацкага народу” паступова пачалі пераўтварацца ў ворагаў, а падтрымка з боку Расеі змянашала, чым далей, тым болей.

Сустрэча беларускага Прэзідэнта з Канстанцінопальскім Патрыярхам справакавала думкi, што аўтакефалія БПЦне за гарамі, што вось-вось Усяленскі Патрыярх адгукнецца на запрашэнні Лукашэнкі, наведае Беларусь і адразу “адарве Беларускую Праваслаўную Царкву ад Маскоўскага Патрыярхату”.

Патрыярх Варфаламей не дарма займае такое значнае месца ў праваслаўным свеце, дапускаць, што ён уключыцца ў анты-расейскую гульню Прэзідэнта, імя якога ён, магчыма, даведаўся, за некалькі дзён да аўдыенцыі, было б крыху саманадзейна. Ведаюць гэта і ў Маскоўскім Патрыярхаце, таму, не думаю, каб там вельмі непакоіліся з-за хімеры беларускай аўтакефаліі. Аднак сімвалічны ўдар па Маскоўскім Патрыярху і па самой ідэі Масквы як Трэцяга Рыму, а значыць і цэнтру сусветнага праваслаўя, быў Лукашэнкам нанесены.

Лукашэнка быў высокім госцем у Патрыярха. Ад гэтага госця ў Патрыярха Канстанцінопальскага застанецца альбом з беларускімі зубрамі. А ў Патрыярха Маскоўскага – прыкрасць. А Беларускім Экзархаце ўсё застанецца на сваіх месцах. Запаленая ў Канстанцінопалі свечка дагарэла менш, чым за гадзіну.