Битва за «золотой» урожай

CSI_1                                                

ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый» и Часопіс «Палітычная сфера»

 

Запрашаюць да ўдзелу у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі 1-2 лютага 2010 года

“Мясцовае  развіццё на постасавецкай прасторы: вопыт даследванняў і праблем кіравання”

Сучаснае мысленне і кіраванне патрабуе, каб рашэнне задач мясцовага развіцця будавалася на базе ўліку і комплекснага разглядання шырокага кола працэсаў, з’яваў, структур. Задача стаіць не толькі ва ўзгадненні ведаў у рамках розных навуковых дысцыплін і міждысцыплінарных даследванняў. Для адэкватнага разумення сітуацыі, а галоўнае, для кіравання працэсамі развіцця неабходна сумяшчэнне гэтых разнастайных ведаў з ведамі, практыкамі і тэхналогіямі ў кіраванні, арганізацыі дзейнасці, праектаванні, праграмаванні і г.д.

Адмысловую праблему і нават выклік для даследчыкаў і практыкаў прадстаўляе постсавецкая сацыяльная, культурная і палітычная рэальнасць. Яна патрабуе пошуку новых канцэптаў для разумення сітуацыі і спецыяльных тэхналогій і прынцыпаў працы ў ёй. У той жа час і даследчыкі, і практыкі адчуваюць дэфіцыт камунікацыі адзін з адным і мажлівасцяў “зборкі” разрозненых ведаў і вопыту як неад’емнай часткі мясцовага развіцця.

Мэтай дадзенай канферэнцыі з’яўляецца комплекснае абмеркаванне мясцовага развіцця як аб’екта мыслення, даследвання і кіравання.

У рамках канферэнцыі плануецца тры блокі выступаў і дыскусій:

Мясцовае развіццё ў даследваннях: палітыка-прававыя, эканамічныя, сацыяльныя, экалагічныя, культуралагічныя і іншыя аспекты мясцовага развіцця. Вопыт і вынікі даследванняў гарадоў, рэгіёнаў, сельскіх паселішчаў і мясцовых супольнасцяў.

Кіраванне развіццём: аналіз праграм і стратэгій развіцця, праектная і праграмнай дзейнасці. Мажлівасці ацэнкі і крытэрыі эфектыўнасці рэалізацыі  праграм. Аналіз практыкі рэалізацыі.

Міждысцыплінарнае ўзаемадзеянне і кааперацыя суб’ектаў у арганізацыі мясцовага развіцця: падыходы і прынцыпы арганізацыі ўзаемадзеяння розных суб’ектаў, якія ўключаны ў мясцовае развіццё, аналіз практыкі.

Да ўдзелу запрашаюцца:

Даследчыкі рэгіёнаў, гарадоў, мясцовых супольнасцяў і г.д. (эканамісты, палітолагі, прававеды, сацыёлагі, сацыяльныя псіхолагі, культуролагі і .г.д.);
Распрацоўшчыкі, арганізатары і мэнэджеры праграм развіцця, эксперты па развіцці.

 Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, расейская

Формы ўдзелу:
- выступ з дакладам на секцыях  – 15-20 хвілін
- удзел у дыскусіях

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць заяўку (у вольнай форме), падаўшы прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара/суаўтараў, статус (пасада, навуковая ступень/званне, поўная назва арганізацыі), кантактную інфармацыю (тэлефон, e-mail).
Для вступу з дакладам дадаткова неабходна прадставіць тэзісы выступу.

Асноўныя патрабаванні да тэзісаў:
Аб’ём тэзісаў да 4 старонак А;, шрыфт – Times New Roman, памер шрыфта – 14, адзінарны інтэрвал.

Тэксты тэзісаў прымаюцца да 31 снежня 2009 г. па эл. пошце: shkolacsi@gmail.com
Заўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 15 студзеня 2010 года  па эл. пошце: shkolacsi@gmail.com

Па арганізацыйных пытаннях звяртайцеся: shkolacsi@gmail.com, +375293351505 Пазняк Ганна (кардынатар канферэнцыі).          

 

Метки