Экспертное сообщество Беларуси

23 декабря 2009

?Руководители МИД Беларуси, Украины и Литвы согласились «изучить возможность совместного празднования» 600-й годовщины Грюнвальдской битвы в 2010 году. Какой смысл «включения» Грюнвальда в культурную политику на столь высоком уровне? Есть ли шансы у этой инициативы выступить в роли альтернативы победы 1945 года?  

Андрэй Расінскі. «Уключэнне» Грунвальда ў культурную палітыку на высокім міждзяржаўным узроўні мае некалькі сэнсаў. Першы, гэта – сімвалічнае паляпшэнне суседскіх стасункаў: ёсць агульнае сумеснае дзеянне. Другі чыннік – гэта асцярожны, прынамсі з боку Беларусі, зварот да нерасейскай і несавецкай традыцыі. Гэта спроба падступіцца да гэтай спадчыны – і спроба скарыстаць яе. І такія спробы будуць рабіцца ўсё энэргічней. Хто валодае мінулым, той валодае прышлым. А савецкая спадчына ўжо амаль што праедзеная і да дырак пазаціраная.

З другога боку, гэта зварот да часу, калі Беларусь, Украіна і Літва – былі часткай Захаду. Для сучаснае Беларусі – гэта знітавана і з размарожваннем, прынамсі на словах, кантактаў з Захадам; тут навідавоку і ўступленне ва Усходняе партнёрства.

Што да альтэрнатывы 1945 году – то альтэрнатывы не будзе. 1945, а дакладней, 1944 – будзе заставацца ключавой датай у курсе «ідэалогіі беларускай дзяржавы», але імпэту адной гэтай даты ўжо недастаткова. Ёсць спакуса і магчымасць граць ужо і на полі «адраджэнцаў-нацыяналістаў», бо поле тое даўно і аслабленае, і выпаленае.

І тут мы можам  стаць сведкамі вельмі цікавых мутацый. Зрэшты, некаторыя з гэтых мутацый  ужо прадказвалі «Навінкі» ў сваім калажна-жартоўным фільме «Гуд-бай, бацька!». Там Аляксандр Лукашэнка абвяшчаў гістарычным бел-чырвона-белы сцяг, бо ён выкарыстоўваўся ў Грунвальдскай бітве супраць «НАТАўскіх супастатаў». Цікава будзе пачуць і пра «гніенне ў акопах» Грунвальду.

Так што дзіўныя павароты магчымыя. Але, найхутчэй, усё будзе млява і асцярожна. Калі, увогуле, будзе.

Амяркаваць публікацыю

 

Андрэй Расінскі

Добавить комментарий

Автор:
Комментарий:

23 июля 2010, 9:10
Много шума из ничего
21 июля 2010, 0:06
Эхо медиа войн
16 июля 2010, 8:47
Минск идет ва-банк?
15 июля 2010, 8:49
Белорусский Nord Stream
12 июля 2010, 8:33
Долгожданное road-show
Rating All.BY