Перед встречей А. Лукашенко с Д. Медведевым в Москве, белорусская сторона направила российскому руководству письмо с просьбой о предоставлении кредита в 100 миллиардов российских рублей в обмен на переход на расчеты в российских рублях во взаимной торговле, российская сторона приняла просьбу к рассмотрению. Чем может быть мотивирована эта просьба, и не слишком ли и так уже велик внешний долг страны?

Вонкавы доўг Беларусі непазьбежна будзе павялічвацца ва ўмовах фінансавага крызісу. З аднаго боку, жаданьне ўтрымаць абменны курс вымушае разглядаць вонкавыя пазыкі як адзіную крыніцу падтрымкі рублю. З другога боку, адмова ад гэтай палітыкі і дэвальвацыя азначае рост вонкавага доўгу (намінаванага ў далярах ЗША) ў разьліку на беларускія рублі (і ў выніку як долі ад ВУП). Такія перспектывы вымушаюць уважліва сачыць за зьменамі ў памеры і структуры вонкавага доўга.
Па дадзеным за 3 квартал 2008 г. больш за ўсё вонкавага доўгу прыпадае на «іншыя сэктары» (55.5% ад суцэльнага вонкавага доўгу), банкі (21.4%) і структуры дзяржаўнага кіраваньня (14.7%). Калі з вонкавымі пазыкамі банкаў і дзяржавы усё больш-менш зразумела (дзяржава навогул пазычае грошы ў Расеі ці Кітаі на працяглы тэрмін ды на спрыяльных умовах), то «іншыя сэктары» выклікаюць насьцярогу. Іх доля ў Беларусі самая высокая сярод усіх краін СНД, Цэнтральнай і Усходняй Эўропы (ЦУЭ).

Вонкавы доўг «іншых сэктароў» — гэта запазычаннасьць прадпрыемстваў. Большая яе частка (62.7%) прыпадае на гандлёвыя пазыкі, якія бываюць толькі кароткатэрміновымі (тэрмін сплочваньня не перавышае 1 год альбо ня вызначаны). Таму і агульная доля кароткатэрміновых пазык у злучаным вонкавым доўгу Беларусі дасягае 60,1%, што таксама з’яўляецца найвышэйшым паказьнікам сярод краін СНД і ЦУЭ. Наступствам такой структуры зьяўляюцца высокія выдаткі на абслугоўваньне вонкавага доўгу — 8,9% ад ВУП у 2007 г. Гэты ўзровень толькі трохі не дасягае краін Балтыі (Эстонія — 10.4, Латвія — 10.0, Літва — 9,9% ад ВУП), суцэльны вонкавы доўг якіх перавышае беларускі ў разы (доўг Беларусі ў пачатку 2008 г.– 28,4% ад ВУП, а Эстоніі — 118.6, Латвіі — 142.5, Літвы — 78,4%).

Тым ня менш, праблем з абслугоўваньнем вонкавага доўгу пакуль не паўставала. Рэч ў тым, што гандлёвыя пазыкі — гэта адтэрмінаванвыя плацяжы за імпарт. Чым ён большы, тым большая запазычанасьць. Цягам апошніх 5 гадоў блізу 60% ад усяго імпарту тавараў нязьменна адбываецца часткова ці суцэльна на ўмовах крэдыту. У сярэднім пазыкі сплочваюцца праз 2.5–3 месяцы.

Такое становішча выглядае устойлівым — маўляў, нашыя прадпрыемствы выклікаюць давер у партнэраў, ім стабільна прадаюць тавары ў крэдыт. Але ж здарыўся міжнародны фінансавы крызіс, нягледзячы на які прадпрыемствы мусяць выконваць пляны. А каб выконваць пляны па вытворчасьці, трэба імпартаваць (43.8% матэрыяльных выдаткаў прыпадае на імпарт). Такім чынам, сыравіна імпартуецца, прадукцыя вырабляецца — і кладзецца на склад. За апошнія 2 месяцы запасы гатовай прадукцыі вырасьлі на 27,1%. Адсюль паўстае пытаньне, як прадпрыемствы здолеюць выплаціць гандлёвыя крэдыты, калі іх абаротныя сродкі замарожаныя ў выглядзе запасаў гатовай прадукцыі. Відавочна, дзяржава будзе вымушаная дапамагчы, але ж гэта дадатковы ціск на міжнародныя рэзэрвы, якія і так зьнікаюць на вачох. Адзіны выхад перакрыдытавацца, дзеля чаго крэдыт у 100 млрд расейскіх рублёў (3.5 млрд долараў ЗША), мабыць, і просяць. Да даведкі: па стане на 1.10.2008 гандлёвыя крэдыты перавышаюць 5 млрд даляраў ЗША.

Обсудить публикацию

Задать вопрос эксперту