Надвор'е як палітычная зьява

У природы нет плохой погоды,

Каждая погода благодать…

к/ф «Служебный роман»

Ты просил дождь? Я дал тебе дождь!

А.Г. Лукашенко

Чакаецца гарачая восень…

З колішніх палітычных прагнозаў

Андрэй: Звычайна, калі размова заходзіць у тупік, абіраецца нэўтральная тэма, якая нікога ня можа пакрыўдзіць. Пачынаюць разважаць пра надвор\\`е. Але выглядае на тое, што сёньня надвор\\`е набыло палітычны статус. Гавораць пра глябальнае пацяпленьне, пра небясьпеку аднаўленьня «халоднай вайны», дый у нашай беларускай будзённасьці ўсё часьцей да надвор\\`я зьвяртаюцца як да дзейснага палітычнага агента.

Надвор\\`е як палітыка… Што, як, чаму?

Максим: Первое, что приходит в голову, – это шутейная присказка времен позднего социализма: «Прошла весна, настало лето – спасибо партии за это!» А из недавнего мне вспомнилось явление по-своему показательное. Это атмосферная атака, которая случилась год назад 19 марта, когда тысячи людей, собравшихся на Октябрьской площади, были неожиданно засыпаны снегом очень странного происхождения. Негласное общее мнение тут же увидело в этом пример метеорологической атаки со стороны враждебной политической силы…

А.: ...што ёсьць эмацыйным фактам, але не рэальнасьцю. Завея была ва ўсім горадзе…

М.: То, что природные явления обретают свою политическую прописку, по-своему показательно. Традиционная зависимость от природы, от смены пор года, характерная для архаичного сознания, сменилась в Новое время волевым управлением природой. Овладеть природой, обернуть её в свою пользу. Помнишь замечательный проект поворота вспять сибирских рек? И уже было просчитано, какие невероятные выгоды это принесет советскому сельскому хозяйству. Можно вспомнить знаменитую кукурузу Хрущёва, которая была больше, чем сельхозкультурой. Это была путевка в новую жизнь. Если сейчас говорить о погоде, то оказывается, что с ней всё больше связываются не какие-то хозяйственные циклы, а периоды подъема и спада психологической активности людей. То, о чем в свое время писал Чижевский…

А.: «Зямное рэха сонечных бураў»… Цыклы сонечнай актыўнасьці, як паказаў Чыжэўскі, выклікалі адпаведныя – палітычныя! – зьмены на зямлі: рэвалюцыі, перавароты, тэрарыстычныя акты. Агульная сонечная актыўнасьць, ягоным зданьнем, мае цыкл 11 гадоў, але ёсьць шчэ ірэгулярныя выплескі «сонечнага ветра».

М.: Природные явления сейчас становятся и необходимым элементом политической риторики. Так, День Воли был представлен на белорусском телевидении как «весеннее обострение» у душевнобольных. Социальное явление подавалось как природная аномалия. Власть ссылается на природу и для демонстрации своей собственной силы… 

А.: «Я даў табе дождж!» – гэта знакамітае выказваньне Лукашэнкі. Не магу не прыгадаць кананічныя, з часоў савецкай улады, «бітвы за ўраджай». Войны з прыродай: са стыхійнымі наваламі, якія «атакуюць» сельскую гаспадарку (штогод адны й тыя ж!), трэба змагацца… Зацятая мілітарная рыторыка, дзе вораг – сама прырода.

М.: Природа во всех её проявлениях оказывается подозрительной и враждебной для власти. Потому что у власти есть планы, а природа по планам не существует. И каждое «неожиданное» похолодание (хотя синоптики давно его обещали), каждый «внезапный» приход зимы, когда улицы завалены снегом, любое «непредсказуемое» наводнение – все эти естественные проявления природы выявляют неспособность существующей власти учитывать вполне прогнозируемые природные явления.

А.: І няздольнасьць зь імі штосьці рабіць. Праўда, з прыродай сутыкаюцца й іншыя ўлады. Прыгадаем ураган, які зьнішчыў Новы Арлеан. Беламу дому ад грамадзтва дасталося за гэта напоўніцу. (І паказальна, як наша тэлевізія ўсё гэта прадставіла: «У іх там катастрофы, а ў нас стабільнасьць і спакой!»)

Але «палітызацыя» прыроды адбылася, напэўна, адразу па зьяўленьні чалавека. Адна з ключавых рысаў любой культуры – гэта спробы ўплываць на надвор\\`е, кіраваць ім, вымаліваць дождж, засьцерагацца ад засухі. Іншая справа, што кіраваць надвор\\`ем дасюль ні ў каго не атрымлівалася. Але ілюзія стваралася…

М.: Не надо путать архаичную магию и политику, связанную с высоким уровнем социальной организации. Политика появляется гораздо позднее всех попыток заговорить природу. И очень любопытно, что без распространения своей власти и на природные явления любой амбициозный политический строй оказывается неполноценным.

А.: Для камуністаў гэта было вельмі характэрна. Дый увогуле для Новага часу вельмі характэрныя спробы татальнага кантролю, у тым ліку і над прыродай. (Прынамсі, можна зьмяняць каляндар, як гэта рабілі падчас францускае рэвалюцыі.) Камуністы проста давялі да абсурду новачасныя ўладныя прэтэнзіі. А наш рэжым агрызаецца на прыроду па інэрцыі.

М.: Ну, в Советском Союзе природоборческие амбиции подкреплялись мощным военно-промышленным комплексом, ресурсами и мичуринскими теориями. У нас же нет ничего этого. Поэтому инерционная советская риторика, которую использует власть, приобретает совсем другое значение. Она звучит как попытки шаманства. Опыты декоративного управления тем, что знать-то тебя не знает. И уж тем более не склонно подчиняться каким-то твоим указаниям.

А.: Сутыкненьне зь непадпарадкавальнай рэальнасьцю. Але з гэтым нешта трэба рабіць! І прыдумваюцца паранаяльныя тлумачэньні. Стыхійныя навалы за мяжой – гэта «помста прыроды за натаўскую экспансію», недзеяздольнасьць «антынародных» урадаў, дый увогуле суцэльныя кашмары. А ў нас – цішыня і «дзяржаўныя клопаты» для пацярпелых ад навальніцы.

Прыгадваю, за савецкім часам распавядалі пра «ліквідацыю ўрагану»: у якасьці галоўнага выратавальніка – генэральны сакратар Чарненка (які з рэанімацыі не вылазіў і пра ўраган той ня чуў). Суцэльны абсурд, але падобная «ад-надвор\\`я-абараняльная» рыторыка ў той ці іншай ступені выкарыстоўваюцца любой уладай, у тым ліку і ў дэмакратычных краінах. Адпаведна, палітычныя апанэнты абвінавачваюць уладу ў няздольнасьці прадбачыць ці зьменшыць наступствы стыхіі.

М.: Политического оппонента пытаются всячески «пристегнуть» к неблагоприятной погодной обстановке, а тот пытается сделать вид, что всё под контролем. Нормальный визуальный образ представителя власти в критической ситуации – это штормовка, серьезная мина, насупленные брови. Он при деле: принимает доклады с мест. Только при чем здесь «погодный героизм»?

А.: А гэта ня проста «гераізм». Гэта вобраз старажытнага бога – уладара стыхій: Пасэйдона, Перуна, Аіда (кіраўнік на салігорскае шахце)…

М.: В 60-е годы героями стали советские моряки – Зиганшин и Поплавский. Баржу с ними во время шторма сорвало с привязи и долго носило по океану, пока не прибило к Аляске. Газеты взахлеб писали о находчивости героев, которые съели от голода свои кожаные сапоги, но никто не задавался вопросом, а что они делали на барже во время шторма? И почему никто их не искал? Власть ловко ушла в тень, сложив с себя ответственность. Точнее – переложив на погоду.

А.: Мы зноў сутыкаемся з сытуацыяй прымусовага, абавязковага гераізму, калі чалавек у штатных абставінах прадказальнага надвор\\`я вымушаны «ісьці на бой». І гэта не надвор\\`е. Гэта палітыка.

М.: Политизация отношений с погодой связаны не столько с отношениями народа и погоды, сколько с отношением к природным стихиям администрации, управленцев. С этой точки зрения любое неожиданное природное явление воспринимается как покушение на наличный порядок. А значит, на власть.

А.: У старажытным Кітаі так яно й было. За «няправільнае» надвор\\`е імпэратар мог і стальца пазбавіцца… Сёньня, калі наступствы стыхіі «ліквідаваны» (дастаткова, каб гэта было ў тэлевізары, а не ў рэальнасьці), то ўладар – пераможца. А стыхія – ачалавечаны, злы вораг.

Але цяпер супрацьстаяньне набыло глябальны характар.Так, мы пэўна ня ведаем, ад чаго дакладна зьмяняецца клімат – ці то ад дзейнасьці чалавека, ці то гэта проста прыродная цыклічная зьява. Але тэма «глябальнага пацяпленьня» ўжо актыўна выкарыстоўваецца ў сусьветнай палітыцы.

М.: Человек самонадеянно берет на себя ответственность за природные катаклизмы. И общество раскалывается: одни обвиняют крупные корпорации, другие защищаются.

А.: Карпарацыі – гэта «адміністратары», роўна як і буйныя заможныя краіны. І менавіта іх б\\`юць па карку за «выкід парніковых газаў». А «абвінаваўцы» – абаронцы бедных, няразьвітых (краінаў, грамадзтваў), што пакутуюць ад стыхійных навалаў. Такі ж сама расклад канфліктоўнікаў, што й падчас унутрыпалітычнае барацьбы. Толькі маштабы іншыя.

М.: При этом совсем не очевидна польза критических атак на «нарушителей погоды». С точки зрения человеческого фактора в изменении климата я не вижу выхода из ситуации. Сколько лет существует ООН? О чем реально они смогли договориться? А сколько лет западный мир не знает, что делать с нашим начальством (а это даже не природная катастрофа)?

Критика глобальных «администраторов» выглядит достаточно лицемерно. Речь идет не о реальной защите климата, а о собственной политической презентации, игре на популярном поле.

А.: Карпарацыйная і пазакарпарацыйная рыторыка…

М.: Показательно, что и в том и в другом случаях мы имеем дело с мифологическими отсылками к природе.

А.: Пры гэтым прырода ніяк не зьмяняецца: зьмяняюцца толькі палітычныя чыньнікі. Ролі, маёмасныя рэсурсы і ўлада па-рознаму разьмяркоўваюцца – вось і ўсё. Некаторыя рэальныя спробы носяць аварыйны характар (калі чалавек забрудзіў акваторыю нафтай, а потым ад яе ачышчае). Але гэта ліквідацыя наступстваў лякальных тэхнагенных – і чалавечых – катастроф.

М.: Мы говорим о декоративной риторике власти. Но ей соответствует декоративная риторика «погодной» оппозиции. Все эти движения «Хранителей радуги», «Гринпис»… Что мы видим на телеэкранах? Уличные перфомансы, цветные растяжки через железнодорожную линию, приковывание себя цепями к фабричным трубам. Набор знаков – не более того. Происходит ритуальное общение противоборствующих сторон. Реальность от этого не меняется.

А.: Практычныя вынікі здараюцца. Але толькі ў двух выпадках. Гэта катастрофы, але тэхнагенныя катастрофы, кшталту чарнобыльскай. Альбо на лякальным узроўні, калі забараняецца транспарт, зачыняецца брудная фабрыка, ліквідуецца шахта. Гэта ад чалавека залежыць. На мясцовым узроўні фабрыку зачынілі – і няма смогу. Але наколькі гэта ўвогуле ўплывае на надвор\\`е?

Дарэчы, прыродныя зьявы ёсьць сталымі мэтафарамі палітычнага жыцьця. «Адліга», «Праская вясна», «Гарачая восень»…

М.: Это сфера эффективных информационных образов… В советских школах, когда рассказывали о Сталинграде, говорили, что самым страшным врагом фашистских захватчиков был «генерал Зима». В нашей ситуации легко представить появление «генерала Весны». Предположим, что прошлогодний холодный март был бы иным – таким, как в этом году. Плюсовая температура, солнышко, ясное небо… Изменилась бы ситуация в политическом плане?

А.: Ня думаю, што нашмат. Наадварот, праз холад мацнейшым атрымалася грамадзкае пасланьне. Колькасьць людзей зьмянілася б не нашмат: выйшлі тыя, хто ня выйсьці ня мог. А пакуты холаду толькі падкрэсьліваюць чын.

М.: Мощнейшая политическая метафора: ожидание весны, стремление к оттепели. Мороз-2006 воспринимался как испытание, через которое нужно пройти к свободе.

А.: Вясна прыйшла, але прымаразкі яшчэ чапляюць. Ім наканавана сысьці, але яны яшчэ чапляюцца за ўладу. Выдатная палітычная мэтафара рэжыму, які сыходзіць. І нечаканая завея вясной, 19-га. Усе сапраўды ўспрынялі яе як палітычную зьяву. Альбо заяву. Нат Лукашэнка на гэты конт выказаўся: маўляў, за мяне Бог, раз надвор\\`е такое.

Надвор\\`е – адзіны палітычны чыньнік, зь якім лічацца ўсе. І якому давяраюць усе, хаця й лаюць за няспраўджаныя прагнозы.

М.: Это тот язык, на котором любое публичное высказывание становится максимально эффективным. В нашей ситуации отсроченной политической весны острый «разговор о погоде» становится тем общим знаменателем, который объединяет всех: для одних – как инструмент дополнительной легитимации, для других – как обещание перемен.

 

Метки