Алібі для фантазіі. Мечтатель, автор, террорист

Андрэй: У многіх фільмах апошніх гадоў – «Хронікі Нарніі», «Доні Дарка», «Лябірынт Фаўна» і г. д. маем сытуацыю двух сьветаў. Ёсьць сьвет казачны, неверагодны, мілосны а то й страшны, у які ўцякае дзіця, – і гэты дзівосны сьвет зьяўляецца прысудам для сьвету рэальнасьці. І мастацтва заўжды зь вялікай прыхільнасьцю ставілася да падобных гісторый і станоўча ацэньвала герояў-уцекачоў. Але наколькі небясьпечныя ўцёкі ў сьвет фантазій? І ў якія фантазіі ўцякаюць героі? Ці ня ёсьць гэтыя фантазіі небясьпечнейшымі за сонную, шэрую і гвалтоўную рэальнасьць?

Максим: Тут можно вспомнить и кэрролловскую дилогию про Алису, а также фильмы Терри Гиллиама «Бразилия» и «Страна приливов». Все эти тексты об одном: об изначальной двойственности нашего существования. Есть реальность вещей и отношений, в которые человек вступает помимо желания и воли – репрессивная реальность. И есть не лимитированное извне пространство человеческой субъективности. Внутренний мир человека. Очевидно, что эти два мира никогда не будут тождественны друг другу. Потому что наши фантазии, наши креативные способности разнообразней, экстравагантней, необычней, чем заученные ритуалы повседневности. Человеческая субъективность – это вызов повседневности. Способ ее исправить, когда мысли, идеи, фантазии превращаются в энергию действия.

Но может быть обратный вариант. Когда человек уходит в мир грез, увлеченный игрой собственного воображения. И я бы не сказал, что это опасно. Более того, способность мечтать и грезить – естественное условие любой продуктивной творческой работы.

А.: Але ці ня ёсьць сам сыход у гэтыя фантазіі санкцыянаванай грамадзкай шызафрэніяй? Калі чалавек ціха сыходзіць у мілы прыдуманы сьвет і цалкам разрывае повязь з рэальнасьцю. Рэальнасьць не зьмяняецца – а чалавек сышоў у сваю фантазійную кататонію, схаваўся – і ўсе задаволеныя. Толькі ад чалавека нічога не засталося.

М.: А вот я поспорю. Именно внутренняя реальность, потаенный мир человеческой психики и есть, может быть, последнее убежище человеческой индивидуальности. Мне страшно было бы представить человека, напрочь лишенного этой внутренней неявной жизни. Этого хотели добиться большевики, которые старались превратить человека в идеальную социальную машину. Оруэлл в «1984» показал, где может спрятаться человек в стране тотального порядка: в привате, в частной жизни, в личных чувствах, в том, что не поддается однозначному программированию и управлению. Это потаенная жизнь, в которой мало очевидной логики и практически отсутствуют некие четкие причинные связи. Но именно в этой иррациональности – защита от казарменного социального идеала. Защита от волевых агрессивных воздействий со стороны.

Если вспомнить время, когда мне пришлось служить в армии, – это был опыт репрессивного управления не только мной, но и всеми сослуживцами. Для меня тогда книги были формой выживания. И с большим подозрением мой командир говорил отцу, когда тот приезжал ко мне: «Вы знаете, он ходит в библиотеку!»

А.: Сапраўды, чалавек абараняецца ад рэпрэсіўнай машыны, сыходзячы ў фантазіі. У стужцы «Трызьнячы Аргентыну» герой гаворыць дыктатару: «Ёсьць тэрыторыя, на якую вам няма доступу, куды вы ня можаце зайсьці – гэта тэрыторыя ўяўленьня й фантазіі, тэрыторыя мараў, якая вас пераможа».

Але ці ня ёсьць гэтая тэрыторыя залежнай ад рэпрэсіўнай машыны, ейнай часткай, ці ня ёсьць гэтая тэрыторыя беднай, у параўнаньні з самой рэальнасьцю… Давайце возьмем калектыўны сыход у анекдоты, антысавецкі фальклёр падчас застою. Калектыўная народная творчасьць, масавае падсьвядомае – фантазіі й уяўленьні. Чарнушна-садыстычныя дзіцячыя вершыкі, пераробкі «Блакітнага вагону» – з атамнымі бомбамі. Акрамя зьдзеку з фальшывага аптымізму там была ўнутраная згода зь існаваньнем гэтага рэжыму. Рэжым і ягоная «вечнасьць» не ставіліся пад сумнеў. Проста яго ўпікалі. Калі ўзяць выдатную сатырычную паэму «Сказ пра Лысую гару» Ніла Гілевіча, якая доўгі час існавала як ананімны твор – там таксама не ставілася пад сумнеў існаваньне камунізму. І гэта вельмі паказальна…

М.: Мне кажется, что ты выступаешь с позиций человека, очень зависимого от этой внешней социальности. И придаешь ей чрезмерное значение. Чего мы хотим? Чтобы литераторы шли на баррикады? Чтобы мечтатели занимались терактами? Чтобы поэты уходили в партизаны? Вопрос надо ставить иначе: насколько опасны те мечты и фантазии, которые слепо верящие им люди превращают в реальное социальное действие? Стоит вспомнить Бердяева, который называл коммунизм осуществленной утопией.

В нормальном обществе у людей «другой реальности» иная миссия. Они не играют в хирургов-вивисекторов, которые вспарывают брюхо социума и запихивают туда будильники, гаечные ключи и инструкции по пользованию компьютером, надеясь создать таким образом идеальное существо. Тут я соглашусь с Фрейдом: жизнь воображения, жизнь мечты – не только выход светлой энергии грез, но и темной энергии психических патологий. Переживая какие-то вещи в воображении, проживая их в своих иллюзиях, мы от них избавляем предметную реальность.

Право на существование воображения еще и в том, что оно позволяет нам играть в жизнь безопасно для самой жизни. А вот когда этот баланс нарушается, появляются маньяки, серийные убийцы, психопатичные вожди.

А.: Не пра барыкады гутарка… Але ты абсалютна слушна сказаў наконт камунізму. Невыпадкова Гербэрт Ўэлз называў Леніна «крамлёўскім летуценьнікам». Крывавы, жудасны, кашмарны рэжым – гэта проста ажыцьцяўленьне мараў першага савецкага чалавека. І мы дасюль ня можам расхлябацца з гэтымі марамі. Рабэсп’ер марыў… Гітлер таксама марыў пра штосьці сваё, Мусаліні марыў… І ў выніку атрымліваўся абсалютны кашмар. Гэта першы момант. А другі – цёмныя фантазіі. Усе маньякі, якія былі, распачыналі сваю «кар’еру» з фантазій. Яны спачатку глядзелі «сваё кіно» – у сваім уяўленьні, мадэлявалі яго, пракручвалі. Гралі з жудаснымі фантазіямі ў сваёй галаве, адылі гэтыя жудасныя фантазіі сталі рэальнасьцю.

Зноў узгадаю карціну «Лябірынт Фаўна» Гільерма дэль Торы. Маленькая безабаронная дзяўчынка можа фантазіраваць, а зло ня можа… Але якія фантазіі ў гэтай дзяўчынкі? Яны страшныя. І што прапаноўваюць у казачным сьвеце маленькае гераіні? Ёй прапаноўваюць чорную магію, паганскія рытуалы, ахвярапрынашэньне немаўляці… Дзяўчынка сутыкаецца з дэманамі, спрабуе служыць гэтым дэманам. І атрымлівае сьмерць.

Ці ня ёсьць падобнага кшталту ўцёкі вызваленьнем дэманаў, выпускам іх у наш сьвет? Так, ёсьць іншы сьвет уяўленьня, ён духоўны, але духоўныя існасьці ня толькі добрыя; першае, што вырваецца ўвонкі – злое.

Ці не займаюцца многія мастакі вызваленьнем дэманаў? І мы самі – ці ня гэтым займаемся?

М.: В сознании каждого из нас есть свои темные комнаты – по-другому не бывает и быть не может. Пытаться сделать наше сознание прозрачным, белым и пушистым не под силу никакому психоаналитику или профессиональному промывателю мозгов. В этом и есть особенность человеческой ситуации: два ангела за плечами – белый и темный. И то и другое есть человек. И то и другое есть грани человеческого существования. А если бы этого не было, потеряла бы смысл вся мировая культура. Исчезли бы все сюжеты, исчезли бы все конфликты, потому что любой герой – это тот, кто защищает себя, свою жизнь, убеждения, взгляды от внешней экспансии. Он всегда существует в борьбе – борьбу создает присутствие этой темной изнанки.

Да и мы сами далеко не всегда понимаем, где грань? И что, собственно, считать светлым и темным? Почему мы уверены, что знаем точно, что есть что? Теология не случайно зовет дьявола лукавым – он меняет личины, меняет обличья. То же самое и в нашей жизни, немыслимой без темной стороны.

В конечном счете иллюзии позитивны. Работа воображения позитивна, когда она добавляет в наше понимание жизни дополнительные оттенки и измерения. И напротив – когда она ее упрощает до очередного политического лозунга.

А.: Спрашчэньне (пры вонкавай раскошы), банальнасьць, павярхоўнасьць ёсьць прыкметамі зла. Ілюзіі, фантазіі – добрыя, калі яны памнажаюць дабро й любоў паміж людзьмі. Калі яны вядуць да дабра, спрыяюць дабру. А фантазіі зла – гэта фантазіі нянавісьці, яны памнажаюць агрэсію і зло сярод людзей. Але паказальна, што фантазіі зла почасту выглядаюць мілымі «камуністычнымі» казкамі, а фантазіі дабра – страшнымі, папераджальнымі антыўтопіямі.

М.: И это точное отражение человеческой ситуации. Если вернуться к «Лабиринту Фавна», то там оба параллельных мира соразмерны в своей уродливости и внутренней жестокости. Нет светлой стороны. Обе стороны одинаково патологичны. Вот только куда бежать и от чего – в магический лабиринт от ужасов гражданской войны или в военную жизнь от условного воображаемого мира, который реально еще никого не убил?

А.: Дзяўчынка ўцякла да самой сябе. Яна зрабіла выбар дабра, расплаціўшыся за гэта ўласным жыцьцём. І гэтым зрабіла падсуднай і рэальнасьць прыдуманую, і рэальнасьць рэальную.

М.: Вот результат и базовая идея. Точно так же, как в каждом есть светлая и темная сторона, в каждом из нас живет конфликт между правдой вещей и правдой нашего воображения. И то и другое – правда. Они не всегда гармоничны и далеко не всегда однозначны. Но путь человека лежит на грани этих двух миров, которые мы всегда сопрягаем. Это и есть жизнь.

А.: Адно ў адно пераходзіць. Рэальнасьць становіцца ілюзіяй, а ілюзія рэальнасьцю. І мяжа тут вельмі плыткая. Яна праходзіць па сэрцы чалавека. І чалавек робіць выбар…

У свой час гэтая праблема на іншым матэрыяле і іншай мовай была паднятая Бахціным. Ён разважаў аб сувязях мастацтва й рэальнасьці. Перайначыўшы ягоныя высновы, можна сказаць так: за тое, што чалавек перажыў у фантазіях – чалавек адказны перад рэальнасьцю. Але й рэальнасьць сама падсудная ўяўленьню. У фантазійным сьвеце вы навучыліся дабру – ажыцьцяўляйце дабро ў рэальнасьці. А калі фантазіі бедныя, страшныя – то што вы зрабілі ў рэальнасьці, каб было інакш? Ёсьць адзінства чалавечай адказнасьці.

М.: Любой художник – медиум между двумя мирами, между пространством очевидного и воображаемого. Естественный путь творчества. Но это касается не только художников. Жизненный путь, который мы проходим, как раз и есть опыт успешного или неуспешного, гармоничного или конфликтного сопряжения этих двух пространств.

5 фільмаў пра сусьветы фантазіі й рэальнасьці:

1. «Бясконцая гісторыя» – «кніжная» казка Вольфгана Пэтэрсана.

2. «Сьціплая прывабнасьць буржуазіі» – эротыка-сюррэалістычная правакацыя Луіса Бунюэля.

3. «Амелі» – парыская фантазія Жана-П’ера Жэнэ.

4. «Доні Дарка» – падлеткава-фантастычна-шызоідны трызьненьнік Рычарда Келі.

5. «Лябірынт Фаўна» – ваенная містэрыя Гільерма дэль Торы.

 

Метки