Цуды ціхія – і цуды крыклівыя. Чудеса повседневности и банальность аномалий

«Я дал тебе дождь!»
А.Г. Лукашенко

«У Вільні нарадзілася
сьвіньня-вырадак»
Нямецкая газэта 1564 г.

«Ходить по воде,
ходить по воде со мною…»
«Наутилус Помпилиус»

Андрэй: Шчэ стары кінаказачнік Жорж Мяльес ствараў неверагодныя гісторыі зь дзівосамі й цудамі. Чалавек прагне цудаў, шукае цуды, бачыць цуды… І сёньня цуды самыя розныя: палітычныя, эканамічныя, рэлігійныя. Што гэта такое? Якія ёсьць цуды? Калі зьяўляюцца? І навошта патрэбныя чалавеку?

Максим: Первоисточник современных чудес очевиден: это балаган, цирк, где плясали сиамские близнецы, глотала огонь бородатая женщина и демонстрировалась при большом стечении публики настоящая русалка. Кстати, кинематограф Мельеса из балагана и вышел. Чудеса подавались как природные аномалии, как всяческие патологии. И неудивительно, что они были так любимы публикой, потому что люди приходили подивиться и испытать чувство законной гордости: я-то нормальный, у меня одна голова, и борода у моей жены не растёт. Это успокоительные чудеса – по контрасту с нормальностью.

Второй вариант – это «Алиса в Стране чудес» Льюиса Кэрролла. Чудеса как пространство сна, иллюзий, воображаемого. Чудеса как набор личных иллюзий, как игры разума. Чудеса как нечто запредельное по отношению к нормальному, естественному ходу жизни.

Можно вспомнить и религиозные чудеса, которые воспринимались как знаки присутствия высшей силы.

Ну и, наконец, чудеса, созданные ХХ веком. Чудеса научно-технического прогресса, а также волна тоталитарных социальных проектов – как разнообразных сценариев чудесного приобщения людей ко всеобщему счастью…

А.: …«цуды тэхналёгій шчасьця»…

М.: …это и есть попытка наладить промышленное производство чуда. И именно этот аспект кажется мне наиболее интересным.

А.: І ня проста наладзіць прамысловую вытворчасьць цудаў, але вырваць у Бога права на цуды. Самому заняць нябёсны сталец – і штучным чынам ствараць свае псэўдацуды, якія зьяўляюцца ўвасобленым злом.

Бацька кібэрнэтыкі Норбэрт Вінэр любіў узгадваць апавяданьне Стывенсана «Лапа малпы». У містычнай казцы чароўная рэч выконвала любыя жаданьні чалавека. Але выконвала іх так, што чалавек праклінаў усё на сьвеце. Вінэр казаў, што «цудоўная» тэхніка здольная па нашых правінах выходзіць з-пад кантролю. Увогуле, ХХ стагоддзе нарадзіла процьму псэўдацудаў: дохлыя «вечна жывыя» муміі ў Маўзалеях, пяцігодкі ў чатыры гады, стаханаўскія перамогі, фашыстоўскія псэўдацуды.

Дарэчы, Гітлер у свой час быў у захапленьні, як нейкая мадам рэклямавала сродкі ад аблысеньня. Людзі праглі цуда – і прэпарат куплялі (няважна, што сродак не дапамагаў). Гітлер пазычыў «абяцаньні цудаў» – і пасьпяхова выкарыстоўваў.

М.: Более интересно не почему происходят чудеса (если они действительно происходят), а почему мы готовы эти чудеса принимать? Почему возникает потребность в чуде? Думаю, что ее порождает внутренняя закомплексованность человека, его растерянность перед миром. Жажда чуда – это знак предела нашего рационального познания. Не получается логично – значит, остаётся надежда на аномалию, на чудо.

А.: У свой час камуністы абвясьцілі барацьбу з рэлігійнымі цудамі як з забабонамі. Месца сапраўдных цудаў занялі камуністычныя псэўдацуды. Вы памятаеце фільмы «Тры песьні пра Леніна» з усюдыісным героем і «Калыханку» Дзігі Вертава? Сталін там паказаны як антычнае баство, якому ўсе моляцца.

М.: Чудеса демонстрируют непосредственное явление высшей силы. Тут в качестве высших сил представлены коммунистические вожди.

А.: Дарэчы, у сучаснай Паўночнай Карэі ёсьць афіцыйная практыка «цудаў». Цудоўнае нараджэньне Кім Чэн Іра, калі «неба зьзяла»… Распавядаюць, што кіраўнік адначасова можа быць у некалькіх месцах…

М.: Это доведение до абсурда культа единоличного лидера. Но «случаи чудесного» в данном случае – единственный способ зафиксировать легитимность вождя. Вождь напрямую связан не с избирателями, которые за него проголосовали, не с человеческой биографией – родился, учился, женился, а с невероятными событиями, которые выходят за рамки естественного.

Вся индустрия чуда – и в сфере политического пиара, и в рекламе, и в сфере массовой культуры – это привнесение в реальность дополнительного смысла. Не просто человек, а луноликий повелитель. Не просто продукт, а бесконечно свежий продукт. Не просто исполнитель, а главное событие нового столетия. Конкретные явления превращаются в аномалию, а аномалия становится необходимой и жизненно важной. Чудесной.

А.: Як ключавы момант стодапакланеньня. Тыповыя апавяданьні таталітарных рэжымаў – былі праблемы, але прыехаў кіраўнік – і найцудоўнейшым чынам усё вырашылася. Усё было кепска, «рускія сядзелі на чамаданах, улада валялася пад нагамі», але зьявіўся «абраньнік» – і адразу расквітнелі стабільнасьць і шчасьце. Фядута апісваў перадвыбарчую кампанію Лукашэнкі: да «караля-цудатворцы» жанчыны цягнуліся, дзетак несьлі. Паганская сьвядомасьць у чаканьні фальшывых цудаў.

М.: Показательно, что главные потребители чудес – простые люди. Культурные элиты в меньшей степени зависимы от этих верований. Если что-то и возникает, как спиритические сеансы в начале ХХ века, то в мягкой, салонной форме. Вот собрались вечер провести, в картишки перекинулись. И заодно вызвали дух Льва Николаевича Толстого.

А.: Насамрэч страшней было…

М.: В любом случае это развлечение меньшинства. Если же говорить о массовых чудесах, то здесь чудесного ждёт человек, не способный к критическому мышлению. Вера в чудо связана с пассивностью. Человек не делает что-то сам, не ищет собственных путей, а ждёт высшего знака. Это ожидание очень выгодно авторитарным системам. Когда любой жест сверху рассматривается как непосредственное проявление чудесной воли.

А.: З пасіўнасьцю дый некрытычнасьцю зьвязаны не любы цуд, а цуд фальшывы. Зьвярніце ўвагу, якую жорсткую і скептычную праверку наладжваюць Касьцёл і Царква цудам (любая атэстацыйная камісія адпачывае!). Цуды правяраюцца на сапраўднасьць, а фальшывыя цуды гэтае праверкі ўнікаюць – і дамагаюцца сваіх правоў крыкам.

Дарэчы, у дэмакратыях – у адрозьненьні ад аўтарытарных краінаў – няма адзінага цэнтру «штучных» цудаў. Цуды прысутнічаюць у рэкляме, якая зачароўвае прыгажосьцю, багатасьцю, белазубасьцю і прапаноўвае наведаць краіну «Мальбара». Фальшывыя цуды стала атарабарыліся ў лятарэях (на Беларусі цяпер іхні бум).

М.: И это показательно: если бы человек имел возможность за свои честно заработанные деньги купить квартиру, то не стал бы лихорадочно зачёркивать клеточки в билетиках. Соблазн сыграть с судьбой в орлянку, чудесным способом поправить в одночасье свои дела.

Ставку на игру делают прежде всего отчаявшиеся люди. Я не говорю о рулетке, казино, где спускают шальные деньги. Но массовые народные игры всегда служат иллюзорным целям: вот я куплю ещё 10 билетов, и мне обязательно повезёт! Нет, они были неправильные, не из той серии, надо купить ещё пять, в другом киоске. И надо, чтобы не я заполнял, а жена, у неё рука счастливая. Человек начинает жить пустым ожиданием чуда.

А.: Асабліва цяга да цудаў, якія зазвычай стаюцца фальшывымі, праяўлялася ў часы рэзкага пералому. Напярэдадні Францускай рэвалюцыі масавым было захапленьне акультнымі практыкамі, алхіміяй. Швэндаліся авантурнікі кшталту Каліёстра, Сэн-Жэрмэна – дый Казанову ўзгадаць можна, які лічыў сябе навукоўцам і літаратарам. А покрыш Савецкага Саюзу, калі на экран павылазілі Кашпіроўскія «цудатворцы» і Чумакі? Атэістычная кампартыя ладзіла тэлевізійныя шабашы, каб адцягнуць увагу ад уласнага скону.

М.: Конец эпохи, кризис учения всегда сопровождается резким всплеском лжепророков. Взрыв интереса к чуду оказывается очень чёткой отметкой смутного времени, когда бытие теряет стабильность и возникает магическое обращение к запредельным практикам. Как в случае Чумака, когда перед телевизором ставили банки с водой – «заряжать биополем».

А.: А вось для рацыянальнага чалавека, атэіста ці знаходзіцца месца цуду?

М.: Чудо как непосредственное явление высшего смысла, высшей гармонии – может быть. Его на самом деле не надо звать, потому что есть чудо жизни: горячего кофе, солнечного света, улыбки ребёнка или игры котёнка с шариком. Эти вполне вероятные житейские вещи. Чудо – гармония мира, которая является в простых вещах.

А.: І вось гэтыя простыя рэчы – стан сьвету, гармонія сьвету – зьяўляюцца ціхім сьведчаньнем сапраўднага цуду. Дарэчы, эвангельскія падзеі ціхія, не крыклівыя. Само нараджэньне Божага Сына – у стаенцы! – не суправаджалася рэклямнай раскошай. У штодзённым жыцьці кожнага чалавека ёсьць неўпрыкметны цуд Божай прысутнасьці. Але для гэтага ня трэба цудаў фальшывых, якія мы самі сабе прыдумляем.

М.: Для этого не нужны ни реклама, ни пиар, ни прямая трансляция с места событий. У средневекового мистика Мейстера Экхарта, если не ошибаюсь, есть идея: «Если ты ищешь Бога вовне себя – ты его не найдёшь, потому что он в тебе». Это не конфессиональное утверждение. Это приглашение к определённому переживанию жизни, её значимости и ценности.

А.: Паўнаты. Ціхай, непрыкметнай Боскай прысутнасьці, якая не крычыць, не рэклямуе сябе, але просто ёсьць і любіць.

М.: Мы видим, что в нашей действительности есть конфликт чудес.

А.: Шумлівых, крыклівых, магічных – і ціхмяных, сапраўдных, Боскіх…

М.: …которые связаны просто с построением определённого мировоззрения, автономного пути существования в этом мире. И когда человек начинает слушать себя, а не вождя, когда он начинает сам искать ответы на извечные вопросы – если угодно, через него говорит Бог.

5 фальшывых цудаў ХХ стагоддзя:

1. Нятленная мумія Леніна.

2. Гітлераўскія перамогі пад акампанэмент Горбігера і Настрадамуса.

3. Атамная бомба.

4. Рэклямныя цуды здароўя, прыгажосьці і дабрабыту – ад бодыбілдынгу да плястычнай мэдыцыны й амаладжэньня камлёвымі клеткамі.

5. «Біяпалі» лекараў, магічныя зёлкі і кундаліні з чакрамі.

5 сапраўдных цудаў ХХ стагоддзя:

1. Покрыш таталітарных рэжымаў – бяскроўнае аднаўленьне незалежнасьці Індыі – і Беларусі, польская «Салідарнасьць».

2. Аднаўленьне хрысьціянства пасьля 70 гадоў камуністычнага генацыду.

3. Цуды прыроды, адкрытыя навукоўцамі: кнігі генэтычнага коду, будова Сусьвету, антропны прынцып.

4. Духоўная прага, якую не здушыла спажывецкае грамадзтва.

5. Цуд штодзённасьці, які не патрабуе экстрасэнсаў і «біяпалёў».

 

Метки