«Мірныя» людзі… Cказка о «тихой» нации

«Мы беларусы, мірныя людзі,

разам шукалі к шчасьцю дарог.

У бітвах за долю, у бітвах за волю

нас гэты шлях перамог.»

Лявон Вольскі

«Мы партызаны – лясныя браты!

Мы – партызаны, з вайной мы на ты!…»

Лявон Вольскі

«Кого он, стиснув меч в ладони,

решил настичь? Предмет погони

скрыт за пределами герба.

Кого? Язычника? Гяура?

Не весь ли мир? Тогда не дура

была у Витовта губа.»

Иосиф Бродский

Максим: Одна из самых популярных сказок про белорусов –  сказка про

традиционную «памяркоўнасьць». И продолжение этой сказки приказка: «Только б не было войны». Кажется, белорусы только и мечтают, чтобы их оставили в покое, чтобы в их жизни ничего не менялось. Формула «Мы белорусы – мирные люди!» –  удобна для оправдания социальной стагнации. «Мирность» становится оправданием бездеятельности, потому что любое преобразование – это, в каком-то смысле, война. Война с инерцией, шаблонами, с заблуждениями, с самооправданием. Воевать – сложно. Проще со всем согласиться.

Андрэй: Але ў краіне існуе й цалкам супрацьлеглая ідэалягема. Беларусаў ваяўнічых людзей, якія выходзяць «шчыльнымі радамі». І прыводзяцца адпаведныя прыклады: Вялікае княства пад кіраўніцтвам Вітаўта і Альгерда, якое хадзіла на Маскву…

М.: …Грюнвальд…

А.: …Каліноўскі, партызанка – у тым ліку й антырасейская партызанка 17 стагодзьдзя. І песьня Вольскага пра партызанаў, якія «з вайной на ты» вельмі паказальная…

М.: Мы имеем дело с конкуренцией двух моделей массовой мобилизации, с двумя формулами социального договора. Идеологема «мирные люди» чаще всего транслируется властью. И используется для оправдания существующего положения дел. Для превращения народа в электорат. Когда избравший власть электорат затем покорно бездействует, а власть шустрит, шумит и ссорится с соседями. Формула воинственной нации, напротив, чаще всего транслируется носителями антиколониального сознания. Это популярная идеологема в кругу «нацыянальна-сьвядомай» интеллигенции, связанная с реабилитацией славного исторического пути нации. Причем, воинственность, как и «мирность», означает не просто отношение к вооруженной активности – а отношение к реальности в целом: радикальное желание её переустроить или категорическое с ней согласие.

А.: Ёсьць яшчэ даволі сур’ёзнае разыходжаньне ў сацыяльных групах. Ёсьць сацыяльная група, якая прынцыпова не атаясамляе з ўладай. Гэта сялянства, тутэйшы чалавек, які жыве, як трава. Ён падымаецца на паўстаньні рэдка…

М.: …не обладает способностью к самооценке…

А.: …не валодае гісторыяй, бо жыве ў цыклічным сьвеце папаўторных аграрных рытуалаў. Супрацьлеглая элітарная група «пасыянарыяў» – будаўнікоў дзяржавы – вырастае з эпасу. Любая нацыя будуецца на пэўным эпасе. А гераічны эпас прадугледжвае змаганьне…

М.: Героический эпос – это реальная предпосылка роста национального самосознания. А «мирность» – категория не национальная. Это категория социального статуса.

А.: Паглядзім на псыхалягічны стан «мірных людзей» і «эпасна-ваяўнічых людзей». Уключым беларускую тэлевізію – і паслухаем агрэсыўные «народныя» меркаваньні наконт апазіцыі… Адчуваньне, што цябе зараз растраляюць, прыб’юць на месцы, разьдзяруць на кавалкі… І гэта «мірнасьць»?

М.: Кстати, в мифологии власти реально присутствуют и воинственные люди. Но это люди, которые уже своё отвоевали. Чаще всего на очередном мирном празднике, когда эта «мирность» льётся, так сказать, из каждого окна, обязательно появляется увешанный наградами почтенный старец, который говорит: «Мы боролись, мы защищали, мы проливали кровь!» Но отличие мифологемы «мирных людей» от воинственных в том, что для мирных людей война уже в прошлом. А вот для воинственных она – постоянная реальность.

А.: Пад абалонкай афіцыйнай «мірнасьці» прысутнічае татальная, істэрычная, паранаяльная агрэсія. Ніякага дараваньня. Вайна з тым ворагам, якога даўно няма. І дзікунская агрэсія супраць тых, хто мае іншыя меркаваньні. Фактычна за дзяржаўнай прапагандай «памяркоўнасьці» хаваецца наступны message: «Я буду рабіць з вамі, што заўгодна – а вы, бараны, маўчыце. І зьнішчайце тых, хто будзе мець хоць нейкую індывідуальнасьць. Вы ўсе закладнікі».

М.: Озвучивая картину мирной жизни, лидер нации по существу предупреждает: «Это всё я вам дал, это всё благодаря мне! А вот если меня не будет – начнётся настоящая война!» Инерция хуторского сознания приходит в полное согласие с главной идеей нынешнего режима: ставкой на самосохранение и самовоспроизводство. Нынешняя власть заинтересована, чтобы белорусы были «мирными» людьми, как можно дольше. Это гарантия ее существования.

А.: Але варта адзначыць, што ріторыка накшталт «безь мяне ўсё абваліцца» характэрная для любой  улады – што ў аўтарытарных краінах, што ў дэмакратычных. Да захопу ўлады адна рыторыка, пасьля – песенькі пра стабільнасьць і «мірнасьць».

М.: Парадоксально то воплощение «мира», которое демонстрирует официальная пропаганда. Что, скажем, французы – не мирные люди? Или финны? А швейцарцы или жители Монако? Они что – «военные» люди? Почему мы себе в особую заслугу настойчиво ставим простое человеческое желание жить в стабильных условиях?

А.: Таму што больш няма, што ставіць сабе ў заслугу. Другі момант, па Фройду – гэта спроба схаваць сваю ўласную агрэсіўнасьць. Каб захаваць зьнішчальніцкія інстынкты, якія заўжды былі адметныя для аўтарытарнага рэжыму. І для аўтарытарнай асобы. Аўтарытарная асоба гаворыць: «Я за мір. А вы ворагі, таму што не падпарадкоўваецеся!»

М.: Ну да, что-то вроде: «Это вы мне мешаете быть мирным! Вы ко мне лезете с советами. Постоянно лезете в мои дела. И с этой помехой своей «мирности» я буду всячески бороться». Вспомним: в Советском союзе любимым занятием режима была борьба за мир. Которая заключалась в поддержке дружественных режимов. Под «мирным» флагом на территории социалистических стран готовились террористы, советские военные базы размещались в странах сателлитах, шло преследование диссидентов. То, что демонстрирует нынешняя система госпропаганды, выглядит бледной калькой с грозной риторики Советского Союза. С одним – но существенным отличием: белорусский «борец за мир» никого напугать не способен.

А.: І раней у беларускай гісторыі былі моманты, калі рыторыка «мірнасьці» гучала вельмі моцна. Дзікунскі факт, але стрыжнем нацысцкай прапаганды на Беларусі была менавіта ідэя «мірнасьці». Плякаты паказвалі радасных сялянак і дзетак пад аховай нямецкай арміі – а дзесьці ў вуглох шыпелі падпальшчыкі-«бандыты» (так называлі партызанаў). Карцінкі тоесныя сёньняшнім – адзін у у адзін, толькі цяпер у ролі падпальшчыкаў апазыцыя. Дарэчы, партызанскія ўлёткі як раз былі ваяўнічымі.

Таксама і раней, ў часы наймацнейшай рэлігійнай канфрантацыі, калі зусім ня мірнымі сродкамі ўсталёўвалася ўнія, ейны ідэоляг Іпаці Пацей заклікаў да памяркоўнасьці, якую ён разумеў, як поўнае падпарадкаваньне. Гвалт «мірнай памяркоўнасьці» можа паўтарацца ў розных умовах.

М.: На кого рассчитана эта риторика? Можно предположить, что это форма самоуспокоения власти. Таким образом она оправдывает своё собственное существование. Можно предположить, что это форма поддержания боевой готовности сторонников системы. Но идея «мирности» имеет ещё одного носителя. Это «непроснувшиеся» люди. Люди, которые не имеют внятного представления о том, что в стране происходит, да и не хотят этого знать. Мимо которых прошли все события марта этого года. Которые до сих пор не знают, кто избран президентом и чем всё закончилось. Те, кто живет вне поля политической ангажированности. Проблема белорусов как нации в том, что процент «непроснувшихся» – чрезмерен. Это издержки упомянутого выше аграрного миропонимания. «Мирность» – естественное состояние дремлющего национального сознания.

А.: Такім чынам, у беларускіх умовах крыкі пра «памяркоўнасьць» і «мір» ёсьць крыкамі агрэсіі ці сном людзей, якія ня ўсьвядомілі сябе грамадзянамі. Але ёсьць іншае разуменьне супакою й міру. Нагадаем: на кожнай імшы заўжды гучыць «Супакой Пана няхай заўсёды будзе з вамі». Гэта супакой любові, мір неагрэсіі, унутраная гармонія і еднасьць за Богам, сьветам, іншымі людзьмі – і з самім сабой. І гэта сапраўдны супакой і мір, які ня мае анічога агульнага з вайскова-мабілізацыйнай «барацьбой за мір».

М.: Есть состояние мира, характерное для непроснувшейся души. И есть мир в душе, как высшая ступень нравственного движения человека. Мы находимся между этими двумя полюсами. Мы уже проснулись, но мы ещё не обрели внутренней гармонии. Именно эта внутренняя гармония личности особенно неприемлема для любого авторитарного режима. Ибо человек, несущий мир в себе, абсолютно не нуждается в профессиональных миротворцах с высших этажей власти.

-------------

5 фактаў беларускага неталерантнага міру

1. Уніят Іпаці Пацей прымушае праваслаўных да «згоды». Гвалтоўнае касаваньне Ўніі ў 1839 годзе.

2. Ачышченьне Беларусі ад буржуазных «нацыянал-фашыстаў» (паэтаў, навукоўцаў, сялянаў).

3. Фашыстскія акцыі «заспакаеньня» мясцовасьці ад «бандытаў».

4. Разгон парлямэнту ў 1996 годзе й прызначэньне Палаты, дзе ўсе «згодныя» й «канструктыўныя».

5. Зьнічшэньне пратэстанскіх супольнасьцяў, як «агрэсіўных сектаў, нанятых Захадам».

5 фактаў беларускага супакою

1. Статут 1588 году, дзе падкрэсьліваецца рэлігійная талеранцыя.

2. Мірныя акцыі Беларускай сялянска-рабочай грамады ў Заходняй Беларусі.

3. Ратаваньне сялянамі габрэяў і партызанаў, якім пагражала зьнішчэньне.

4. Галадоўка апазыцыі наконадні рэфэрэндуму 1995 году. Плошча Каліноўскага ў сакавіку 2006.

5. Пост-галадоўка вернікаў за свае правы.

Метки