Адкуль прыйшлi зялёныя чалавечкi. Массовые фантазии новейшего времени

«Никто не поверил бы <...>, что за всем происходящим на Земле зорко и внимательно следят существа, более развитые, чем человек…»

Герберт Уэллс

«Марс атакуе!»

Цім Бёртан

«А потым НЛАнаўты скралі мяне… і згвалтавалі…»

Папулярная скарга

Андрэй: Сёньняшняе кіно перанасычанае гісторыямі пра іншаплянэтнікаў, не адстаюць часопісы й газэты, якія распавядаюць пра «талеркі» і «знакі». Адкуль да нас прыйшлі «маленькія зялёныя чалавечкі», што гэта такое, і чаго чакаць надалей?

Максим: Есть два фактора, позволяющих понять это явление. С одной стороны, маленьких человечков, «маленький народец» знает архаичная память многих народов: это гномы, эльфы, кобольды, тролли и т.д. Истории о маленьком народе связаны со страхом перед иным племенем, перед непонятными людьми. С другой стороны, «зелёные человечки» – воплощение иррациональных сил, магических возможностей, своеобразное альтернативное человечество. В архаичной мифологии это племена гномов, в новое время «другими» стали колонизуемые племена. Чужие народы приобрели статус опасного участника диалога и образ младшего, недоразвитого брата. Думаю, что в этом смысле маленькие зелёные человечки жили рядом с человеком всегда. Но в ХХ веке они превратились в инопланетян, оседлали летающие тарелки и вооружились лазерами. Научно-технический прогресс стал на службу племенам враждебных инородцев.

А.: І ў ХХ стагодзьдзі эпапея «маленькіх зялёных чалавечкаў» разгортвалася так. Спачатку, у 1898 годзе, Гэрбэрт Уэлс піша сваю «Вайну сусьветаў», а ў 30-х Орсан Уэлс выклікае масавую паніку «марсіянскай» радыёпастаноўкай. З 40-х гадоў зьяўляецца сам тэрмін UFO (НЛА) і распачынаецца эпапея Росуэла, дзе быццам бы знайшлі падбітую «талерачку». Бум «талерачнай» фантастыкі адбыўся ў 50-х гадах у ЗША. Ягонае рэха – фільм «Дзень незалежнасьці». Сродкі масавай інфармацыі па нарастальнай пачалі распавядаць пра «талеркі», пра «скрадзеных марсіянамі» і нават цяжарных ад іх! Гэтае працягваецца і дасюль, хаця й зьмякчаецца пародыямі.

З аднаго боку, быццам нешта насамрэч зьяўлялася – і быццам бы людзі бачылі. З другога боку, гэта вэрыфікуецца абсалютна дзікунскім чынам. Чаго вартыя адныя гісторыі пра гвалтаваньні й мэдычныя катаваньні, зьдзейсненыя зялёнымі чалавечкамі. Але нельга адмаўляць псыхічны фэномэн НЛА. Нездарма Юнг разглядаў «талерачны бум» як праяву калектыўнага падсьвядомага, што сталася бачным і набыло выгляд касьмічных гасьцей. Фантазіі пра далёкае прышлае ёсьць рэхам мінулага й сьведчаньнем архаічнага.

М.: Те же самые перенасыщенные техникой «Звёздные войны» представляют собой обновленный рыцарский роман. И титры «Давным-давно в далёкой-далёкой галактике» здесь неслучайны. Идея зелёных человечков представляет собой одну из самых популярных массовых фобий, психических аномалий. И «Война миров» Уэллса, и распространившиеся в 40-е годы исследования НЛО оказались связанными с двумя шоками – Первой и Второй мировой войнами. А пик увлечения зелёными человечками пришёлся на времена «холодной войны», когда повседневность обывателя оказалась под угрозой.

Кроме идеи опасного мира здесь очень важна идея опасности научно-технического прогресса. Европеец, вооружённый многозарядной винтовкой, спокойно чувствовал себя перед лицом туземца с щитом да копьём. А вот зелёные человечки сами демонстрируют техническое превосходство. И это парадоксально – агрессия научно-технического прогресса, идущая по сути из прошлого.

А.: Ня толькі й ня столькі зь мінулага агрэсія… Давайце паглядзім, дзе й калі зьявіліся выбухі «талерачнага» шаленства. Гэта 50-я гады ў ЗША, калі ўсталявалася сытае, матэрыялістычнае грамадзтва масавага спажываньня. І па-за межамі сытасьці й радасьці праявіліся дзіўныя й страшныя рэчы – пачаліся масавыя псыхозы, калі людзі распавядалі, як іх выкрадалі зь іх уласных ложкаў, як на «талерках» рабілі нейкія апэрацыі и г.д. І другі выбух – напрыканцы 80-х у СССР, калі атэістычны каўпак разбурыўся і акультныя рэчы прыйшлі сюды…

М.: Они не просто пришли, они стали широко тиражироваться. Не случайно оккультный бум связан не только с распадом традиционных культурных ценностей советской цивилизации, но и с активной приватизацией масс-медиа. Абсолютное большинство многотиражных изданий, которые пишут про зелёных человечков, про детей с двумя головами и т.д. – это частные, коммерческие проекты.

А то, что пик увлеченности «тарелками» на постсоветском пространстве приходится на период распада империи – очень показательно. Зелёные человечки пришли к нам с тем же опозданием, что и джинсы, жевательная резинка, дамские романы в мягких обложках и фильмы ужасов. Это та сказка, в которую западная цивилизация начала играть лет на 30 раньше нас. Но на Западе это было воплощением страха перед войной, у нас – стало отражением заката империи.

А.: Я не стаў бы асабліва радавацца, што зялёныя чалавечкі даляцелі да нас – у сілу іхняй прыроды. Мы ўжо казалі, што гэта архаіка, паднятая з глыбіняў чалавечае псыхікі, але гэта ці толькі архаіка й ці толькі псыхіка? Што нам паказвае «талерачная» фантастыка, і якія вобразы прышлага малюе кіно, чулае да масавых комплексаў?

Па-першае, гэта сьвет акультны й магічны, дзе дзейнічаюць ананімныя сілы й страхалюдныя цуды, ускладнёныя тэхнікай – як у «Зоркавых войнах». Гэта сьвет, у якім няма Бога, а намёкі (на іслам!) у «Дзюне» ці «Чорнай дзірцы» – паказальныя выняткі. Адпаведна ёсьць звышлюдзі, падобныя «Людзям Х». І, нарэшце, ёсьць утопія: зялёныя чалавечкі прыйдуць як новыя чужыя багі – быццам бы зь іх зьявіліся людзі (як у дакумэнтальна-фантастычным фільме Дэныкена); а мэсіі-іншаплянэтнікі людзей усяму навучылі (як у «Зоркавай Браме»). Нездарма сьвятары (Сэрафім Роўз, назіраньні якога я працытаваў, дыякан Кураеў) называюць «зялёных чалавечкаў» – дэманамі. Гэткія дэманы з тэхнічнымі прыбамбасамі.

М.: В средние века всё, выходящее за рамки повседневного опыта жителя конкретной деревеньки, могло включать в себя самые невероятные сведения и происшествия. Так и общество потребления, создавая комфортную частную среду, девальвирует некие высшие ценности. Мир лишается сакральности и превращается в мир магический, мир демонический и тревожный.

Интересно обратить внимание на недооценённый пародийный фильм Тима Бёртона «Марс атакует!», где зелёные марсиане выступают в роли просвещённых культурных критиков, которые радостно разносят наиболее примитивные, шаблонные и тупые явления американской культуры. Особенно впечатляет восторженное уничтожение Лас-Вегаса и Голливуда. Под удар зелёных человечков попадают самые нелепые, абсурдные и бредовые явления человеческой культуры, включая американского президента…

А.: …дубовы ўра-патрыятызм…

М.: …и институт народной дипломатии. Зелёные человечки у Бартона выступают против кичевой повседневности – и, в конечном счёте, от неё же и погибают. Истинным оружием против марсиан оказываются тирольские напевы…

А.: Гэта пародыя й вельмі трапная пародыя. А вось Кураеў і Роўз кажуць, што масавая «талерачная» культура актыўна апрацоўвае людзей для апошніх антыхрысьціянскіх часоў. Узгадаем аптымістычна-акультны погляд на «зялёных чалавечкаў»: людзі створаныя іншаплянэтнікамі – як у фільме «Місія на Марс».

Ці кантралююцца імі – як у стужцы «Бездань». Дарэчы, у «Бездані» іншаплянэтнікі зьяўляюцца альтэрнатыўным (падводным) чалавецтвам. Можна дадаць «Зоркавую Браму» зь іншаплянэтнымі багамі-паразытамі. Амаль тэасофія па Блавацкай з атлантамі й махатмамі.

М.: Все эти квазиидеи о зелёных человечках выступают в качестве своеобразного паранаучного знания. Паранаука удобна, потому что у неё на всё есть ответ. Списать все загадки истории на зелёных человечков – не значит их раскрыть. Это означает создать новую мифологию. А зелёные человечки в качестве неких мессий – основателей человеческой цивилизации, наблюдателей и судей используются для переадресовки исторической ответственности. Это не человечество столь нелепо, жестоко и абсурдно развивается – это они нам навязали. Идет оправдание посредственности: не мы создавали египетские пирамиды и Вавилонскую башню – это сделали за нас. Человечество – лишь расходный материал, подопытное мясо. Всегда проще все свои промахи (а заодно и достижения) списать на инопланетян.

А.: І ня проста сьпісаць на іншаплянэтнікаў, а стварыць нейкі псэўдарэлігійны культ, гэтаму культу пакланяцца і ад гэтага культу пакутаваць. Масавыя сьведчаньні «скрадзеных» іншаплянэтнікамі людзей зьдзіўляюць сваім ідыятызмам. Чалавек спаў, зьявілася нейкае сьвятло, прыляцелі зялёныя чалавечкі, пачалі шморгаць чалавека ўсялякімі прыстасаваньнямі, браць у яго аналізы! У Злучаных Штатах такіх людзей шмат, і ў нас знаходзяцца…

М.: Но почему им верят? Думаю, дело в том, что есть реальные практики социальной агрессии. Есть агрессия над личностью. Периодически возникают сведения о произволе спецслужб или насилии со стороны государственных структур над обыкновенными людьми. Выплывает информация о всевозможных медицинских экспериментах, которые проводились над больными. Мы оказываемся перед лицом активного вторжения наркотиков в современное культурное пространство, что тоже порождает непередаваемые сдвиги в сознании. В конечном счёте все разговоры, что кто-то кого-то украл и затащил в «тарелку», выглядят абсолютно реалистично. Потому что такое происходит и без участия зелёных человечков.

Базовая архаичная мифология «чужого» накладывается на вполне реальные формы социального произвола. Незащищённость обывателя порождает психические аномалии.

А.: Такая рэакцыя месьцічаў адлюстроўвае й існую сацыяльную практыку. Масавая параноя клясычнай жудаснай фантастыкі – гэта прыйсьце чужых, якія захопліваюць людзкія целы («Уварваньне скрадальнікаў целаў»). Вельмі трапна тлумачылі крытыкі, што гэта боязь чалавека перад мэгакарпарацыямі, якія месьцічу зусім не падпарадкоўваюцца. Страх перад сучаснымі тэхналёгіямі, якія нівелююць і зьніштажаюць чалавека.

М.: А насколько эти сюжеты актуальны для современной белорусской культуры? Мы говорили про сороковые годы западного мира, про перестроечные восьмидесятые. А насколько сейчас существенна для массового сознания Беларуси идея зелёных человечков, идея внешнего хозяина-соглядатая?

А.: Цяпер, калі яна й існуе ў сродках масавай інфармацыі, то ў якасьці маргінальнай. Экзотыка з пэрыфэрыі. Гэта ад нас далёка: ў Расеі (Пермскі трохкутнік), у ЗША, дзесьці ў Бразіліі – да нас не далятае.

М.: Безразличие к этим сказкам связано с двумя аспектами. Во-первых, это изнанка идеи стабильности. У нас всё под контролем, у нас никаких случайностей быть не может. В каком-то смысле это реакция массового сознания на административную утопию, которая реализуется посредством державной риторики. Во-вторых, здесь есть политический вектор. У нас «инопланетные» аттракционы заменяются аттракционами политическими. В роли «чужого», врага чаще всего оказывается политический оппонент. Оппозиционные политики превращаются в тех самых злобных зелёных человечков.

Кроме того, «тарелочные откровения» массового сознания 50-х превратились в штампы поп-культуры. Сегодня зритель идёт смотреть какого-нибудь «Чужого против Хищника», совершенно не думая, что перед ним перелицовка сюжета, который пугал еще его родителей. А для белорусского зрителя это просто ещё одна условная история. За рамками личного опыта.

А.: «Іншаплянэтны» шал у Беларусі не прышчэпліваецца шчэ й таму, што беларусы здаўна навучыліся жыць побач са сваімі чарцямі. Дамавікі, лесуны, русалкі – заўжды існуе іншы (у сацыяльным пляне – заўжды ёсьць прадстаўнік іншай канфэсіі) – і зь ім трэба жыць разам. Безь нянавісьці, без экстатычнага пакланеньня – і без усялякага страху.

М.: Исследователь средневековой культуры Арон Гуревич достаточно чётко показал, что окончательной христианизации Европы так и не произошло. На уровне повседневности европейцы остались язычниками. Есть высший этаж – небо с чёткой иерархией, и есть повседневность, где люди склонны доверять магическим практикам. Говорить о христианизации белорусского массового сознания трудно не только потому, что оно пережило десятилетия насильственного атеизма, но и потому, что атеизм оказался созвучен с магическим опытом. Мы не боимся своих демонов, потому что в массовом сознании отсутствует чётко прописанная система религиозных ценностей. Нет сфокусированного Бога, значит, возможны зелёные человечки. Они просто заполняют пустоты нашей коллективной души.

------------

12 «іншаплянэтных» фільмаў

1. «Вайна сусьветаў» (ЗША, 1953, рэж. Байран Хэскін)

2. «Уварваньне скрадальнікаў целаў» (ЗША, 1956, рэж. Дон Сігел)

3. «Плян 9 з далёкага космасу» («Далакопы з далёкага космасу») (ЗША, 1958, рэж. Эд Вуд)

4. «2001: Касьмічная Адысея» (ЗША, 1968, рэж. Стэньлі Кубрык)

5 «Маўчаньне доктара Івэнса» (СССР, 1973, рэж. Будзімір Мятальнікаў)

6. «Блізкія кантакты трэцяга віду» (ЗША, 1977, рэж. Стывэн Сьпілбэрг)

7. «Зоркавыя войны» (ЗША, 1977, рэж. Джордж Лукас)

8. «Чужы» (Вялікабрытанія – ЗША, 1979, рэж. Рыдлі Скот)

9. «Драпежнік» (ЗША, 1987, рэж. Джон Макцірнан)

10. «Бездань» (ЗША, 1989, рэж. Джэймз Кэмеран)

11. «Дзень незалежнасьці» (ЗША, 1996, рэж. Роланд Эмэрых)

12. «Марс атакуе!» (ЗША, 1996, рэж. Цім Бёртан)

Метки