Сэрыйны забойца як культурны герой. Маньяк – икона благополучного общества

«Я поведу тебя к командиру партизанского отряда!..»
Чикатило, маньяк

«Панаваньне злачынства... Панаваньне злачынства...»
Доктар Мабузэ («Запавет доктара Мабузэ»)

Убийство одного человека – это преступление, убийство многих – это статистика
Народная мудрость

 

Андрэй: У сучаснай культуры ёсьць адзін герой, які не сыходзіць з экранаў, пра якога шмат паведамляюць сродкі масавай інфармацыі і які карыстаецца надзвычайнай папулярнасьцю. Гэты культурны герой – сэрыйны забойца. Чаму так атрымалася? І дзе карані «маніякальнага» шалу?

Максим: Cтоит различать серийные убийства, как психопатологию – и серийные убийства, как явления культуры, в том числе и кинематографа. Можно предположить, что серийные убийства в той или иной мере существовали всегда. С этой точки зрения, серийный убийца – один из неизменных персонажей тёмной стороны человеческой цивилизации.

С другой стороны, серийные убийства можно рассмотреть в контексте серийности как элемента индустриального общества. Существует конвеер машинного производства и такая же серийность массовой культуры – серийные романы, фильмы, телесериалы. Существует и медийная серийность, как естественный элемент скандальной светской хроники, когда одни и те же персонажи снова в центре событий. В этих условиях серийный убийца – обычно тихий, застенчивый, потаённый маньяк превращается в медиа-персонажа, становится одним из элементов поп-культуры, способным подогреть зрительский интерес. Это значит, что маньяков начинают сознательно искать. А если их не находят, то начинают продюссировать своими силами.

А.: Сапраўды, сэрыйныя забойствы існавалі здаўна. Але ніколі не было таго, што можна назіраць сёньня. І ніколі такой увагі не было. Раней сэрыйныя забойцы маскаваліся дэманічнымі, ваеннымі, ідэалягічнымі чыньнікамі. Прылады сярэднявечных катаваньняў, адзеньні для спаленьня герэтыкоў – садыстычныя. Забойцы знаходзіліся ў гэтай легальнай нішы – і іхні асабісты садызм заставаўся патаемным. Калі гэта выходзіла на паверхню, то выклікала сапраўдны шок. Гэта былі экстраардынарныя зьявы, пра якія складалі легенды, казкі – гэта Жыль дэ Рэц, які стаўся пэрсанажам «Сіняй барады», гэта Эржэбэт Батары, якая купалася ў крыві дзяўчатак…

М.: …граф Дракула…

А.: Дарэчы, ўсе яны сталі мэдыйнымі пэрсанажамі менавіта ў ХХ стагодзьдзі. Жыль дэ Рэц – у меншай ступені, Эржэбэт Батары куды папулярнейшая, а пра Дракулу, я, увогуле, маўчу – гэта сапраўдны супэрстар.

Сэрыйны забойца як канцэпт зьяўляецца ў Новыя часы – і першым яго прапагандуе маркіз дэ Сад, у творах якога й выводзяцца маньякі, спачатку, як «інтэгральныя атэісты», радыкальныя бунтары супраць Богу. З «аўтанамізацыяй» у ХХ стагодзьдзі сэксу, зьявіліся і клясычныя сэрыйныя маньякі. Вялікі адсотак сэрыйных забойцаў у Злучаных Штатах, мо, зьвязаны з радыкальнай «аўтанамізацыяй» – індывідуалізацыяй, абцяжаранай агрэсіўным культам канкурэнцыі.

Быў такі фільм «З апраметнай» пра сэрыйнага забойцу Джэка-патрашальніка – дарэчы, шчэ адзін пэрсанаж. І там ён гаворыць: «Зь мяне пачалося ХХ стагодзьдзе! Я яго стварыў!». У гэтым ёсьць свая праўда.

М.: Действительно, ХХ век создал невероятные, невиданные по прежним меркам технологии массовых убийств. Именно он в каком-то смысле легитимизировал эти массовые убийства, каждый раз подыскивая им оправдания по идеологическим, политическим или религиозным соображениям. Более того, ХХ век вовлёк в систему социального насилия неизмеримо большее число участников. Известно, что любая ситуация массового насилия (военные, полицейские или другие меры) представляет собой серьёзное испытание для психики тех, кто вовлечён в нее – причём с обоих сторон, как палач и как жертва. Те, кто осуществляет насилие – пусть они даже себя оправдывают и считают свои действия справедливыми – переживают психический шок. Естественно, чем больше насилия, тем больше давления на психику. Иными словами, эскалация насилия в ХХ веке породила такую же эскалацию психических патологий. Дозволенное публичное насилие породило у маньяков нового поколения представление о себе как об избранных, своебразном «культурном авангарде». Как будто они на уровне личной практики заняты своеобразной социальной работой – ведут прополку человеческого материала, содействуя «улучшению породы». Не случайно любимый персонаж подобных кинофильмов – не просто маньяк, а маньяк с идеей. Маньяк с концепцией. Изысканный убийца. Который как бы облагораживает вульгарное военное или полицейское насилие.

А.: Цікава, што сапраўдныя маньякі, якія нам вядомыя і блізкія да нашай тэрыторыі – гэта Чыкаціла, растоўскі маньяк ды віцебскі душагуб Міхасевіч – насамрэч апраўдвалі свае дзеяньні ідэалягічнымі чыньнікамі. Чыкаціла, увогуле, вырас на партызанскім эпасе – ён казаў людзям: «Я павяду вас да кіраўніка партызанскага атраду» – потым нападаў і забіваў іх. Міхасевіч напісаў у газэту ліст, дзе пазначыў, што жанчынаў забівае «віцебскі патрыёт». Вельмі паказальнае ўключэньне ў гэтую сыстэму. Але тут ёсьць яшчэ адзін чыньнік. Сэрыйны забойца – гэта непасрэдная прысутнасьць абсалютнага зла. Зла ў самым змрочным і непасрэдным выглядзе. А любая культура будуецца на адмаўленьні чагосьці «іншага», што знаходзіцца па-за яе межамі. Раней гэтае іншае – былі хтанічныя пэрыфэрыйныя тэрыторыі. Потым калі ўсё было паадкрывана – пачалі шукаць унутры чалавечае псыхікі – псыхааналіз і г.д.

Тут цікавей ня столькі сэрыйныя забойствы, як зьява біялягічная, колькі культурніцкі аспэкт. Чаму прычапіліся? Чаму кіно здымаецца ў масавым парадку? З чаго гэта пачалося, чаму не сыходзіць з экранаў? Чаму такая колькасьць кніжак пра гэта ўсё?

М.: Любая массовая культура работает на нескольких базовых сюжетах, базовых идеях. Фрейд говорил о двух базовых инстинктах – Эрос и Танатос – и всё, что может придумать культура, располагается на пересечении этих сюжетов и различном их сочетании. Массовую аудиторию можно привлечь только эмоциональным аттракционом. И, естественно, он может быть либо комфортным, либо, напротив, дискомфортным. С этой точки зрения существование явного, явленного зла – существенный элемент наивной картины мира. Позитив должен обязательно уравновешиваться тенью. Мягкость, доброта, благородство главных героев обязательно должно проходить испытание низостью и коварством их антагонистов. Иными словами, современной культуре серийные убийцы необходимы.

Вспомним замечательный эпизод из «Семейке Адамс», когда девочка Венди приходит на Хэлоуин в своём собственном платье. И когда её спрашивают кого она изображает, звучит ответ: «Я изображаю серийного убийцу. Они ничем не отличаются от нас с вами». Это свойский персонаж. И в то же время персонаж предельно чёрный. И это очень интересно. Серийный убийца воспринимается, как изнанка любого обывателя. Он, действительно, рядом. Он, действительно, похож на нас – возникает эффект пугающей сопричастности. Пугающего сосуществования. И это очень важно. Убийца автоматически получает прописку в нашем пространстве – и в то же время нам представляют возможность наблюдать со стороны за его жуткими действиями. В каком-то смысле, серийный убийца живёт в каждом потребителе поп-продуктов.

А.: І менавіта гэты чыньнік спрацоўвае ў катарсічны момант. Але я хацеў бы закрануць генэзіс, паходжаньне сэрыйных забойцаў у культурных тэкстах. Тут дзьве крыніцы: маг, вядзьмак, які падымае мерцьвякоў, злымі чарамі займаецца – у сучасным масавым кіно гэта прыйшло з «Пакою доктара Калігары», «Доктара Мабузэ – гульца», злы навуковец…

М.: …персонаж со своим проектом…

А.: …з праектам па ажыўленьні Франкенштэйна і г.д. Злы вядзьмак, чараўнік. Другі аспэкт – двойніцтва, Цень, доктар Джэкіл і містэр Хайд, варыянт вампіра дый ваўкалака. Гэтыя два праекты зьліваюцца ў адно цэлае ў канцэпце сэрыйнага забойцы. Цікавы таксама час масавага зьяўленьня сэрыйных забойцаў на экране. Хаця клясычны маньяк ёсьць ужо ў 30-ыя гады – «М» Фрыца Ланга, іхняя масавая вытворчасьць распачынаецца ў 60-ыя гады з карціны «Псыха» Альфрэда Хічкока, італьянскага giallo «Кроў і чорныя карункі» Марыя Бавы. Прычым у італьянскіх фільмах маньяк – «Чалавек без твару» – адначасова абсалютна рэальны й абсалютна містычны, гэта істота з інфэрнальнага-іншага сьвету. Прыходзіць ніадкуль, зьнікае ў нікуды. Потым гэта вырасла ў «Разьню бэнзапілой па-тэхаску» Тоўба Хупэра, шматлікія сэрыі «Пятніцы 13-ае», «Хэлоўінаў», што распачаў Карпэнтэр – ну і пайшло-паехала. Было чыста культурніцкае паходжаньне «маньячных» тэкстаў, але ў нечым яны сілкаваліся й рэальнасьцю. Гісторыя сэрыйнага маньяка Эда Гэйна спарадзіла і «Псыхоз», і «Разьню бэнзапілой па-тэхаску».

М.: Серийные убийцы – как люди с идеей? Это не совсем так. С одной стороны, есть британский джентельмен Энтони Хопкинс, который обаятельно изображает людоеда Ганнибала Лектора. С другой – есть другой вариант. Это абсолютно одичавшие персонажи, жители как правило, какой-нибудь заброшенной американской деревеньки, или, как в случае фильма «У холмов есть глаза» – заброшенного полигона для ядерных испытаний. Они не то чтобы неправильные сограждане – это генетические отбросы, люди – уже не люди. Естественным обоснованием жестокости становится тот уровень дикости, недоцивилизованности, на который они опускаются. Это ещё один сценарий прописки серийного убийцы в современной культуре – утешительная версия, где он предстаёт, как ошибка, отклонение, редкая патология. То есть вы будете ездить по большим автотрассам и не сворачивать на просёлочные дороги, вас это не коснётся. Таким образом, для серийных убийц обустраивается резервация – где-то там далеко, за пределами наших обычных маршрутов. Он есть, и его как будто нет.

А.: Паказальны gore-фільм «2000 маньякаў», дзе цэлы гарадок быў маньякаў – да таго ж яны былі ня проста маньякі, але і памерлыя, які ажывалі і помсьцілі паўночным амэрыканцам за прайграныя бойкі. Чужая мёртвая тэрыторыя, куды трапілі жывыя – і адкуль не вярнуліся…

М.: Или вспомним «Сайлент Хилл».

А.: …там нават ужо не маньякі, а хтанічныя пачвары. Але вось што цікава. Маньякаў паказваюць у вялікай колькасьці на экранах. Ці не прыводзіць сапраўды да павышэньня ўзроўню гэтых сэрыйных забойстваў? Ці не натхняе гэта сапраўдных сэрыйных забойцаў?

М.: Вечный вопрос: если видишь, что на экране кто-то стреляет – пойдёшь ли покупать пистолет? Мне кажется, что воздействие экранных образов на нашу психику гораздо сложнее такого вульгарного программирования. Я считаю, что подобного рода фильмы очень неоднозначны. С одной стороны, они превращают ужас в элементы культурного декора, в безопасную картинку. Фактически это просто развлечение, не лучше и не хуже любовной мелодрамы или фантастического фильма о вторжении инопланетян. С другой стороны, такие фильмы могут, наверное, послужить чем-то вроде дополнительного – я подчёркиваю дополнительного – импульса для активности тех, кто и так к этому психически готов. Но таким импульсом может послужить что угодно: резкий окрик полицейского при переходе улицы, слишком короткая юбка девицы, которая идёт навстречу, что-то ещё…

А.: Цікава, што першыя тутэйшыя маньякі зьявіліся, калі таталітарная сыстэма спарахнела – раней, відаць, сэрыйныя таварышы былі на службе ў «ворганах». Дадам, што сапраўднымі штуршкамі для Чыкаціла былі партызанскія гісторыі. Ён іх вельмі любіў, ён іх чытаў, імі вельмі захапляўся, ён рабіў мапы, дзе былі пазначаныя сакратары камуністычных партый кожнай краіны – ну, і, адпаведна, усе гэтыя партызанскія гісторыя трэба забараняць, таму што яны выхоўваюць сэрыйных маньякаў. А шчэ адзін вядомы ў Расеі маньяк вешаў піянэраў – і здымаў гэта на кінастужку – ён натхняўся піянэрскімі фэтышамі, песенькамі й г.д.

Дарэчы, хто на каго дзейнічае. Калі майстру хорараў Арджэнта вылучылі абвінавачаньне, што «Вы натхняеце маньякаў» – ён адказаў: «Не я натхняю маньякаў, гэта яны мяне натхняюць на карціны». Так што хісткая сытуацыя атрымліваецца…

М.: Тут срабатывает эффект шокирующего внимания. Зритель, который это всё наблюдает, не любуется, не восхищается. Как любой нормальный человек он испытывает шок. Фильмы о серийных убийцах работают подобно докторам, которые лечили садиста Алекса из фильма Стенли Кубрика «Заводной апельсин»: его, привязав к креслу, заставляли часами смотреть сцены пыток, расстрелов, казней и т.д. В результате он стал испытывать к этому жесточайшее отвращение. В каком-то смысле здесь работает та же схема. Это настолько острое испытание для зрителя, что ему вряд ли захочется это повторить своими руками.

А.: Дарэчы, у карціне «Опэра» Арджэнта паставіў гераіні ў вочы іголкі, каб тая глядзела на забойствы – тое ж самае ён сымбалічна зрабіў з гледачамі, прымусіўшы глядзець невыносныя сцэны. І гледачы крычалі ад жаху – гэта варыянт катарсічнага ўзьдзеньня, каб ніякім чынам да гэтага гвалту не набліжацца.

М.: Именно поэтому совершенно неэффективны попытки создания абсолютно целомудренных, диетических пространств, нейтральных, лишённых шокового воздействия. Любые попытки создать идеальную картинку реальности в искусстве оборачиваются грандиозной фальшью: вместо того, чтобы ориентировать зрителя на добро, они его дезориентируют. Поскольку погружают в искусственный мир, доверившись которому, человек оказывается совершенно беспомощным перед самой простой жизненной проблемой.

А.: І менавіта «дыетычныя» карціны панавалі ў часы самага лютага тэрору, так што саладжавыя стужі апраўдвалі і праграмавалі сталінскія і нацысцкія забойствы. А кінажахі былі абвешчаныя «звыродлівымі» і «буржуазнымі».

М.: Эти фильмы работают в качестве компенсаторного элемента. Они, в каком-то смысле укрощают негатив, который есть у зрителя в душе. Позволяют придать ему безопасную форму. Человек, агрессивно неуравновешенный, может посмотреть фильм Ардженто – и получить эмоциональную разрядку, вместо того, чтобы реализовывать её в жизни. Происходит как бы укрощение внутренней тьмы.

А.: Катарсіс агрэсіўнасьці адбываецца. Абясшкоджваньне яе. А вось які лёс падобных карцінаў у Беларусі? Ці ёсьць у іх будучыня на мясцовае глебе? І што з гэтым рабіць?

М.: Я считаю, что нормальная киноиндустрия нормальной страны должна использовать многообразие стилей и жанров. С этой точки зрения, подобное кино было бы возможно, и, может быть, было бы востребовано в нашей ситуации. Вот мы говорили о партизанах. Ситуация партизанства интересна ещё и тем, что партизан имеет джеймс-бондовскую лицензию на убийство. Он получает идеологическую программу, получает оружие и определённую свободу действия. С этой точки зрения можно было бы представить себе жёсткий фильм… Знаешь, есть вьетнамский синдром, есть афганский синдром – очень интересно было бы видеть фильм о партизанском синдроме. О том, как человек, пройдя школу насилия, испытывает жесточайшую ломку психики. И сам становится орудием для убийства, идеальной машиной, которая не может остановиться.

А.: Архітэктурная прастора Беларусі ў значнай ступені саветызаваная – яна спрыяе стварэньню такіх даволі жудасных фільмаў у стылі італьянскага giallo. Невыпадкова Мікалай Лебедзеў здымаў свой фільм пра маньяка-забойцу «Паклоньнік» менавіта ў Менску. Ён выкарыстоўваў архітэктуру Менску для стварэньня адметнай змрочнай атмасфэры. І, калі параўнаць атмасфэру арджэнтаўскіх фільмаў і атмасфэру «Гораду Сонца» Менску, то гэта проста ідэальнае месца для здымак беларускіх giallo.

М.: Мы говорили о фильмах про серийных убийц как о предельной декоративной форме кино про насилие. Фильмов о человеческой агрессивности. Сталинская архитектура центра Минска представляет собой идеальное воплощение идеи предельного доминирования, предельно агрессивного воздействия на человеческую психику. Она еще ждет своего экранного маньяка.

А.: Дарэчы, я хацеў бы разьвесьці італьянскую вэрсію такіх карцін (адпаведна, гэта тое, што можа зьявіцца ў нас) і брутальныя амэрыканскія расьсякальнікі. У амэрыканскіх жахаўках галоўныя героі не абцяжараныя культурным патэнцыялам, гэта тупыя падлеткі, а прастора не загрувашчаная культурнымі кодамі (стэрыльны прыгарад). Італьянская школа – забойствы ўлучаныя ў дэкарацыі – гэта фрагмэнт дэкарацыйнай празьмернасьці, перанасычанай культурнымі кодамі.

М.: У нас нет ни культуры американских пригородов, ни развитой готической традиции. Поэтому белорусский «серийный» фильм мог бы быть чем-то вроде постсоветской урбанистической фантазии – индустриальный триллер, где самые ужасные вещи вырастают из повседневного быта рабочих районов.

А.: А пакуль варыянт «сэрыйнага гвалту» спрацоўвае ў разгонах дэманстрацый, зьдзекаў са зьняволеных, зьбіцьця і г.д. Пакуль у вельмі непрымальных для грамадзтва формах – не культурная забава кінэматографа, а палітычная практыка.

М.: Играть в серийных убийц может себе позволить только благополучное общество. Общество, которое в споре с политическим оппонентом предпочитает «ход конем по голове», имеет слишком высокий градус насилия в крови, чтобы прибегать к дополнительным экранным стимуляторам.

_______________________________

12 «маньячных» фільмаў

1. «Пакой доктара Калігары» (Нямеччына, 1919, Робэрт Вінэ)

2. «М» (Нямеччына, 1931, Фрыц Ланг)

3. «Псыха» (ЗША, 1960, Альфрэд Хічкок)

4. «Кроў і чорныя карункі» (Італія, 1964, Марыё Бава)

5. «2000 маньякаў!» (ЗША, 1964, Хершэл Гордан Льюіс)

6. «Разьня бэнзапілой па-тэхаску» (ЗША, 1974, Тоўб Хупер)

7. «Хэлоўін» (ЗША, 1978, Джон Карпэнтэр)

8. «Пятніца, 13-е» (ЗША, 1980, Шон Канінгем)

9. «Опэра» (Італія, 1987, Дарыё Арджэнта)

10. «Маўчаньне ягнятак» (ЗША, 1992, Джонатан Дэмі)

11. «Крык» (ЗША, 1996, Уэс Крэйвэн)

12. «Хостэл» (ЗША-Нямеччына, 2006, Элі Рот)

Метки