Палітычныя гульні на блакітных экранах

 Телевизор как оружие ближнего боя

Андрэй: Палітычны серыял «Хросны бацька», паказ якога прайшоў па расейскае тэлевізіі, выклікае цікавасць не столькі да героя стужкі (дарэчы, па-мастацку вельмі благой), колькі да свайго жанру. Па якім жанрам, увогуле, будуецца палітыка? Мы ў свой час гаварылі, што палітыка працуе ў жанры парнаграфіі, але ўсё складаней. Ёсць нейкія неназваныя жанравыя мадэлі, якія хацелася бы акрэсліць.

Максим: В последние годы и вправду наблюдается усложнение пропагандистского визуального текста. Это можно сравнить с трансформацией жанра рекламы на постсоветском пространстве. Вспомним первые робкие шаги рекламы где-то в конце 80-ых: «Вам пора – и вам пора! - с вентиляторным заводом заключать договора!» Наивные, очень дешёвые штучки. Жанр народных агитационных частушек. Во времена Ельцина политическая реклама стала гораздо более техничной. Появились пафосные ролики: Явлинский шагает по рельсам в светлое завтра. Бабушки хвалят Ельцина. Выберете Зюганова – вернется ГУЛАГ. Реклама технически перевоооружилась и беллетризировалась. Она стала превращаться в мини-спектакли. Вот и первых три части НТВ-шного «Крёстного отца» – прямая отсылка к трилогии Фрэнсиса Форда Копполы. Откровенное обозначение нового формата агитационного высказывания как сериала с продолжением.

А.: Гэты фармат быў добра вядомы задоўга да з’яўлення ўсялякіх серыялаў. Можна прыгадаць гісторыі рымскіх цэзараў, абсмакаваныя тагачаснымі гісторыкамі. Калі цэзар ва ўладзе – яго ўсяляк абяляюць і хваляць, калі скінулі - усяляк ганяць. Пачынаецца «крутое мачылава» з дэманстрацыяй бруднай бялізны. Калі казаць пра расейскі серыял пра «бацьку», то ён, увогуле, зроблены ў жанры «крымінальных разборак» бандзюганаў паміж сабой. Фактычна расейцы гавораць: «Паглядзіце на беларускага бандыта! З ім б’юцца «правільныя» рускія бандыты. Ату!».

М.: Жанр этакой «Антибригады» здесь очень показателен: он говорит, каким видят создатели подобных лент своего адресата. Народный жанр сериала, остросюжетной истории с завороченным сюжетом и эмоциональными акцентами, рассчитан на непритязательную публику. Создатели контр-лукашенковского памфлета считают, что такой зритель верит телевизору тупо и некритично.

А.: Абсалютна пасіўны чалавек, з якім можна рабіць, што заўгодна…

М.: Потому что зритель сериала не имеет права сериал менять.

А.: А гэта працяг савецкай ідэалогіі, якая разглядала чалавека, як гліну, з якой можна рабіць усё, што заўгодна. Показкі пра камунізм выкінутыя, але чалавек, лічыцца пустым месцам.

М.: История разворачивается в сериальной, карикатурной форме. Из неоднозначной фигуры руководителя государства делают дешёвого опереточного злодея, за которым тянется шлейф бесконечных преступлений. Работают, прежде всего, не факты, а наступательный тембр голоса, вытаращенные испуганные глаза, рваный монтаж, надрывные комментарии. Создаётся желаемая иллюзия достоверности. Эффект квазидокумента, когда простодушный зритель смотрит сериал, утирается слёзками и говорит: «Ой-ой, как в жизни!» Этот эффект «как в жизни» работает, как ни странно, против нового сериала. Он не превращает его в достоверный ресурс, а сводит к дешёвому комиксу.

А.: Увогуле, амерыканскія даследчыкі, казалі пра постсавецкія перадвыбарчыя тэхналогіі, як пра «віртуалізацыю палітыкі». Выкарыстоўваецца цалкам штучная віртуальная сістэма, якая ніякага дачынення да рэальнасці – і маніпулюе рэальнасцю. Гэтая сістэма выконвае дзве функцыі: наркатызуе грамадства і стварае ілюзію выбару дый палітычнага працэсу. Хаця працэс гэты даўно ўзурпаваны праўладнымі кланамі.

М.: Итак, налицо несколько моментов виртуализации. Во-первых, вместо реальных, неоднозначных политиков нам предлагают их исправленные карикатурные версии. Во-вторых, эти карикатурные версии оказываются ввязанными в чисто киношные ситуации – драматизированные, излишне обострённые, плакатно упрощённые и предельно живописные. И третий момент: зрителю только кажется, что когда он смотрит, то освобождается. В лучшем случае, он приобретает новую зависимость. В худшем – укрепляется в прежней.

А.: Але заведамыя спрашчэнні заўжды існавалі. Калі мы возьмем старыя летапісы і хронікі, то бачым там тую ж сітуацыю. «Пахвала Вітаўту» – нястрыманая жанравая апалагетыка, жорстка пабудаваная. Альбо, пішуць пра Войшалка: калі ён быў паганцам - то маляваўся выключна чорнымі фарбамі, калі пахрысціўся – фарбы змяніліся на супрацьлеглыя. Такія жанры былі цалкам зразумелыя для тагачасных людзей, яны праз гэтыя жанры і ўспрымалі рэальнасць. Благі кіраўнік – Ірад, Нерон, Юліян Адступнік ці Антыхрыст. Добры кіраўнік – Давід, Саламон, эпічны асілак. Сённяшнія жанры й іхнія героі – бадай, што толькі візуалізаваныя, але такія ж умоўныя і жорстка структураваныя.

Але з жанраў выскачыць немагчыма. Мы ўсе – у іх.

М.: Если говорить о стилистике пресловутого фильма о президенте, то здесь идет игра с крайне популярными сейчас низовыми жанрами, в первую очередь, криминальной «чернухой». Страшно похоже на бесчисленные программы с инсценировками злодейств, где якобы раскрываются криминальные тайны.

А.: Паказальна, што падобных фільмаў пра іншых кіраўнікоў дзяржаў (нават пра Саакашвілі, якога Крэмль ненавідзіць) расейцы не рабілі. Суседзяў маглі лаяць у прапагандовай стужцы, але ў крымінальную хроніку не ўплішчвалі. Да беларускага «саюзніка» расейцы ставяцца, як да свайго бандыта, які ім здрадзіў. А наша краіна ўспрымаецца, як свая тэрыторыя – глухая правінцыя Расеі.

М.: Есть такой термин: «телевизионно зависимый» зритель, ориентированный на пассивную загрузку экранными посланиями. Как правило, это люди средней образованности, неквалифицированного труда, старшего возраста. Получается, что именно с ними – и прежде всего с ними – пропагандисты из телевизора стремятся найти общий язык. И здесь главный подвох ситуации. Чтобы телезависимый человек поверил, в то, что ему говорят, нужен адекватный его уровню продукт. Посредственный, упрощённый, несложный, максимально надрывный по пафосу. Ты вспоминал о «хвалебной» сервильной литературе. Она действительно существует с тех пор, как существует власть. Но когда придворный поэт читал панегирик императору, все понимали, что это жанр, условная композиция на заказанную тему. А теперь иное время. Когда нам показывают «документальное кино» про очередного негодяя у власти, то предлагают верить, что так оно и есть на самом деле.

А.: Незалежна ад таго, як яно насамрэч ёсць – нат, калі гаворацца сапраўдныя факты.

М.: Виртуальность заказных пропагандистских пассажей становится неявной для потребителя. Мы-то с тобой понимаем, что это просто скверная сериальная беллетристика! Но телезависимый человек склонен слепо верить экранной картинке. И считать ее последней инстанцией. Не случайно после этого фильма, пошёл резонанс: «О, наконец-то, сказали правду!» Простите, вы здесь живёте – и этого не знали?

А.: Ды ведалі ўсё…

М.: Именно телевидение (а никак не независимая пресса) в постоветском обществе с неразвитой социальной активностью, с низким чувством гражданской ответственности, с минимальным третьим сектором частных инициатив, воспринимается как голос власти. Разрешенные речи. Раз сказали в телевизоре, – значит, можно думать вот так и вот так.

А.: Раз ёсць у тэлевізары – значыць, увогуле, існуе. Няма ў тэлевізары – няма ў рэальнасці. Частае меркаванне пра апазіцыю: «А хто яны такія? Іх жа па тэлевізары не паказваюць!»

М.: А раз в телевизоре сказали, значит, меняется курс. На профанном уровне НТВшное кино прочитали как правду о президенте. А на уровне социально озабоченном иначе: «О, Россия против!» Сигнал был прочитан так: «Сменили курс, теперь будут мочить Лукашенко!»

А.: Але гэта такая ж імітацыя. Нават з улікам відэазвароту Мядзведзева (яшчэ адныя віртуальныя гульні). Імітацыя, што дазваляе Расеі сабраць свае дывідэнды, незалежна ад таго, што тут будзе адбывацца.

М.: И обострить переговорный процесс в нужную себе сторону.

А.: Гэты ж серыял да масавага беларускага гледача не дайшоў. Ён скіраваны на расейскую аўдыторыю. Праз інтэрнэт тое-сёе пратачылася… А беларуская тэлевізія запусціла свой серыял: «У нас збіраюцца адабраць незалежнасць, якую гарантуе Сам гарант!» Што вельмі дзіўна ў вуснах людзей, якія 16 гадоў гэту незалежнасць тапталі.

М.: Идёт борьба виртуальных драконов на глазах пассивного, озадаченного зрителя. Народ превращают в созерцателей сериала, происходящего без них. Который, самое важное, и закончится без них. Говоря о театре выборов, любая из сторон отводит нам роль…

А.: …статыста…

М.: …даже не статиста. Статист все-таки на сцене. Отводит роль зрителя. Который, как хорошо воспитанный индивид, должен сидеть тихо. Не шуршать конфетками, не выкрикивать с места. И уж, тем более, не выскакивать на сцену.

А.: Нават не гледача! Пап-корну ў руках гледача на завэдзганым кінасеансе. А вось памяняць серыял можна:  не падабаюцца навіны, выйдзі на вуліцу і зрабі іх сам. Толькі так гэта й можна.

М.: Кино нашей повседневности пока страдает удивительным отсутствием внятного сценария, качественной режиссуры и правильного саудтрека. Мы привычно живем в ожидании чуда: вот будут выборы – и что-то случится! А зачем ждать выборов? Почему не делать что-то именно сейчас? «Вот сменится власть – будет лучше…» Но почему мы так слепо должны зависеть от конкретного человека, которого выносит на поверхность парадоксальное стечение случайных обстоятельств?

А.: Ён сам закладнік жанру. Дурного, спарахнелага, ідыёцкага, падзабытага - але закладнік савецкага жанру. Мы таксама закладнікі жанраў, толькі іншых. Засталося гэтыя жанры актуалізаваць.

М.: Если говорить о демократической перспективе и демократическом выборе, – стоит взять пульт в свои руки. И переключать каналы по своему усмотрению.

А.: Ствараць іх самому, гэта лепшы варыянт.