Двайное жыцьцё ў замкнёнай прасторы

– Фридрихсен, вы же знали,
что дракона убил не бургомистр?
– Дома знал, а на параде…
Евгений Шварц «Дракон»

Я быў заангажаваны ў Гульню саступак
і нутраных сьведчаньняў ляяльнасьці…
Чэслаў Мілаш

Максим: Посмотрев фильм про ужасы тоталитарной системы «Жизнь других», мы снова начали себя жалеть. Живём, мол, почти как при социализме, двойной жизнью, под грузом идеологии… Но я вижу в этом ничего чрезвычайного. Всегда есть расхождение между общественными нормами и личными пристрастиями, между публичным поведением людей и их тайной частной жизнью. Двойная жизнь есть всегда. Стоит ли в этом случае всегда становиться в позу и обличать тоталитарный строй?

Андрэй: Па-першае, таталітарны дый аўтарытарны рэжым – гэта парушэньне грамадзкіх нормаў, нат тых, якія дэкляруюцца ў Канстытуцыі. Гэта заўжды самадурства, зь ідэалягічнай падкладкай, ці безь яе. Самадурства, небясьпечнае для грамадзян. І, па-другое, рэжыму, каб існаваць неабходны кантроль, ці, прынамсі, абсяканьне прыватнай прасторы. Грамадзкае й прыватнае дэмакратыі – і грамадзкае й прыватнае пры аўтарытарным рэжыме – розныя. У аўтарытарных умовах свабода сьціскаецца да прыватнага кола й уласнага сэрца. А таталітарны рэжым, увогуле касуе прыватнае жыцьцё…

М.: Да ладно тебе! Жили мы при позднем Брежневе, и была там частная жизнь.

А.: Стан загніваньня. Для клясычнага таталітарызму прыватнае жыцьцё – пагроза. А як грамадзянін – чалавек не існуе. Ён толькі шрубок сыстэмы. І гэта паталёгія, якая ўплывае й на прыватнае жыцьцё.

М.: А если посмотреть на нашу сегодняшнюю ситуацию? В своё время гражданин Шарецкий кричал, что в страну пришёл фашизм, что тоталитаризм наступает – нет ли тут эмоционального перехлеста? Мы здесь и сейчас живём отдельной жизнью. И я не чувствую, что кто-то мне мешает моей жизнью жить. Да, есть границы, за которые меня не пускают, но моя отдельная жизнь – это моя жизнь. Разве мы живём в ситуации тотального прессинга?

А.: У нас сытуацыя постмадэрнага аўтарытарызму, калі адкрытыя пэўныя кляпаны. Праз гэтыя кляпаны выпускаецца пара. Ёсьць сеціва (пакуль што), ёсьць магчымасьць выезду за мяжу, ёсьць магчымасьць чытаць замежную прэсу, глядзець замежныя фільмы й замежную тэлевізію. Гэтыя каналы пазакляпаныя ў Савецкім саюзе, што не ў апошнюю чаргу спрыяла імгненнаму каляпсу сыстэмы.

Ёсьць нават апазыцыя, загнаная ў гета – таксама кляпан для выпусканьня пары. І праз усё гэтае, рэжым, як ня дзіўна – устойлівейшы. Прыватная аўтаномія большая за «дэфіцытную» аўтаномію савецкіх часоў. Але яе нельга параўнаць з аўтаноміяй у заходніх грамадзтвах.

М.: Действительно, наш «умеренный» авторитаризм создает поле двойного существования: жизнь, которую нам предлагают сверху – и есть наши собственные жизненные стратегии. Но любой интеллектуал в любой стране живёт такой двойной жизнью. Потому что есть политическая реальность – и есть движение отдельно взятого субъекта, которое остаётся его личным арт-проектом. А если это нормально, то с какой стати нам себя жалеть?

А.: Ага, а паспрабуй выйсьці на вуліцу з плякатам – хаця бы пра той жа арт-праект; ня цяжка здагадацца, дзе ты адразу апынешься…

М.: Отвечу в любимом стиле наших пропагандистов: «Когда экологи в Англии блокировали аэропорт Хитроу, протестуя против самолётов, изменяющих климат, полиция жестоко разогнала демонстрантов». Картинка почти как у нас. Там ограничения – и здесь ограничения. Простите, в чём разница?

А.: Ва ўзроўні й сутнасьці. У адным выпадку ёсьць лякальная, але паважаная група, якая перашкаджае бязьвінным пасажырам, месьцічам, якія (дарэчы, канфлікты з паліцыяй – сталы стыль «зялёных»). У другім – людзі пазбаўлены хоць якога права на публічнае слова, бо яно не даспадобы галоўнаму нанятаму (!) чыноўніку, які ўзурпаваў уладу. Пазбаўлены базавых, элемэнтарных правоў. І нат прыватная прастора – ўжо не абарона. Калі міліцыя ўрываецца ў памяшканьне, дзе Севярынец прадстаўляе сваю кнігу, калі арыштоўваюць «Свабодны тэатр», які грае на кватэры, то гэта ўжо зьнішчэньне й так абмежаванай асабістай прасторы.

Ангельскае двайное жыцьцё вельмі адрозьніваецца ад беларускага.

М.: Но даже в самых тоталитарных обществах есть зона, куда не проникает контроль. Пласты реальности, которые не должен становиться публичным.

А.: У нашых, аўтарытарных умовах, абавязковая для грамадзтва публічная дзейнасьць выціснута ў прыватную прастору. Альтэрнатыўныя палітычныя погляды – вусна, улёткамі, не на тэлевізіі (што існуе, дарэчы, за нашыя грошы). Беларуская мова – у прыватным коле, актуальная музыка – таксама не афіцыйна, бо існуюць чорныя сьпісы. Як казаў Арыстотэль, чалавек – палітычная жывёла, але ў Беларусі любы палітычны выбар (акрамя аднаго) – душыцца. Але, бадай найгалоўнае – стан «скутага розума». Калі ня можаш пісаць пра ўсё, і ўводзіш самацэнзуру. Чэслаў Мілаш апісаў гэты «скуты розум», калі распавёў пра змову інтэлігенцыі з таталітарным рэжымам. Сёньня сытуацыя мякчэйшая, ёсьць дазволеныя тэрыторыі, але яны стрымліваюцца ня толькі рэпрэсіямі, але й «скутым розумам».

М.: Я лично этого не чувствую. Но в творческом плане, не как гражданин. А вот когда пытаешься выйти за рамки личного гетто – возникают проблемы. Недавно мне предлагали вакансию на философской кафедре. Переговоры шли позитивно, но потом прозвучала фраза: «У нас очень идейно выдержанный вуз, поэтому никаких БНФ и ЕГУ быть не должно!» На том и расстались… Причём служащие в госструктурах не являются поголовно приверженцами режима! Настоящая двойная жизнь начинается, когда человек сознательно делит своё существование. Верхний этаж, властный – и нижний, бытовой, оказываются принципиально конфликтными.

А.: Дарэчы, калі ўзяць стужку «Жыцьцё іншых», то рэжысэр паказвае, як таталітарная сыстэма распадалася знутры. Проста таму, што таталітарызм супярэчыў чалавечай прыродзе. І чым мацнейшы быў ціск, тым мацней потым выбухнула. Цікава, што ў нас двайное «двайное жыцьцё». Ёсьць падзел на апазыцыйныя культурныя тэрыторыі і зоны «скутых розумам», – але адначасова і асабістае двайное жыцьцё «дзяржаўных людзей», якія на кухнях гавораць зусім няласкава пра галоўнага шэфа.

М.: В немецкой картине двойная жизнь показана достаточно прямолинейно. Есть карикатурная власть и карикатурные диссиденты – небритые, в джинсах, с огнём в глазах. Главный герой – капитан госбезопастности – не переходит на другую сторону, когда начинает помогает опальному драматургу. Он делает не политический, а общечеловеческий выбор, поступает по-христиански. Ведь все очень просто: нельзя использовать служебное положение в личных целях. Нельзя шантажировать женщину, принуждая к сожительству. Именно эти простые истины приходят в противоречие с «профессиональными» обязанностями образцового гэбиста. Преданный системе человек в результате собственной душевной работы начинает радикально меняться.

А.: Вось тут тэрыторыя аўтаноміі. Ёсьць розныя аўтаноміі. Аўтаномія навукі, мастацтва – дый любой прафэсійнай карпарацыі. Але апошняя й галоўная апора – аўтаномія сумленьня. Калі таталітарны пэрсанаж, кшталту Герынга, гаворыць: «Маё сумленьне – Адольф Гітлер» – гэта ўжо поўнае зьнішчэньне чалавечае аўтаноміі. Але, пакуль ёсьць сумленьне, у сфальшаванай рэчаіснасьці й будзе двайное жыцьцё.

І супраціў можа расьці адусюль. Прафэсійныя групы гэтаму спрыяюць. Ёсьць эканамісты, вайскоўцы, мэдыкі, настаўнікі, прадпрымальнікі, студэнты – паўсюль, дзе ёсьць карпаратыўная этыка й аўтаномія, можа нарастаць супраціў. Проста таму, што любая нармальная прафэсійная дзейнасьць патрабуе аўтаноміі й сумленнай гульні.

М.: Любая жёсткая власть аморальна. Парадокс нашей ситуации, что полностью закрытой эта система быть уже не может. Но как только она открывается, для неё возникают проблемы.

А.: І таму любыя моманты аўтаноміі заганяюцца ў гета, адсякаюцца ад шырокага грамадзтва.

М.: Но существование «явных» гетто подталкивает к появлению скрытых форм человеческой автономии. Которые и реализуются в формате двойной жизни. Когда человек формально всё делает всё «правильно», но внутри идёт совсем другая работа. Которую нельзя контролировать.

А.: Гэтая форма двайнога жыцьця дзяржаўных службоўцаў. Цікава гісторыя аднаго тэлевізійніка, які афіцына ганьбаваў апазыцыю на тэлевізіі, а ўпотайкі бегаў на мітынгі, як шараговы ўдзельнік.

М.: Моя знакомая, которая по долгу службы занимается идеологическими вещами, приходя домой, устало говорит: «И когда же это закончится?»

А.: Гэтае двайное жыцьцё разбурае сыстэму знутры. А другое двайное жыцьцё – гэта жыцьцё апазыцыі, незалежнай прэсы, мастакоў – з самацэнзурай, ментальным падпольлем. Спробы мабілізацыі грамадзтва адсякаюцца, але гэтая зона аўтаноміі ёсьць.

М.: Причём этот процесс разворачивается независимо от накала идеологического противостояния и эффективности работы оппозиции. Есть такой медицинский термин: «повреждения, несовместимые с жизнью». Так вот, каждая система авторитарного толка в определённой своей стадии становится несовместимой с нормальной жизнью. И порождает ситуацию инстинктивного отторжения. Двойная жизнь госслужащих возникает просто потому, что не может не появиться.

А.: Тыя ж чыноўнікі прагнуць маёмасьці, якой пазбаўлены – і гэта таксама двайное жыцьцё.

М.: Структуры двойной жизни как раз и могут стать одним из двигателей перемен. Когда налицо отсутствие ярких фигур и затянувшаяся ситуация пата, вполне возможно, что сама шахматная доcка вдруг вздыбится и начнёт менять игру по собственному желанию.

Метки