Падлеткавы бунт у расейскай калоніі / Школьные годы поколения Пу

Максим: Кажется, в кино наших восточных соседей сложилась интересная тенденция. На фоне путинско-медведевского торжествующего гламура, совершенно неожиданно для зрителей появляется кино шершавое, колючее, неудобное, резкое, иногда даже агрессивное. Идут серьёзные сдвиги, присходит хаотичный поиск новой стилистики. Впору думать о новом культурном тренде.

Андрэй: З’явілася Валерыя Гай Германіка з карцінай «Усе памруць, а я застануся» — а ейны серыял «Школа» паставіў на вушы ўсю Расею. З’явіўся фільм «Расея-88» пра рускіх нацыстаў — і гэта сур’ёзна адрозніваецца ад «правільна»-імперскага кіно. Але наколькі гэта паказальна? Наколькі гэта прыкмета сацыяльных працэсаў - і заўтрашняга дня ў Расеі? (а кіно прадказвае заўтрашні дзень). Я бы тут не спяшаўся. Але тое, што ёсць тэндэнцыя - гэта так.

М.: Мне кажется, можно говорить о серьёзном социальном явлении именно в силу медиа-резонанса, который вызвали и оба фильма Германики, и история с «Россией-88», пережившей волну обвинений в пропаганде неофашизма и прочих, скандально недопустимых для русской души вещей. Это кино возникло как бы залпом. С очень небольшим интервалом появились очень неудобные, некомфортные ленты. И это не случайно. Вспоминаю, как в перестроечные времена глубокой комы коммунистической системы стали появляться такие же злые, нервные фильмы, вызывавшие невероятный общественный резонанс. «Маленькая Вера», «Плюмбум», «Меня зовут Арлекино»… Такая киносоциалка всегда возникает на изломе времени.

А.: У мяне таксама было адчуванне звароту да перабудовачных часоў «Маленькай Веры» і «Арлекіна». Але ўсё ж такі гэта не тое. І па рэзанасе, я не кажу ўжо пра мастацкую якасць… І па сацыяльнай інтанацыі. Перабудовачнае кіно «чорнай хвалі» - гэта крык на поўныя грудзі, каб усе пачулі. Новае расейскае кіно - ізаляванае, адлучанае ад грамадства (нягледзячы на рэзананс «Школы»). Гэта не публічная акцыя, а прыватны сацыяльны жэст: «Усе памруць, а я застануся! Мама і тата, ідзіце на х…» Усё!

М.: А разве этого мало? К такому кино нельзя подходить с теми же мерками, что и к «Обитаемому острову» или «Мы из будущего». Это, если угодно, кинопанк. Жёсткое экранное высказывание. Принципиально неконвенциональное. Принципиально нонконформистское. Такого рода вещи возникают в ситуации, когда тебя настолько перекормили вареньем, что уже хочется ругаться матом. Этот кинопанк – реакция на ложь экранной красивости авторитарного разлива. В ответ на лакировку мы получаем плевок. Реакция закономерная. В рамках лакировочного искусства новые таланты, неудобные стилистики никогда не смогут проявиться: их затопчут, задавят и вытеснят. Это жёсткое кино, борьба за выживание новых неудобных авторов.

А.: Толькі пляўкі ўжо ўстаўленыя ў рамачку і ўлучаныя ў аўтарытарную сістэму. І яны не прэтэндуюць ні на што большае.

М.: Откуда такие заключения?

А.: А узгадаем хаця бы творчы лёс Германікі. Спачатку яна зрабіла «Усе памруць, а я застануся», а потым - «Школу» – быццам бы ў той жа самай стылістыцы, але яна цалкам упісалася ў паноўную сістэму. Так, быў скандал, раздражненьне, але гэта кіно, якое не прапаноўвае неба. Яно ў дазваляльных межах выпускае пару - і анічога. Нат Пуцін яго пахваліў.

М.: Здесь концептульная ошибка. Мы начинаем судить кинотексты не с позиции авторского высказывания, а с позиций внежанровых - позиций морали, личных убеждений. Кино не предлагает неба и никуда не зовёт. Есть масса фильмов, не предлагающих неба. И что, они от этого перестали быть кино? Есть масса жёстких, шокирующих вещей - тот же «Андалузский пёс». И это гиперкино. Кино, как шоковый аттракцион – тоже искусство. И в данном случае мы имеем дело именно с таким примером.

А.: Ні ў якім разе не параўноўваў бы «Школу» і «Усе памруць» з «Андалузскім сабакам». Германіка прэтэндуе на тое, што гэта не столькі кіно, колькі сацыяльны жэст. І паказвае гэта, як сацыяльны жэст. Сацыяльны жэст падкрэслены, крыклівы, брутальны.

М.: Но независимое кино в основном строилось по такому же принципу. Та же субъективная неправильная камера, тот же рваный монтаж, неотрепетированные диалоги, как в «Школе» Германики, где актёры импровизируют в рамках сюжета. Есть стилистика альтернативного кино. И то, что это кино не похоже на академическую ВГИКовскую подборку, - недостаточный аргумент в пользу того, что это «не кино». Хотим мы или нет, всё, что мы делаем, - социальный жест.

А.: Але я не перабольшваў нат рэвалюцыйнасць гэнага сацыяльнага жэсту. Калі параўнаць апошнія карціны з «Маленькай Верай» ці хаця бы з «Мяне клічуць Арлекіна» - эфект іншы. І справа не толькі ў грамадстве, але і ў саміх творах. Пры ўсёй маёй нелюбові да «Маленькай Веры», яна куды вышэйшая за панкушна-сучасныя расейскія кінажэсты.

М.: Эту претензию стоит обратить не к авторам, а к той ситуации, в которой они живут. В «Маленькой Вере» была эпоха гибели советских богов. Распад и разложение утопии. Была красивая вывеска строительства коммунизма, а под этой вывеской, как показывал фильм, жили несчастные люди, теряющие, предающие и убивающие друг друга. Германику я тоже не считаю новым Бунюэлем, но для меня очень важно похожее чувство боли. Я чувствую и неравнодушное отношение автора к героям, и глубокое им сострадание. Мощный градус болевого шока, пережитый автором – да, в каком-то смысле это плакат. Но не агитка и не рекламный лозунг. И в этом принципиальная разница.

А.: Гэта жэст, ізаляваны і замкнёны ў сваім закутку. Плявок, які павісае ў паветры.

М.: А какие могли быть варианты?

А.: Стварыць іншае.

М.: И что бы это было? Россия дружно возрождает православие, аппелирует к державным ценностям и военным победам, полным ходом идёт реанимация кондовой канонической духовности квазирусского образца. Разве эта новая фальшь лучше? А фальшь порождает противодействие.

А.: А хіба «Школа», «Усе памруць, а я застануся» – не фальшывасць? Вельмі граматнае маніпуляцыйнае кіно, каб ямчэй пнуць гледача…

М.: Ты же только что говорил, что это не кино. А теперь тут и технологии находишь…

А.: Тэхналогіі ёсць, але гэта тэхналогіі каморкі. Чалавек ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму забіўся ў куток – і гэта ягоны свет. Нат у самым таленавітым - пратэстнай стужцы Паўла Бардзіна «Расея-88» – і тое адчуваецца істэрычны закуток.

М.: Чего же тебе тут не хватает?

А.: Чалавека. Ёсць выдраны з горла крык. Ёсць рэзкі жэст, які дзейнічае, бо непрыстойны. А чалавек дзе?

М.: А в официальном русском кино люди есть?

А.: Тым болей іх там няма! Гэта фальшывая альтэрнатыва. У свой час Быкаў апісаў краіну, дзе быў афіцыйны стыль смачнай ежы, якую ніхто не бачыў - і чарнушна-згаладнелага рэалізму. І тое, і другое - падман. Сучасны расейскі кінапанк - гэта «бясхлебны» рэалізм.

М.: А почему это тогда смотрят? И спорят об этом? Есть широкий зрительский интерес – вот как это можно объяснить? Если тут всего лишь «ещё одна фальшь»?

А.: Наконт «Усе памруць, а я застануся» - не ўпэўнены, што ў яго шмат гледачоў. У «Расеі-88» – публіка, увогуле, клубная. Але яна мае праблемы з пракатам ад цэнзурнае боязі.

М.: Мы говорим в первую очередь про «Школу». А у неё как раз рейтинги высокие.

А.: У «Школе» – шурпата-сацыяльныя жэсты, што чапляюць. Але, прабачце, пастаўце нецэнзурную лаянку на тэлевізіі – яна таксама будзе чапляць. Прадуманая маніпуляцыя.

М.: Любое кино – манипуляция. Не стоит в этом обвинять Германику, которая просто знает, что она делает. Мне интересно: почему такое неудобное кино появляется в России, а у нас его нет?

А.: Ну хаця бы таму, што ў нас гераіні Германікі даўно прыйшлі да ўлады - з іхняй эстэтыкай п’янай школьніцы на клазетнай падлозе. Калі ў Расеі «школьны панк» – дазволены плявок на імперскі гламур, то ў нас пануе стыль агратрэшу, падсалоджаны чырвона-зялёнымі соплямі. Куды пляваць, калі без нас усё захаркана? У нас няма зверху цукернага гламурнага ціску, у нас зусім іншае.

М.: Странное дело: русские теперь, при всех своих правителях, свободней нас. Они пережили опыт десоветизации и децентрализации. Экономики, политики, мышления в целом. Опыт травматический и катастрофический, но он состоялся. А у нас этого не было. У нас ментальность остаётся стадной, закрытой в самой себе. То же самое слово из трёх букв подумаешь тихо про себя, а на заборе не напишешь. А у них это возможно.

А.: І гэта па-твойму добра?? Ёсьць яшчэ моманты, звязаныя нат з псіхічнай арганізацыяй культуры: інтравертная ці экстравертная. Андрэй Кудзіненка ў адной з гутарак казаў, што беларусы – цнатлівыя. І я дадаў бы: цнатлівыя інтраверты. Вось тое, што дазваляе сабе Германіка - экспрэсіўна… Мацярны жэст-пасланне да бацькоў, які зрабіла Германіка - гэта рускі жэст.

М.: А у нас всё такое традиционное и умеренное?

А.: У нас дасюль людзі на чырвонае святло не пераходзяць. Еўрапейская дысцыпліна. Нават, калі машынаў няма.

М.: Вот поэтому в России есть протестное кино, а у нас нет. Сколько лет мы живём не в самой комфортной ситуации и кроме кинолубков Хащеватского серьёзного кино не появилось. Была одна «Оккупация» – и всё. Клоунада «Навінак» не в счёт. Мы не приучены думать за пределами затёртого беларусьфильмовского канона.

А.: Прывучаны думаць. Толькі мы інакш думаем, чым у Расеі. Новае квазісацыяльнае расейскае кіно – нават для іх гэта не выйсце. А для нас, увогуле, чужая краіна, чужая эстэтыка.

М.: Но не стоит делать вид, что этого нет. И что это не всерьёз. Кино провокативное, да. Но я в нем не вижу картона, ляпов и бредового пафоса заказных российских лент. И это большой плюс. В своё время корневой панк, наделав много шума в середине 70-ых годов, рассыпался на декор для новых трендов. Так и этот новый русский кинопанк тоже может быть важен, как переходное звено. Как попытка разрушить зрительскую инерцию. С тем, чтобы попытаться обозначить даже не выход (тут, я согласен, выхода нет) а секундное, возможно, освобождение социальных заложников.

А.: Фальшывае вызваленне. Ты сам сказаў, што панк выдатна прысабечылі. А тут тое ж самае, нат у большай ступені. Калі гламурны Канстанцін Эрнст выпускае «Школу» – гэта пралічанае прыцягванне падлеткавай аўдыторыі да афіцыёзнай крыніцы.

М.: Так у тебя выходит, что новый русский кинопанк - кино провластное?

А.: Ва ўсялякім разе не так, як «Мы з прышлага-2». Іншы варыянт, прэвентыўны выпуск пары.

М.: Я назвал бы это иначе: опыты экранизации нового подпольного сознания. У Достоевского «подпольный человек» отразил состояние русского подневольного духа. Здесь тоже самое. Да, это душное кино, в нём нет неба. Но это определённый диагноз. Презентация социального тупика. Сказать об этом - уже очень много.

А.: Расейскае грамадства спрабуе крычаць. Нейкія глыбінныя працэсы ідуць. Але яны выключна сацыяльныя. І мастацтва толькі выкарыстоўваюць.

М.: Завтрашнего дня у такого кино нет?

А.: Я бы не казаў нават і пра сацыяльныя перспектывы.

М.: И всё-таки, в российском кино сложился новый баланс сил. Провластная аттракционность уравновешивается кинопанком. Плюс и минус. Это ситуация кануна, когда картонные декорации разъедаются изнутри. Идёт расчистка пространства под грядущее появление нового стиля. Которое уничтожит оба сегодняшних полюса.