«Дети» Лукашенко: Поколение, которого мы не теряли

/Смена караула/

«Дети» Лукашенко: Поколение, которого мы не теряли

«Я за Батьку!»
БПСМ

«Вы все теперь мои дети!»
Фредди Крюгер

«Радзіма мая дарагая!...»
Алесь Бачыла

 

Максим : Александр Лукашенко у власти уже 11 лет. Времени вполне достаточно, чтобы выросло и сформировалось новое поколение, которое условно можно назвать «детьми» Лукашенко. Есть ли какие-то общие черты у этих молодых людей?

Андрэй : Агульныя рысы размытыя, як і само гэтае пакаленьне, – але пакаленьне ёсьць, і гэта аб\\`ектыўная зьява. Як на зьмену шасьцідзясятнікам прыйшлі канфармісты часоў брэжнеўскага маразму, так пасьля хвалі – на жаль, кароткай – «Маладога фронту», зьявіліся і «дзеці» Лукашэнкі. І справа ня толькі ў палітычных чыньніках, але й у заканамерных культурных цыклах: так пасьля гіпі прыйшлі япі, пасьля ідэалістаў і рамантыкаў – геданісты й спажыўцы.

М .: Как его оценивать? Если верить официальной пропаганде, то «дети» Лукашенко – безудержные оптимисты, искренне уверенные в движении страны к вершинам прогресса. И к собственной максимальной реализации. С неофициальной же точки зрения мы видим поколение приспособленцев, обученных скрывать свои истинные желания и намерения…

А .: Другая ацэнка значна больш слушная. Але тут ёсьць падабенства хваляў: брэжнеўская багна было паўторам сталінскай, лукашэнкаўскі рэжым – паўторам брэжнеўскай задухі. І маецца повязь часоў: настаўнік Лукашэнкі – сталініст Трашчанок. Адпаведна, пакаленьне «дзяцей Лукашэнкі» паўтарае брэжнеўскія часы: скіраванасьць на мэркантыльнасьць, на спажываньне. Тое ж самае БРСМ – гэта камэрцыйная кантора па асабістым уладкаваньні. З другога боку, магчымасьці спажываньня абмежаваныя – таму ёсьць адчуваньне застою, як ў 70-ыя.

М .: «Поколение Лукашенко» далеко не столь однородно, как может показаться. Это и молодой алкоголик из Заводского района, и конъюнктурщик из БРСМ, и амбициозный рекламщик, в 20 лет разъезжающий на навороченном джипе. Однако за 10 лет власть так и не смогла предложить молодёжи (да и всем остальным) внятные, чёткие формулы будущего – впрочем, как и настоящего. С трибун озвучиваются примитивные лозунги агитпропа: «Сильная процветающая Беларусь» – это газетный язык брежневского стиля, за которым конкретный человек для себя ничего не видит. Воспроизводится ситуация не то чтобы двоемыслия – конфликта официальной линии и реального существования, когда на уровне идеологических ритуалов все дружно делают под козырёк, а на уровне практики ищут обходные манёвры, свои стратегии выживания.

А .: І гэтых стратэгій шмат, бо людзі сыходзяць у прыватнае жыцьцё. Пры гэтым, наколькі жыцьцё ўладкоўваецца – каб шык, калі ён ёсьць, не сьвяціўся. Каб грамадзянскія дый чалавечыя пачуцьці ў публічнай прасторы не заўважаліся. Каб усё жывое хавалася для свайго кола. Вось вельмі паказальны прыклад «дзяцей» Лукашэнкі. У Ноч музэяў, на прыступках Мастацкага музэю 15-гадовыя дзеці пачалі чытаць вершы: Багдановіча, Барадуліна, рускія вершы; штосьці сваё (як на беларускай мове, так і на рускай). Аўдыторыя была вельмі ўдзячная. Але калі я пачаў іх распытваць, хто яны і адкуль, мне адказалі: «Мы з тэатральнай студыі – толькі Вы не кажыце нікому, не пішэце пра нас…Мы не хацім непрыемнасьцяў». Яны ўжо адчуваюць, што іхнія свабодныя праявы творчасьці могуць быць расцэненая як нешта небясьпечнае – калі яно нечакана стане публічным. Дык няхай яно застаецца ў прыватным коле, падпольна-сваё…

М .: Похожий случай: когда был отменён концерт «Саши и Сирожы», продюсер группы пытался у молодых людей, сдававших билеты, взять комментарий для украинского телевидения. Никто не захотел говорить на камеру. Принципиальное нежелание светиться, заявлять о себе, как о социальном субъекте…

А .: Калі я выкладаў ва ўнівэрсытэце, то таксама бачыў: з кожным годам творчая актыўнасьць падала: ня «мы самі шукаем», а «што вы нам скажаце» – каб прыстасавацца…

М .: Что связано, во-первых, с естественным отсутствием чётких ориентиров (молодой человек должен существовать «на ощупь») и, во-вторых, с ненормальным отсутствие внутренней готовности меняться и расти. Значительная часть «поколения Лукашенко» принимает существующий порядок, как единственно возможный и для себя достаточно комфортный. В качестве модели действия предлагается сознательный конформизм, который устраивает всех: и систему, и тех, кто в неё включён.

А .: Але ёсць яшчэ і «ўнутраная размытасьць». Гэтае пакаленьне – пазьбягае азначэньняў, яно «не рэгіструецца»; ніяк і нічым не жадае сябе маніфэставаць. У той жа час, калі казаць пра апатыю і падпарадкаваньне: насамрэч падпарадкаваньня няма. Ёсьць проста вонкавае прыстасаваньне. Сам рэжым не падабаецца. Але ён існуе сам па сабе – а «мы існуем самі па сабе».

М .: Более того, их жизнь нередко «параллельна» по отношению к любой идеологии, в том числе оппозиционной.

А .: Так, адмаўленьне, увогуле, якіх-небудзь жорсткіх ідэалягічных вэктараў. Не падабаецца рэжым, але й не падабаюцца іншыя прапановы. А людзі проста мімікруюць – і жывуць сваім жыцьцём.

М .: Но это совсем не плохо! Любой нормальный демократический строй не обещает счастья для всех в глобальной казарме и предлагает каждому искать свой путь к реализации.

А .: Яшчэ нечаканы ракурс. Аднойчы я вяртаўся з Кіева ў вагоне зь беларускім студэнтам-першакурсьнікам – вось яно, пакаленьне «дзяцей» Лукашэнкі. І я спытаў пра ўражаньні ад Украіны. Я думаў, што будзе параўнаньне палітычнае, эканамічнае. Але пачуў адказ: «Яны ўмеюць адпачываць, а мы не».

М .: И это очень интересно. Предыдущее поколение тосковало по знамёнам и идеям. Мало было лозунгов – не был написан и вовремя представлен глобальный сценарий беларушчыны. А теперь оказывается важным иное: в Москву приезжает Бьорк, а в Минск нет. В Киеве и Вильнюсе выступает «Джетро Талл» – а в Минске нет. Можно услышать группу «Франц Фердинанд» в Петербурге, а к нам они не заехали. Возникают новые приоритеты – не просто в сфере потребления, в сфере культурного потребления. Люди сами для себя начинают интуитивно восполнять тот ограниченный культурный паек, которым их кормят по госразнарядке. В этом смысле «поколение Лукашенко» нельзя назвать пассивным. Это поколение людей активных. Но активность их принципиально нелинейна и не подчиняется ни одной идеологической формуле.

А .: …ніводнай… Кожны для сябе знаходзіць нішу і правілы, кожны «выпадае» з ідэалягічнага жыцьця – у жыцьцё сваё – па-свойму. І дзе праходзіць сёньня лінія супраціву? Праз адпачынак!

М .: Интересно, что система сейчас начинает бороться с «неправильным» досугом: закрываются рок-концерты, закрываются клубы, возникают «чёрные» и «белые» списки музыкантов. Идет интересное смещение акцентов: прежде самым популярным объектом репрессий был оппозиционный политик, а сейчас в этот ряд попадают художник, кинорежиссёр, музыкант.

А .: Калі адбываецца пераход ад аўтарытарнасьці да таталітарнасьці, пачынаецца й татальны кантроль за культурай. Але ўнутраны, масавы супраціў менавіта ў культуры й назапашваецца.

М .: Более того, в этом противостоянии режим выиграть не может: бодаться со всей культурой не хватит ни сил, ни ресурсов. Получается странная штука: кособокий, нелепый режим способствует появлению внешне конформистов, но внутренне совершенно свободных людей, которые сознательно дистанцируются от системы, выбирая свою собственную хореографию существования.

А .: Яшчэ такі момант: Беларусь успрымаецца, як свая краіна, проста як свая краіна.

М .: Как говорил мне главный «ляпис» Михалок: «Я не отношусь к Беларуси, как политической системе, как к государству. Для меня это страна, где мне хорошо, приятно, где у меня масса воспоминаний». Оценивается не система, а страна, территория.

А .: Постмадэрнісцкая сытуацыя флянёра, калі чалавек разьяжджае, дзе заўгодна, але ў яго заўжды ёсьць месца, дзе ён можа прытуліцца – дом, краіна. Яшчэ адзін вельмі важны момант. У гэтага пакаленьня няма алергіі на беларускую мову і беларускую культуру. Нельга сказаць, што іх дасканала ведаюць і актыўна карыстаюцца, але гэта ўжо адчуваецца, як сваё. І сьвет навокал – насуперак высілкам прапаганды – збольшага не ўспрымаецца, як варожы, ад якога трэба бараніцца. І чужое проста перапрацоўваецца на свой капыл. Карціна «Колер каханьня» маладога рэжысэра Аляксандра Канановіча – надзвычай добры прыклад. Расейскія крыніцы перапрацаваныя на свой капыл, зроблены абсалютна беларускі фільм, адкрыты ўсяму сьвету…

М .: Причём российская культура воспринимается, наряду с культурой французской, немецкой, американской, как просто ещё один зарубежный ресурс.

А .: Гэта ўжо замежная культура. Няхай блізкая, але не свая.

М .: И я скажу, что это чувство тоже возникает впервые именно у этой генерации, у «поколения Лукашенко». Во многом, как ни странно, благодаря той нелепой внешней политике, которую демонстрирует система. Она сама, насильственно отучает нас любить Большого Брата, она сама придает определённый градус абсурда всем возможным зарубежным контактам – и тем самым освобождает нас от культурной и политической зависимости от Москвы.

А .: Аўтэнтычныя каштоўнасьці беларускай культуры, якія нармальна да пакаленьня не трансьлююца, якія наўмысна забываюцца й не называюцца, нікуды не падзеліся; іх дастаткова на наступным этапе проста вызваліць. Але ўжо неўпрыкмет складваецца сьветабачаньне няхай і асьцярожнай, але адкрытасьці ўсяму сьвету, і прыязнасьці да свайго.

М .: Мы приходим к парадоксальным выводам. Поколение Лукашенко, которое или восхваляется до небес, или уничижается, как бездарное и бессмысленное, закономерно оказывается естественным «нулевым» поколением европейской Беларуси. От него начинается отсчёт нашей иной культуры.

А .: Але ж ня ўсё так аптымістычна. Пад ціскам адбываюцца і мутацыі сьвядомасьці. Супрацоўнікі радыё ў Вільні казалі пра ліст 15-гадовага беларускага школьніка, які хваліў Лукашэнку і марыў скінуць бомбу на варожую натаўскую Літву.

М .: А в некоторых школах заставляли писать письма президенту. Новое поколение учат быть не гражданами Беларуси, а людьми президента. Не стоит недооценивать опасность этого, но и не стоит рисовать всё чёрными красками. Это «нулевое» европейское белорусское поколение, которое ещё толком не отстроило себя. Оно стоит на перекрестке идеологических моделей, стилей жизни. И своих интересов еще так и не поняло. Пришло поколение, которое мы на самом деле не потеряли. Но можем потерять, устраняясь от активной работы. Создавая культурные творческие проекты – мы на них влияем, и даже больше, чем нам кажется.

А .: У яго ёсьць пэрспэктывы, але яны залежаць ад найбліжэйшага прышлага. Ад таго, наколькі папярэднія пакаленьні – разам з пакаленьнем «дзяцей» (!) – будуць здольныя аднавіць дэмакратыю і наноў адрадзіць беларускую культуру.

Метки