Кантроль альбо супрацоўніцтва?

Удзельнікі размовы:
Сяргей Калякін, старшыня Партыі камуністаў Беларускай.
Віктар Карніенка, адзін з кіраўнікоў ствараемага руху “За свабоду!”
Аляксей Кароль, галоўны рэдактар газеты “Новы час”.
Аляксандр Класкоўскі, галоўны рэдактар аналітычнага бюлетэня “Беларускі тыдзень”.
Уладзімір Колас, старшыня Рады Беларускай інтэлігенцыі.
Жанна Літвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Анатоль Ляўковіч, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Г).
Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Аляксей  Мінчонак, журналіст радыё “Рацыя”.
Алесь Міхалевіч, намеснікстаршыні Партыі БНФ.
Ігар Рынкевіч, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Г).
Аляксандр Старыкевіч, галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання “Салідарнасць”.

Ігар Рынкевіч:  Свабода слова і для мяне, і для ўсіх дэмакратычных палітыкаў Беларусі – адна з першасных каштоўнасцяў, але я хачу акцэнтаваць увагу і на тым, што прэсу называюць чацвёртай уладай.  Гэта і ёсць перакрыжаванне інтарэсаў палітыкаў з прэсай, бо палітыкі жадаюць узяць уладу і прывесці краіну ад таталітарызму да дэмакратыі. Менавіта ва ўмовах таталітарызму мы і існуём, таму ёсць пэўныя нюансы суадносін паміж намі. Было б добра, калі б гэта сітуацыя разглядалася на ўзроўні суседняй Польшчы, дзе на нашу ініцыятыву адрэагавалі даволі пазітыўна. Як у Міністэрстве замежных спраў, так і польскія журналісты, і тыя, хто працуе ў беларускіх СМІ. Напрыклад, на тым жа радыё “Рацыя”.

У гэтай сувязі я хачу засяродзіць вашу ўвагу на трох момантах.

Першае. У Беларусі працягваецца халодная вайна. Усе мы “дэструктыўныя элементы” і “ворагі народа”.  “Нячэсныя” журналісты таксама сярод іх. Мы побач.

Другое. Як яшчэ год таму казаў спадар Лукашэнка, у Беларусі ідзе інфармацыйная вайна. Менавіта так дзяржаўныя СМІ разумеюць сваю задачу і працуюць у рэжыме моцнай прапаганды, не цураюцца ніякіх метадаў маніпуляцыі грамадскай свядомасцю.

Трэці. Татальны кантроль з боку ўлады над усёй дзяржаўнай прэсай.

Гэта ўсё добра вядома. Адсюль вынікае матывацыя і нашых зваротаў, і нашых ацэнак дзейнасці некаторых СМІ. На мой погляд, паміж незалежнай прэсай і дэмакратычнай апазіцыяй павінны быць самастойнасць і ўзаемапавага. Не павінны некаторыя палітыкі казаць “барзапісцы” і “не страляйце ў дэмакратычных палітыкаў, бо яны, як той піяніст, іграюць – як могуць”. Не павінна з боку прэсы так жорстка гучаць – лезуць, каб кантраляваць СМІ. Гэта два палярных падыходы, якія, думаю, не павінны быць у абодвух бакоў.

Павінна быць узаемазалежнасць і салідарнасць.

Уладзімір Колас: У 2006 годзе я пагадзіўся  ўвайсці ў Нацыянальны Камітэт Аб’яднаных дэмакратычных сіл і курыраваць там інфармацыю, навуку, культуру і адукацыю. Галіну інфармацыі я палічыў адным з прыярытэтаў. Якраз тады і пачаў стварацца тэлеканал “Белсат” .У ім убачылі адну з магчымасцяў стварыць нейкую альтэрнатыву афіцыйнай прапагандзе. Гэта патрэбна не Польшчы і не Еўропе. Гэта, у першую чаргу, патрэбна  самой Беларусі. Каб “Белсату” было лягчэй працаваць, я палічыў неабходным стварэнне Наглядальнай камісіі, куды б увайшлі вельмі паважаныя ў Беларусі людзі. У 2006 годзе, дакладней 23 верасня, мы правялі даволі прадстаўнічы “круглы стол”, грунтоўна абмеркавалі сітуацыю з незалежнымі радыёстанцыямі і бачанне задач “Белсата”. Безумоўна, становішча  спецыфічнае, таму пэўныя рэчы ажыццяўляцца ў нас павінны зусім па-іншаму. У тым ліку празрыстасць дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі. І пэўны ўзровень супрацоўніцтва, партнёрства паміж дэмакратычнай часткай грамадства і незалежнай прэсай. Я лічу павінна быць пэўнае эмбарга на “адстрэл палітычных лідэраў”.
Дзеля ўрэгулявання менавіта такіх пытанняў  мы на “круглым стале” і вырашылі стварыць адмысловую камісію. І яна, у прынцыпе, была створана. Мы выйшлі на кантакты з “Белсатам”, аднак справы пайшлі не так, як хацелася б. Але гэта і заканамерна. Мы сустрэлі пэўную насцярожанасць. На вялікі жаль, актыўнага супрацоўніцтва пакуль не атрымалася, хаця і “не”мы  не пачулі таксама.

На адным з пасяджэнняў Нацыянальнага  Камітэта АДС мы гэта распавялі, але далей тэму, наколькі мне вядома, да апошняй паездкі палітыкаў у Варшаву, ніхто не ўзгадваў. Аб  выніках і варта паслухаць каго-небудзь з удзельнікаў. Ад сябе магу толькі дадаць, што з кіраўніцтвам “Белсату”  дамовіліся – рэгулярныя сустрэчы пачнуцца з верасня 2008 года.

Аляксандр Класкоўскі: Хацелася б даведвацца – камісія, пра якую вы расказвалі, які мае статус, якім прынцыпам кіраваліся пры яе стварэнні, хто яе ствараў? І чым яна ўвогуле будзе займацца: функцыі, паўнамоцтвы і г.д.?

Уладзімір Колас: Кандыдатуры былі абгавораны падчас “круглага стала”. Канчаткова гэта  даручылі  Нацыянальнаму Камітэту АДС.

Аляксандр Класкоўскі: Як поўная назва?

 Уладзімір Колас: Грамадская камісія па электронных сродках масавай інфармацыі Нацыянальнага Камітэта Аб’яднаных дэмакратычных сіл.

Жанна Літвіна: Нагадаю тэму нашай сённяшняй размовы – узаемадачыненне, узаемаадносіны незалежнай прэсы і лідэраў палітычнай апазіцыі – і заклікаю да яе вярнуцца.

Даруйце, калі буду гаварыць нейкія хрэстаматыйныя рэчы, але без іх не абысціся. На жаль,  калі мы гаворым публічна, то ўсе тады “белые и пушистые”, але гэта не так. Трэба гаварыць прама – ёсць і ўзаемныя нараканні і незадаволенасць дзейнасцю адзін аднаго. Настроі, якія сёння адчуваюцца, у нашым асяродку, адбываюцца на фоне шырокамаштабнай  вайны супраць не толькі палітычнай апазіцыі, а і наогул любога апанента сённяшняй улады. Вымушана нагадаць, што ў нас за плячамі перыяд разбурэння незалежнай прэсы. Менавіта тады мы зведалі, што застаёмся са сваімі праблемамі сам на сам і, сапраўды, ледзь не адзінай праявай салідарнасці з боку нашай дэмакратычнай апазіцыі з’яўляліся толькі заявы.

Але гэта было раней. Сёння мяне вельмі засмучае, што падзеі 27 сакавіка, калі адбылася беспрэцэдэнтная акцыя ператрусаў, праведзеных контрразведкай, абсалютна засталіся без палітычнай ацэнкі інстытута нашых палітычных партый, якія, па вялікаму рахунку, на гэты момант лічацца носьбітамі дэмакратычных каштоўнасцяў. На мой погляд, узаемадачыненні з дэмакратычнай прэсай, стаўленне да праблемаў свабоды слова, у першую чаргу вызначае ўзровень дэмакратычнасці поглядаў саміх палітыкаў. Мне б не хацелася каб мы сёння зноў і зноў узгадвалі тыя публікацыі, якія дазволіў сабе адзін з лідэраў палітычнай апазіцыі і яго словы, тыпа “дэмакратычныя барзапісцы”, “незалежнай прэсы няма і быць не можа”. Няхай гэта застанецца на яго сумленні. На жаль, і зноў-такі нашы палітыкі не адрэагавалі на тыя выказванні, якія, напрыклад, для мяне сведчылі, калі не аб адсутнасці палітычнай культуры, то, мякка кажучы, пра палітычную недальнабачнасць.

Сёння я вымушана нагадаць, што прэса, які б таталітарны рэжым не быў у нашай краіне, не павінна абслугоўваць ні палітычныя рухі, ні асобных палітыкаў, ні партыі. Дзеля гэтага  суб’екты палітыкі павінны ствараць сваю прэсу і фінансаваць яе, тады яна і будзе эксклюзіўным правадніком іх ідэй.

Нагадаю таксама адну аксіому. Для журналіста самае галоўнае – інфармацыйная нагода. На жаль, сёння ёй з’яўляецца рэпрэсіі супраць саміх палітыкаў. Здавалася б, гэтую нішу павінны запоўніць прэс-службы. Але што мы бачым? Пачынаюцца паездкі палітычнага лідэра па краіне, і якая інфармацыя выдаецца? На якім кіламетры яго затрымала ДАІ, дзе міліцыя дазволіла правесці сустрэчы, а дзе не. Па-першае, правакуецца бескампрамісная жорсткасць сілавых органах па ўсёй краіне. Па-другое, дзе пытанні, якімі, перш за ўсё, цікавяцца людзі, як палітычны лідэр тлумачыць сітуацыю ўдзельнікам гэтых сустрэчаў, у чым сутнасць яго праграмы?  Вынікам з’яўляецца самацэнзура, якую вымушаны ўводзіць нашы рэгіянальныя калегі.

Так, журналісты часта бяруць на сябе функцыі палітолагаў, і гэта абсалютна не ўласцівая журналістыцы  рэч. Аб гэтай ганебнай справе мы гаворым не аднойчы на сваіх сустрэчах і зараз абвясцілі кампанію “За якасную журналістыку!”

З усёй “пролетарской ненавистью” я скажу. Паважаныя палітыкі, у вас няма цвёрдай пазіцыі ў дачыненні да праблем са свабодай слова. На працягу дзесяцігоддзя мы чулі, што вас хваляваў толькі доступ да дзяржаўных СМІ. Гэтае патрабаванне засціла ўсё астатняе.

27 сакавіка па незалежнай журналістыкі быў нанесены вельмі моцны ўдар. Ператрусам былі падвергнутыя амаль 30 асобаў. І што мы пачулі. Вы праводзіце прэс-канферэнцыю руху “За свабодныя выбары!” і Вінцук Вячорка гаворыць толькі адно – у сённяшняй сітуацыі дэмакратычныя палітыкі павінны стаць правадырамі незалежнай інфармацыі. Гэта замест таго, каб даць ацэнку таму, што дазваляюць сабе сілавыя структуры.
Толькі ў 2005 годзе Кангрэс дэмакратычных сілаў падняўся да таго, што сярод чатырох пунктаў дэмакратызацыі грамадства, нарэшце з’явіліся роўныя эканамічныя ўмовы існавання сродкаў масавай інфармацыі незалежна ад формы ўласнасці.

Анатоль Лябедзька: Хачу пакрэсліць – на ўсіх міжнародных сустрэчах, дзе я ў розных канфігурацыях быў, бадай што ці не першай ставілася праблема неабходнасці разарваць інфармацыйную блакаду. Так было і ў Варшаве. Нашы прыярытэты падтрымкі сродкаў масавай інфармацыя такія : тэлебачанне, друкаваная прадукцыя, уключаючы андэграўд, інтэрнэт, медыя-праекты. Канешне, іх можна памяняць месцамі, але гэта няважна. Галоўнае, мы гаворым: трэба нешта рабіць, падтрымліваць СМІ рэсурсна, фінансава, палітычна і г.д.  Так было, ёсць і будзе. Гэта прынята, як палітычнае рашэнне. На мой погляд, нам не хапае  канкрэтыкі. У гэтай сувязі прапанова, якая, зноў жа, ў розных людзей можа выклікаць розную рэакцыю. Калісьці мы прапаноўвалі, каб нейкім чынам да калектыўнай працы далучыць розныя ініцыятывы, якія не ўдзельнічаюць непасрэдна ў палітычным жыцці, каб быў знойдзены нейкі механізм супрацоўніцтва. Хацелася б, каб нейкі прадстаўнік БАЖа прымаў удзел у пасяджэннях Прэзідыума АДС, якія праходзяць кожную сераду, і выступаў там па любому пытанню, выкладаў тыя прапановы, якія гучаць сёння. Такі механізм я лічу важным.

Было б добра, калі б БАЖ сфармуляваў тую пазіцыю, якую мы будзем выкладаць на сустрэчах з міністрамі і прэм’ер-міністрамі.

Далей па “Белсату”. Я быў здзіўлены, калі пачытаў Інтэрнэт і ўбачыў якія пазіцыі там выкладзены. У тым ліку і адносна АДС. Падкрэсліваю, гэта мая асабістая думка. Што такое “Белсат”? Па вялікаму рахунку – гэта структура ў польскай структуры. Як прыдаць ёй больш беларускасці? Вось мы і падумалі, што калі будзе створана нейкая новая грамадская ініцыятыва, калі ў ёй будуць аўтарытэтныя ў Беларусі людзі, гэта пойдзе на карысць справе. Прынамсі, польскі бок сказаў, што там над гэтым думаюць таксама. Вось і ўсё.

На мой погляд, гэта павінен быць беларускі тэлеканал у агульнаеўрапейскім кантэксце.
У нас на парламенцкіх выбарах ёсць свае інтарэсы. Ёсць яны і журналістаў. Трэба шукаць нейкае перакрыжаванне. Напрыклад, у ўлётцы, якія будуць выдаваць кандыдаты ў дэпутаты, можна асобна ўнесці нешта самае прынцыповае, што датычыцца незалежнай прэсы. Можна таксама падумаць над формамі ўзаемнай рэкламы.

Аляксандр Старыкевіч: Я хацеў бы пачуць, што маецца на ўвазе пад словамі “эмбарга на адстрэл дэмакратычных лідэраў”?

Уладзімір Колас: Я думаю, усе мы разумеем у якой сітуацыі знаходзімся. Яна патрабуе пэўнай кансалідацыі і павышанага ўзроўню партнёрства. Сумна, калі мы бачым, як спачатку нейкага лідэра выданне уздымае, а потым яно ж знішчае. Узнікае пытанне – для чаго мы гэта робім? Прынамсі, трэба хаця б сустрэцца з гэтым чалавекам, прыйсці ў гэту арганізацыю і паслухаць другі пункт погляду. Магчыма, усё зусім не так, і зусім не тое трэба пра гэта пісаць. Мы павінны добра разумець, што жывем ў сітуацыі канфрантацыі, калі адваротны бок працуе ў жорсткім прапагандысцкім рэжыме.

Аляксандр Старыкевіч: І таксама працаваць у прапагандысцкім рэжыме?

Уладзімір Колас: Ведаеце, у пэўным сэнсе так, я не баюся гэтага слова. Разумееце, калі мы можам дасягнуць пэўнага выніку, мы павінны ўсе аб’яднацца. А потым, калі гэты вынік будзе дасягнуты, мяняць рэжым.

Аляксей Кароль:  Пытанні такія. Тое, што  было ў лісце і як тлумачыў спадар Колас, дае высновы ўдакладняць. Што такое Наглядальны Савет і якія яго функцыі? Прагучаў намёк,  яны ў тым, каб прызначаць, альбо ўдзельнічаць у прызначэнні кіраўніцтва  СМІ?
Вызначаць тэматыку, змест і кантраляваць, бо гэта пэўныя функцыі цэнзуры, ці не?
Што рабіць з матэрыяламі, якія наглядальнікі прызнаюць “няправільнымі”?
І апошняе. Супярэчлівасці партый і палітыкаў паміж сабой даўно ўсім вядомыя. Калі функцыя  наглядаць, кантраляваць, то ці не дадуцца яны да незалежных СМІ, праз “сваіх” людзей?

Алесь Міхалевіч: Вельмі коратка. Жанна Літвіна ўзняла вельмі правільнае пытанне. Так, 27 сакавіка адбыліся ператрусы ў трох офісах замежных сродкаў масавай інфармацыі. Але адначасова было і другое. Напрыклад, канфіскавалі камп’ютар на офісе БНФ у Гародні, адбыўся шэраг ператрусаў палітычных. І маё тлумачэнне адсутнасці пэўных заяў простае – калі цябе б’юць, ты забываешся пра тое, што таксама б’юць тваіх суседзяў. Ты, перш за ўсё думаеш пра твае асабістыя праблемы.    

І тут я плаўна перайду да гэтага дарадчага органа. На мой погляд, ён павінен быць менавіта дарадчым. Мы не ставім пад пытанне прыватную ўласнасць, бо самі за яе выступаем. Сродкі масавай інфармацыі з’яўляюцца прыватнай уласнасцю, як і любая іншая.

Пра што ідзе гаворка?  Уладальнік СМІ мае права ствараць  любыя дарадчыя органы, якія ён захоча. Я лічу, што трэба працаваць над стварэннем пазітыўных камунікацыяў паміж журналістамі і палітыкамі.

Сяргей Калякін: Я хочу изложить свою точку зрения по проблеме, которую мы обсуждаем. С одной стороны, правильно,  когда говорят, что политики не должны вмешиваться в  работу СМИ и что-то создавать. Но вместе с тем я хочу сказать, что никаких независимых СМИ не существует. Не существует никакой объективной информации. И очень просто это докажу. Все те, даже в демократических странах, люди, которые издают печатные издания, вынуждены приспосабливаться  к запросам той аудитории, от которой зависят. Я беру политическую ориентированность на определенную категорию, которую нельзя сменить в одночасье. Они получают рекламу из очень конкретных структур, либо сами являются учредителями тех органов, которые заказывают политику этих изданий. Это довольно распространенная позиция и ничего в ней страшного нет. Как и в том, как это делается.

И здесь я хочу просто рассказать вчерашний разговор у нас на пленуме ЦК партии. Вчера рассматривался вопрос о газете «Товарищ». Поступили письма от ряда людей, которые сказали: все неправильно, как это газета партийная, мы ее финансируем, а там пишут лишь бы что. Там Лебедько выступает, Ходыко выступает, остальные выступают. Вообще, пишут какие-то несовместимые с нами идеологические вещи. Надо все это дело закрыть, так сказать, вернуть назад. Возняку объявить выговор или уволить вообще. Я серьезно вам говорю. К большому моему удовлетворению, это были лишь единицы. Все остальные понимают, что это полный бред. Что такого просто быть не может. И более того, понимают, что газета от этого только потеряет. И читателей, и перспективы. И, скажем так, партия тоже от этого потеряет. Мы не можем и не должны диктовать.

Но, вместе с тем, как суверен, я имею такое же полное право, относиться соответствующим образом к тем журналистам, к тем изданиям, которые пишут абы что, непрофессионально. Касается это, прежде всего, поддержки, лоббирования их интересов. И, когда меня спрашивают, говорю – извините, но я лично считаю, что данное издание поддерживать не надо. Или имею полное право выстроить свои приоритеты. Вот Жанна назвала свои, а я могу сказать наоборот. Например, о том, что развитие телевидения является сегодня наиболее перспективным. Это мое мнение.

И никто его меня не может лишить. С Жанной я солидарен, но у меня есть свое мнение. Не время сейчас, но я могу объяснить, почему думаю именно так.
Это частности, а в целом мы везде выступаем только за то, чтобы была максимальная поддержка информационных источников. Касается это интернетовских сайтов или печатных СМИ.

Я хотел бы попросить  только об одном. Да, мы можем теоретизировать, какими должны быть в идеале отношения независимой прессы и политиков в нормальном государстве. Но сегодня  мы должны с вами просто осознать, что мы в одной лодке. И, если  не будем совместными лоббистами установления в республике ценностей демократии, если в определенном смысле не станем заниматься пропагандированием того, что от сегодняшней системы нужно уходить к другой, не вы, не мы не будем иметь никакой перспективы. Мы так и будем находиться в этом информационном гетто.

Еще раз подчеркиваю, что со своей стороны мы никогда не будем устанавливать над вами контроль, диктовать, о чем писать или нет, запрещать критиковать нас и т.д. Но это должно быть взаимно.

Уладзімір Колас: Кароткая рэпліка. Я толькі яшчэ раз хачу сказаць, што задачы гэтай камісіі не кантроль і не нейкая цэнзура. Гэта больш сур’ёзные і прафесійна-творчыя пытанні, спрыянне таму, каб канал сваім зместам і ўзроўнем дасягнуў сапраўды шырокай беларускай аўдыторыі. Узаемадзеянне з гэтай камісіяй не толькі праблемы канала, гэта і нашы ўнутраныя праблемы. Калі мы самі не зразумеем, што гэта трэба, і калі мы самі не пагодзімся, што камісія ўжо створана і павінна працаваць, то чаго тады хацець ад палякаў. Я маю на ўвазе і аўтараў гэтага ліста, і таго, што быў раней. Перад тым, як нешта пісаць, трэба ведаць, што такая камісія ўжо створана. І  ўвайсці з ёй у кантакт. Напэўна, нейкія  пытанні вырашыліся б па-іншаму.

І на будучыню нам таксама трэба мець на ўвазе: ці мы хочам, каб такая камісія была, ці не? І што трэба зрабіць для гэтага канкрэтнага праекта?

Аляксандр Класкоўскі: Хацеў бы ўдакладніць, бо я так і не магу нічога зразумець. Спадар Колас кажа пра камісію, якая ўжо створана пры Нацыянальным камітэце. А тут яшчэ гавораць пра Назіральную Раду. Гэта будзе іншая структура?

Уладзімір Колас: Дзіўна, але  характэрна для нашай апазіцыі. Зраўнаваць тое, што ўжо ёсць, і ствараць нешта новае.

Аляксандр Класкоўскі: Дык што ўсё ж такі  будзе?

Уладзімір Колас: Я не ведаю.

Аляксандр Класкоўскі: Такое ўражанне, што палітыкі не разумеюць самі пра што яны гавораць. На мой погляд, спачатку трэба дамовіцца, а потым нешта ствараць. Агульнае – ўсе жадаюць стварыць тое, што будзе нешта кантраляваць. Ці можа хоць хто-небудзь мне ўсё растлумачыць?

Сяргей Калякін: Я говорил только то, что было у нас на «Белсате».

Анатоль Ляўковіч: Тэма выклікае пэўную насцярожанасць, таму некаторы час  яе не краналі. А калі мы яе зноў паднялі і абмяняліся думкамі, то яны ў нас супалі. Так, было б добра, калі б ў гэтыя галіны былі прыцягнуты вядомыя людзі, прафесіяналы і каб яны  маглі сумесна працаваць.

Жанна Літвіна:  Чаму вы ўвесь час імкняцеся нечым кіраваць? Ёсць такое паняцце – рэдакцыйная палітыка. І ў яе ніхто не мае права лезці. Кіраўніцтва рэдакцыі вызначае штатны расклад, набірае людзей і г.д. Не перавышайце свае паўнамоцтвы ні з “Белсатам”, ні з замежнымі радыёстанцыямі.  

Ігар Рынкевіч: Я разумею, што ёсць чыста карпаратыўныя інтарэсы, а ёсць яшчэ і фінансава-эканамічныя, таму давайце не будзем нікога перапыняць.

Чаму мы з Міхалевічам і Дашкевічам пайшлі на ліст? Не таму што мы такія кіраўнікі прэсы, а таму, што да нас звярнуліся журналісты, якія працуюць на радыё “Рацыя”…

Аляксей Мінчонак: Удакладняю. Не журналісты, а журналіст. Я ўжо два гады працую на “Рацыі”. За гэта час ніводнага разу не адчуў на сабе, што там ёсць нейкія рэпрэсіі. Калі ў мяне ўзнікаюць спрэчкі з праграмным дырэктарам, я не пішу лісты міністрам. Мы шукаем кампрамісы, і неяк іх знаходзім. Цалкам падтрымліваю Літвіну – палітыкі не павінны імкнуцца кіраваць прэсай. Выглядае гэта менавіта так.

Аляксандр Старыкевіч: Шчыра кажучы, я не зусім разумею чаму вакол “Белсату” узнік такі ажыятаж, і чаму за два гады існавання іншага праекту нічога не было сказана (медыя-кансалтынг RTVI? Так званая праграма “Акно ў Еўропу”). А там проста “лязнуліся” два мільёны еўра. Наколькі я разумею, у Беларусі іх практычна ніхто не бачыў. І дзякуй Богу, бо ўзровень там быў вельмі  нізкі. Хто бачыў, той пляваўся. Нейкая дзіўная атрымліваецца пераборлівасць. Гэта першае.

Другое. Незалежная прэса не з’яўляецца белай, пухкай і бездакорнай. У нас хапае сваіх хібаў. Як аб’яктыўных, так і суб’ектыўных. Але ў мяне вялікія сумненні, што праблему можна вырашыць пры дапамозе рознага кшталту назіральных радаў.

І нарэшце. Мы тут шмат надалі ўвагі некаторым дэталям, а гутарка на самой справе пра іншае. Відавочна, што апошнім часам шэраг апазіцыйных палітыкаў імкнуцца проста павялічыць свой уплыў на незалежныя СМІ і кантраляваць гэтыя незалежныя СМІ. Яны па-рознаму гэта фармулююць. Ёсць людзі, як спадар Бухвостаў, які ў эфіры таго самага “Белсату” сказаў фактычна наступнае – вы павінны нас абслугоўваць. Спадар Колас больш далікатна кажа пра ўзвышэнне ўзроўню партнёрства. Але, як высветліцца потым у дадатковых пытаннях, гутарка ідзе пра адно і тое ж. Пра прапаганду.

Уладзімір Колас: Не трэба мяне трактаваць. І перакручваць.

Аляксандр Старыкевіч: Нагадаю, што пра прапаганду сказалі менавіта вы.

Уладзімір Колас: Гэта быў канкрэтны адказ на канкрэтнае пытанне пра “адстрэл палітычных лідэраў”.  

Аляксандр Старыкевіч: Каго “адстрэлілі”?

Уладзімір Колас: Цэлы спіс.

Аляксандр Старыкевіч: Хачу адзначыць, што я не адказваю за ўсіх. Да незалежнай прэсы адносяцца і “Белгазета”, і “Салідарнасць”. Ніхто не за кога не адказвае. Мы будзем ствараць назіральныя рады для ўсіх існуючых сродкаў масавай інфармацыі, ці як?
Адкажу толькі за сябе. “Салідарнасць” “Советской Белоруссией” наадварот не будзе ні пры якіх абставінах. І я хутчэй зачыню гэты праект, чым пачну абслугоўваць тую ці іншую палітычную сілу і займацца пытаннямі прапаганды.

Віктар Карніенка: Рух “За свабоду!” уваходзіць у Аб’яднаныя дэмакратычная сілы, але мы ні ў якім выпадку не лічым, што сёння Нацыянальны Камітэт выступае ад імя АДС. Пасля апошняга Кангрэсу гэта спынілася. Ён ёсць, існуе. Мы не змагаемся з ім. Але, што датычыцца афіцыйнага статусу і стварэння нейкай Назіральнай Рады, то ў мяне ўзніклі вялікія сумненні, што такое робіцца ад імя ўсіх дэмакратычных сіл. Гэта не мы.

Аляксандр Старыкевіч: А як бы падабалася палітыкам прапанова стварыць Назіральную Раду над АДС?

Жанна Літвіна: Дзякуй Богу, што такая сустрэча адбылася, бо быў момант калі я пачула ў гэтым зале, што незалежнай прэсы няма і думала – на гэтым усё завершыцца. Як казаў адзін журналіст: “У прэсы ёсць свой інтарэс”. Нашы інтарэсы далёка не заўсёды супадаюць. Інтарэс палітыкаў – прыход да ўлады. Наш прафесійны інтарэс – дыялог з грамадствам  і ў грамадстве.

У вельмі адказныя моманты ў жыцці нашай краіны, мы – вашы паплечнікі. І сапраўды шукаем супрацоўніцтва. Адзін без аднаго нам не выжыць, не абысціся. Прэса павінна зрабіць палітыкаў пазнавальнымі, данесці ідэю неабходнасці пераменаў.

Што мяне сёння вельмі засмуціла. Некалькі разоў гучала тэма фінансавання. У лісце палітыкаў яна прысутнічае таксама. У мяне ёсць такое любімае слова – зачуха. “Заведующий чужим хозяйством”. Не хацелася б, каб нехта пераўтвараўся ў гэтых “зачух” і кантраляваў чужыя сродкі. Гэта самае ганебнае.

Ад беларускіх журналістаў, якія зараз працуюць у гэтых СМІ, мы павінны патрабаваць толькі аднаго – якасці інфармацыйнага прадукту. А палітыкам трэба канкрэтна сфармуляваць, з чым вы крочыце на парламенцкія выбары.

Обсудить публикацию

 

Метки