Росквіт і заняпад зорак

Послушайте, если звёзды зажигают,
Значит это кому-нибудь нужно…
Владимир Маяковский

Не спорь с предрассудками читателя, а опирайся на них.
Журналистская мудрость

Андрэй: Наша сучаснасьць – гэта сьвята мэдыйных зорак, старых мітаў на новы капыл. Самі гэтыя міты пачаліся з ХІХ стагодзьдзя, калі абвясьцілі пра сябе «праклятыя паэты», рамантыкі, як творцы гісторыі – і свайго ўласнага лёсу. Іхняе жыцьцё «рабілася пад жыцьцё» лірычных герояў. «Зорныя міты» пануюць у сучасным кінэматографе з галівудзкімі багамі і багінямі, дый сьвецкімі вэрхаламі. А апошні скандал з рок-музыкамі, якія сустрэліся з галоўным дзяржаўным ідэолягам, сьведчыць, што Беларусь «дарасла» да сваіх мітаў.

Але якія заканамернасьці мэдыйных мітаў, па якім правілам яны разьвіваюцца, якое іхняе завяршэньне, пачатак і альтэрнатывы?

Максим: Я не согласен, что Беларусь доросла до мифов: миф – не высшая стадию развития коллективного сознания, а его естественный базис. Всё архаическое сознание мифологично. Мышление массового человека, человека индустриального общества тоже строится на мифах. В конце ХIX века активно начинает формироваться художественный рынок. И сами произведения искусства ставятся на индустриальный конвейер. А современность просто доводит до абсурда связанное с этим конструирование фантомного образа автора-«звезды». И, в частности, мифотворческую деятельность масс-медиа.

А.: Менавіта тады зьяўлецца мэдыйны міт зоркі, для якога характэрна па-першае, скразная гісторыя, якая зьнітоўвае ўсе творы аўтара. У музыкаў гэтая скразная гісторыя ёсьць. Напрыклад, рамантычны «супраціў». Па-другое – зорка не існуе толькі ў творы. Яна выходзіць па-за ягоныя межы. Аўтографы зоркі, гутаркі зоркі, рэчы зоркі – яны купляюцца й прадаюцца, яны частка «па-за сцэннай» дзейнасьці зоркі, але й само жыцьцё пераўтвараецца ў сцэну.

Адпаведна, трэцяе, жыцьцё саміх творцаў пачынае атаясамлівацца з жыцьцём лірычных герояў ці з жыцьцём пэрсанажаў, якіх граюць акторы. Як гэта адбывалася з рок-музыкамі Цоем і з Джымам Морысанам. (Калі сьмерць становіцца канчатковай кропкай «рэклямнага тэксту».) Падобнае адбывалася з актрысамі – Мэры Пікфард і Мэрылін Манро, Грэтай Гарба і Марлен Дзітрых. Ці з «праклятымі паэтамі» Байранам, Пэрсі Шэлі, Рэмбо, Бадлерам. Якія самі актыўна будавалі ўласныя міты.

Усе тры міталягічныя моманты прысутнічаюць. І адыход ад скразной гісторыі – гэта адыход ад міту, які складваўся – міт гнананага паэта. Няшчаснага паэта, якога перасьледуюць пры жыцьці, але шануюць па сьмерці.

Гэта ізноў было закладзена ў ХІХ стагодзьдзі, працягнута ў ХХ – з «зацкаванымі, няшчаснымі, беднымі» мастакамі кшталту Ван Гога. І калі адбываюцца спробы выйсьці за межы міту, гэта выклікае даволі рэзкі скандал.

М.: Миф художника-бунтаря, романтический миф – чисто европейское изобретение. Поскольку в восточных культурах подобных вещей просто не существует…

А.: …цяпер ужо ёсьць – рэжысэры Нагіса Асіма, Такашы Мііке…

М.: …и тем более не существует в архаичных культурах. Я говорю о той модели оценки творчества художника, более 70 лет находившейся вне системы ценностей массового потребителя социалистического лагеря. Который, как известно, жил не в стране индивидуальных мятежей, а в стране глобального счастья. С этой точки зрения для советского и постсоветского сознания миф художника-бунтаря не является органичным. Да, были миф Таганки, миф Высоцкого… Можно вспомнить Солженицина. Но это единицы. И к этим единицам на уровне массового восприятия было тоже очень неоднозначное отношение. Вспомни знаменитую присказку: «Обменяли хулигана на Луиса Корвалана». Диссидент Буковский виделся в призме иронии.

Образ мятежных музыкантов, да и, вообще, мятежных артистов, сформировался относительно недавно. На заре перестроечных времён, в конце 80-ых, начале 90-ых. Но мятежные артисты оказались европейским проектом в неевропейское время и в неевропейской (по уровню коллективной ментальности) стране. Они были в какой-то степени экзотическим привозным продуктом.

А.: Ды не! Сваім, які зьявіўся спачатку на старонках клясычнай літаратуры. «Курган» Купалы зь песьняром, які сьцвярджае «Гусьлям, княжа, ня пішуць законы». А «Сымон-музыка» Коласа? Чым не няшчасны, пракляты паэт? Можна прыгадаць яшчэ ня настолькі вядомы, але даўні твор Максіма Гарэцкага «Страшная музыкава песьня». Паказальна, што бунтоўныя творцы спачатку зьявіліся ў мастацкіх творах, як ідэалы. Але неўзабаве яны ўвайшлі ў сапраўднае жыцьцё. Дарэчы, суседзкі, расейскі рок таксама выдатна ўпісваўся ў бунтоўную эўрапейскую традыцыю. Узгадаем напрыклад Грэбэншчыкова.

У нас паўтараецца сытуацыя паэта-бунтара, і калі творца спрабуе выйсьці за гэтыя межы, публіка пачынае яго расстрэльваць. А насамрэч гэтая сытуацыя выйсьця за звыклыя маскі, за міт – нармальная для любога творцы. Калі Ален Дэлон, у якога быў міт прыгажуна-спакушальніка, сыграў барона Шарлюса ў «Каханьні Свана» і цямцю-лямцю ў «Нашай гісторыі» Бліе, актора ледзьве не прыбілі прыхільніцы.

М.: Не будем путать. Гребенщикова надо понимать как альтернативного артиста, который до того, как стать мега-медиа звездой (даже в большей степени, чем музыкантом), был артистом для европейски ориентированного альтернативного меньшинства. У Алена Делона речь о широкой публике и судьбе популярного коммерческого артиста. Это совершенно разные статусы. Проблемы у того же Цоя начались, когда он из звезды андеграунда начал превращаться в коммерческого артиста. Это было причиной очень серьёзного шока. И, думаю, в чём-то стало причиной его смерти.

Мы должны говорить не только об общих схемах формирования образа артиста, но и о конкретной его аудитории. У нас в Беларуси рок-н-ролл не был и не является музыкой большинства. Он не является музыкой широкого электората. Это, всё-таки, продукт для прогрессивного меньшинства. Причём радикально ориентированного в политическом и эстетическом плане. Поэтому история наших музыкантов не может быть рассмотрена через традиционную траекторию поп-звезды. Нельзя Вольского сравнивать с Майклом Джексоном. У них разные целевые аудитории, разные цели – и к ним предъявляется совсем разный публичный счёт.

А.: Я ня згодны, што нельга параўноўваць заходніх поп-зорак і нашых актораў. Так, рок-музыка – гэта музыка актыўнай моладзі. Калі казаць пра масавую музыку ў Беларусі, то менавіта рок-музыка зьяўляецца масавай. Поп-зоркі, якія насаджаюцца зьверху – іх слухаюць па прымусе, яны не зьяўляюцца аб’ектам любові. Гэта штучная зьява. І, дарэчы, менавіта момантам шырокай папулярнасьці рок-музыкаў тлумачыцца такая рэзкая рэакцыя на іхнія паводзіны. Толькі калі ёсьць міт магчымыя такія рэзкія эмацыйныя выбухі.

Проста ёсьць агульная сытуацыя нарастаньня міту, а потым ягонага скідваньня. Любы творца ў рэшце рэшт прыходзіць да моманту, калі ён становіцца закладнікам тых вобразаў, якія сам і стварае. І публіка патрабуе, каб ён рухаўся менавіта ў гэтым накірунку.

Так Бэла Лугошы стаўся закладнікам вобразу Дракулы. Актора нават пахавалі ў касьцюме вампіра. Марлон Брандо і Ален Дэлон выскачылі зь міту і самі стваралі свае правілы. Клінт Іствуд выскачыў зь міту гераічнага вэстэрна, пераключыўшыся на рэжысуру. Моцныя творцы здольныя ламаць міты і прапаноўваць новыя. Але зусім выскачыць за межы мітаў нельга. Можна прапанаваць толькі міты новыя.

М.: Тут возможны варианты. Есть люди, занятые искусством, которые за свою творческую жизнь создали один единственный миф. Который они затем поддерживают и раскручивают. Типичный пример – Сальвадор Дали (идеальный коммерсант, как и Марк Шагал). Майкл Джексон. Или Мадонна. Люди, которые создают себе искусственную ауру, искусственную биографию и всё остальное время они этот бренд развивают и поддерживают. Это путь грамотного коммерсанта, рачительного хозяина.

Во-вторых, есть путь, когда человек, артист сам способен придумать для себя новую роль. Новую игру. С точки зрения рынка, устойчивых зрительских ожиданий, такой артист совершает ошибку. Он занимается ребрендингом. Отказываясь от проверенного успеха в пользу небезопасных поисков. Но в этом случае артист оказывается заложником не своего массового образа, а своей собственной линии творческого развития. Смена мифов, чаще всего – это личный выбор артиста. Рискую предположить, что в этом случае он ни о каких мифах не думает. Он работает, как эгоистичный автор, которого прёт…

А.: …як Ларс Трыер, дарэчы. Ён увесь час зьмяняецца, прыдумвае новыя правілы рэжысэрскай гульні. Зьмяняе сваю эстэтыку…

М.: В том-то и дело. Здесь мы говорим о двух компонентах творческой работы. О неизбежном диалоге с массовыми ожиданиями и о автономной траектории личного развития. Что окажется сильнее, то и определит вектор развития. Но большинство артистов, всё-таки, конформисты. Но главная проблема в том, что у нас, если говорить о базовых элементах мифотворчества (культуриндустрии, массовых вкусах и образе автора), напрочь вылетает медиа-элемент. То, что в открытом обществе и является главным инструментом построения определённых образов.
Имиджи артистов, особенно тех, кто известен своим независимым поведением, складываются стихийно. У нас нет системы продуцирования образов. И поэтому чаще всего оказывается, что артист не способен сам режиссировать собственную легенду. И если нет чёткой системы коммуникаций, у обоих участников коммуникации возникает искажённое представление друг о друге. Иными словами, автор не видит аудитории. А аудитория видит не автора, а своё представление об авторе.

А.: І тут яшчэ зьяўляецца яшчэ адна праблема, якая заўжды існуе паміж творцам і паміж аўдыторыяй. Гэта радыкальная самота творцы. Таму што аўдыторыя чакае ад яго аднаго, яна бачыць у ім зорку і ўзносіць гэтую зорку на п’едэстал і адмаўляецца бачыць у мастаку жывога чалавека.

М.: Но иначе и не бывает. Крайне наивно ожидать чего-то другого. Когда аудитория читала лирику Маяковского, ей что, было так интересно, что Маяковский живёт в тройственном браке с семейством Брик? Ей было всё равно. То, о чём вы говорите – приватное существование артиста может быть интересно аудитории но только на уровне скандальных мифологических историй.

А.: Яны частка мэдыяў…

М.: Поэтому артист всегда обречён на определённое одиночество. Дело в том, что в легенде сопротивления образ борца изначально героизирован. Ему не требуется снисхождение, поддержка, пакет свежих булочек. Для медийного героя все простые человеческие слабости оказываются недопустимыми. Они просто не читаются аудиторией, которая не хочет видеть своего героя слабым, усталым, разочаровавшимся, депрессивным.

А.: Гэта заканамернасьці масавай сьвядомасьці. Але я хацеў бы павярнуць «зоркавую тэму» ў іншы бок. Любы міт зоркі – гэта ў той ці іншай ступені парушэньне першай Запаведзі: не ствары сабе куміра. Дык ці ня будзе сьвядомае ці не сьвядомае разбурэньне міту дабром?

М.: Жить идеалами совершенно естественно для человека. Ориентироваться в своём существовании на определённые образцы и модели – тоже естественно. Для каждого закономерен поиск ориентиров, позволяющих скоординировать свой собственный жизненный путь. С этой точки зрения коммерческие идолы (в меньшей степени) и герои арт-сопротивления (в большей степени) как раз и демонстрируют канонические модели поведения. Мы говорили об образе проклятого поэта. Это определённый канон нонконформистского существования в культуре шаблонной и стереотипной. Именно поэтому наше протестное меньшинство образ проклятого поэта приняло, полюбило. И начало искать тех, кто в этот образ может уместиться. Легко сказать «Живи себе без кумира». А если есть душевная жажда такого вот авторитета? Проблема в том, что система мифотворчества в нашей стране не работает.

А.: Пачала працаваць і працуе. Ну, можна сказаць, працуе пакуль не заўважна.

М.: Она фрагментирована. Есть мифологические машины политики. Есть отдельные мифологические машины альтернативной культуры, существуют заводные поп-машинки местной фабрики звёзд. Но это всё отдельные проекты, которые в общую картину никак не складываются. Они не совместимы друг с другом.

А.: Як і наша грамадзтва, дарэчы.

М.: Поэтому мы получаем не глобальную национальную мифологию, а массу локальных мифов, которые друг друга не видят, не понимают и друг с другом не резонируют.

А.: Зараз пачаўся рэзананс і пачалося зьмешваньне.

М.: Для того, чтобы это заработало, нужно нормальное динамичное общество, существующее в ситуации постоянного обновления культурных продуктов, развёрнутой системы культурной коммуникации и достаточно чёткого разделения функций между различными элементами общественной системы. И поэтому всё со всем не рифмуется. И всё может быть связано со всем. В этом аномалия нашей мифологии. Она парадоксальна. Она конфликтна.

А.: Яна пачала зьбірацца ў нейкую агульную карціну…

М.: Для меня это пока не очевидно. Подождём результатов.

Обсудить публикацию

 

Метки