Отфестивалились…

Максим: В своё время Станислав Лем выдвинул идею, что культура – это производство избыточного. И с ним можно согласиться. Причудливы, и избыточны движения моды, избыточны большинство придуманных человеком развлечений, которые нередко сокращают его жизнь, избыточны политические идеологии. Но одним из самых избыточных изобретений человечества являются все же, наверное, кинофестивали. В чём глубинный смысл пройтись по красному бархату знаменитой каннской лестницы на набережной Круазетт? Похоже на глобальную разводку… Поскольку фильмы прекрасно существуют и без фестивалей. А вот фестиваль без фильмов никак не может.

Андрэй:. Але ў фэстаў сур’ёзныя функцыі. Па-першае, гэта прадставіць фільмы для публікі – і для тых жа кінэматаграфістаў. Другі момант – жывая камунікацыя паміж рэжысэрамі, акторамі, прадусарамі. Ідзе ўзаемны абмен і ўзаемнае ўзбагачэньне. Акрамя таго, гэта бізнэс-пляцоўка, дзе закладаецца падмурак для новых фільмаў. Фэст – гэта яшчэ й спроба вызначыць накірункі кінапрацэсу. Канскае золата «Крыминальнаму чытву» – трыюмф постмадэрнізму ў кіно. У сапраўднага фэсту ёсьць свой твар: вось гэта фэст антыгалівудзкі, гэта фэст хрысьціянскіх фільмаў, тут – эўрахорар, а там азіяцкі шок. І ёсьць таксама момант палітычнай замовы, уладнага прэстыжу й маніпуляцыі. Прадстаўленьне, як прадстаўленьне ўлады.

М.: Однако не Канны сделали «Криминальное чтиво» событием. Только идеальный фестиваль одновременно расставляет оценки, определяет направления и служит эффективным кинорынком. И сколько таких образцовых фестивалей? Чтобы сосчитать, хватит пальцев одной руки. На мой взгляд, рыночная составляющая фестиваля – главное его оправдание. Но можем ли мы говорить, что, скажем, на фестивале христианских фильмов происходят серьёзные коммерческие гешефты? И на «Лістападе» как-то не запланированы коммерческие сделки. Из всех перечисленных функций фестиваля наиболее популярная последняя – политическая. Движение под знаменем конкретной идеи. Мне трудно поверить, что Берлин определяет, каким быть кино. Мне сложно представить, что этим же занимается Венеция. И даже Канны. Кинопроцесс происходит параллельно с кинофестивалями. А фестиваль в лучшем случае может согласиться, или не согласиться с происходящим. Фестиваль и киноиндустрия – разные вещи.

А.: У каталіцкім фэстывалі хрысьціянскіх фільмаў «Магніфікат» важна зусім не камэрцыя. Гэта сродак кінаэвангелізацыі для гледачоў. Канцэнтрацыя фільмаў хрысьціянскай тэматыкі ў адным месцы. І ідзе ўзаемны абмен, узаемная адукацыя творцаў. І заўважна, як зьмяняецца фэст, як рэжысэры павышаюць свой узровень.

Што тычыцца «Лістапада», то гэта каляніяльная тусоўка, якая не вырашае нічога. Асноўныя фільмы фэсту мы ўжо бачылі. Камэрцыі таксама няма. І кінаадукацыі. Застаецца чыста прадстаўнічая функцыя – у савецкім варыянце, крыху разбаўленая швэдзкімі карцінамі, вугорскімі, сэрбскімі. Але ў цэнтры – кіно СНД і Балтыкі. Саюзу ўжо няма – а ягоныя фэсты ўсё яшчэ круцяцца. У няшчаснага «Лістападу», як і ў любога культур-афіцыёзу твару няма. Яго спрабавалі зрабіць фэстывалем для гледачоў, калі гледачы выстаўляюць ацэнкі, але неяк няўцямна ўсё гэта атрымліваецца. Хаця сёлетні выйгрыш нямецкага фільму «Жыцьцё іншых» пра Штазі – вельмі сымптаматычны. Але, мо не на гледачоў варта арыентавацца?

М.: Сделайте фестиваль премьер! Есть масса фильмов, которые пролетают мимо нас, которые мы, вообще, не увидим. Ни на экранах, ни на дисках. Почему не взять что-то из российского узкого проката? Даже на это не хватает фантазии. А, с другой стороны, хроническое отсутствие денег. И получается, что наш «Лістапад» оказывается в ситуации авантюриста. Он претендует на то, чего в принципе не может обеспечить.

А.: У свой час Сяргей Арцімовіч арганізоўваў «Фэстываль аднаго фільму», калі ў адным кінатэатры, адзін дзень ішоў нейкі рэдкі, эксклюзіўны фільм. Фэст меў свой твар, пасьля праглядаў арганізоўваліся дыскусіі, круглыя сталы. На яго нават даносы пісалі. Ён стаўся «Кінафарматам 4х4» – і твар парасплываўся. Канцэпцыя зьнікла. А «Лістапад» – збольшага тусоўка забытых расейскіх зорак.

М.: Для того чтобы «Лістапад» стал другим, он должен перестать быть пророссийским. И сменить основной вектор своего существования. Но тут мы попадаем в другую ловушку. Ты можешь представить, чтобы сейчас к нам поехали серьёзные кинематографисты мирового класса? «Лістапад» оказывается проектом идеологическим. Он служит представительской площадкой для того, чтобы раз в год вышестоящие инстанции могли проявить заботу о кино.

А.: На той жа «Магніфікат» людзі й са Швайцарыі прыяжджаюць, з Італіі, Польшчы. Але там іншая сытуацыя: гэтым касьцёл займаецца. А «Лістапад» такі, які ёсьць. Але гэта ня значыць, што ён ня можа стаць іншым. Чарапахавымі крокамі ён спрабуе зьмяніцца. Але ў яго ёсьць мяжа, якую ён пры гэтым рэжыме ніколі не перакрочыць. Ён абавязаны быць каляніяльнай, пэрыфэрыйнай расейскай зьявай.

М.: Ну, и каков выход? Отказаться от фестивалей?

А.: Чаму адмовіцца? Няхай гэты фэст і жыве, і дыхае, і квітнее. А потым гэтую форму можна будзе падняць і напоўніць новым зьместам. Вэнэцыянскі фэст таксама арганізоўваўся Мусаліні дзеля прапаганды фашызму. Але фэсты жывуць даўжэй за рэжымы. Маскоўскі кінафэст твараўся, як савецкі…

М.: Он таким, в принципе, и остался. И я не уверен, что кинематографисты приезжают на фестиваль, чтобы смотреть кино. Проще их встретить в ближайшем баре. Тебе вообще не кажется, что кинофестивали занимаются делом очень странным? Они пытаются расставлять оценки очень разномастной, очень пёстрой продукции. Любой фест оказывается борьбой амбиций: кто кого задавит авторитетом, убедит в собственной гениальности. Любой вердикт любого фестиваля – вещь достаточно условная. Часто одного голоса члена жюри хватает, чтобы приз ушёл в совсем другие руки.

А.: Почасту так і здараецца, але бываюць вельмі цікавыя рэчы. Я хацеў бы прыгадаць той жа Маскоўскі фэст, калі аддалі ўзнагароду «8 ?» Фэліні. А савецкія чыноўнікі патрабавалі, каб была адзначаная стужка «Знаёмцеся, Балуеў» – якую сёньня ўзгадваюць толькі як кур’ёзнага канкурэнта Фэліні.

М.: Получается, что фестивали работают не как экспертиза, а как рекламное агентство. Призер фестиваля получает мощную медиа-раскрутку и новую денежную тарификацию: он отныне стоит по-другому.

А.: І атрымлівае грошы на наступную карціну. Гэта важна. Фільм Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі» быў створаны пры падтрымцы Ратэрдамскага кінафэсту. І атрымалася нармальная беларуская карціна.

М.: Вот и получается, что самое главное в кинофестивале происходит, когда он заканчивается. Когда люди, получившие высокие оценки, на основании этих оценок существуют дальше. В этом импульс для развития авторов и киноиндустрии в целом.

А.: Гэта дадатковыя бонусы, якія дазваляюць аўтарам камфортна існаваць у мэдыяпрасторы.

М.: Но это – отражённый свет, последствия авторского высказывания. Они способны повлиять на репутацию фильма, но не сделать его лучше. Есть особая разновидность кинотекстов – фестивальный кинематограф. Фильмы, которые изначально рассчитаны на успех у конкретного жюри конкретного фестиваля. Существует фестивальная конъюктура – и она успешно себя реализует. Циничная манипуляция, когда фестиваль разводят на премии, а потом посредством кинопремий разводят публику.

А.: Гэта пракат фільму праз фэстывалі. Снабіскі варыянт пракату. «Выбаўленьне» Зьвягінцава – тыповая фэстывальная стужка, зьнятая менавіта пад фэстываль. Карціны Сакурава – тое ж самае.

М.: Но эта фестивальные игры не имеет ничего общего с актуальными кинотрендами. Самое интересное кино появляется не в Каннах и не в Берлине.

А.: Ёсьць жанравыя фэсты, ёсьць «хуліганскія» (Сітжэс, Фантаспорта, Сандэнз, Ратэрдам) і там зьяўляюцца сапраўдныя стужкі.

М.: Но они меньше всего претендуют на глобальную значимость и раскрутку модных трендов. Это локальные творческие лаборатории. Получается, что для кино самыми эффективными фестивалями оказываются именно они.

А.: У гэтым сэнсе будучыня беларускіх фэстаў выглядае аптымістычна. Мы ня можам прэтэндаваць на фэст роўны Канам, але можам дазволіць лакальныя й тэматычныя фэсты са сваім тварам. Адзін ужо ёсьць – «Магніфікат». Будзем спадзявацца, што й іншыя фэсты стануцца адмысловымі.

М.: Но, чтобы это случилось, из культуры должен уйти глобальный административный контроль, а образ страны в международном сознании должен быть позитивным. Есть конфликт между идеей глобальной управляемости культуры – и естественным творчеством во всех его проявлениях. Будем надеяться, что из этого конфликта отыщется правильный выход.

Обсудить публикацию

 

Метки