Вэстэрн беларускі. Как быть героем

– У нас только люди Чейенна носят такие пыльники!
«Однажды на Диком Западе»

– Саид!? Ты откуда здесь?
–  Стреляли…
«Белое солнце пустыни»

Андрэй: У карціне Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі» адзін з герояў – патомны партызан у шыракаполам капялюшы выглядае стылёва й выкшталцона… амаль як герой вэстэрнаў. У кадры цытатай гучаць вэстэрновыя мэлёдыі. Многія падзеі беларускай гісторыі добра пасуюць да вэстэрну.Табе не здаецца, што ў беларускага вэстэрна – добрая будучыня?

Максим: В «Оккупации» и вправду есть стилистические элементы, позаимствованные из вестернов. Но Кудиненко играет не в классический американский вестерн, а использует музыкальные мотивы Морриконе, намекает на Клинта Иствуда – а это уже стиль «спагетти-вестернов», которые снимались итальянскими режиссёрами на испанских холмах. Речь идет о заимствовании заимствования, что очень важно. Канонический американский вестерн –героический эпос. История становления законности и порядка на диких землях, заселённых буйными людьми. Это метафора строительства национальной государственности, основанной на индивидуальной ответственности каждого из граждан. Героическая сага о становлении американской демократии в европейском варианте, в том числе и белорусском, буквально воспроизводиться не может в принципе. Хотя были очень удачные попытки советского вестерна. Можно вспомнить хотя бы фильм Витаутаса Жалакявичуса «Никто не хотел умирать».

А.: А быў яшчэ ромаўскі фільм «Трынаццаць», з сюжэтам, фактычна пазычаным ў Джона Форда. Я не кажу ўжо пра «Белае сонца пустыні», зробленае стоадсоткава па канонах вэстэрну. Але дзеяньне адбываецца на Ўсходзе…

М.: И получался «истерн». То есть боевое героическое кино, рассказанное на другом языке и с другими идейными акцентами. Хотя в советском «истерне» тоже присутствовала борьба с внешними силами: басмачами, диверсантами, лесными братьями. Но американский вестерн – гимн сознательному индивиду, а советский – гимн коллективизму. Реальный герой – красноармеец Сухов, служивый человек. И его победа не гарантирует ему свободы…

А.: А міхалкоўскі фільм «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх»? Гэта савецкая чэкісцкая сага. Нам усё ж бліжэй літоўскі варыянт, зроблены Жалакявічусам. У антысавецкіх лясных братоў свая праўда й свой гераізм (сёньня яны афіцыйна – героі Літвы). Прысутнічае нейкая замаруджанасьць: туман, багна, стоеныя мэтафізычныя пласты… Увогуле, эўрапейскі вэстэрн аддаляецца ад побыту, гэта мэтафізыка помсты й справядлівасьці. Можна казаць, што Эўропа «перавэстэрніла» амэрыканцаў…

М.: Европейский вестерн окончательно мифологизирован. Из него напрочь удалено правдоподобие. Он превратился в великолепную каллиграфическую фигуру с картинкой идеального качества. Помнишь «Блюберри» Яна Кунена? Настроение обречённости в конце концов превратилось в самоцель. Если говорить о вершинных достижениях спагетти-вестернов, то в них торжествовало чувство здорового фатализма. Классические фильмы Серджио Леоне «Хороший, плохой, злой», «Однажды на Диком Западе» – это судьба, играющая в кости. Вестерн, освобождённый от идейной заданности, ближе нашему варианту. Потому что мы всё время пытаемся освободиться от перекрёстного огня глобальных идеологий.

А.: Лёс грае ў косьці… І ёсьць моцны індывідум, які грае зь лёсам з дапамогаю кольта. Хаця герой і прайграе – гэта насамрэч ёсьць пат: і лёс выйграў, і чалавек выйграў. І лёс прайграў – і герой прайграў.

М.: Но именно поэтому у меня и возникают сомнения: насколько это все-таки применимо к нам? Конечно, был опыт гражданской войны, партизанского движения. Опыт послевоенного антисоветского подполья. И это тоже основа для сюжета вестерна. Но еще одно обязательное условие нормального вестерна – открытое пространство, бескрайние прерии Запада. В крайнем случае – испанские луга и поля. Вестерн в замкнутом пространстве, на малой территории выглядит странным и опасным как перестрелка в лифте.

А.: А літоўскі вэстэрн? Там прасторы невялічкія. Зь лесам, поплавам, туманам. Але вэстэрн атрымаўся. У нас ёсьць базавыя гістарычныя моманты, якія выдатна кладуцца на сюжэт вэстэрна. Гэта й інтэрвэнцыі, і вайна. 20-ыя гады ідэальныя для вэстэрна. Ёсьць тэрыторыя беззаконьня, дзе ўсё зьмяняецца, а чалавек са зброяй усё вырашае. Ёсьць індывід – хутаранін (вось вам каўбой!), які спрабуе ўсталяваць справядлівасьць на сваёй тэрыторыі. І фатум ёсьць. Таму што мы ведаем, як павярнулася гісторыя.

М.: Кстати, в 60-ых был интересный опыт польского вестерна, фильм «Закон и кулак». Действие происходило сразу после войны – в городе (это городской вестерн!), который уже оставили нацисты, но который покинули и части Красной Армии. Территория беззакония оказалась идеальной для вестерна, в котором схлестнулись польские «шерифы» и банды преступников. К сожалению, этот опыт не получил продолжения – что тоже показательно…

А.: У Беларусі многія гісторыі й тэрыторыі таксама натхняюць на вэстэрн. Сытуацыя памежжа, «франціра», што праходзіў праз Беларусь, пасечаную папалам. Чаму б не зрабіць кантрабандысцкі вэстэрн пра Беларусь савецкую – і Беларусь польскую? Дзе на тэрыторыі памежжа адбываюцца дзіўныя гешэфты, дзе законы ня дзейнічаюць. Можна прыгадаць Слуцкае паўстаньне, якое таксама ідэальна кладзецца на вэстэрн. Пасьляваенная сытуацыя таксама працуе на вэстэрн, калі вольныя партызаны не жадаюць выходзіць зь лесу. Выдатны матэрыял для міталягізацыі! Але адзін з сама ключавых момантаў, які мог бы быць абсалютна ўнікальным – гэта старажытная Беларусь эпохі ВКЛ. XVII стагодзьдзе з яго татальнымі войнамі, катастрофай, партызанкай і закалотамі. Шляхецкае свавольства. Інтрыгі й індывідуалізм. Закон не спрацоўвае... Ёсьць адпаведнік «старажытных» вэстэрнаў – японскія самурайскія фільмы. «Сем самураяў» Акіры Курасавы як крыніца для «вялікалітоўскіх» вэстэрнаў. Гонар самурая – і гонар шляхціца.

М.: Но почему этого нет сейчас? И почему этого не делали раньше? Возможно дело в том, что во времена советской империи было нежелательно вспоминать не санкционированные Москвой национальные вооружённые движения. Нас всё время учили и воспитывали, как часть Советского Союза. Из Беларуси делали часть общей истории российских империй. И в этой системе координат Минин и Пожарский оказывались куда более значимыми, чем наши герои вооружённого сопротивления. Фраза из просоветского гимна «Мы белорусы, мирные люди» стала, по сути, формулой нашего самосознания. Мол, были партизаны. Но партизаны советские. Они сражались не за родные Оршу или Бобруйск, а за Сталина, компартию и СССР как солдаты глобальной системы. Беда в том, что из памяти нескольких поколений были напрочь выбиты представления о национальном герое как человеке вооружённой борьбы. Ключевая фигура вестерна оказалась удалённой из нашей коллективной исторической памяти.

А.: А ХІХ стагодзьдзе? Паўстаньні 1863, 1830. Ягоных удзельнікаў можна разглядаць і як герояў вэстэрну. Але добрага кінаўвасабленьня пакуль яшчэ не было.

М.: Речь идёт о воссоздании национальной героической истории. Ты посмотри, что происходит у наших восточных соседей. Они ведь тоже обратились к XVII веку. Хотиненко новый фильм изготовил про Лжедмитриев-самозванцев. Уже ролики рекламные в кинотеатрах идут. И что там показывают? Не вестерн, не историю одиночек, а многофигурное батальное полотно. Воспроизводятся базовые формулы имперского сознания: «Поднимается народ…»

А.: А ў беларускай сытуацыі найважней індывідуальнасьць. Беларуская інтравэртнасьць і індывідуалізм. Нат засьцярожлівае «Мая хата з краю» – хутарскі індывідуалізм, хаця й убраны ў форму калектывісцкага канфармізму. У прынцыпе індывідуалізм у Беларусі куды мацнейшы, чым у Расеі.

М.: Вот почему герой российского экшна чаще всего – служивый. Агент ФСБ, спецназовец, омоновец. И вот почему такой персонаж никогда по-настоящему не будет популярен у нас.

А.: Гэтыя стужкі ў беларускім пракаце правальваюцца. Няма атаясамліваньня. Яны ня маюць такога посьпеху, як у Расеі – і ня могуць мець. А вось герой-індывідуаліст, з улікам інтравэртнасьці... Замаруджанасьць і заглыбленасьць – тут і псыхалягічныя пласты, і мэтафізычныя, якія заўгодна! Папазацягнутае чаканьне й фінальны выбух зь неверагоднымі перастрэлкамі.

М.: Пресловутая белорусская «памяркоўнасьць» – это не бездействие, а сжатая пружина, которая сгибается, чтобы резко раскрыться в нужный момент. Белорусская ментальность объективно близка одинокому ковбою, герою пустынных горизонтов.

А.: Можна прыгадаць Быкава: хто героі ў «Знаку бяды»? Хутаране! А Колас з «Новай зямлёй»? Нат пад татальным асфальтам калгасу індывідуалізм ня зьнік. Прыйшоў госьць у хату, гаспадарнічае. Гаспадар церпіць, церпіць, а потым выбухае. Сьцепаніда – вось правобраз героя для айчынных вэстэрнаў. Дарэчы, героі-жанчыны вельмі бы пасавалі беларускаму вэстэрну. Эмілія Плятэр, напрыклад…

М.: Но не слишком ли восторженно мы говорим о национальном характере? Времена меняются, а вот хуторяне… Как в «Великолепной семёрке»: наёмные бойцы сражаются с бандитами, а крестьяне сидят на лавочках и смотрят, чья возьмёт. Чисто белорусский вариант. Не слишком многого ли мы ждём?

А.: Ідзе назапашваньне крытычнай масы. У тым ліку крытычнай масы людзей, якім неабходны нацыянальны вэстэрн.

М.: Но есть и некая заторможенность общественной психологии. Есть боязнь жанрового кино, которое у нас до сих пор не умеют делать. Опыт «Анастасии Слуцкой» – лишнее тому подтверждение. Есть вечная оглядка на «Мосфильм», который нынче производит кино, принципиально не стыкующееся с нашим национальным самосознанием.

А.: Адзначым: беларускі вэстэрн можа быць створаны толькі па-за межамі афіцыёзу.

М.: Разумеется! Он может быть только независимым, только малобюджетным, только антисоветским и только белорусскоязычным.

А.: І мэтафізычным!

М.: Ведь речь идёт о реставрации базовых культурных кодов национального сознания…

А.: А зьяўленьне нашага вэстэрну будзе азначаць кардынальныя зьмены ў беларускай культуры. У беларускай сьвядомасьці. У палітыцы. Ва ўсім. Гэта будзе азначаць, што Беларусь канчаткова вярнулася да сябе самой.

----------------

Топ-10 лучших вестернов

1.   «Хороший, плохой, злой» (реж. Серджо Леоне)

2.   «Великолепная семерка» (реж. Джон Старджес)

3.   «Мертвец» (реж. Джим Джармуш)

4.   «Белое солнце пустыни» (реж. Владимир Мотыль)

5.   «Всадник с высоких равнин» (реж. Клинт Иствуд)

6.   «Однажды на Диком Западе» (реж. Серджо Леоне)

7.   «Ровно в полдень» (реж. Фред Циннеман)

8.   «Быстрый и мертвый» (реж. Сэм Рэйми)

9.   «Свой среди чужих, чужой среди своих» (реж. Никита Михалков)

10. «Дилижанс» (реж. Джон Форд)

Обсудить публикацию

 

Метки