Хождение за два моря

В моем списке прощаний ты

не попала бы даже в первую пятерку!

Ник Хорнби, «Hi-Fi»

Так будут последние первыми,

И первые последними…

Евангелие от Матфея, 20:16

Максим: Кажется, наши знания о мире становятся всё более структурированными. В любом глянцевом журнале натыкаешься на «5 главных мужчин» или «5 лучших женщин сезона». Открываешь серьезный еженедельник – и находишь «20 главных событий года». Минское сообщество «успешных и красивых» выбирает своих 50 самых главных фигур. Я не говорю уже про хит-парады на радио и топ-листы музыкальных телеканалов. Склонность к упорядоченным спискам – в чём её смысл? Насколько это показательно для современной культуры?

Андрэй: Пасьля Сярэднявечча тэацэнтрычная, гіерархічная карціна сьвету была зьнішчаная. Як у часы фігляраў-сафістаў, чалавек ізноў стаўся «мераю ўсіх рэчаў» (цяпер ужо і ад яго нічога не засталося). Людзі пачалі самі выбудоўваць свае гіерархіі, свае сьпісы. Сёньня вымяральнікамі «чалавечнасьці» выступаюць мэдыі. Таксама варта заўважыць, што сьпісы «самага-самага-самага» – гэта атракцыёны. Кнігі рэкордаў Гінэса – рэч паказальная для нашага часу.

Але сыстэма гіт-парадаў не вылучае дзіўнае, непаўторнае, неверагоднае, а спрыяе масавізацыі. Гэта сьпісы рэсурсаў татальнай апрацоўкі мазгоў.

М.: «Есть ложь маленькая, ложь большая и статистика». Список – результат компромисса, и это усреднённое мнение. Но здесь нет ничего страшного. Разве не любопытно узнать, какую из английских поп-песен британцы считают самой яркой? Или взглянуть на результаты опроса: «Что написать на стене аэропорта, чтобы прилетающие получили представление о нашем национальном духе?» Это может быть забавным и отражать массовые настроения.

Система светского общества уже не воплощение сакрального плана, а результат договорного взаимодействия индивидов. В постхристианском мире функцию упорядочения реальности выполняют сами люди. Вместо верховного порядка предпочтения массовой публики определяют самодельные списки самых важных дел, людей и событий. Именно поэтому списков так много и они так вызывающе субъективны.

А.: Напачатку Новага часу былі сьпісы-сыстэмы клясычнай навукі. І яны адлюстроўвалі нейкі аб’ектыўны парадак рэчаў. Сёньняшнія сьпісы – гэта сымуляцыі, якім надаецца рацыянальна-«навуковы» выгляд.

М.: А ещё раньше были семь чудес света…

А.: Сьпіс, як міт, як навука, нарэшце – як сымуляцыя. Дыктат меркаваньняў і псэўдарэйтынгаў, сымуляцыя фікцый (прывітаньне сацыялёгіі – і шчырыя спачуваньні Плятону). Як будуюцца гіт-парады? Тэлефанаваньні на станцыю, хто найболей прагаласаваў за песьню, што найчасьцей купляюць – і выбудоўваецца гіт-парад. Гэта сыстэма продажаў ды меркаваньняў.

Рэжысэр Сяргей Салаўёў у часы перабудовы прызнаўся: «Я ненавіджу Сальвадора Далі, Баха і Міхаіла Булгакава». Бо на іспытах у інстытуце кожны паступоўца кляўся ў любові менавіта да гэтых пэрсаналій. І якое было шчасьце, калі нехта раптам прызнаўся, што ўпадабаў Моцарта. Вось сыстэма масавых сьпісаў – у форме татальнай інтэлектуальнай моды.

М.: Во-первых, списки привлекают внимание к успешным людям и продуктам. «Двадцать недель на вершине британского хит-парада!», «Лидер продаж последней декады!» И человек, случайно зацепив эту информацию, начинает задумываться: а может, он действительно пропустил нечто особенное?

Во-вторых, любой список – это подсказка для потребителя. К примеру, когда Эрик Клэптон или Стинг называют 50 своих любимых альбомов, это очень интересно. Потому что это сведения о том, кто составил список, и одновременно подсказка для тебя. Ты не знал музыканта, о котором говорит Клэптон. Но теперь обратишь на него внимание. Списки – это система ссылок.

Наконец, это инструмент влияния на общественное мнение. Особенно в ситуации предвыборной борьбы, когда возникают конфликтные данные социологических опросов с различными (или даже противоположными) рейтингами одних и тех же претендентов.

А.: …якая «навука», такія і фікцыі…

М.: Списки – инструменты программирования определённого действия.

А.: Праграмаваньня продажу... Папулярнае ня тое, што людзі жадаюць бачыць…

М.: …а то, что им назовут как популярное…

А.: …што пакажуць на тэлеэкране. Расейскі тэлевядоўца Сванідзэ жартаваў, што калі ў прайм-тайм паказваць дупу, то хутка ў яе пачнуць браць інтэрв’ю. Каб зрабіць папулярнай нікчэмную сьпявачку, купляюць этэрны час і навязьліва круцяць бяздарны кліп. І самае частотнае паціху становіцца найбольш прымальным.

М.: В случае нашего шоу-бизнеса всё ещё смешнее. На Западе хотя бы оглашают результаты продаж. У нас же ни одна фирма не скажет, сколько реально продано дисков Ольги Барабанщиковой или группы «J:Moрс». Эти цифры – строжайшая тайна. Что не мешает объявлять «J:Moрс» лучшей группой страны, а какую-нибудь Владу – самой успешной.

Вначале возникает фикция существования артиста, потом – фикция его успеха (при помощи лояльных медиаканалов). Что сделали серьёзного в жизни бодрые девочки с Первого музыкального? Немного. Но в искажённой системе отечественного гламура они становятся выдающимися персонами. Списки подменяют реальные качества человека его публичным образом. И этот публичный образ фальсифицируется.

А.: Мы накінуліся на сьпісы. Але мы з вамі іх таксама складаем. Прапаноўваем. Такім чынам далучаемся да падману і маніпуляцыяў…

М.: А как может быть иначе? Напрасно думать, что в пространстве культуры существуют некие «истинные» суждения и абсолютные заключения. В конечном счёте это пространство мнений и субъективных взглядов на вещи.

Когда студенты просят у меня список ста лучших фильмов всех времен, этот список – мой личный выбор. А не нечто абсолютное, обладающее непреходящей значимостью и ценностью. Это отражение личной позиции, и своей субъективностью – как любой преподаватель, критик или артист – я делюсь с окружающими. Любая культура – встреча субъективностей. Поэтому мы всё делаем правильно.

Другое дело, что мнение может быть обоснованным или необоснованным, глубоким или поверхностным. Умным или нелепым. А то и просто заказным или фальсифицированным.

А.: А суб’ектыўныя сьпісы і ёсьць найбольш цікавымі. Калі ўзяць дзесяць любімых фільмаў Таркоўскага альбо дзесяць любімых фільмаў Фасбіндэра, гэтыя тэксты ўжо самі па сабе міні-шэдэўры, тут выключная інфармацыйная ёмістасьць. Сьпіс найважнейшых фільмаў усіх часоў і народаў 50-га году і аналягічны сьпіс 90-га году розныя – і нат старое па-іншаму разглядаецца. Зьвярні ўвагу: інавацыі, шматлікія зьмены ў культуры пачынаюцца з пабудовы новых сьпісаў, зь перафарматаваньня сьпісаў мінулых.

М.: Каждая новая эпоха предлагает своё упорядочение действительности, свою классификацию культуры. Но навязывание мнений – только одна сторона хит-парадов. С этой точки зрения любой список авторитарен.

С другой стороны, списки – это система призовых мест, и здесь присутствует ещё и естественный элемент спортивной состязательности. Типичный пример такого рода – всевозможные конкурсы красоты. Тут самое главное – состязание. Кого выберут, кто отсеется, кто станет фаворитом… Самое интересное происходит по пути, до вынесения окончательного решения. Или взять бесконечные интриги вокруг присуждения премии «Оскар». Что, этой премией награждают самые лучшие фильмы года? Совсем не обязательно!

А.: Хічкоку так і не далі «Оскара» за рэжысуру…

М.: Состязательность интересна нам как зрителям и стимулирует участников процесса.

А.: Што да конкурсаў прыгажосьці, дык гэта фактычна паўтор-дублікат палітычных конкурсаў. Палітыкі, як правіла, мужчыны, і жанчыны ў палітыцы мусяць сябе паводзіць па-мужчынску. Улада як відовішча ўлады. А тут маем варыянт выстаўленай на ўсеагульнае сузіраньне прыгажосьці.

Наконт «Оскараў», Нобэлеўскіх прэміяў і г.д. – не пагаджуся. Насамрэч каштоўнасьці ёсьць. Каштоўнасьці не рэлятыўныя, яны маюць грунт трансцэндэнтны. Але вось нашыя меркаваньні на гэты конт – недакладныя, часам памылковыя. І многае мы ня бачым. Але ж многае й бачым. І ў выніку перабудовы сьпісаў супольнае бачаньне ўзбагачаецца. Так, Хічкока спачатку вызнавалі толькі рамесьнікам. А як генія яго адкрылі французы. Роўна як спачатку не былі заўважаныя выкшталцоныя фільмы Нуар. А адметнага майстра Дарыё Арджэнта раней немагчыма было адшукаць у энцыкляпэдыях.

М.: Мне вот всегда было интересно: что происходит с человеком, который оказывается в списке на первой позиции? Или на последней? Можно ли сказать, что это определяет его существование? Можно ли сказать, что это определяет отношение к нему?

А.: Гэта задае ўстаноўку на ўспрыманьне. Як з гэтым жыць, «першы» ці «апошні» вызначае сам: падпарадкоўвацца ці не зважаць. А бываюць і антысьпісы. Эда Вуда-малодшага прызналі найгоршым рэжысэрам сьвету…

М.:  Но существуют его фан-клубы. А когда антипремию «Золотая малина» получают Шэрон Стоун или Сильвестр Сталлоне, они не перестают быть членами голливудской элиты. Поэтому меня смешат бурные споры: получат ли белорусы Нобелевскую премию? И как нам жить, если мы её не получим? Как будто, получив Нобелевскую премию, кто-нибудь станет лучше. Или, не получив, станет хуже.

А.: Мы дасюль ня ўключаныя ў сусьветныя рэйтынгавыя сьпісы кшталту Нобэлеўскай прэміі, «Оскару», Канскага кінафэсту. Гэта ня проста суб’ектыўныя, але мэйнстрымныя для сусьветнай культуры сьпісы. Мы ў гэтых сьпісах не прысутнічаем. І тут пытаньне прызнаньня саміх сябе.

М.: Можно вспомнить совершенно неадекватный истеричный восторг по поводу победы Ксении Ситник на детском «Евровидении». Пустяшное дело, нелепая акция, второсортное развлечение подаётся как великое достижение всей нации. Есть проблема белорусского отношения ко всевозможным глобальным спискам. Мы наивно считаем, что стоит попасть в топ-листы – и жизнь сразу похорошеет. На самом деле это иллюзия.

Мы озабочены, как бы любой ценой попасть в центр внимания. Но вот живёт себе спокойно страна Исландия. Ни в каких списках особенно не замеченная. Или тихая добрая Швейцария, которая тоже в топах не появляется. Но я завидую, как там живут люди.

А.: Савецкую Беларусь у дзяцінстве недалюбілі. Але тут шчэ бізнэс істотны…

М.: Конечно! Страна оказывается товаром, выставленным на продажу. А дополнительный ярлычок добавляет новую стоимость. Как номинанту на «Оскара», который благодаря попаданию в шорт-лист пожизненно обретает дополнительные дивиденды.

А.: Дарэчы, Беларусь прысутнічае ў сьпісах. «Самыя дыктатарскія краіны», «самая перасьледаваная прэса»… Наконт «Оскараў», гэта ж не «ўсенароднае» галасаваньне ў Шклоўскім раёне. Гэта кінаакадэмікі – экспэртная (і працэдурная) розьніца несувымерная.

Важней ня столькі трапіць у сьпіс, колькі скласьці яго самому. Прычым каб гэты сьпіс быў настолькі глыбокі, арыгінальны і важны і настолькі далёка бачыў, каб яго маглі бы прызнаваць і іншыя. Калі наша краіна навучыцца такія сьпісы складаць, гэта будзе важней, чым само зьяўленьне ў падобным сьпісе.

М.: Любые списки, любые топ-листы, любые хит-парады для человека независимого и взрослого – всего лишь информация к размышлению. Просто дополнительные сведения, придающие большую значимость его собственному личному выбору. Познакомься с топ-листом – и поступи по-своему.

-------------

5 абсурдных беларускіх сьпісаў

1. Рэйтынгі беларускіх палітыкаў (паводле любых апытаньняў).

2. Самыя глямурныя людзі краіны па вэрсіі «Савецкае Беларусі» і калгаса «Шляхам Ільліча.

3. Сьпіс маральных каштоўнасьцяў пераможцаў «Тэлевяршыні».

4. Мянушкі пацукоў-тэрарыстаў, утопленых у вёдрах і выкрытых КДБ.

5. Гэты сьпіс.

5 істотных беларускіх сьпісаў

1. Пераможцы «Рок-кароны» – у тым ліку й налетнія.

2. Нязьнятыя фільмы Віктара Турава.

3. Храмы і гістарычныя помнікі, якія шчэ можна аднавіць.

4. Сьпіс лавы падсудных пасьля фіналу задоўжанага кіраваньня. Ганаровыя сьпісы стоеных «змагароў».

5. Гэты сьпіс.

Рис. Де Лёс

Метки