Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньне

БЕЛАРУСКІ КАЛЕГІЮМ

Прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:

— журналістыка;

— найноўшая гісторыя;

— філязофія/літаратура.

Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У асоб ных выпадках прымаюцца й студэнты малодшых курсаў. Навучэнцам БК мо жа быць толькі той, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў. Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі. Навучаньне ў БК – бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 3 кастрычніка 2005 г.

Запіс на сумоў'е  – па 27 верасьня б.г. Абавязковай умовай запрашэньня на сумоў'е зьяўляецца падача да пазначанай вышэй даты аднаго альбо некалькіх уласных тэкстаў памерам ня меней 5000 знакаў. Тэкстамі лічацца як друкаваныя, так і недрукаваныя матэрыялы ( журналісцкія, паэтычныя ці празаічныя тэксты, тэксты дасьледніцкага, рэфэратыўнага ці іншага характару, эсэі на вольна абраную тэму і г.д.). Фармуляваная ўмова ня тычыцца спэцыялізацыі “Найноўшая гісторыя”.

Даведкі і запіс па тэл. 264-66-27 з 14.00 да 18.00 штодня акрамя суботы і нядзелі. Апліканты мусяць запоўніць анкету і апытальнік, якія, гэтак жа сама як і дадатковую інфармацыю пра БК, можна знайсьці на сайце http://bk.baj.ru

 

 

Метки