Галоўная задача: прадухіліць палітызацыю грамадства

? Сбор  подписей  для выдвижения кандидатов в  президенты Беларуси стартовал 30 сентября, по всей стране. Напомним, ЦИК  зарегистрировала 17 инициативных групп. Как бы вы охарактеризовали атмосферу в которой проходит сбор подписей? Действительно ли сборщикам подписей созданы максимально благоприятные условия, как обещало руководство ЦИК?

Зьміцер Кухлей. Збор подпісаў па вылучэнню кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі працягваецца ўжо некалькі дзён і можна сказаць пра нейкія тэндэнцыі. У першую чаргу трэба заўважыць, што назіраецца высокая актыўнасць прэтэндэнтаў у прэзідэнты ў параўнанні з выбарамі 2006 года: заявы падало 19 чалавек, з іх было зарэгістравана 17 ініцыятыўных груп. У 2006 годзе заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп падавалі 16 чалавек, а былі зарэгістраваны толькі 8 ініцыятыўных груп, што дазваляе казаць аб лібералізацыі працэсу рэгістрацыі. Варта зазначыць, што ў 2010 годзе незарэгістраванымі засталіся групы, якія сапраўды не адпавядалі мінімальным фармальным крытэрам.  Прайшлі этап рэгістрацыю нават тыя прэтэндэнты, з рэгістрацыяй якіх маглі ўзнікнуць праблемы.  ЦВК не звяртала ўвагі на памылкі ў пададзеных дакументах і спісах ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў, што заўважна кантрастуе з працэсам рэгістрацыі НДА і палітычных партый, якім адмаўляецца ў рэгістрацыі на падставе значна меншых парушэнняў.

Па-другое, як і ў папярэдніх электаральных кампаніях прадстаўнікоў апазіцыйных сілаў у тэрытарыяльных выбарчых камісіях адзінкі. Зноў жа трэба падкрэсліць, што з боку апазіцыі таксама не назіралася высокай актыўнасці падчас вылучэння прэтэндэнтаў у тэрытарыяльныя камісіі. На 155 тэрытарыяльных выбарчых камісій Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя левых «Справядлівы Сьвет», Партыя БНФ, а таксама грамадзкія арганізацыі вылучалі толькі 70 сваіх прадстаўнікоў. Беларускія ўлады імкнуцца стварыць бачнасць плюралізма і самастойна могуць вылучаць у склад камісій колькасць прэтэндэнтаў значна большую неабходнай. Станоўчы эфект зменаў у выбарчы кодэкс, паводле якіх недзяржаўным арганізацыям гарантуецца траціна месцаў у выбаркамах, зведзены да нуля яшчэ падчас папярэдняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы, калі амаль уся квота была запоўнена прадстаўнікамі праўладных палітычных партый і GoNGO. Падчас прэзідэнскай кампаніі гэтая практыка працягваецца, прынамсці на этапе фармавання тэрытарыяльных выбаркамаў. Асабовы склад выбаркамаў амаль не адрозніваецца ад створаных падчас мінулых кампаній: працуюць тыя ж самыя людзі, якія забяспечвалі патрэбныя лічбы падчас усіх мінулых кампаній.

Па-трэцяе, ствараецца ўражанне, што беларускія ўлады імкнуцца правесці гэту кампанію без нараканняў з боку апанентаў: на этапе збору подпісаў усе ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў карыстаюцца значна большымі магчымасцямі, у першую чаргу гэта тычыцца правядзення пікетаў па сбору подпісаў. На гэтым этапе перашкодаў не назіраецца, акрамя празмернай руплівасці асобных мясцовых органаў улады, якія забаранілі пікетаванне ў найбольш  шматлюдных месцах некаторых гарадоў, або асобных адміністрацый інтэрнатаў і дзяржпрадпрыемстваў. Ужо трэцюю выбарчую кампанію запар асобныя прадстаўнікі мясцовых органаў улады не могуць прыстасавацца да новых палітычных рэаліяў і перабудавацца на іншы, “імітацыйны” механізм правядзення выбараў, адрозны ад папярэдніх жорсткіх сцэнароў выбарчых кампаній, якія выкарыстоўваліся да запуску беларускім кіраўніцтвам працэсу “лібералізацыі”. Аднак гэта можна патлумачыць мясцовымі асаблівасцямі і інэртнасцю мясцовых уладаў.

Што тычыцца  агульнага фону, дык галоўная задача дзеючага кіраўніцтва – прадухіліць  празмерную палітызацыю грамадства.  Назіраецца значны падзел паміж асвятленнем выбарчай кампаніі ў цэнтральных і мясцовых дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. Калі цэнтральныя СМІ ўжо ўключыліся ў выбарчую кампанію, дык у мясцовых амаль адсчутнічаюць матэрыялы, дзе б асвятляўся выбарчы працэс. Мясцовыя сродкі масавай інфармацыі на перадавіцах утрымліваюць закамуфляваныя пад звычайныя артыкулы агітацыйныя матэрыялы дзеючага прэзідэнта. Аднак на працягу 16 гадоў прэзідэнства А. Лукашэнка гэта пачало ўспрымацца як норма ўжо і сярод апазіцыйна настроенай часткі грамадства. Агітацыйная кампанія дзеючага прэзідэнта ўжо набірае поўную хаду, асабліва пасля выступу А. Лукашэнка ў Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце і на Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2010». Апаненты дзеючага кіраўніка дзяржавы застаюцца амаль пазбаўленымі магчымасці выкарысання традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі, ім прыходзіцца болей увагі надаваць новым інфармацыйна-камунікатыўным тэхналогіям, каб атрымаць кантакт з сваімі выбарцамі.