Зьміцер Кухлей

Политолог.

Магистр политических наук. Эксперт Аналитического белорусского центра. Депутат Мостовского районного совета депутатов (2007 - 2010).

Специализируется в области местного самоуправления и регионального развития. Выпускник Высшей школы государственного управления (Белосток, 2006), Восточно-европейской школы политических наук при Совете Европы (Страсбург, 2009). Постоянный автор «Белорусского ежегодника».



Апазіцыйныя партыі, новыя палітычныя праекты і дырыжызм уладаў

Кіраўніцтва пачынае выкарыстоўваць больш мяккія дырыжысцкія метады ў палітыцы. Гэта прадугледжвае адыход ад жорсткага непрымання апазіцыі і стварэнне перадумоў для інтэграцыі памяркоўных апазіцыянераў ва ўладную сістэму.

Мясцовыя выбары 2018: выбарчая павестка ўладаў і апазіцыі

Арганізатары выбараў імкнуцца панізіць увагу грамадзян краіны да мясцовых выбараў, асабліва жыхароў сталіцы і вялікіх гарадоў, дзе адсотак незадаволенасці палітыкай улады вышэйшы за сярэднія паказнікі па краіне.

Ламинат Kaiser. Сайт производителя. Описание ламината. Адреса дилеров
bdb-mebel.ru
Мотовездеходы своими руками и мотовездеходы марок: Рысь, Поларис, Yamaha
strong-motors.ru
купить межкомнатные двери челны
dveri101.ru

Мясцовыя ўлады Беларусі і ЕС: уцягванне без трансфармацыі

Улады скіроўваюць еўрапейскую падтрымку ў тыя сектары, якія найбольш зазналі скарачэнне бюджетнага фінансавання ў апошнія гады – на ўстановы фізічнай культуры і спорта, культуры, аховы здароўя і сацыяльнага абслугоўвання, у сельскую мясцовасць.

Парламент VI склікання: дазаваны плюралізм і разнастайнасць пад кантролем

Беларускае кіраўніцтва закладае падмурак для пашырэння сацыяльнай базы сваёй падтрымкі за кошт павелічэння публічнай ролі парламента і развіцця палітычных партый у сітуацыі, калі прэзідэнцкая ўлада пачынае страчваць давер у беларускага насельніцтва.

Парламенцкая кампанія 2016: перадвыбарчае ажыўленне апазіцыі і наменклатуры

Напэўна, улады заклапочаны станоўчым водгукам выбарцаў на дзейнасць апазіцыйных палітыкаў на фоне стомленасці грамадства ад існуючага дзяржаўнага курсу і чаканняў грамадства па яго змене.

Беларускі сенат як рудымент з’езду народных дэпутатаў з познесавецкай эпохі

Хутчэй за ўсё выбары ў верхнюю палату пройдуць на традыцыйнай безальтэрнатыўнай аснове, аднак доля прадстаўнікоў з некаторых сектароў беларускай гаспадаркі ў сенаце можа змяняцца.

Апазіцыйныя стратэгіі на парламенцкіх выбарах: удзельнічаць нельга ігнараваць

На парламенцкіх выбарах 2016 года чакаецца высокі ўзровень удзелу  апазіцыі і афармленне чарговых кааліцыйных структур на бліжэйшыя некалькі год.

Новы расклад апазіцыі: прагматыкі vs ідэалісты

На сённяшні час ужо акрэсліваецца чатыры апазіцыйныя цэнтры, якія плануюць прымаць актыўны ўдзел у парламенцкай кампаніі і фармаваць свае перадвыбарчыя спісы кандыдатаў.

Апазіцыя ў паслявыбарчы перыяд: сітуацыйныя альянсы ў падрыхтоўцы да парламенцкай кампаніі

Кампанія байкоту/ігнору выбараў не прывяла да мабілізацыі актывістаў і нават, наадварот, зменшыла папулярнасць партый, колькасць удзельнікаў пратэстных акцый, як і колькасны склад рэгіянальных структур апазіцыі.

Стомленыя выбарчымі кампаніямі

Поспех актывісткі “Народнага рэферэндума” Т. Караткевіч сведчыць аб запуску чарговага працэсу змены пакаленняў у апазіцыйнай палітыцы і перафарматаванні існуючых апазіцыйных структур і кааліцый.

Прэзідэнцкія выбары 2015 могуць скончыцца для апазіцыі на этапе збору подпісаў

Тым не менш, беларускае кіраўніцтва зацікаўлены ва ўдзеле ў выбарчай кампаніі альтэрнатыўных кандыдатаў з мяккай рыторыкай, якія будуць прытрымлівацца вызначаных уладамі рамкаў.

Фармацэўтычныя войны: вытворцы vs імпарцёры

Ніводная з лабісцкіх груповак вытворцаў і імпарцёраў лекавых сродкаў не мае вырашальнага ўплыву для канчатковага замацавання сваіх пазіцый і перамогі. Гэта будзе перыядычна прыводзіць да супярэчлівых захадаў мінздара на фармацэўтычным рынку,

Эфект даміно: апазіцыйны інкубатар кандыдатаў у прэзідэнты

Апазіцыйныя структуры будуць арыентавацца на ўзмацненне сваіх структур, барацьбу за прыцягненне рэсурсаў і вагі ў апазіцыйным асяроддзі. Аднак гэтым разам, хутчэй за ўсё, дзеючыя ўлады павялічаць ціск на сваіх апанентаў.

Региональная номенклатура и Центр: неформальная конвенция

Система местной власти достигла предела своих возможностей и не способна повысить эффективность управления экономикой без наращивания объемов дотаций из центра.

Мясцовыя выбары: вертыкаль здала іспыт на лаяльнасць

Украінскія падзеі павялічылі раскол у беларускім грамадстве і значна звузілі прастору для дзейнасці апазіцыйным партыям, якія з сімпатыяй аднесліся да змены ўлады ў Кіеве.

Замкнёнае кола

Кіраўніку дзяржавы ўсё цяжэй знаходзіць новыя кандыдатуры на вышэйшыя пасады. У Беларусі сфармавалася закрытае кола вышэйшага кіраўніцтва, якое фактычна не абнаўляецца і старэе разам са сваім нязменным лідарам.

Бізнэс як закладнік палітыкі

Беларускім уладам застаецца толькі супрацоўніцтва з Самаабаронай, прадстаўнікі якой ужо наведвалі нашу краіну ў 2013 годзе. Аднак роля гэтай партыі ў палітычным жыцці краіны зведзена фактычна да мінімума.

Самаабарона Белай Русі

Сустрэча з польскімі палітыкамі з Самаабароны не ў стане паўплываць на змену меркавання афіцыйнай Польшчы ў адносінах да беларускага кіраўніцтва. Яна можа быць выкарыстана беларускім бокам ва ўнутраных прапагандысцкі мэтах.

Справа Польскіх Дамоў

Актыўнасць у большасці іншых Польскіх Дамах, якія засталіся пасля расколу 2005 года пад кантролем лаяльнага Мінску кіраўніцтва СПБ, была прыпынена.

Беларуская апазіцыя: у пошуках адзінства

Бліжэй да мясцовых выбараў можна чакаць інтэнсіфікацыі перамоўнага працэсу, у тым ліку і наконт вызначэння адзінага кандыдата ці лідара дэмакратычных сіл.

Апазіцыйная палітыка: мастацтва магчымага

Кожны з двух умоўных блокаў беларускай апазіцыі можа выконваць сваю ролю ў “гульні” з беларускім рэжымам і праводзіць паралельныя кампаніі, паслабляючы апору беларускага кіраўніцтва ў грамадстве.

Выбары па традыцыйным сцэнары

Па меры развіцця выбарчай кампаніі і ўзмацнення палітызацыі грамадства павялічваецца верагоднасць больш жорсткіх дзеянні ўладаў у дачыненні да сваіх апанентаў, асабліва актывістаў кампаніі «байкота».

Парламенцкая кампанія і апазіцыя: у чаканні прэзідэнцкіх выбараў

Парламенцкая кампанія 2012 яшчэ больш спрыяе падзелу апазіцыі на «канструктыўную» і «канфрантацыйную» плыні, якія па-рознаму глядзяць на дэмакратызацыю беларускага рэжыму.

Менск вучыцца спалучаць бiзун з пернiкамi

Хутчэй за ўсё афіцыйная Варшава не пойдзе насустрач беларускаму кіраўніцтву і не зменіць сваю пазіцыю наконт умоў наладжвання беларуска-еўрапейскіх адносін, таму ў бліжэйшы час можна чакаць працягу актыўнасці беларускай прапаганды па распрацоўцы антыпольскай тэмы.

Беларускі аўтарытарызм: паміж папулізмам і мадэрнізацыяй

Пераход ва ўласнасць расейскага або заходнага капітала беларускіх прадпрыемстваў аслабіць пазіцыі дзейснага прэзідэнта і магчымасці для захавання палітыкі папулізма.

Ізаляцыя vs уцягванне: ці ёсць выйсце з зачараванага кола?

Пераход ва ўласнасць расейскага капітала беларускіх прадпрыемстваў, інтэграцыя ў рамках Еўразійскага саюза на ўмовах Расеі значна аслабіць пазіцыі беларускага прэзідэнта і знішчыць магчымасці для захавання палітыкі папулізма.

Варшава не здолела скокнуць вышэй галавы

У заслугу Варшаве варта дадаць тое, што беларускае пытанне не сыходзіла з парадку дня еўрапейскай палітыкі. З пачаткам старшынства Даніі ў Еўрасаюзе ўвага да Беларусі значна зменшыцца.

Гульні розума беларускага кіраўніцтва

Патрэба Беларусі ў кампенсацыі ўсходняга вектару палітыкі працягвае заставацца актуальнай, а пасля прэзідэнскіх выбараў у Расеі толькі павялічыцца, і беларускае кіраўніцтва спрабуе згуляць на фобіях Захаду наконт узмацнення геапалітычнай вагі РФ.

Наменклатура хоча ўзмацнення свае пазіцыі

Па меры перарастання валютна-фінансавага крызісу ў хранічную стадыю незадаволенасць асобай А. Лукашэнка ўзрастае як сярод шараговых грамадзян, так і сярод чыноўнікаў у сувязі з няздатнасцю дзеючага прэзідэнта знайсці выйсце з існуючай сітуацыі.

Захад патрабуе рэальных крокаў

Для афіцыйнага Менска вызваленне палітычных вязняў з\`яўляецца прымальнымі выдаткамі ў крытычнай сітуацыі, якая склалася ў эканамічнай сферы і сферы вонкавай палітыкі.

Вымушаная палiтыка Варшавы

Запрашэнне на саміт УсП прадстаўнікоў афіцыйнага Менску стварае магчымасць для беларускага кіраўніцтва вярнуцца да ранейшай палітыкі балансавання паміж РФ і ЕС, гуляючы на супярэчнасцях гэтых міжнародных суб’ектаў.

Белая Русь: тры сцэнары развіцця

Пры ўмове трансфармацыі аб’яднання Белая Русь у палітычную партыю і пераходзе да прапарцыйнай выбарчай сістэмы правядзенне парламенскіх выбараў у 2012 год па партыйных спісах гарантуе перамогу гэтай арганізацыі.

Самакіраваныя знешнія пазыкі

Праводзімая ў апошнія гады беларускімі ўладамі лібералізацыя эканамічнай дзейнасці адбываецца за кошт павелічэння фінансавай залежнасці мясцовых органаў улады ад рэспубліканскіх.

Пасля 19 снежня. Стан “дэ жа вю”

Дзеянні ўлады 19 снежня і пасля даты выбараў падкрэслілі тое, што А. Лукашэнка не здатны для ўнутрыпалітычнага дыялогу з сваімі апанентамі і мяркуе, што гэты шлях згубны для яго персанальнай улады.

РГА “Белая Русь” на прэзідэнскіх выбарах 2010

Акрамя асноўнай задачы па забеспячэнню перамогі дзеючаму прэзідэнту Беларусі ў гэтай выбарчай кампаніі, БР пераследуе і іншыя мэты. Сябры арганізацыі набіраюцца досведу ўдзелу ў палітычных кампаніях і асвойваюць разнастайныя формы агітацыі і камунікацыі з грамадствам, якія дазволяць трансфармацыю Белай Русі ў палітычную партыю.

Галоўная задача: прадухіліць палітызацыю грамадства

Ужо трэцюю выбарчую кампанію запар асобныя прадстаўнікі мясцовых органаў улады не могуць прыстасавацца да новых палітычных рэаліяў і перабудавацца на іншы, “імітацыйны” механізм правядзення выбараў, адрозны ад папярэдніх жорсткіх сцэнароў выбарчых кампаній.

“Саветы народных дырэктароў”

Нягледзячы на крызісныя з’явы ў эканоміцы уладны механізм, які забяспечвае элегантныя перамогі цяперашняга прэзідэнта, спрацаваў бездакорна, і гэта асноўны вынік мясцовай выбарчай кампаніі.

Негатыўны фон выбарчай кампаніі

Заяўленая беларускім кіраўніцтвам лібералізацыя закранула толькі выбарчае заканадаўства, сам выбарчы працэс не змяніўся ў бок дэмакратызацыі з часу правядзення мінулых мясцовых выбараў.

Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў

Нягледзячы на імкненне беларускага кіраўніцтва павялічыць канкурэнтаздольнасць беларускіх «перыферыйных» рэгіёнаў, транспамежнае супрацоўніцтва не выкарыстоўваецца як інструмент рэгіянальнай палітыкі.

Deus ex machina

Адсутнасць у асяроддзі А. Лукашэнка іншых харызматычных асобаў дыктуюць выпрацоўку альтэрнатыўных варыянтаў захавання ўлады ў руках сённяшняй наменклатуры.

Апазіцыя і выбары 2010: час вяртацца ў палітыку

Мясцовыя выбары 2010 г. у адрозненне ад прэзідэнскіх і парламенскіх ствараюць найболей спрыяльныя за апошнія гады ўмовы для апазіцыйных сіл пачаць сваю інстытуалізацыю і наладзіць камунікацыю з грамадствам.

Еўрарэгіён «Дняпро»: ці здольныя лебедзь, рак і шчука рухацца ў адным кірунку?

Ці можна адаптаваць такую форму транспамежнага супрацоўніцтва як еўрарэгіён да посткамуністычных краін, дзе дагэтуль няразвітае мясцовае самакіраванне, а некамерцыйны сектар знаходзіцца ў неспрыяльных умовах?

Rating All.BY